12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Ларыса Раманава

_____________________
Кланяюся вершніку. Вершы

«кульбаба»
гэтак пасьміхваюцца
з кветак адцьвілых воіны
забываючы пра тое
што самая вялікая моц
у прыгажосьці
у якой няма пачатку
у якой няма канца
якая ёсьць паміж намі


Разьвітаньне

І кожны позірк — як апошні,
і кожны пацалунак — першы.
Штодзень я пераходжу поле,
вітаюся ў сутоньні з Вершнікам.

—Колькі сьвятла! — ён кажа, —
глядзі, як паўсюль прыгожа:
збожжа ўстае з-пад граду,
людзі сыходзяцца разам,
ружы цьвітуць як ніколі...

Каханым дарунак анёлаў —
рукі сплятаюць кветкі,
дзіця глядзіць у нябёсы:
«Ай, па брусеньку, брусьсю новаму,
вой-лі, вой-лю-лі, да ясеноваму... у-у-у!
Па том брусьсю
да ішоў брат з сястрой,
вой-лі, вой-лю-лі,
да ішоў брат з сястрой... у-у-у!
А братка перайшоў,
а сястра ўтонула... у-у-у!
вой-лі, вой-лю-лі,
а сястра ўтонула... у-у-у!
А сятра ўтонула, а рэч прамовіла,
вой-лі, вой жа лю,
а рэч прамовіла... у-у-у!
—А ты ня пі, братка, лугавой вады,
во-хі вой лё й лю-лі, лугавой ва... у-у-у!
А не касі, братка, лугавой травы,
во-хі лё й лю-лі, лугавой тра... у-у-у!
А ты ня еж, братка, чорнай смародынькі,
во-хі вой лю-лі, чорнай сма... у-у-у!
Лугава вада — ета кроў мая,
во-хі вой лю-лі, ета кроў мая... у-у-у!
Лугава трава — ета мая каса,
во-хі вой лю-лі, ета мая каса... у-у-у!
Рыба белая — ета маё цела,
во-хі вой лю-лі, ета маё цела... у-у-у!
Чорна смародынька — то мае вочы,
во-хі вой лю-лі, вочы чорныя... у-у-у!»*

Дождж размывае словы,
дождж размывае словы,
дождж размывае словы.

А я гляджу ў яго сэрца —
сэрца салёнай вады вядзерца,
выплаканыя сьлёзкі,
выхаджаныя дарожкі.

Кланяюся Вершніку
ў яго залатыя ножкі:
«Анёлы табе ў дарогу!»