12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Віктар Хурсік

_____________________
Яны адступалі да Парыжу..
Мінулае.

Большасьць з нас ведае пра вайну 1812 году з падручнікаў
гісторыі ды па рамане Льва Талстога “Вайна і мір”,
якому ўдалося пераканаўча паказаць
пакуты і веліч расей­скага духу. Між тым,
у супрацьстаяньне Напалеона Банапарта
і Аляксандра І так ці інакш былі ўцягнутыя
іншыя народы, у тым ліку і беларусы...

У апошнія гады Рэчы Паспалітай незалежнасьць і самастойнасьць беларусаў існавала толькі на паперы. На сеймах беларуская шляхта зьвяртала ўвагу на гаротны стан сялянаў, шукала ў караля заступніцтва, аднак лепшай долі для сябе беларусы тады так і не займелі. Не зьмянілася сітуацыя і пасьля таго, як Кацярына ІІ зброяй далучыла беларусаў да “дабротаў” расейскай цывілізацыі. Краіна рабавалася. У 1800 годзе некалі заможныя землі спасьцігнуў голад. Ён набыў такія памеры, што Павел І вымушаны быў накіраваць на Беларусь сьпецыяльную камісію на чале з паэ­там Гаўрылам Дзяржавіным. Высновы гэтай камісіі былі несуцяшальнымі: беларусы ядуць мякіну і сьнітку, гаспадарка іх разбураная, большасьць сялянаў наўмысна спойваецца адміністрацыяй маёнткаў і знахо­дзіцца ў даўгавой гарэлкавай кабале. У “зоне аседласьці”, якой быў аб’яўлены наш край, цьвілі хцівасьць і ашуканства, тут квітнела непавага да сумленнай працы. Удалечыні ад Санкт-Пецярбургу расейская адміністрацыя багацела на поўным ігнараваньні законаў.
У такую Беларусь і рушыў Напалеон.
Ранкам 24 чэрвеня 1812 году яго амаль 700-тысячнае войска перайшло Нёман і Буг і паглыбілася на нашую тэрыторыю. Сам Банапарт кіраваў групоўкай, што наступала ў напрамку – Вільня, Дрыса, Полацак, Віцебск. Ягоны брат Жэром наступаў на поўдні на Слонім, Нясьвіж, Бабруйск, Магілёў, Мсьціслаў. У цэнтральныя раёны, не абароненыя расейскімі войскамі, скіраваліся часткі маршалаў Даву і Віктора Белуно. Шлях іх быў нялёгкім.
Вось, што запісалі расейскія сьледчыя на допыце палоннага французскага салдата:
“...Хлеба у солдатов нет, а берут его грабежом и реквизицией, люди часто терпят голод, лошади довольствуются подножным кормом... От обывателей ничем французы не пользуются от того, что на всей дороге, где они за нами проходили, жителей нигде почти нет, что везде забрано все русскими и что они нигде ничего не достают...”
Расейскія войскі пры адыходзе палілі назапашанае беларускімі сялянамі збожжа, фураж і харч, забіралі з сабой коней і, не ўступаючы ў значныя баі, адыходзілі на ўсход да Смаленску. Праз колькі дзён разрабаваная Беларусь апынулася ва ўладзе Напалеона.
З дадатку да данясеньня генерала Багратыёна імператару Аляксандру:
“26 июня. Несвиж.
...Не далее как вчера еще, зная уже о приближении неприятельских сил к Минску и о стремлении занять оный прежде меня, с полной надеждой на храбрость войск, считая противу себя у Минска неприятеля хотя в шестидесяти тысячах, я был в решительности атаковать его, пробиться в соединение к первой армии... Но к крайнему прискорбию, удостоверившись в непомерном превосходстве сил неприятельских, от Вильно через Вилейку у Минска показавшихся, от Воложина на Раков и Радошковичи туда же следовавших и угрожавших мне со стороны Новогрудка, следуя при сем неотложно... Высочайшему повелению поставлен был в необходимость переменить мое предприятие...”
За два дні да прыходу войскаў імператара Напалеона Менск сьпешна пакінулі расейскія чыноўнікі. Выязджалі яны сем’ямі, са скарбам, абозамі цераз Барысаў у кірунку на Маскву.
З данясеньня Менскага грамадзянскага губернатара Дабрынскага ад 27 чэрвеня 1812 году:
“...Напоследок по выступлении из Минска помянутых двух пехотных полков в ночь на 25 число примечено в городе (имеющем несколько десятков военнослужащих из внутренней стражи) необыкновенное между жителями волнение, родившееся наипаче от того, что город остался без близкой защиты; некоторые из жителей видели уже неприятельские команды не в дальнем от Минска расстоянии и слухи о последнем, тоесть о неприятельском, приближении распространялись более и более. То я, видя сие и близкую опасность от неприятеля, не препятствовал коронным чиновникам следовать в Борисов, а потом, бывши уже один в городе при вышеупомянутой команде из внутреней стражи, выехал и сам, поруча наблюдение за порядком и за остатком, ежели какие будут, магистрату”.
Менск здалі без бою.
Менчукі радаваліся ўцёкам расейцаў, але і хваляваліся: тая невядомая магутная сіла, пра якую хадзіла столькі супярэчлівых чутак, магла прынесьці ім як свабоду, так і пакуты.
Ноч на 25 чэрвеня прайшла ў трывожным чаканьні. Дзе-нідзе чуліся стрэлы. Каб не дапусьціць разбою, рабаваньня і падпалаў у той жа дзень гараджанамі быў утвораны орган самакіраваньня — часовая Рада. Яе старшынём быў абраны маршалак першагаорган самакіраваньня — часовая Рада. Яе старшынём быў абраны маршалак першага дэпартаменту Менскага галоўнага суда Л. Камінскі, а сябрукамі маршалак другога дэпартаменту таго ж суда Ходзька, павятовы маршалак Менскага павету Ігнась Манюшка і сябры менскага магістрату. Радзе стала вядома, што расейцы зьбеглі і да гораду набліжаецца войска на чале з маршалам князем Даву. Было вырашана сустракаць французаў з урачыстасьцямі.
Раніцай 26 чэрвеня 1812 году менская дэпутацыя на чале з старшынём Камінскім і маршалкам Манюшкам выехала за горад дзеля вітаньня французскага войска. Праз дзьве вярсты адбылася сустрэча, а яшчэ праз гадзіну на мяжы гораду ля Ракаўскай заставы французскі картэж з хлебам і сольлю віталі маршалак Ходзька, князь Міхал Пузына і менскі падкаморы Сьлеракоўскі. Пры гэтым яны адзначылі, што гараджане ўдзячныя Напалеону і вітаюць яго ў асобе маршала Даву. Французскі палкаводзец сустрэў прамову з прыхільнасьцю і ў сваю чаргу адзначыў, што непераможнае войска Напалеона прыйшло не няволіць, а вызваліць беларусаў і палякаў, прыйшло вярнуць ім Айчыну. “Альбо вялізарныя полчышчы ворагаў пакрыюць зямлю трупамі сваімі, альбо цэласнасьць Айчыны вашай будзе вернутая і ўплыў расейскі на інтарэсы Еўропы зьменшаны быць мусіць”,— зазначыў ён.
Пры ўезьдзе ў Менск французаў віталі гараджане. Магістрат падсьцілаў жаўнерам пад ногі харугвы. Калі князь Даву са сваім штабам прыбыў на пляц Высокага рынку, дарогу яму заступілі мілавідныя абывацелькі, усьцілаючы жывымі кветкамі шлях высокага госьця. Чуліся воклічы: “Няхай жыве Напалеон-збавіцель!” Радасны настрой узмацнялі гукі музыкі, што даносіліся з ганку ратушы.
Між тым вайна была вайной. З прыходам французаў рабункі ў горадзе не перапыніліся. На вуліцах пачалі зьяўляцца нябожчыкі. Разабрацца, хто і за што забіваў месьцічаў, было няпроста. Французы лічылі, што забойствы — справа мясцовых бандытаў. 13 ліпеня дэкрэтам Даву быў ўтвораны першы афіцыйны орган новай улады — камісія Менскай Рады пад старшынствам часовага Менскага губернатара брыгаднага генерала Barbenegre. На наступны дзень камісія зьвярнулася да гараджанаў з абвяшчэньнем сваіх паўнамоцтваў і заклікала дапамагаць імператарскаму войску. Праз два дні ў Менск прыбыў і сталы губернатар — паляк па паходжаньні, генерал французскага войска Бранікоўскі. Неадкладна з ліку гараджанаў былі вызначаныя 24 асобы адказныя за папаўненьне харчовых і фуражных запасаў раскватэраванага войска, прызначаны паштовы начальнік і іншыя адказныя асобы. У пракламацыі менчукоў заклікалі захоўваць спакой, добрасумленна выконваць рэквізіцыі, папярэджвалі аб жорсткім пакараньні марадзёраў. Барацьба з апошнімі была ўскладзеная на мясцовую жандармерыю. На дарогі былі накіраваныя адмысловыя мабільныя атрады з правамі ваеннага суда, якія сачылі за парадкам у навакольлі. 10, 13, 16 ліпеня ў Менску прайшлі публічныя пакараньні як рабаўнікоў, так і тых, хто купляў у іх крадзенае. Праўда, асаблівага эфекту гэта не дало. Горад, які па распара­джэньні Напалеона пераўтвараўся ў адзіны агромністы шпіталь і склад і зрабіўся зборным пунктам для адсталых частак яго арміі, паступова напаўняўся вайскоўцамі самых розных нацыянальнасьцяў. Салдаты, якія так і не разумелі сэнс свайго паходу на Усход, стомленыя і расчараваныя, былі ня супраць рабункаў і гвалту. У адносінах да простых абывацеляў яны дзейнічалі толькі сілаю загадаў. Падчас пошукаў памяшканьняў пад шпіталі і склады людзей гвалтам высялялі з дамоў. Да таго ж улады аб’явілі аб пошуку грошай, якія належалі расейцам, што таксама спрыяла ўзьнікненьню падазронасьці і страху.
Заможныя гараджане і шляхта дэманстравалі разуменьне праблемаў французскага войска і сваю лаяльнасьць да яго. Жонка нясьвіжскага ардыната Дамініка Радзівіла княгіня Караліна першая перадала французам трыццаць бочак жытняй мукі з мяхамі, дзьве бочкі круп, дзесяць валоў, дваццаць баранаў ды інш. За ёй пачалі ахвяраваць прыпасы французам іншыя.
Падтрымаў маральна “збавіцеляў” менскі біскуп Якуб Дзядзерка. 19 ліпеня ў кафедральным саборы ім была адслужаная імша, на якой прысутнічаў губернатар Бранікоўскі са штабам. У кароткай прамове біскуп ухваліў заступніцтва імператара над беларускім народам і ў заканчэньне мовіў наступнае: “Скрушыліся кайданы маскоўскія. Трапляем мы пад салодкае царства Напалеона. Заклікаю ўсіх, каму дарагая Айчына, пад харугвы Збавіцеля!”
Заклік лёг на добрую глебу. Напалеон дазволіў (хаця і пад сваім наглядам) ажыцьцявіць беларусам самакіраваньне на тэрыторыі іх гістарычнай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага. Гэты дазвол быў сустрэты з радасьцю. Хутка быў сфармаваны найвышэйшы орган новай нацыянальнай улады — часовы Урад на чале з маршалкам Солтанам. 5 ліпеня Вайсковая камісія ўраду пад кіраўніцтвам Аляксандра Сапегі (пазьней — Грабоўскага) прыступіла да стварэньня першых за доўгія гады нацыянальных вайсковых частак. Зразумела, ім належала выступіць на баку Напалеона і імператар не пашкадаваў на гэтую мэту грошай. Пяцьсот тысячаў франкаў былі выдадзеныя беларусам з казны дзеля фармаваньня пяці палкоў пяхоты і чатырох палкоў кавалерыі агульнай колькасьцю ў 14 000 рэкрутаў.
Адначасова Напалеон выдаў чатырыста тысячаў франкаў на фармаваньне ў Варшаве лёгкаконнага палка сваёй гвардыі начале з генералам Канопкам. Юнакі — беларусы і палякі — запісваліся ў гэты полк з вялікай ахвотай. Энтузіязм быў вялікі, нішто не прадказвала бяды.
14 верасьня Менск урачыста сустракаў французскага маршала князя Белуно Віктора. Губернатарам у гонар яго быў дадзены баль. Армія маршала ішла праз Менск на Усход цэлы тыдзень. Была ў яе складзе і польская дывізія, сфармаваная з палякаў і беларусаў у Іспаніі. Абывацелі выходзілі вітаць яе, а вядомы ў горадзе пан Антон Багдашэўскі з радасьці выдаў землякам сто гарцаў гарэлкі. Столькі ж прыслала і яснавяльможная пані Сьвідава. Да лагеру дывізіі, які разьмясьціўся на паўночны-усход за горадам на маляўнічай раўніне, сьпяшалі менскія прыгажуні. Яны несьлі жаўнерам гародніну, печыва, віно і, зразумела, сваё каханьне...
Беларускае войска для Напалеона фармавалася даволі хутка, без асаблівага напружаньня. Ніхто ня мог меркаваць тады, што дараваная свабода праіснуе ўсяго тры месяцы і скарыцель Еўропы паверне назад.
Рэкруты браліся на шэсьць гадоў службы. Гэта было куды лепей, чым чвэрць веку цягнуць лямку ў расейскай арміі. Абшарнікі забясьпечвалі сваіх рэкрутаў вопраткай, абуткам, і запасам ежы на два тыдні. У кавалерыю ад 75 дымоў ішоў адзін вершнік з канём, на яго ўзбраеньне зьбіралася кругам 486 польскіх злотых. Па тагачаснай завя­дзёнцы камандзір палка прадаваў афіцэрскія пасады, іх купляла ахвочая да службы шляхта. За капітанскую пасаду плацілі каля тысячы дукатаў, за пасаду паручніка — чатырыста, падпаручніка — дзьвесьце дукатаў. На частку афіцэрскіх пасадаў запрасілі кадравых вайскоўцаў-палякаў, шэраговымі былі выключна сяляне-беларусы.
Генеральным інсьпектарам беларускага войска быў прызначаны генерал, князь Рамуальд Гедройц, інсьпектарам пяхоты — генерал Несялоўскі, інсьпектарам кавалерыі — генерал Язэп Ваўжэцкі. Апроч палкоў ствараліся і батальёны стральцоў. У іх траплялі, як правіла, паляўнічыя і палясоўшчыкі. Усяго такіх батальёнаў было сфармавана шэсьць, іх камандзірамі былі Язэп Касакоўскі, Ракіцкі, граф Казімір Плятэр, Курчэўскі, Абуховіч і Ганьскі.
Паколькі французы вялікіх гарнізонаў не пакідалі, дзеля падтрыманьня парадку на ўсёй тэрыторыі была ўтвораная народная старожа — нацыянальная гвардыя якая вучылася вайсковай справе ў сьвяты. Адначасова на французскі лад ва ўсіх паветах была ўтвораная жандармерыя ў складзе 107 душ мясцовай шляхты. Жандары атрымлівалі па залатому ў дзень і корм каню. Шэфам беларускай жандармерыі быў палкоўнік князь Дамінік Радзівіл.
Ні Барадзінская бітва (26 жніўня), ні іншыя падзеі на расейска-французскім фронце не ўплывалі на набор рэкрутаў. Ён праходзіў арганізавана і быў скончаны па плане — 10 верасьня. Найбольш хутка з гэтай задачай справілася Гарадзеншчына. Абшарнікі выставілі так шмат рэкрутаў, што з іх пачалося фармаваньне дадатковага палка для Нака для Напалеона. З другой паловы верасьня беларускія пяхотныя палкі былі гатовыя выступіць супраць Расеі, фармаваньне кавалерыйскіх закончылася ў канцы кастрычніка, напярэдадні адступленьня французаў.
Увогуле дваццацітысячнае беларускае войска змагалася на баку Напалеона нядоўга. Першая сутычка з расейцамі адбылася 20 кастрычніка 1812 году ля Слоніма, дзе стаяў пераведзены з Варшавы полк генерала Канопкі. Маладыя бязвусыя гвардзейцы былі пасечаныя ўланамі, сам генерал Канопка, сямнаццаць афіцэраў і больш за дзьве сотні падафіцэраў трапілі ў палон.
Нялепшая доля напаткала беларускую пяхоту, стральцоў і ўланскі полк, якія з-пад Вільні былі тэрмінова выкліканыя абараняць Менск. Гэтыя часткі хуткім маршам рушылі на дапамогу рэшткам гарнізону пад камандаваньнем франзузскага генерала Касецкага. 4 лістапада першымі дасягнулі гарадскіх заставаў уланы. Яны ня ведалі, што гарнізон ужо разьбіты і ў горад заняло расейскае войска. Беларускія ўланы пайшлі ў атаку... Усе яны загінулі. Падасьпелая пяхота і стральцы таксама панесьлі страты і пад націскам шматкроць большых расейскіх сілаў былі вымушаныя скласьці зброю і здацца ў палон.
У Менску засталося больш за дзьве тысячы хворых і раненых салдат і афіцэраў напалеонаўскай арміі, вялікая колькасьць армейскай маёмасьці, боепрыпасаў і харчу.
Два палкі беларускай пяхоты далучыліся да адыходзячага ў Польшчу корпуса генерала Язэпа Панятоўскага. З ім яны дайшлі да Варшавы, а пасьля бралі ўдзел у абароне Модліна.
Уланы двух іншых беларускіх палкоў увайшлі ў склад польскага палка пры корпусе генерала Макдональда і разам з ім абаранялі Гданьск.
На долю ўланскіх палкоў Тышкевіча і Раецкага выпала цяжкая, але пачэсная задача. Добра ўкамплектаваныя і ўзброеныя, яны павінны былі засланяць адыход праз Прусію да ракі Лабы маленькай жменькі змораных, галодных і слабых жаўнераў Вялікай Арміі, што засталіся жывымі. Гэтыя ўланы прымалі на сябе ўдары маскоўскай кавалерыі — казакаў і башкіраў. Заданьне беларусы выканалі з гонарам — коштам жыцьцяў... Рэшткі ўланаў уліліся ў корпус маршала Даву, былі ў Гамбургу, трапілі ў Гальштынію і Шлезьвіг, дзе і стаялі з французскім войскам аж да Парыжскага міру. Мір гэты даў ім магчымасьць вярнуцца спачатку ў Польшчу, дзе яны мусілі даслужыць два гады ў польскім войску пад камандай цэсарэвіча Канстанціна, тагачаснага намесьніка ў царстве Польскім, а пасьля ўжо — на Бацькаўшчыну, у родныя вёскі.

Беларусы ў войску імператара Напалеона Банапарта


№№ палкоў Штаб-кватэра Імя і прозьвішча шэфа Якія паветы далі рэкрутаў у полк

18 пяхотны Вільня Граф Аляксандр Віленскі, Завілейскі, Хадкевіч Вількамірскі, Браслаўскі, Ашмянскі, Вілейскі

19 пяхотны Расіёны Граф Канстанцін Троцкі, Ковенскі, Упіцкі,
Тызенгаўз Расіёнскі, Шавельскі, Вількамірскі

20 пяхотны Гародня Барон Адам Бісьпінг Гарадзенскі, Лідскі, Навагрудскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Пружанскі, Пінскі

21 пяхотны Беласток Антон Гелгут Кобрынскі, Берасьцейскі, Беластоцкі, Сакольскі, Бельскі, Драгічынскі
22 пяхотны Менск Граф Станіслаў Чапскі Менскі, Дзісьненскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Бабруйскі, Мазырскі, Рэчыцкі, Слуцкі

17 уланскі Купішкі Граф Міхайла Тышкевіч Віленскі, Завілейскі, Браслаўскі, Вількамірскі, Упіцкі, Расіёнскі, Шавельскі, Тэльшаўскі

18 уланскі Нясьвіж Граф Кароль Пшэзьдзецкі Менскі, Барысаўскі, Дзісьненскі, Вілейскі, Ігуменскі, Бабруйскі, Мазырскі, Рэчыцкі, Слуцкі

19 уланскі Навагрудак Канстанцін Раецкі Ашмянскі, Троцкі, Ковенскі, Гарадзенскі, Лідскі, Новагрудскі, Слонімскі, Ваўкавыскі

20 уланскі Пінск Ксавэры Абуховіч Пінскі, Берасьцейскі, Кобрынскі, Пружанскі, Беластоцкі, Бельскі, Драгічынскі, Сакольскі