12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Уладзімер Арлоў

_____________________
Пазнаю сябе ў сыне. Вершы


Мёд

на цёплым серабрыстым бервяне
ў высокай траве
за бабулінай хатай
ямо сьвежы мёд з хлебам
я
Вова Патоцкі
Вова Таньчын
ды Нінка Тузава

мёд яшчэ не куплёны
хлеб яшчэ пякуць у печы
мне дванаццаць гадоў
Нінцы на год болей
Вовам па чатырнаццаць
нашая сьмерць
яшчэ не нарадзілася
у Вовы Патоцкага чорная галава
кажуць прабабка
саграшыла з цыганом
акурат як мая
Вова мне нібы брат
хоць у мяне галава рудая
карацей мы паважаем цыганоў
магчыма як вырасьцем
будзем красьці коней

Нінка ўсё перасаджваецца
паміж трыма Вовамі
круціцца загадвае жаданьні
ведаем мы твае жаданьні
кажа Вова Таньчын
мы таксама ведаем

хлеб яшчэ не астылы
мёд у белай талерцы
з арлом і свастыкай
малако ў парцалянавых кубках
таксама белых
таксама з арлом і свастыкай
бабуліна памяць пра немца Паўля

мёд крапае на Нінчыны грудзі
цячэ па равочку ніжэй
у ейныя таямніцы
вучоныя яшчэ не адкрылі што
рэгулярна назіраючы жаночыя грудзі
пажадана аголеныя
пажадана вялікія
значна менш рызыкуеш адхапіць
інфаркт ці інсульт

апрача таго любаваньне грудзямі
павялічвае працягласьць жыцьця
мужчыны
ў сярэднім на чатыры-пяць гадоў
наконт уплыву згаданага сродку
на жыцьцё ўладальніц грудзей
зьвестак няма
трэба вылучаць гэтых вучоных
на Нобелеўскую прэмію

я пазнаёмлюся з іхнім адкрыцьцём
ужо ў іншым стагоддзі
але інтуітыўна
яшчэ там на бервяне
хачу працягнуць жыцьцё
такім дзівосным чынам

ямо мёд з хлебам
хутка зьявяцца першыя гуркі
Вова Таньчын будзе даводзіць Нінку:
што яна любіць больш
гуркі ці памідоры

мы ўжо каштавалі
крадзеныя ў лаўцы падушачкі
самагонку
папяросы «Беламорканал»
паўночную вусьціш на могілках
бабулін пранік
а колькі яшчэ пакаштуем

праз год пасьля таго мёду
Нінка спакусіць мяне ў лазьні
сьцягне праз голаў сукенку
скажа з нявіннай усьмешкай
пастаў мне палку
у мяне атрымаецца цэлых дзьве

праз трыццаць пяць гадоў
пасьля таго мёду
Нінка памрэ ад раку грудзей
пасьпеўшы на чатыры-пяць гадоў
павялічыць жыцьцё
некалькім
а можа некалькім дзясяткам
а можа некалькім сотням
мужчынаў
грудзі былі сапраўды рэдкія

праз пяць гадоў пасьля таго мёду
Вова Патоцкі паступіць у інстытут
на апошнім курсе пачне пісаць вершы
будзе чытаць мне іх у піўбары
пра сьмерць і паралельны сьвет
на адлегласьці імгненьня
дзе мы таксама існуем

потым Вова Патоцкі
паступіць у асьпірантуру
і аднойчы
выйдзе ў вакно з інтэрнатаўскага пакою
на адзінаццатым паверсе
ня вытрываў гэтага сьвету
альбо таго што адкрываўся яму
на адлегласьці імгненьня
зрабіўшы зусім белай
маладую цыганскую галаву
так і ня ўкралі з ім аніводнага каня

праз дзесяць гадоў пасьля таго мёду
Вова Таньчын ня будзе
пісаць і чытаць вершаў
будзе чытаць
пераважна налепкі на пляшках
стане класічным алканаўтам

на дваццаць пятым годзе
жыцьцё Вовы Таньчынага
замерзьне ўзімку пад матчыным плотам
Танька будзе галасіць
каб сына не хавалі а
паклалі ёй у лядоўню

праз сорак тры гады пасьля таго мёду
ў мяне здарыцца інфаркт
відаць замала глядзеў
на жаночыя грудзі
зрэшты дастаткова каб
выжыць купіць квіток прыехаць
прайсьці пад дажджом
шэсьць кіламетраў ад станцыі
знайсьці збуцьвелае бервяно
дастаць з заплечніка
белы кубак з арлом і свастыкай
выпіць з яго ўдвая болей
дазволенай дактарамі дозы

Вова Патоцкі меў рацыю
усяго на адлегласьці імгненьня
мы
на цёплым серабрыстым бервяне
ў высокай траве
за бабулінай хатай
ямо сьвежы мёд з хлебам

чмель павялічвае сваё жыцьцё
лётаючы вакол Нінчыных грудзей
Воваў зноў трое
у аднаго галава чорная
у другога цьвярозая
у трэцяга кружыцца як зірне на Нінку
у штоніках нешта варушыцца

Нінка круціцца паміж намі
загадваючы жаданьні
Вова Таньчын выконвае іх у адрыне
на старым драўляным ложку
можа якраз там мая прабабка...
Вова Патоцкі
чытае нам вершы

а можа побач з намі іншы сьвет
у часе на адлегласьці імгненьня
і можа іншы ты у ім жывеш



В

ваба
вабачка
вабка
вабнотка
вакханка

вава
вавачка
ваўка
ваванка
вагантка

вагавінка
вагінка
вагнітка
вазёрніца
вальпургіянка

вадзяніца
вадохрыстка
вадачка
вада
ванзэйка

вадаліўка
важачка
валожынка
ваза
вафлістка

вадналыжніца
ватэрпалістка
валошка
валтузьніца
вануацянка

вакалістка
ванзэльніца
валейбалістка
вампірка
вандалка

валтарністка
валхвіца
валашка
ванкуверка
вайдэлотка

валачобніца
варшавянка
варшанка
валютніца
валюнтарыстка

валавочка
вакзальніца
валенсіянка
вахцёрка
валюстаманка

валадушка
валянка
вальфрамка
ва-банкаўка
варлівочка

валынянка
ваярка
ваўчыца
вальготка
валькірыя

валанцёрка
вандроўніца
валентыянка
вавёрка
вакацыя

валянцінка
варкотка
варголка
варгатка
вальтэрыянка

вальтыжорка
вальсоўніца
валька
варгіня
ваўчынка

валміерка
варятка
васалка
варажка
васпанка

варакушка
варонка
варанка
варштатка
вархольніца

вастразубка
вальжынка
вастрылка
варсінка
вальготніца

васьміножка
варожка
валэнда
валечніца
ваўкавысянка

васьмікласьніца
васілінка
ваалка
варэнька
васьміактоўка

ваўкалачка
ваўкіня
валодка
валдайка
валакардынка

веда
ведачка
веечка
ведзьма
веласіпедыстка

ведрычанка
велікадушніца
вежачка
велька
вялесьніца

велягурачка
векапомніца
веліжанка
велікапышніца
вялікабрытанка

венцаноска
вермутніца
венесуэлка
венерыянка
вялікабераставічанка

вера
вербачка
венка
вернападданьніца
венецыянка

вераемніца
верагодніца
веравызнанка
вербалка
верхнепалеалітка

верасовачка
верасьнёвачка
велясовачка
верніца
вераадступніца

вербалозка
вельботка
верацярпіміца
верунка
ветрынка

вераломніца
вербавальніца
вераналка
вербена
вестыбулярка

верашчалка
вялікасьветніца
векша
вялікапакутніца
верця

верхалазка
веронка
вестготка
верашукальніца
вест-індыянка

верціхвостка
весталка
вялікаліцьвінка
вяртэпніца
ветліца

вераценьніца
верхаводка
вергіліянка
вендэтка
верыфікатарка

вернідубка
ветнамка
вестэрнаманка
вест-эндка
вэб-вумэнка

верцідупка
вятроўка
вяртушка
вярзунка
верцігалоўка

вельзевульвачка
вершашукальніца
вершавызнаньніца
вершніца
верлібрыкоска

вераніка
венера
венетка
вельветка
вяшчальніца

вечавальніца
вечароўніца
вечарніца
вядзьмедзіца
вялікаполька

верхнядзьвінка
вервольфаўка
версія
вейка
версіфікатарка

вівіянка
віватка
вінярніца
відзэмка
відзаўка

відавочніца
віка
вікторыя
віралеістка
вільгурка

візеруньніца
візітаманка
віёля
віжоўка
вікуньня

візіцёрка
вільнянка
вільнярка
віньетка
віндсерфінгістка

вікінгіня
вігоня
вікуша
візітніца
візіяністка

вікантэса
вігвамніца
вівальдыманка
вівера
вібрафаністка

вінаградзінка
віначэрпіца
вінаваўніца
віньнічанка
віні-пухоўка

вірлавочка
вітражніца
вішанька
вікця
вішнёўка

віртуозка
вірлівіца
вітка
віяланчэлька
віяланчэлістка

віртуалка
віроўніца
віуэлістка
вітрыньніца
вісуска

вісагінка
віхурка
віталечка
вітачка
віктарыянка

віцяблянка
віражніца
віта
віцінка
вівакубінка

віскуценьніца
віскіманачка
вівісектарка
віталістка
віцэ-мастачка

вогнепаклоньніца
водаваротніца
войтачка
воечка
востраканфліктніца

вокамгненьніца
восьпінка
восенька
воленька
воска

вольнанаёмніца
вольхачка
волатка
ворліца
вольця

воля
вольніца
волечка
волька
вольнаадпушчанка

вуалетка
вугорка
вудыстка
вужалка
вуаерыстка

вузкаплечка
вужачка
вуалеахвостка
вульгарніца
вулька

вуркагантка
вупырка
вусатка
вучыцелька
вульванаўтка

вуніятка
вульлянка
вушатка
вучнёўка
вузкадупенцыя

вузкавочка
вузкапізьдзёнка
вудзільніца
вусьцішка
вузкакалейка

выблуканка
выбранка
выбраньніца
выдра
выданьніца

выбуянка
выдранка
вырочніца
выдма
выдатніца

выбухоўка
вызнанка
вызвольніца
выструнка
вундэркідалка

выблядушка
вызволька
выспавяданка
выслоўніца
выспачка

вываланка
выведніца
вырайка
выйка
выжарынка

выдумляльніца
выжліца
выжлукта
выйгра
выкрутніца

выкапнёўка
выключніца
вырачка
вынятка
высокамаралка

выкруцёлка
высмажанка
вытлумачальніца
выпраменьніца
выкрасалка

выляжанка
высмокта
выёбка
выёбніца
высакакласьніца

вымуштроўніца
вымудроўніца
выхаваначка
вырахаваначка
вырваска

вынаходніца
выхавальніца
вырвачка
выратавальніца
выратаванка

выпястунка
вылежніца
высакалётка
вычварніца
высакавольтка

высакоўка
выслужніца
высакамоўніца
высакагорніца
высачка

вычварэнка
выёбушка
выебаманка
высочніца
высокачастотніца

вышаградка
вышагародка
выюрачка
выцалавальніца
высакагрудка

вярцёлка
вядзьмарка
вядунка
вяршыцелька
вязьніца

вярсталка
вястунка
вясьлярка
вясьнянка
вясельніца

вяргіня
вяскоўка
вяхірка
вялебніца
вянка

вятошка
вятружка
вяльможніца
вята
вяшчунка

в...


Пазнаю сябе ў сыне

пазнаю сябе ў сыне

у почырку з літарамі
што падхмелена танчаць
на вольным паветры

у вясёлым мітынгу
папераў і кніжак
на пісьмовым стале

у нязводнай схільнасьці
да вострага і салодкага
асабліва да эклераў

у адчуваньні словаў
на смак і колер
на водар і дотык

у медзьведзяватай хадзе
па вуліцы
па цэлым сьвеце

у захапленьні школьніцай
што яшчэ проста малая
і не разумее

у любові да лацінаамерыканцаў
пераважна да Хуліо Картасара і
Габрыэля Гарсія Маркеса

у цыганскіх вандраваньнях
з кароткімі прыпынкамі
на палубе роднай канапы

у празе адзіноты
што сьпеліцца як папяроўка і
абрынаецца як залева

ва ўчэпістых хваробах
(дай Божа каб не ўва ўсіх)
што адкрываюць новыя сутнасьці

ва ўменьні пакрыўдзіць
пакрыўдзіцца
дараваць

пазнаю сябе ў сыне

так хочацца пазнаць сябе і тады
калі прысяду яму на плячо
цёплым ветрам