 |
|
 |
БЛІЦКРЫТ-2
/ 05.03.2007 Запрашаем чытачоў далучыцца да абмеркаваньня кнігі Анатоля Сыса "Лён" у межах новай дзеяслоўскай рубрыкі "Бліцкрыт".
Будзем рады пачуць вашыя водгукі адносна кнігі і асобы аўтара, а таксама прапановы, што да далейшых кнігаў рубрыкі, якія можна зьмяшчаць у нашай гасьцёўні альбо дасылаць на адрас [email protected].
З вынікам папярэдняга абмеркаваньня (кніга Альгерда Бахарэвіча "Ніякай літасьці Валянціне Г.") можна пазнаёміцца ТУТ.
Размова з рэхам
/ 09.01.2007 18 студзеня 2007 г. а 18.00 гадзіне
Андрэй Хадановіч запрашае на паэтычна-музычную акцыю "Размова з рэхам".
У рамах імпрэзы прэзэнтацыя новай кнігі "Сто лі100ў на TUT.BY".
Удзел бяруць гурт "Рэха" , а таксама Ўладзімер Арлоў, Максім Жбанкоў ды іншыя добрыя людзі.
Месца: кіназаля Палацу моладзі (Старавіленскі тракт, 41). Даведкі па тэлефоне: 262-02-90, маб. 272-02-90.
Кошт уваходу 2 тыс. рублёў.
Смутак
/ 25.07.2006 Памёр Янка Брыль.
Разьвітацца з пісьменьнікам можна з 12-й гадзіны 26 ліпеня да 14-й гадзіны 27 ліпеня ў ягонай менскай кватэры па адрасе: пр-т Машэрава (былая вуліца Дразда), дом 78, кватэра 40. Пахаваюць Янку Брыля 27 ліпеня на могілках у Калодзішчах.
Публікацыі Янкі Брыля
Для тых, хто прачнуўся / 22.05.2006 Галерэя Б. і часопіс "Дзеяслоў" запрашаюць
26 траўня а 18-й у малую залю Дому літаратара (вул. Фрунзэ, 5), дзе адбудзецца прэзэнтацыя кнігаў паэзіі:
“Вершnick” Анатоля Івашчанкі й “Вышэй за паўночны вецер” Марыі Барадзіной.
Вядучыя: Ігар Бабкоў/ Валянцін Акудовіч.
Удзел бяруць
[Паэтычны jam-сэйшн]:
Андрэй Адамовіч, Віка Трэнас, Жана Капуста, Ігар Бабкоў, Тацяна Нядбай, Уладзя Лянкевіч, Усевалад Сьцебурака, прывід Цемрыка Велета;
Барыс Пятровіч, Кася Камоцкая,
Уладзімір Някляеў, а таксама –
гурт этнічнае музыкі “ДжамБіБум”.
Уваход вольны.
Выйсьця няма.
Лаўрэаты Залатога Апострафа / 21.05.2006 Сёлета лаўрэатамі штогадовае прэміі "Дзеяслову" сталі:
Леанід Дранько Майсюк за празаічныя творы “Нярвовы раман” (№ 15) і Апавяданьне “Хлопчык і яго бацькі” (№ 19).
Віктар Сьлінко за паэму “Жбан і вада” (№ 16).
Ганна Аўчыньнікава за паэтычны дэбют “Сэрца і неба”. Вершы (№ 14)
Віншуем!
Перапрашаем! / 25.04.2006
Прыносім свае прабачэньні тым, чые банеры з тэхнічных прычынаў не былі разьмешчаны на сайце, а таксама ўсім неабыякавым. Ад сяньня сайт ізноў пачынае ДЗЕйнічаць. Дык чытайма!
Імпрэзы ў Доме літаратара (Менск, Фрунзэ, 5) / 01.07.2005 3 ліпеня прэзэнтацыя першых трох тамоў Поўнага збору твораў Васіля Быкава. Пачатак а 18:30.
Мейсца ДЗЕяньня: актавая заля.
Імпрэзы ў Доме літаратара (Менск, Фрунзэ, 5) / 03.06.2005 28 чэрвеня літаратурная вечарына беларускай тэлевізіі ў Вільні. Вядоўца Тацяна Сапач. Пачатак а 18:30.
30 чэрвеня вечарына, прысьвечаная 100-гадоваму юбілею Петруся Броўкі. Пачатак а 18:30.
Мейсца ДЗЕяньняў: актавая заля.
Травеньскія марш-кідкі / 02.06.2005 02. 05. Прэзэнтацыя 14-га нумару "Дзеяслова" была наладжаная ў Менскай дзіцячай бібліятэцы №7.
09. 05. "Дзеяслоў" гасьцяваў у настаўнікаў і вучняў Вяліканямкоўскай СШ.
13. 05. "Дзеяслоў" наведаў Жлобінскі сельскагаспадарчы каледж. На гэтых імпрэзах выступалі Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк.
18. 05.Прадстаўнічая дэлегацыя "Дзеяслова" ў складзе Б. Пятровіча, Н. Гілевіча, М. Скоблы, і Э. Акуліна наведала Слонім і Баранавічы, дзе адбыліся творчыя сустрэчы ў Слонімскай гімназіі № 1, Баранавіцкім ліцэі № 1 і на філфаку Баранавіцкага дзяржунівэрсытэту.
20 і 21 траўня перад навучэнцамі і настаўнікамі Менскай гімназіі-каледжа № 24 "дзеясловілі" Э. Акулін, Л. Дранько-Майсюк і А. Камоцкі.
24. 05. "Дзеяслоў" сустракалі на філялягічным факультэце БДУ. Перад студэнтамі ІІ курсу выступілі Б. Пятровіч, А. Пашкевіч, Э. Акулін.
25. 05.У дзень памяці М. Багдановіча "Дзеяслоў" наведаў Сьветлагорск. Там адбыліся тры творчыя сустрэчы - у СШ № 6, індустрыяльным тэхнікуме і цэнтральнай раённай бібліятэцы.
26. 05. "Дзеяслоўцы" наведалі Лунінец і Пінск, дзе наладзілі сустрэчы з вучнямі Лунінецкае СШ №4 і чытачамі Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. "Палескі марш-кідок" ажыцьцявілі Э. Акулін, М. Скобла і Л. Дранько-Майсюк.
29. 05. "Дзеяслоў" узяў удзел у Абласным сэмінары беларускай паэзіі, які адбыўся ў в. Харужынцы. Ад імя часопіса маладых творцаў віталі Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк.
Красавіцкія выступы / 03.05.2005 04. 04. "Дзеяслоўцы" - Э. Акулін, М. Скобла, Л. Дранько-Майсюк - выступілі перад студэнтамі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту, перад вучнямі Жабінкаўскай СШ № 3, а таксама перад чытачамі Жабінкаўскай раённай бібліятэкі.
06. 04. Н. Гілевіч, Э. Акулін, М. Скобла выступілі перад навучэнцамі Клецкага прафэсійна-тэхнічнага каледжу, а таксама перад настаўнікамі й вучнямі Морагскай СШ.
12. 04. "Дзеяслоў" наведаў Смаргонь, дзе была наладжана творчая сустрэча з настаўнікамі й вучнямі Гімназіі № 4. У імпрэзе бралі ўдзел Б. Пятровіч, А. Пашкевіч, Э. Акулін, Л. Дранько-Майсюк.
13. 04. Прэзэнтацыя 14 нумару часопісу адбылася ў Гомельскім тэхнічным унівэрсытэце і Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Ф. Скарыны. Выступалі Б. Пятровіч, Э. Акулін, Л. Дранько-Майсюк.
25. 04. "Дзеяслоў" наведаў Менскі абласны інстытут павышэньня кваліфікацыі, дзе наладзіў сустрэчу з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры. Павышалі кваліфікацыю Э. Акулін ды М. Скобла.
1..10 - 11..20 - 21..30 - 31..40 - 41..50 - 51..60 - 61..70
|
|
 |
|