12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY






  • ЗАЛАТЫ АФОСТРАФ - 2005 / 30.03.2005
    Ляўрэатамі штогадовае прэміі "Дзеяслову" сталі:
    Людміла Рублеўская за паралельны раман “Золата забытых магілаў” (№ 9-10).
    Алесь Пісьмянкоў за нізкі вершаў “Ня сьпіць мая бяссоньніца” (№ 8) і "Нам адпушчана так небагата..." (№ 13).
    Усевалад Сьцебурака за дэбют “Знайсьці свой дзень”. Аповеды (№ 9).


  • Справаздача: люты - сакавік / 29.03.2005
    17.02. У Менскім абласным інстытуце павышэньня кваліфікацыі "Дзеяслоў" сустрэўся з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.
    21.02. У Менскім дзяржаўным інстытуце праблемаў культуры Б. Пятровіч, Л. Дранько-Майсюк і Э. Акулін "дзеясловілі" зь бібліятэчнымі работнікамі рэспублікі.
    23.02. "Дзеяслоў" наведаў Капыль, дзе адбыліся дзьве творчыя сустрэчы - у Гімназіі №1 і Капыльскай раённай бібліятэцы.
    3.03. "Дзеяслоў" наладзіў сустрэчы з чытачамі Маладэчанскай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча і рабочымі маладэчанскага заводу "Белхал".
    Двойчы ў сакавіку (4 і 10) "Дзеяслоў" быў госьцем студэнтаў Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту!
    Не забываецца "Дзеяслоў" і на вясковыя школкі. 17 сакавіка адбылася творчая сустрэча ў Крайскай СШ, што на Лагойшчыне.
    18.03. Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк выступілі перад навучэнцамі Менскага дзяржаўнага прафэсійнага ліцэя № 5.
    23.03. "Дзеяслоўны" літэкспрэс у складзе Б. Пятровіча, Э. Акуліна, Л. Дранька-Майсюка ды А. Камоцкага наведаў Баранавічы. Тут прайшлі дзьве сустрэчы - у БДУ (на фінансава-прававым і пэдагагічным факультэтах) ды ў Баранавіцкай цэнтральнай гарадзкой бібліятэцы імя В. Таўлая.
    25.03. "Залаты апостраф".
    28.03. "Дзеяслоўцы" выступілі перад выкладнікамі й навучэнцамі Менскага радыётэхнічнага каледжу.
    А Вы запрасілі "Дзеяслоў" на госьці?!


  • ЗАЛАТЫ АФОСТРАФ - 2005 / 15.03.2005
    25 сакавіка ў вялікай залі Дома літаратара (вул. Фрунзэ, 5) адбудзецца вечарына ўшанаваньня ляўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі часопісу "Дзеяслоў".
    У імпрэзе бяруць удзел:
    Ніл Гілевіч, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Кася Камоцкая, Лявон Тышкевіч, Аляксей Фралоў, гурт "Жаба ў каляіне", квартэт "Чорны квадрат"; дзеяслоўцы - Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч, Міхась Скобла, а таксама іншыя вядомыя беларускія паэты і барды.
    Пачатак а 18:30.


  • Выступы / 17.02.2005
    Дзень сьв. Валянціна "Дзеяслоў" сустрэў у Магілеве. Былі наведаныя філфак МДУ, Ліцэй №1 і Палац культуры "Хімвалакно", дзе адбылася сусрэча зь сябрамі ТБМ і творчага аб'яднаньня "Чароўны ўспамін".
    15 лютага адбылася сустрэча з прабывальнікамі Дзіцячага аздараўляльна-спартовага лягеру "Зубраня", а таксама ў Мядзелскай раённай бібліятэцы імя Танка - з інтэлігенцыяй, настаўнікамі, моладдзю.


  • Студзеньскія прэзэнтацыі / 01.02.2005
    17.01. Маларыцкі гарадзкі ліцэй з выступам і сьвежым нумарам часопісу наведаў Алесь Пашкевіч.
    19.01. Аж тры выступы прайшлі ў Віцебску - у бухгальтарскай школе, Гарадзкой бібліятэцы імя Э. Полацкай і Віцебскай абласной бібліятэцы - уДЗЕл узялі барды Алесь Камоцкі й Эдуард Акулін ды галоўны рэдактар "Дзеяслову" Барыс Пятровіч.
    20.01. Адбыўся выступ у менскім Пэдунівэрсытэце імя Максіма Танка.
    21.01. Полацак: Гарадзкая бібліятэка імя Ф. Скарыны й Музэй кнігадрукаваньня. Выступалі: Алесь Пашкевіч, Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла.
    25.01. Адбылося дзьве сустрэчы з чытачамі - у санаторыі-прафілякторыі "Зялёны бор" ды ў Менскім абласным інстытуце павышэньня кваліфікацыі настаўнікаў. Выступалі: Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк.
    28.01. Менскую гімназію-каледж №24 наведалі Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк ды Барыс Пятровіч.


  • Ціснуць... / 10.01.2005
    Пры канцы 2004 г. КРУП “Белкніга” ў аднабаковым парадку скасавала дамову аб продажы з ЛМФ “Нёман” – выдаўцом часопісу “Дзеяслоў”.

  • Справаздача / 31.12.2004
    У сьнежні з выступамі дзеяслоўцы наведалі:
    10.12. - Бабруйск. Мейсцы ДЗЕяньня: Бабруйская славянская гімназія; Бабруйская гарадзкая бібліятэка імя Пушкіна.
    15.12. - Менск.У філіяле Музэя М. Багдановіча "Беларуская хатка" адбылася імпрэза пад назовам "Быкаў і "Дзеяслоў". Удзел узялі: Ірына Міхайлаўна Быкава, Генадзь Бураўкін, Барыс Пятровіч, Міхась Скобла (вядоўца), Эдуард Акулін.
    16.12. - Гомля. Мейсцы ДЗЕяньня: Цэнтральная гарадзкая бібліятэка; Абласная бібліятэка.
    Ветка. Музэй народнае творчасьці.
    З Новым Годам І Калядамі Ўсіх!


  • ПАДПІСКА / 04.12.2004
    Шаноўныя чытачы!
    Цяпер на наш часопіс можна падпісацца ў любым паштовым адзьдзяленьні Беларусі.
    Наш індэкс - 74813 (для індывідуальных падпісчыкаў),
    - 748132 (для ведамаснай падпіскі).


  • Справаздача / 01.12.2004
    29 лістапада адбылася сустрэча рэдакцыі "Дзеяслову" з дэлегацыямі І Зьезду бібліятэкараў Менскай вобласьці.

    24 лістапада з прэзэнтацыяй 11 нумару перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту выступілі Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк.

    17 лістапада адбылося выступленьне ў Мазырскім дзяржаўным унівэрсытэце на філфаку і на факультэце дашкольнага выхаваньня. Да рэдакцыі "Дзеяслову" далучыліся сталыя аўтары часопісу - паэт Леанід Дранько-Майсюк і празаік Віктар Казько.


  • Імпрэзы ў Доме літаратара (Менск, Фрунзэ, 5) / 01.12.2004
    2 сьнежня – прэзэнтацыя кнігі Генадзя Бураўкіна "Жураўліная пара". Вядоўца Рыгор Барадулін. Пачатак а 18:30.
    17 сьнежня - прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова "Каханак яе вялікасьці". Пачатак а 18:30.
    21 сьнежня - прэзэнтацыя кнігі Рыгора Барадуліна "Дуліна ад Барадуліна". Пачатак а 19-й.
    Мейсца ДЗЕяньняў: актавая заля.


    1..10 - 11..20 - 21..30 - 31..40 - 41..50 - 51..60 - 61..70
  • Lotus Notes/Lotus Domino hosting by IDLab company