Свежы “Дзеяслоў”

Дзеяслоў 83Пабачыў свет новы 83-ці нумар “Дзеяслова”.

Нумар адкрывае новая аповесць Уладзіміра Арлова “Дом з дамавікамі”. Гэта ўжо трэці па ліку новы твор вядомага палачаніна, апублікаваны ў нядаўнім часе (пасля “дзеяслоўскіх” “Танцаў над горадам” і “нашаніўскага” “Чорнага чалавека на зялёнай канапе”). Таксама ў рубрыцы проза вартыя ўвагі апавяданні Вінцэся Мудрова, Паліны Качатковай, Зараславы Камінскай, Юльяны Пятрэнка, Крысціны Бандурынай, мініяцюры Мікалая Мароза, заканчэнне дыптыху Генрыха Далідовіча.

“І раптам, калі да прыбярэжнага трыснягу заставалася мо якіх пару сотняў метраў, сляпучая серабрыста-блакітная страла ўдарыла паміж лодкай і берагам проста ў возера. Не, гэта была не страла: у навальнічнай прасторай між небам і хвалямі вырас жывы зіхотка-пульсоўны слуп, па якім імкліва прабягалі чорныя змеі. Слуп як быццам спрабаваў падтрымаць гатовы абрынуцца на зямлю небасхіл. На момант чорныя змеі зніклі, і на слупе як быццам праявіліся невыразныя абрысы жаночай постаці”.

Уладзімір Арлоў, “Дом з дамавікамі”

Аб’ёмным творам у раздзеле паэзіі дзеліцца Леанід Дранько-Майсюк — апублікавана яго паэма “Ладдзя Роспачы”. З вершаванымі падборкамі ў нумары выступаюць Андрэй Гуцаў, Васіль Жуковіч, Юрый Ігнацюк, Алесь Нінько, Тадора Шпілька, Ігар Высоцкі.

Над скрыжаваннем гэты храм.

Не відавочны мне і вам.

Налева — рынак, зручны кошт.

Направа — сервіс “Вынь-Палож”.

Ля святлафораў гул аўто,

Быцця маток, жыцця каўток —

І воўк, ахрышчаны ў Тамбове,

Рве падлу Божае любові.

Андрэй Гуцаў, “Храм зачынены: місія завершана”.

У рубрыцы “Пераклады” заўважнымі для прыхільнікаў паэзіі стануць новыя пераклады Андрэя Хадановіча, а менавіта — ягоныя перастварэнні першага зборніка Гіёма Апалінэра “Бестыярый”, а таксама знакамітай паэмы “Зона”. У перакладзе Таццяны Анікеенка друкуюцца апавяданні балгарскіх пісьменнікаў Георгія Маркава і Міхаіла Вешыма.

Надзвычай разнастайным і аб’ёмным у нумары стаўся мемарыяльны раздзел. Ладную яго частку займаюць тэксты, прысвечаныя 80-годдзю з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна, якое будзе адзначацца ў жніўні. Частку з сваёй кнігі ўспамінаў прапануе Сяргей Законнікаў, а шматгадовы “лімавец” Мікола Гіль адшукаў у сваіх архівах неапублікаваныя тэксты вядомых беларускіх аўтараў — артыкул Васіля Быкава, лісты Івана Ласкова, Алеся Чобата, Масея Сяднёва, запіскі Рыгора Барадуліна. Выдатна перадае характар трагічна загінулай Таццяны Сапач публікацыя ейнай электроннай перапіскі 2000-х гадоў, прымеркаваная да жнівеньскіх угодкаў паэткі.

З навуковымі артыкуламі і рэцэнзіямі на новыя кнігі ў нумары выступаюць Леанід Галубовіч, Іван Саверчанка, Уладзімір Мароз, Анатоль Астапенка, Марыя Маляўка.

Шукайце часопіс у менскіх кнігарнях:
“Акадэмкніга” (пр. Незалежнасці, 72)
Кнігарня “Логвінаў” (пр. Незалежнасці, 37а)
“Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9
Кніжны салон (вул. Калініна, 5), а таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by i prastora.by.

Апублікавана

у