…Жыць – гэта проста ісці ўгару.
І неба, і крыж трымаць…

— Вольга Гронская

 

Такарчук, Федарэнка, Блажэнны:
пабачыў свет калядны “Дзеяслоў”!

 

 

Перадкалядны 103-ці нумар “Дзеяслова” парадуе чытачоў літаратурнымі цікавосткамі ў розных жанрах ды рубрыках: тут і тонкая лірычная паэзія Людкі Сільновай, і вострасюжэтныя творы Андрэя Федарэнкі ды Алеся Бычкоўскага, і медытатыўна-роздумныя старонкі з “Памятнай кнігі” Леаніда Дранько-Майсюка, і Хронікі беларускага інтэлектуала Валянціна Акудовіча, і падарожнае эсэ Франца Сіўко – рэфлексія па наведванні аўтарам Яснае Паляны, і густоўныя пераклады Веніяміна Блажэннага, выкананыя Настай Кудасавай, і новыя вершы Леаніда Галубовіча

Нумар мае выразны польскі акцэнт – як з лакальнага гледзішча, гэтак і з гледзішча моўнага. Так, у рубрыцы “Пераклады” друкуецца навела беларускай польскамоўнай пісьменніцы Элізы Ажэшкі (пераклад Анатоля Бутэвіча), а таксама – апавяданне леташняй набелянткі Вольгі Такарчук (пераклад Марыны Шода). Таксама ў нумары – фрагмент рамана “Подых Тэмры” беластоцкага літаратара Віктара Стахвюка, напісанага заходне-палескай гаворкаю, ці “падляшскай мікрамовай”, ці, як кажуць на Беласточчыне, – “по своёму”. Дырэктар бельскага беларускамоўнага ліцэя Андрэй Сцепанюк прэзентуе паэтычную нізку. Паэтка і перакладчыца Наталля Русецкая, што жыве ў Любліне, таксама дзеліцца сваімі новымі вершамі.

Як заўсёды “Дзеяслоў” адкрывае новыя імёны ў літаратуры. Гэтым разам такое імя – паэтка, навучэнка Школы маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Марына Юрчык.

І гэта – не поўны пералік усяго, чым парадуе чытачоў 103-ці “Дзеяслоў”!

 

ПАЭЗІЯ

Людка Сільнова. Выйсці вонкі. Вершы.

Леанід Галубовіч. Знакі жыцця. Крок насустрач празрыстым марам. Вершы.

Наталля Русецкая. Паміж намі былымі. Вершы.

Андрэй Сцепанюк. Замала мяне ў табе… Вершы.

 

ПРОЗА

Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Раман. (Заканчэнне.)

Леанід Дранько-Майсюк. Старонкі з “Памятнай кніжкі”.

Уладзімір Ліпскі. Цялец. Урывак з рамана.

Віктар Стахвюк. Подых Тэмры. Урывак з рамана.      

Алесь Бычкоўскі. Фірма. Амаль крымінальнае чытво.

 

ДЭБЮТ

Марына Юрчык. Слуханне цела. Вершы.

 

ПЕРАКЛАДЫ

Эліза Ажэшка. Бог ведае хто. Прадмова і пераклад Анатоля Бутэвіча.

Веніямін Блажэнны. «І вечны толькі шлях, і вечны толькі пошук…» Прадмова і пераклад Насты Кудасавай.   

Вольга Такарчук. Зялёныя Дзеці, або Апісанне загадкавых здарэнняў на Валыні, медыкам Яго Каралеўскай Мосці Яна Казіміра, Уільямам Дэвісанам, упарадкаванае.
Пераклад Марыны Шода.         

 

ЗГАДКІ

Валянцін Акудовіч. Беларускі калегіюм. З новай кнігі «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. (Хронікі беларускага інтэлектуала)». (Працяг). 

 

ЭСЭ

Франц Сіўко. Тры вярсты.

 

ЗАПІСЫ

Міхал Талочка. Калі поўня становіцца княжычам.

 

КНІГАПІС

Леанід Галубовіч. «Пракрустава ложа санета». Рэцэнзія на кнігу Георгія Ліхтаровіча «Санеты».   

 

ДЗЕЯПІС

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова».

 

У афармленні вокладкі выкарыстана каліграфія Юрыя Тарэева.

 

 

Шукайце незалежны літаратурна-мастацкі часопіс «Дзеяслоў» у менскіх кнігарнях:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72)

«Lohvinau» (вул. Караля, 22)

«Галіяфы» (вул. Няміга, 3)

«Кніжная шафа» (пр-т Дзяржынскага, 9),

а таксама — у інтэрнэт-краме knihi.by.

 

Падпісны індэкс на «Белпошце»: 74813

comments powered by HyperComments