Калядны “Дзеяслоў”: паэма Някляева, п’еса Кавалёва, апавяданні Суцкевера
109-ты калядны нумар “Дзеяслова” парадуе чытача: паэмай Уладзіміра Някляева, вершамі Антаніны Хатэнка, Васіля Жуковіча, Віктара Яраца, версэтамі Андрэя Козела; аповесцю Віктара Варанца, урыўкам з рамана Уладзіміра Садоўскага, перандавагодняй аповесцю Янкі Вольскай, апавяданнем Алеся Бычкоўскага; паэтычным дэбютам Касі Іофе; апавяданнямі Аўрома Суцкевера (пераклад з ідыш Фелікса Баторына); п’есай Сяргея Кавалёва “Шляхціц Завальня, або Беларусь Яна Баршчэўскага; эсэ Адама Глобуса “Цой”; запісамі Леаніда Дранько-Майсюка “Апошні красавік”; заканчэннем Хронікаў беларускага інтэлектуала Валянціна Акудовіча; рэфлексіяй на кнігі Змітра Вішнёва і Альгерда Бахарэвіча ад Алены Лепішавай; рэцэнзіяй Бэаты Сівэк на кнігу Людмілы Сіньковай (пераклад з польскай Марыі Пушкінай). Ілюстрацыі на вокладцы Віктара Мікіты. Будзьма з вольным беларускім словам! Будзьма з “Дзеясловам”!
Часопіс можна набыць у менскіх кнігарнях “Акадэмкніга” і “Галіяфы”, а таксама замовіць у інтэрнэт-краме knihi.by. comments powered by HyperComments |