12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Зелімха Яндарбі

_____________________
Сумленьне. Верш

Сумленьне

На сьмерць Васіля Быкава

Не наступаў я на горла песьні сваёй,
Тым болей – чужой,
Бо ведаў, што немагчыма
Гэткае зьдзеіць сіле любой
Ні горлам луджоным,
Ні вызьверанымі вачыма.
Ні фараонам розных масьцей
Ні ў старажытным Егіпце,
Ні ў Рыме першым, другім, ні ў трэцім.
Ні ў прастольным Крамлі,
Што шырыцца любіць хутчэй,
Ні ў хмарачосістым Вашынгтоне,
Што езьдзіць у залатой карэце.
Ні цяпер,
Ні ў наступным,
Ані ў мінулым,
І калі нават сьвет увесь закрычыць,
Захлынуўшыся ўласным гулам.

Я ніколі ня верыў,
Што могуць музы маўчаць,
Калі
Прамаўляюць тамагаўкі альбо гарматы.
І калі нават атамны сьмерч
Спрабаваў стрэсьці мозаг Зямлі,
Сумленьне і толькі сумленьне
Ратавала Сусьвет ад страты.

Я ведаў,
Што велічы на зямлі няма ніякой.
Ёсьць Людства,
І вышэй за Людства няма нічога.
Я зноў пераканаўся ў гэтым,
Калі Вечнасьць забрала з сабой
Чалавека,
Ў каго сумленьне, як дар нятленны
Ад Бога.