12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Дана Антановіч

_____________________
Чакаю. Прыходзь. Кажы. Вершы


Крокі

Ён
Сеў побач з гаспадаром
Распачаў размову і цыгарэту:
“Яна
Была адзіным маім ліхтаром,
Рабіла ўсё, каб не ламаць адносін.
Яна — выключэнне з усіх правілаў,
Чуеш?
Яна прыстасоўвалася да ўсіх абставінаў.
Можа, таму, што змірыцца не магла сама з сабой.
Не пытала ніколі: “Ты са мною будзеш?”
Я разумеў і без словаў,
Пакуль
Не пачалося страшэннае:
Вытрымаць яе позіркаў-куль,
Не змог і я, ды цяпер для мяне яна — памерлая.
Што здарылася?..
Знікла. Толькі.
Незразумелая і нечаканая,
Зрабіла два крокі
Да новага закаханага”.


* * *

Чакаю. Прыходзь. Кажы.
То ж сэрца маё ірвецца.
Да сэрца мой сцяг прывяжы,
Дажджом паспрабуй сагрэцца.
І нават калі сну няма,
Мяне не крані і сэрца.
Я ведаю ўсё сама:
То ж сэрца тваё. Ірвецца.


* * *

Адшуканае
Слова маё — не адметнае.
Не шуканае.
Ад цябе галава баліць нясцерпна —
Табе гэта не цікава.
Зноўку маўклівая, прынцыповая.
Бо слоў не знаходжу,
Хаця сітуацыя і тыповая…
Упоцемках навобмацак крочу.
Наіўная.
Нечаканая.
Зрэшты ўжо сарамлівая.
Табой ашуканая.
Слова маё — не адметнае.
Не шуканае.
Ад цябе галава баліць нясцерпна —
Табе гэта не цікава.


Ёй

У палоне шчырай душы
Сваё не згубі святло.
І вершы свае пішы
І лепей трымай вясло.
І зоркі няхай зіхацяць.
І золатам-валасы.
А тыя няхай маўчаць,
Што пляткарылі ўсе часы.
А час сцірае ноч,
Ноч, што была не твая:
Самотнаю зоркай кроч,
Свяці святлом ліхтара.
Ты пакліч мяне, калі цяжка.
І спрадвечны скончыцца дождж.
Не згубі цеплыню, калі ласка!
Тады час не загубіць ноч.


* * *

Тут павінны быць
Радкі пра каханне,
Але я рашыла
Прызначыць спатканне.
Субота. Вечар.
А сёмай гадзіне.
У вясновым скверы
Шукай рабацінне.
У святочнай хустцы
І ад ночы мружыцца.
Ліхтары шапочуць:
“Я хацеў бы спаткацца з Вамі
на вуліцы…”
Адзінота твая не трэба.
І каханне таксама...
Але ірвуцца нервы
Праз такое спатканне.
Я шукаю словы,
Бо ў вачах дакор:
Да д’ябла неба,
“Калі ўсе мы разам
ляцім да зор?”…