9 лютага ў мінскім бары “ДК” адбылося ўганараванне лаўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»-2014. Сёлета лаўрэатамі прэміі, якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў” за год і праводзіцца ўжо ў дванаццаты раз, сталі: у паэзіі Людка Сільнова, у прозе Сяргей Дубавец, у намінацыі “Дэбют” Мікіта Найдзёнаў. Спецыяльнай прэміяй Алеся Усені за ўнёсак у развіццё сучаснай беларускай літаратуры ўганараваны Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Імянныя нататнікі лаўрэатаў “Залатога апострафа” ад Уладзіміра Дрындрожыка — Адметнасць сёлетняй прэміі ў тым, што не абвяшчалася інтэрнэт-галасаванка, і рэдакцыя “Дзеяслова” сама абірала лаўрэатаў, склаўшы адразу шорт-ліст, – распавёў Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч. — За 12 гадоў існавання “Залатога апострафа” былі ўганараваныя каля сарака чалавек. Першапачаткова было вырашана, што лаўрэатам прэміі можна станавіцца толькі адзін раз. Аднак цяпер мы бачым, наколькі цікавыя новыя творы з’яўляюцца ў нашых некалі ўжо ўзнагароджаных аўтараў, і, магчыма, з наступнага года мы памяняем правілы. Хацелася б дадаць, што адна з нашых намінацый – дэбютная – носіць імя Анатоля Сыса. Сяргей Дубавец Лаўрэатам стаў Сяргей Дубавец за публікацыю “Вайна і мір. Справаздача” ў № 71. Музычную частку вечара склалі выступленні ўдзельнікаў дзеяслоўскай Анталогіі перакладаў расійскай рок-паэзіі (№ 69). Так, гітарыст Арцём Сітнікаў, скрыпачка Вікторыя Букоўская і флейтыстка Багдана Куталоўская выканалі па-беларуску песні Барыса Грэбеншчыкова. Раман Яраш праспяваў як аўтарскую песню, так і музычную інтэрпрэтацыю па матывах гімна “Магутны Божа”. Творчасць БГ па-свойму пераасэнсавалі ў супольным выступе Анатоль Івашчанка і Уладзімір Дрындрожык. Анатоль Вярцінскі і Леанід Галубовіч
Паэт, перакладчык, Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра, колішні лаўрэат прэміі Андрэй Хадановіч праспяваў “Арландыну” і песню Уладзіміра Высоцкага па-беларуску. Спадар Андрэй запрасіў усіх на IV Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова з удзелам гасцей з Літвы, Латвіі, Нарвегіі, Швецыі, Украіны, Польшчы, які стартуе 12 лютага. Выступоўца зачытаў свае пераклады літоўскага паэта Гінтараса Граяўскаса і ўкраінскага Сергія Жадана, якія неўзабаве прыедуць на фэст.
Напрыканцы імпрэзы ўсе жадаючыя змаглі атрымаць часопісы “Дзеяслоў” з аўтографамі аўтараў. Тэкст: Віка Трэнас, фота: Алена Казлова, для lit-bel.org Шорт-ліст прэміі “Залаты апостраф”-2014 comments powered by HyperComments |