12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Анатоль Вярцінскі

_____________________
Тром грацыям. Вершы

Марыі Захарэвіч

Трэці дзень я жыву,
марачы
стацца хваляю тваёй Нарачы
і тады абмываць твае ножкі,
стомленыя трошкі.

Ад жыцьцёвай дарожкі,
ад сьцяжыны сцэнічнай,
славы артыстыстычнай...

Праўда, што нарачанская хваля,
Як жывая вада, —
абмывае?

Зінаідзе Бандарэнка

Што кажа каран
Пра лёс жаночы?
На ўвесь экран
Зініны вочы.
Экран блакітны.
Вочы сінія.
Голас Зінін.
Усьмешка Зініна.
Фальшу ні грана.
Выраз бясцэнны.
Панна экрана.
Княгіня сцэны...



Марыі Карповіч

Дзень кастрычніцкі, дзень асеньні.
На праменьні кладуцца цені.
Фарбы дня: то прамень, то цень.
Нарадзілася я ў такі дзень.

Добра помню матчыны словы:
“Нарадзілася ты на Пакровы.
На Пакроў Маці божай якраз.
Таму ты і Марыя ў нас...”

Нарадзілася я на Пакровы...
Туман белы, а ліст барвовы
Тут, у Мінску, і там, ў Асавой,
на радзіме маёй малой.

Дзень кастрычніцкі, дзень асеньні.
Гусі ў выраі паляцелі.
Ну, а я засталася тут,
Дзе радні і сябрыны гурт.

Нарадзілася я на Пакровы...
нораў маю таму адмысловы,
У кішэню ня лезу па словы.
Маю годнасьць і гонар ёсьць.
Прынімайце такую, як ёсьць!