12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Дзеяпіс

_____________________
Новыя выданьні
на кніжных паліцах «Дзеяслова»


Эдуард Акулін. Вітражы. Вершы. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 110 стар. – Наклад 1000 ас.
Кніжку склалі кароткія вершы Эдуарда Акулінакаляровыя шкельцы ў вітражы сучаснай паэзіі, або, паводле анатацыі, “шматколерныя вітражы ...паэтычнага Сусьвету”. Можа, так і павінна сьціскацца паэзіяда малафарматнасьці ў некалькі радкоў, не раўнуючы, як кітайская класіка. Толькі ж розьніца паміж Кітаем і Беларусьсюрозьніца іерогліфа і знака. Ці вітражаі шклопакета. Цінаадварот?
Адказам – “малафарматныятэксты Эдуарда Акуліна.

Ніл Гілевіч. Збор твораў у 23 тамах. Том 10: Публіцыстыка. Артыкулы. Прамовы. Роздумы-споведзі. 1956 – 1988. – Мінск: Пантограф, 2009. – 560 стар. – Наклад 70 ас.
Храналагічна сабраныя публіцыстычныя грамадскія выступы Ніла Гілевічапрызнаньні, прысьвячэньні, развагі, спрэчкі, абурэньні, запэўніваньні, згадкі, напаміны, запытаньні, адкрыцьці, нагадваньні, роспачы, адкрытыя лісты, сшыткі ды іншаеяскрава сьведчаць пра трыбунную, будзімірскую, асьветніцкую адметнасьць таленту беларускага творцы. Кожнага беларускага творцы, калі тойяк і Ніл Гілевічзастаецца верным сабе і свайму абавязкуад свайго юнацкага дэбюту да шматтомнага Збору твораў.

Леанід Дранько-Майсюк. Анёлак і я. Апавяданне. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 96 стар. – Наклад 1000 ас.
Адно з лепшых сучасных апавяданьняў пра гламурную N, пра хлопчыка, які чакае маці, пра мужчыну, якога пакінула каханьне, і пра Беларусьяк пра сустрэчу новай зямлі з раскіданым гняздомМузыка словаў, дотык да матылькоў, прага бесклапотнасьціІ жывая вада творства, у якой плаваюць зьлепленыя з хлебнага мякіша рыбы.
...І абуджаецца паэт, які піша прозу.

Иван Данилов. Размышления западного белоруса. – Минск: Изд. В.Хурсик, 2009. – 338 стар. 3000 ас.
Гэта другая кніга аўтара. Першая – “Записки западного белоруса”, разышлася амаль імгненна. Гарадзенец Іван Данілаў піша пра тое, што сам перажыў, чаму быў сьведкам: пра жыцьцёпад панамі”, пра ўзьяднаньне, акупацыю, калектывізацыю і сталінскія рэпрэсіі... Запісы ягоныя падмацоўваюцца як шырокавядомымі, так і унікальнымі фактамі і дакументамі. І паўстае біяграфія ягонага пакаленьня, а з яе вынікае ібіяграфіяцэлай краіны, у якой ім давялося жыць, а многім і паміраць...

Сяргей Дубавец. ЯК? Азбука паводзінаў. – Радыё Свабодная Эўропа /Свабода, 2009. – 252 стар. Наклад не пазначаны.
Бадай, гэта найбольшсістэмнаяі гарманічная кніга аўтара, якая зьні­тавалася з журналістыкі (газета і радыё), творчасьці (проза, эсэ) ды навуковасьці (філасофія, псіхалогія, грамадазнаўства і пад.). НацыянальнаяЭнцыклапедыя паводзінаўпрапануе адказы на тое, “як бараніцца і галасаваць, дараваць і любіць, сябраваць і хітраваць”.
Атрымаўся двухбаковы падарунак на 50-гадовы юбілей аўтаракніга, якая, паводле прызнаньня Аляксандра Лукашука, “замест дубовых запытаўхто вінаваты?” ішто рабіць?” задае магічнае і музычнае, такое неістотнае і біблійнае, галоўнае для свабоды, вайны і каханьня пытаньне – “як?”.

Алесь Разанаў. Пчала пачала паломнічаць: вершаказы. – Мінск: Логвінаў, 2009. – 132 стар. – Наклад 500 ас.
Створаныя па-беларуску вершаказы Алеся Разанава на іншую мову нельга перакласьці, можна толькі перастварыць. Альбо перахапіць ідэю і напісаць нешта сваё. Назва кожнага вершаказу і ёсьць тая аснова, з якой нараджаецца твор: “Гліна”, “Дождж”, “Дуб”, “Брук”... альбоКрыга”: “Адкрышаная ад крышталю цэласнасьці, карагодзячы, а то і ведучы вайну (Кrieg) з іншымікрыхамі”, крыга кіруецца туды, дзе стаіць горад Рыга, дзе ўюцца харугвы, і дзе рыгво ракі ўстракае ў мора...” і г. д. Вершаказы трэба чытаць услых, прамаўляючы, смакуючы кожнае слова так, як гэта робіць сам Алесь Сьцяпанавіч...

Рублевская Людмила, Скалабан Виталь. Время и бремя архивов и имён: очерки, эссе, пьеса. – Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009. – 192 стар.: ил. – (Беларусь: вчера и сегодня) – Наклад 2000 ас.
Колькі ўсё ж яшчэ унікальных, абсалютна невядомых і найцікавых зьвестак утойваюць нашыя архівы пра жыцьцё і творчасьць асобаў, што ўвайшлі ў гісторыю Беларусіпалітычную, культурную, літаратурную... Аўтары цягам некалькіх гадоў друкавалі свае артыкулы і эсэ ў газецеСБ-Беларусь сегодня”, але сабраныя пад адною вокладкай, яны, дапаўняючы адзін аднаго, прымушаюць зусім па-іншаму зірнуць на, здавалася б, агульнавядомыя факты і... лёсы. Лагічна завяршае кнігу песа-дакументЛюдвіка і Фабіян”. Безумоўна, гісторыі, сабраныя аўтарамі зборніка, падштурхнуць пісьменьнікаў на напісаньне яшчэ не аднаго твору, пры­сьвечанага героям гэтай кнігі, героям нашай гісторыі.

Рублеўскі Сяргей. Ў, тое, што мы скарацілі. Апавяданьні, эсэ. – Мінск: Медысонт, 2009. – 216 стар. – Наклад 1000 ас.
У сьвежавыдадзеныхскаротах” – добра вядомыядзеяслоўцамі (менш) невядомыя ім эсэістычныя апавяданьні ды апавядальныя эсэ: такія, якАрні і Берк”, “Як я лётаў птушкайды інш. У іхсакавітасьць словаў, падсоленасьць думак, нейкая рэдкая, нібы абмытая ды адпрасаваная, роўнядзь стылю. А за тым і па-над тымглыбокая засяроджанасьць. Нібыта і выдумляе аўтарале як успамінаеЦі перажывае тоеад старонкі да старонкі, з году ў год