12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Сяржук Сокалаў-Воюш

_____________________
Зламаная скрыпка. Вершы

* * *
Струменіць месяц у вакно
Сьвятло таемнасьцяў дзівосных,
І тчэцца на сусьветных кроснах
У часе дзеяў палатно.

Якая ціша і прастор
У згуках сьмерцяў і народзін.
Ніводзін рух і зык ніводзін
Ня лішні пад абшарам зор.

Крыляе ноч. А дзень-дзіця
Пакажа створанае сьвету.
І змоўкнуць часы і паэты
Ля зьменнай велічы быцьця.



Базылянскія муры

Гаючы ліст трыпутніку
Зачэзнуў, зьвянуў, згніў.
Да храму Трох Пакутнікаў
Ён браму зачыніў...

За брамаю барочыла
Мінулая Літва.
Па ёй сучасьсе крочыла,
І там расла трава.

А тут, нібы закутнікі,
Сышоўшыся ў цане,
Пакутнікі-прыкутнікі
Маўчалі за мяне.

Маўляў, калі няможацца,
Ці ў думках боль гарыць,
Ты можаш ня трывожыцца –
Ты мусіш гаварыць...
Мы ўсе маўчым ці лаемся
Адно – па закуткох.
На Бога спасылаемся –
Маўляў, трываў і Бог...

Нам не стае адважыцца —
Рассунуць берагі...
Ня звалі самапляжыцца
Паганскія багі.

Славутыя пакутнікі,
Багоў зракліся вы...
Гаючы ліст трыпутніку
Сканаў каля царквы.



* * *
Вецер з вакном гаманіў,
Шалела залева-лея,
Бліскаў нябёс ядваб,
І правіў каўчэгам Ной...
Твой тэлефон званіў,
А пальцы былі у клеі
І ты пабаялася, каб
Ня склеіцца словам са мной...



* * *

Зламаная скрыпка.
Магчыма і я твае струны чапаў
І шыю тваю абдымаў у запале рукою,
І смык кіраваў
да напружанай ноты,
і крык
Зрываўся на енк...
Адгукаўся ў стогне і плачы
Магчыма і я.
А калі завісала далонь
Над целам тваім,
Дзе жыло яшчэ рэха ўварваньня,
Я слухаў сябе
І ў сабе тваё рэха шукаў.
Чакаў,
Што яно усугучыць бязладныя гукі...
Зламаная скрыпка,
Як хутка мінаецца час.
А час не мінаецца...
Проста забытыя ноты
Ляцяць са смыка
і пульсуюць
у струнах тваіх
Мелодыяй згадак і юру,
“ Зламаная скрыпка”.