12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Рыма Казакова

_____________________
Назавуць... Верш

Назавуць…

Памяці Васіля Быкава

Хмара чорная,
Як глухая хусьціна,
Ахінула цябе ўначы.
Беларусь,
Ты свайго найлюбага сына
Ані здолела зьберагчы.

Без яго
Слова крэўнае асірацела,
Як бяз чулага бацькі дзіця.
І дарога да роспачы
скарацела
Пад паглядам нямым
забыцьця.

Беларусь!
Як бы роспач ні высяляла
Сподзеў сьветлы з душы,
Ты зноў
Імем гордым адродзішся –
Зноў Васілямі
Назавуць маці верных сыноў.