12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Дзеяпіс

_____________________
Новыя выданьні
на кніжных паліцах «Дзеяслова»


Адзін дзень палітвязьня. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) – Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009. – 364 с.: іл. Наклад не пазначаны.
Героі гэтай кнігі, а ўсяго іх – 41, прабылі за кратамі амаль 20 000 дзён і начэй і ім ёсьць што расказаць сваім суайчыньнікам. Сярод герояў зборнікапаэт, мастак, прэмер-міністр, амбасадар, дэпутаты, журналісты... і абядноўвае іх шмат што. Але найпершмужнасьць і прага волі. За што і сталі яны... палітзьняволенымі.

Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 1. Укла­дальнік Аляксандр Фядута. Лімарыус, 2009. – 450 стар.: іл. Наклад 300 ас.
Мэты, задачы і запал новага выданьня грунтоўна выказаныя ў рэдак­цыйнай прадмове: «“Асоба і часплануецца яго стваральнікамі як незалежнае навуковае выданне, у якім без адхіленняў у ідэалагічныя бакі... спецыялісты маглі б публікаваць вынікі сваіх росшукаў у галіне беларускай біяграфістыкі». Аднак гэта і мастацка-культурніцкі альманах, бо ў ім строгія навуковыя артыкулы расквечаныя літаратурнымі нарысамі, партрэтамі, згадкамі. А да ўсягоархіўным эпісталярыем ды якасным фотаальбомам. Абрысы вобразаў Жыгімонта І Старога, Дамініка Квяткоўскага, Зоські Верас, Янкі Брыля, Алеся Салаўя, Васіля Быкава, Пятра Машэрава, Івана Мележа й іншыхасобаў у часемалююць лепшыя навуковыя і літаратурныя пёры, асшыўсабранае ў адзіны шыкоўны альманах яго нястомнік-укладальнік Аляксандр Фядута.

Грыцкевіч Анатоль. Старонкі нашай мінуўшчыны. – Мінск: “Кні­газбор”, 2009. – 468 с. – Наклад 500 ас.
Грунтоўны зборнік унікальных артыкулаў пра знакавыя асобы і падзеі нашай гісторыі становіцца яшчэ адным помнікам нацыянальнай дзяржаўнасьці беларусаў у абсягу стагоддзяў. Па сутнасьці, гэтая кнігаплён 80-гадовага жыцьця навукоўцы і грамадзяніна, у якой выпісаны сонм беларускіх славутасьцяў (Вітаўт Вялікі, Жыгімонт Аўгуст, Алелька, Іван Сапега, Мікалай Радзівіл Руды, Стэфан Баторый, Жыгімонт, Уладзіслаў і Ян Вазы, Піліп Орлік, Тадэуш Касьцюшка, Булак-Булаховіч...), у якой з грамадзянскай адказнасьцю апісаныя найбольш значныя гістарычныя бітвы і даты (ад бітвы на Сініх Водах 1362 г. да Слуцкага паўстаньня 1920-га), а таксамана заканчэньнесплецены вянок з артыкулаў пра сваіх калегаў-гісторыкаў. Выданьнем кнігі апекаваліся МГА «Згуртаваньне беларусаў сьветуБацькаўшчына”» і Дабрачынны фондЭтнічны голас Амерыкі” (ЗША).

Дзмітрыеў Генадзь. На скразняках лёсу. – Мінск, 2009. – 356 с. – Наклад 299 ас.
...Можна спавядацца пра былое родным ці сьвятарам. Можна перапісаць перажытае нуднымі радкамі ў тоўстыя сшыткі, якія той-сёй з блізкіх, можа, і пагартае. А можна перанітаваць усё тое ў кранальную кнігупад адной вокладкай і біяграфію (сваю, свайго пакаленьня і свайго часу), і мемуары, і ўспаміны, і аповесьць-летапіс, і раман-сьведчаньне. На тое хапае і часткова выдуманага, і амаль рэальнага лёсу Рыгора Аўласёнка, аб тымяго ваеннае дзяцінства, філфакаўскае студэнцтва, настаўніцкае сталеньне, узьвеўная творчасьць-паэзія, сталічная працаажно да звышрэалістычнага захопу менскага Дома літаратара ды ліквідаваньня незалежных літчасопісаў. Многія пазнаюць у тэксьце сябе: і сьветлыя героі, і героі шэрыя.
Кніга адметная і яшчэ адной амаль забытай сёньня рысай: годнай аўтарскай сьціпласьцю ў самападачы. Усьцешна, што кніга ўпершыню была апублікаваная ўДзеяслове” (колішнюю часопісную публікацыю дапоўнілі ў кнізе аповеды і вандроўна-дарожныя запісы).

Казько Віктар. Бунт незапатрабаванага праху. – Мінск: Выдавец І.П.Логвінаў, 2009. – 340 с. – Наклад 300 ас. (КнігарняНаша Ніва”).
Гэта раман-боль, так і не названы ў кніжным выданьні раманам. Бо аніякі традыцыйны раман ня здолее зьмясьціць у сваёй зазвычай лагічнай форме аўтарскага непакою, спадзевак, нараканьняў, перажываньняў, заўвагаў да традыцыйнага нашага лёсу, быцьцёва-рэчаісна-сучаснай дурноты, жаху, тупасьці, хамлоты. А найпершаўтарскіх прадбачаньняў, папярэджваньняў і прароцтваў. Асадка Віктара Казьконя толькі бязьлітасны молат, кулак, але і панацэйны мастакоўскі скальпель; раманныя героіасістэнты ды пацыенты ў хірургічным пакоі, празаічны стыльці як запаволеная кропельніца над галавой, ці як нярвовае пульсаваньне прабітай вены. А пафас і сімвалізм, як трапта заўважыў у пасьляслоўі да кнігі Міхась Тычына – “нагадвае знакамітую карціну Эдварда МункаКрык”... што чакае людзей на пачатку ХХ стагоддзя, яму (мастаку) невядома, а нам добра вядома. І пра гэта раман Віктара Казько”.

Капусьцінскі Рышард. Падарожжы з Герадотам: выбраныя творы / пер. з польскай Алеся Пяткевіча і Алены Пятровіч. – Мінск: Выдавец І.П.Логвінаў; Вроцлаў: Калегіюм Усходняй Еўропы, 2009. – 392 с. – Наклад 1000 (1 завод 1–500 ас.) – (КнігарняНаша Ніва”).
Два тэксты – “ІмператаріПадарожжа з Герадотам” – польскага журналіста ХХ стагоддзя, народжанага ў Пінску, – як два творчыя паўшарі, як два бакі аднаго мастакоўскага медаля. Аўтар дэманструе незвычайнае пераўтварэньне вандроўных запісаў па экзатычных краінах у насычаную настроямі, пахамі і колерамі мастацкую прозу, пераўтварэньне асабістых успамінаў у аўтабіяграфічную паэму ў прозе. А можа, і наадварот: праз аўтабіяграфічную проза-паэму і мастацкую прозу вяртаецца ў сваё мінулае ды блукае па колісь наведаных краінах?

Ляхновіч Павел. Золата князёўны: апавяданьні, байкі. – Мінск: “Поліфакт”, 2008. – 196 с. – Наклад 300 ас.
Чытаючы экспрэсіўна-кароткую прозу Паўла Ляхновіча здабываеш веру ня толькі ў прыгажосьць мастацкага беларускага слова, але й упэўненасьць у ягонай моцы, у патэнцыяле традыцыйнай белетрыстыкі зпярчынкай”, гумарынкай, самаіроніяй, “збокуіроніяй”. Пачынаеш думаць, што сцэнарнае кінабачаньне назаўсёдна адстала ад літаратуры, а то й нават не набліжалася да яе... Сацыяльная показка-анекдот у форме апавяданьня ці празаічнай байкі, з псіхалагічным угрунтаваньнем, з сюжэтным дапаўненьнем, з аўтарскім імпэтам-вопытам і захапляльнай апантанасьцютое, чым можна ахарактарызаваць знойдзенае чытачомЗолата князёўны”.

Паслаў бы табе душу... Ліставанне Рыгора Барадуліна з мамай (1954 – 1971). – Мінск: “Лімарыус”, 2009. – 276 с.: іл. – Наклад 500 ас.
Лепш за аўтара прадмовы да гэтай кнігі У.Някляева ня скажаш: “Калі й не хапала ў беларускім прыгожым пісьменстве нейкай кнігі, дык такой”.
...“1954 год... Усім, усім, мама, я табе абавязаны. Вазьму есці сала, і адразу ўспомніцца, чые рукі збіралі храпе, чые рукі прыгатаўлялі яго. Надзену штаны, мне ўспомніцца, што твае рукі ўсё гэта зрабілі” (Сын); “1955 год... Кажаца, недажду таго шчасливага денёчка, той светлай минутки, каб мае вочы глянули на тибе…” (Маці); “1960 год... Родная, залатая, малю цябе, пясок, па якім ходзіш, цалаваць буду, толькі кінь ты работу, кінь... Цалую твае рукі” (Сын); “1967... Мой галубочак, мая зорачка ясная! Закатилася ты далёка ат мене летась, хоть глядела на усход сонца, думала: мой сынок у тым баку, а сёлета не знаю, у який бок глядеть…» (Маці); “1971... Родная мамачка, дарагая, залатая мая! Усё будзе добра... Мой пакой заўсёды для цябеі цёпла, і ціха. У цябе ж усё-ткі сын ёсць, хай благі, але сын”... І падобныя спавяданньніна цэлую кнігу, якая разам з фотаілюстрацыямі перарастае ў душэўна-шчымлівую жыцьцясагу.

Разанаў Алесь. Сума немагчымасцяў: зномы. – Мінск: Выдавец І.П.Логвінаў, 2009. – 122 с. – Наклад 500 ас.
З гукаў вырастаюць словы і думкі, са словаў і думакусё астатняе. З радкоў Алеся Разанаваі лірыка, і матэматыка, і аблокі, і зямля. Спалучыць усё тое, зьвязаць немагчымае і дапамагаюць яму сабраныя ў кнізе зномы: як маланкі, як вязьмо сьцяблінаў дажджу. І сама анатацыя да кнігі пагражае пераліцца ў асобны зном: «“Паэзіяасаблівая веда”, – зазначаецца ў адным са зномаў. Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся, набывае адмысловы кшталт».
Які? Аб тым даводзіцца ў кожным радку і паміж імі.

Сучаснае швэдскае апавяданьне: проза / уклад. Вольга Цьвірка. – Мінск: “Галіяфы”, 2009. – 176 с. – Наклад 300 ас.
Першая ў нашай гісторыі (калі не лічыцьДзеяслоўныхпадборак) мініанталогія шведскай літаратуры прэзентуе найбольш значныя тэндэнцыі скандынаўскай краіны: і рэчаіснасьць, і сон, і нерэальнасьць, і сацыяльныя зрухі, і іхнюю абсурднасьць, і сурёзнасьць, і гумар, і драматызм, і ўзьнёсласьцьжыцьця, быцьця і творчасьці. Назвы навэлаў успрымаюцца як надпісы-тату на невядомым і маладым целе шведскай культуры (“Нядзельная імша”, “Бэтон”, “Жыцьцё і сьмерць”, “Перашкода”, “Сябры”, “Дыяграма”...), а каскад прозьвішчаў у зьмесьцеяк радкі чараўнічага верша-замовы: Энглюнд, Каліфатыдэс, Шульцэ, Давідсан, Хеміры, Руус, Аскестад, Кільгорд, Плэель, Лёвэндаль, Маркс... Ня Карл, натуральна, а Клаўдыя, аўтарка вытанчаных апавяданьняў пра чалавечыя лёсы.

Цвірка Кастусь. Воўчая выспа: раман. – Мінск: “Кнігазбор”, 2009. – 248 с. – Наклад 300 ас. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаўКнігарня пісьменніка”; вып. 5).
Пры спрыяльных умовах раман мог бы чакаць лёс гісторыка-се-рыяльнага кінатрылера. Душэўна спляліся тут многія сюжэтныя лініі ад Маўглі даЛюдзей на балоце” – і арганічна скандэнсаваліся ў захапляльнае чытво з нацыянальным пафасам і мастакоўскім болем за лёс свайго паднявольнага колісь краю і народу. ...Раскулачаны Ігнась Караленя ўцякае з Сібіры і вяртаецца да жонкі і дзяцей у забалочаную вёску. Аднаго з сыноў-блізьнятак украў і зьнёс у лес воўк... Сам гаспадар мусіць уцякаць ад перасьледу энкавэдыстаў, пасьля чаго сустракаецца з сынам. А ваўкі аказаліся лепшымі за людзей...