 |
|
 |
Справаздача / 14.11.2004 10 лістапада дзеяслоўцы наведалі Горадню. Там адбылося 2 выступы - у Каледжы мастацтваў і ў Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце (актавая заля). Удзел узялі Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч.
Таксама дзьве сустрэчы адбыліся 11 лістапада ў Баранавічах - у Дзяржаўным унівэрсытэце (актавая заля) і ў Баранавіцкім палацы школьнікаў перад мясцовай інтэлігенцыяй. Да ўчорашніх выступоўцаў далучыўся Міхась Скобла.
Справаздача / 28.10.2004 Адразу дзьве творчыя сустрэчы правялі дзеяслоўцы 21 кастрычніка. Яны адбыліся ў Інстытуце праблемаў культуры - зь бібліятэкарамі рэспублікі - і ў Менскім абласным інстытуце ўдасканаленьня кваліфікацыі настаўнікаў. На імпрэзах быў прэзэнтаваны 10 нумар часопісу. "Дзеяслоў" прадстаўлялі Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк.
Не забывае "Дзеяслоў" і пра школы: 10 верасьня і 27 кастрычніка імпрэзы адбыліся ў СШ № 158 і 83.
Справаздача / 17.09.2004 8 верасьня ў Маладэчне ў рамах “Быкаўскіх чытаньняў” адбыліся прэзэнтацыі апошніх выданьняў Васіля Быкава: “Доўгая дарога дадому”, “Наш Быкаў” (выд. “Кніга”), “Васіль Быкаў. Выбранае” (выд. “Беларускі кнігазбор”), “Парадоксы жыцьця” (выд. “Беллітфонд”), а таксама – публікацыяў у “Дзеяслове”. У імпрэзе ўзялі ўдзел: Эдуард Акулін, Анатоль Вярцінскі, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч. Мейсцы ДЗЕяньня: Маладэчанскі палітэхнічны каледж, Гарадзская бібліятэка імя М. Багдановіча.
Баўгарская сустрэча зь беларускай вясной / 19.07.2004 Пры канцы чэрвеня ў Амбасадзе Беларусі ў Сафіі адбылася прэзэнтацыя кнігі “Сустрэча зь вясной”, якую склалі пераклады на баўгарскую маладых беларускіх паэтаў – дэбютантаў часопісу “Дзеяслоў”. Зьяўленьне кнігі сталася плёнам супрацы Саюзу беларускіх пісьменнікаў і сафійскае амбасады пры судзеяньні Таварыства дружбы “Баўгарыя – Беларусь”. На прэзэнтацыі прысутнічалі прадстаўнікі Нацыянальных сходаў Беларусі й Баўгарыі, вядомыя баўгарскія пісьменьнікі й перакладнікі, рэдактары літаратурных газэтаў “Пулс”, “Моята вяра”, журналісты, выдаўцы. Укладальнік зборніку – Амбасадар Беларусі ў Баўгарыі, сёлета прыняты сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Аляксандар Пятроў.
Што ДЗЕіцца / 10.07.2004 14 ліпеня ў залі Пушкінскай бібліятэкі (Гікалы, 4) адбудзецца творчая вечарына
"Згадкі пра Акудовіча". У рамах акцыі прэзэнтацыя кнігі В. Акудовіча "Разбурыць Парыж". Удзел бяруць В. Аксак, А. Анціпенка, У. Арлоў, Ю. Барысевіч, З. Вішнёў,
А. Глобус, Джэці й В. Жыбуль, А. Клінаў ды іншыя. Вядзе імпрэзу А. Хадановіч. Уваход вольны.
Юбілейная вечарына Васіля Быкава / 12.06.2004 18 чэрвеня 2004 г. а 18-й гадзіне ў вялікай залі Дому літаратара адбудзецца вечарына, прысьвечаная 80-годзьдзю з дня народзінаў Васіля Быкава. У праграме вечарыны – прэзэнтацыі новых кніг Васіля Быкава, выступленьні пісьменьнікаў Беларусі й замежных краінаў, а таксама прадстаўнікоў грамадзскіх аб’яднаньняў.
Навіны Саюзу пісьменьнікаў / 01.06.2004 Дэлегацыя Саюзу пісьменьнікаў (А. Пашкевіч, М. Скобла, В. Рагойша, Т. Кабржыцкая) з 20 па 24 траўня ўзяла ўдзел у Нацыянальным Міжнародным сьвяце Шаўчэнкаўскай паэзіі (Кіеў і Кіеўская вобласьць). Падчас сустрэчы, арганізаванай Літаратурным клюбам "НаУКМА" й газэтай "Чернетка", адбылася прэзэнтацыя новых нумароў часопісаў "Дзеяслоў" і "Архэ", а таксама Анталёгіі беларускай паэзіі ХХ ст. "Краса і сіла". Акрамя гэтага адбылася сустрэча паміж старшынём Нацыянальнага саюзу пісьменьнікаў Украіны Уладзімерам Яварыўскім і старшынём Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесем Пашкевічам.
Справаздача / 13.05.2004 12 траўня рэдакцыя "Дзеяслову" ў складзе Барыса Пятровіча і Алеся Пашкевіча ўзяла ўдзел у сэмінары для журналістаў "Сучасная беларуская літаратура: стан і пэрспэктывы", арганізаваным Клюбам журналістаў пры Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры. Удзельнікамі сэмінару былі прадстаўнікі розных менскіх выданьняў. Вялася гаворка пра надзённыя пытаньні літаратуры, стан "Дзеяслову" і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Імпрэзы ў Доме літаратара (Менск, Фрунзэ, 5) / 07.05.2004 12 траўня – прэзэнтацыя першага тому 23-томавага Збору твораў Ніла Гілевіча. Мейсца ДЗЕяньня: актавая заля. Пачатак а 18:30.
18 траўня - прэзэнтацыя новага выданьня паэмы Я. Лучыны “Паляўнічыя акварэлькі з Палесься”. Мейсца ДЗЕяньня: бібліятэка Саюзу пісьменьнікаў. Пачатак а 18-й.
20 траўня - Прэзэнтацыя кнігі "Быкаў на Свабодзе". Мейсца ДЗЕяньня: актавая заля. Пачатак а 18-й.
Што ДЗЕіцца / 27.04.2004 30 красавіка ў рамах конкурсу імя Франчэска Пэтраркі "Твор пра каханьне" адбудзецца акцыя "У джазе толькі Лауры, альбо вечар сьвятое Вальпургіі". У праграме вершы, песьні, пэрфомансы найлепшых паненак маладой беларускай літаратуры. Мейсца ДЗЕяньня: бібліятэка Дому літаратара (Фрунзэ, 5), пачатак а 19-й.
2 траўня адбудзецца творчая вечарына пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Франчэска Пэтраркі "Твор пра каханьне". Мейсца ДЗЕяньня: бібліятэка Дому літаратара (Фрунзэ, 5), пачатак а 19-й.
Працягваецца турнэ пераможцаў леташняга конкурсу маладых літаратараў імя Натальлі Арсеньневай. Наступным пасьля Гомлі й Горадні будзе Магілеў. 13 траўня тут адбудзецца прэзэнтацыя зборніку "арсеньнеўцаў" "12+1". Вядуць сустрэчы Ганна Кісьліцына і Андрэй Хадановіч. Мейсца ДЗЕяньня: філфак МДУ, пачатак а 12:40.
1..10 - 11..20 - 21..30 - 31..40 - 41..50 - 51..60 - 61..70
|
|
 |
|