12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Алесь Аркуш

_____________________
Палімпсест.
Урывак з раману


1.

Пакой нагадваў рэдакцыйны. Мы, чалавек 5-6, ся­дзелі на крэслах уздоўж сьцяны. Маладзён, рыхтык камсамольскі актывіст 70-х, трымаў у руках газету і распавядаў нешта пра зьмест нумару. Усю правую паласу газеты займаў каляровы здымак нейкага юнака. Калікамсамолецпадыходзіў бліжэй, то рабіўся заўважным тэкст, які з левай паласы пераходзіў на правую і ішоў падкладам па ўсім здымку. Гэты тэкст дзіўным чынам зьнікаў, калі выступоўца адыходзіў ад мяне на тры-чатыры крокібыў бачны толькі здымак. “Камсамолец”, гаворачы пра двухпалосны артыкул, увесь час глядзеў мне ў вочы, было адчуваньне, што ўсё гэта казалася выключна мне.
Гэта кепскі матэрыял. Калі ў кожным жыцьці ёсьць месца для подзьвігу, дык павінна быць месца і для слабасьці. Па адным учынку нельга выносіць прысуд чалавеку, – я вырашыў скарыстаць іхнюю фразеалогію. Насамрэч, я быў упэўнены, што гэтая фальшыўка, напісаная паводле добра знаёмага трафарэту.
Камсамолецакругліў вочы, падобна яму не было што сказаць мне ў адказ.
Раптам загучаў школьны званок, усе ў пакоі заварушыліся і пачалі зьбірацца.
Я з ім сама пагавару, – сказала жанчына, што сядзела са мной поруч.
З выгляду яна нагадвала класічную школьную настаўніцу: строгі касьцюм, доўгія валасы ўбраныя ў прычоску а-ля 70-я, адно што акулярысучасныя, модныя сярод аптэкарак, настаўніц і банкаўскіх работніц, – якія трымаліся на кончыку носа. Жанчына кінула на мяне некалькі позіркаў паверх шкельцаў.
Мы ішлі поруч па нейкіх калідорах. Вакол было шмат падлеткаў, выглядала, што гэта сапраўды была школа. “Настаўніцаказала штосьці банальнае і пафаснае. Я амаль ня слухаў яе. Мне было цікава: дзе мы. Я ўглядаўся ў твары падлеткаў і ня мог нічога ўцяміць.
Мы падышлі да выхаду, які зьдзівіў мяне больш, чым уся гэтая незразумелая ўстанова. Выхад быў закратаваны, ён ішоў некуды ўніз. Паміж металічнымі прэнтамі былі шчыліны, і, каб пакінуць памяшканьне, трэба было праціснуцца між іх. “Настаўніцазвыклымі рухамі нахілілася і пралезла праз краты. Я падаўся за ёю ўсьлед.

* * *
Усьлед за мной у прыбіральню зайшоў Туміла. Тут было моцна напалена, ядзерна сьмярдзела мачой і тытунёвым дымам. З Тумілам я вучыўся ў адным класе, але ніколі не таварышаваў. Ён ранасасьпеў”, жыў іншымі зацікаўленьнямі і вольны час бавіў з старэйшымі хлопцамі. Пры ўсіх яго хібах, Тумілу я паважаў, бо аднакласьнік ня быў шантрапой: меў прыстойныя манеры, добра апранаўся і ўвогуле адчувалася ў ім нейкая гжэчная спадчынная парода.
Танцы набліжаліся да канца, заставалася якіх паўгадзіны.
Туміла прымасьціўся да суседняга пісуара. Пусьціўшы струмень, ён, нават не павярнуўшы ў мой бок галавы, сказаў:
Ну што, Саня, адпачнём сёньня.
У якім сэньсе?
Мы мелі розныя кампаніі і па-рознаму адпачывалі, таму гэтая нечаканая прапанова ў мяне выклікала непаразуменьне.
Тваёхата і музыка, маёразагрэў і дзевачкі.
Туміла ведаў, што апошнім часам я жыў адзінбацькі зьехалі за мяжу. Раней я ніколі ня быў з ім у адной кампаніі. Як там можа ўсё скончыцца? Я павагаўся і ўрэшце сказаў:
Згода. Чакаю вас ля свайго падезду.
Не пашкадуеш. Абяцаю.
Я пачуў іх, калі кампанія ішла да мяне па тым баку вуліцы. Галасоў, як мне падалося, было задужа. Гэта магла быць і чужая кампанія, моладзь якраз вярталася з танцаў, але аксамітны барытон Тумілы я наўрад ці мог зблытаць. Туміла нешта апавядаў, а дзяўчыны гучна сьмяяліся ў зорнае ліпеньскае неба. Шматлюдная вечарынка ніяк не патрапляла ў фармат дамоўленага мерапрыемства. Я пачаў злавацца на сябе. Нафіг было пагаджацца!
Яшчэ колькі хвілінаў і ў начной шэрані я сапраўды пабачыў значна больш постацяў, чым разьлічваў. Мяне непакоіла толькі адноТуміла мог прыхапіць з сабой некалькібязбашанныхгопнікаў, з якімі абавязкова былі б праблемы. Не хацелася мець эксцэсаў ані з суседзямі, ані з заканадаўствам.
Калі кампанія наблізілася на адлегласьць выцягнутай рукі, у мяне адлягло ад сэрца. Іх было пяцёра. Тры дзяўчыны, мне мала знаёмыя, ня з нашай школы, і яшчэ адзін хлопецАрол, неразлучны сябрук Тумілы, ён быў старэйшы за нас, здаецца, гады на два. Арол ня меў дурной славы, больш за тое, я яго ведаў па меламанскіх справах, мы з ім час ад часу абменьваліся кружэлкамі.
У калідоры, калі здымалі абутак, я пасьпеў разглядзець дзяўчат. І атрымаў эмацыйны шок. Сярод маіх гасьцей была ЯнаДзяўчына гэтая некалі працавала ў крамеКульттаварыў аддзеле грамзапісаў. З-за яе я і стаў меламанам, бо амаль кожны дзень езьдзіў да тае крамы па кружэлкі.

* * *
Кружэлкамі была ўсланая ўся падлога крамы. Чамусьці адразу ўявілася, што нейкая адмысловая камісія выявіла кантрафактную прадукцыю і падрыхтавала яе да зьнішчэньня. Але як пірацкія падробкі маглі трапіць у дзяржаўную краму?

Што тут у вас адбываецца? – спытаў я ў маладой гандляркі, якая сама са зьдзіўленьнем назірала за нязвыклай дзеяй.
Ларыса Мондрус зьехала ў Ізраіль, здрадзіла радзіме, сьпісаньне тавару, – гандлярка прамовіла гэта шэптам, амаль не варушачы вуснамі.
І што з гэтага? Зьехала, дык зьехала. Навошта краіне прыносіць матэрыяльныя страты?
Я зусім кепска ўяўляў, хто такая Ларыса Мондрус, яшчэ меншае меў уяўленьне пра яе музычны наробак. Але чамусьці быў упэўнены, што ўсе сьпявачкі прыстойныя, паважаныя творчыя асобы, якіх ня тое што крыўдзіць, нават думаць пра іх нельга кепскае.
Свабоду Ларысе Мондрус! – невядома навошта выгукнуў я.
Усе, хто знаходзіўся ў краме, павярнуліся ў мой бок. На іх тварах быў спалох. У кабеты з прычоскай а-ля 70-я, што стаяла побач з грудам кружэлак, пасыпаліся з рук нейкія паперкі-дакументы. Яна кінулася іх хуценька зьбіраць, аднак задужа рэзка нахілілася, і яе валасы, што былі ўбраныя ў дзіўную канструкцыю, рассыпаліся. Гэта яшчэ больш напалохала бедную жанчынку. Яна выпрасталася і пабегла ў іншы кут крамы, дзе знаходзіўся пакой адміністрацыі.
Запанавала мёртвая ціша. Чулася, як скразьнячок шапацеў ражком паперкі, прымацаванай на дошкі абяваў дзьвума кнопкамі.
Не чакалі такога павароту падзеяў, падумаў я зласьліва. Нямая сцэна, рэвізор, дзея нумар... Барані Божа, я ня меў жаданьня паблазнаваць. Усё атрымалася само сабой.
І тут кабета з трайным падбароддзем, што да гэтага сядзела за касай, выскачыла са сваёго вальеру і кінулася да груда кружэлак. Надзвычай порстка для сваёй камплекцыі яна ўзабралася на верхатуру груда і пачала таптацца па кружэлках, ператвараючы іх у вінілавыя аскепкі. Затым нахілілася, падняла адну цэлую кружэлку, асьцярожна дастала яе з пакету-вокладкі, прыклала да твару і праз дзірачку ў кружэлцы паглядзела на мяне. Яе позірк доўжыўся некалькі секундаў. Касірка дзіка зарагатала і шпурнула кружэлку ў мой бок. Тая на шалёнай хуткасьці праляцела над маей галавой і ўшчэнт разьбілася аб дошку абяваў.
Я падняў аскепачак вінілу, паклаў у кішэню джынсоўкі і павярнуўся да ўсіх сьпінай. Калі з пачуцьцём выкананай місіі я выходзіў з крамы, у сьпіну мяне штурхануў перуновы грукат. Гэта дошка абяваў рынулася долу.

* * *
Утаропіўшы вочы долу, я прайшоў за ўсімі ўсьлед у вялікі гасьцінны пакой. Дужа не хацелася, каб Яна мяне пазнала.
Усе пачалі ўладкоўвацца. Дзьве Яе сябровачкі ўладкаваліся каля Тумілы, які адразу абраў за месца дыслакацыі канапу. Яна ж апынулася ў фатэлі, села адна, ні да кога ня ліпнучы.
Туміла выцягнуў з унутранай кішэні джынсоўкі пляшку гарэлкі.
О, блін, так і думаў, прыцягне гарэлкуЗ розных кампаніяў мы, дарагі аднакласьнік, гэта дакладна.
Я гарэлку ня пю, ты ж, ведаеш, Туміла.
Я пачынаў злавацца. Настрой сапсаваўся канчаткова. Я ня бачыў з гэтай сітуацыі шчасьлівайфініта ля камедыі”.
Прабач, шампанскага не прынесьлі, гастраном перад носам зачынілі, не пасьпелі!
Госьці дружна заліліся сьмехам з геніяльнага жарту. Дзяўчаты таксама. Іх задавальняла гарэлка. Ясна. Не засьмяялася толькі Яна. Маўчала.
У Яе былі дзіўныя вочы: сумныя, вялікія, глыбокія. І боскія, вытачаныя яе вялікасьцю Гармоніяй, рысы твару. Багіня!
У мяне ёсьць для Цябе падарунак. Я патушыў сьвятло, запаліў таршэр-начнік. І паставіў на прайгравальнік мой любімы альбом Fleetwood Mac. Затым схадзіў на кухню і прынёс кілішкі.
Туміла спрытна адкаркаваў пляшку і разьліў алкаголь.
За сяброў! І за нас!
Тост таксама быў геніяльны. Раздражненьне пачало мяне расьпіраць як паветраны балонік.
Больш за ўсё я баўся, што Яна была яго...
Кульнуўшы кілішак гарэлкі, я адчуў, што мой панікёрскі настрой пачаў затушоўвацца. Нічога кепскага пакуль не адбылося. Затое ёсьць Яна. Вось, зусім побач. Сядзіць у тваім фатэлі. І ты можаш за ёй назіраць, ня так адкрыта і нахабна, але і гэтага дастаткова. Ты можаш з ёй нават пагаварыць. Спытаць нешта. Прыдумай пра што.
Туміла зноў пацягнуўся да пляшкі.
Гаспадара больш прымушаць ня будзем.
І ён перавярнуў донцам уверх мой кілішак.
А мы паўторым.
Сабе і Арлу ён наліў поўныя, а дзяўчатам па палавінцы. Пляшка ў іх была адна, трэба было эканоміць.

* * *
Эканоміць, ня значыць марнаваць рэсурсы.
Старшына-прапаршчык быў не ў гуморы. Зьнікла чарговая партыя ануч-парцянак.
А марнаваць рэсурсыпадрываць боегатоўнасьць краіны.
Зразумець што-кольвечы з гэтай рэпрызы было немагчыма.
А што ў вас прапар такі мудзіла? – спытаў я шарагоўца, які стаяў побач са мной у другім шэрагу.
Культурней, чувак, Максімыч тры фугасы заглыне і нічога, стаіць на нагах, моцны мужык.
Рота даўно ўжо мусіла сьніць эратычныя сны, а гэты анучнік усё дамагаўся сваіхпарцянак”. Твар старшыны быў зморшчаны і высушаны бязьлітасным беларускім сонцам. Да таго ж ён крыху накульгваў на левую нагу. Усё гэта ўдавала ў ім такога галівудскага капітана-пірата, які рабіў разнос камандзе за зьніклую бочку рому.
Я табе колькі даваў парцянак перад тым як рота накіравалася ў лазьню, а, радавы Ахунен?
Ніяк не, не Ахунен, а Аханэн.
Бледна-празрысты, як крыветка, эстонец быў упэўнены, што каверкаючы яго прозьвішча прапар проста зьдзекваўся з яго нацыянальнага паходжаньня.
Якая хер розьніца! Ахунен, Аханэн. Ты рускі язык разумееш: колькі я даваў табе новых парцянак?
Дваццаць восем, таварыш старшына!
І дзе яны?
У піз... – ледзь чутна прашаптаў мой сусед, які тлумачыў мне хвілю таму моц Максімыча. Ён прыхінуўся да мяне бліжэй і праясьніў сітуацыю:
Зуб іх сёньня загнаў, вунь сядзіць, каву пе.
У сваім зацішным кутку стараслужачы Зуб наліваў з металічнага тэрмасіка ў шклянку каву. Побач на тумбачцы ляжаў успораты пачак печываШахматнае”.
Правільна, правільна, Максімыч, зусім разбалтаўся лічны састаў!
Зуб паднёс да вуснаў шклянку з брунатнай вадкасьцю і сербануў першы глыток. Гэтае прысёрбваньне даляцела нават да супрацьлеглага запаснога выхаду.
Максімыч дастаў рукі з-за сьпіны і выструніўся. Затым неяк дзіўна таргануў плечуком, як быццам бы на дзьве прапарскія зорачкі ўсеўся пірацкі папугай і парушыў баланс, і раптам захістаўся і рухнуў сярод казармы, як падбіты з нямецкага шмайсера.
О, блін, перабраў сёньня Максімыч. Чатыры фугасы, яўна чатыры. – Пракаментаваў падзею мой сусед.
Рота з аблягчэньнем уздыхнула і пачала рыхтавацца да адбою.
Скрозь сон я чуў, як хроп пасярод казармы пяны старшына. Падумалася яшчэ: варта было б яго ўсё ж усьцягнуць на ложак.

* * *
Ложак быў бацькоўскі.
Дасёньня я не магу патлумачыць, як гэта здарылася. Маю дзьве вер­сіі.
Па адной, Туміла з Арлом пайшлі па шляху найменшага супраціву. Дзьве расфарбаваныя матрошкі былі максімальна даступныя, весялушкі без прэтэнзіяў, што абяцала задавальненьне без дадатковых энергетычных затратаў. Яна ж, сваёй сурёзнасьцю, як бы патрабавала асаблівага далікатнага абыходжаньня. Гэта і паўплывала на выбар маіх кампаньёнаў.
Па другой версіі, Туміла мог праявіць велікадушнасьць і, заўважыўшы мае пажадныя позіркі ў Яе бок, падарыў мне дзяўчыну. Што малаверагодна. Але і гэтую версію ня варта скідваць з шаляў гісторыі.
Гарэлка хутка скончылася. “Fleetwood Mac” цалкам адыграў свой лепшы альбом “Rumanas”. На прайгравальнік лягла кружэлка “Kiss”. Наколькі памятаю, гэта быў альбом “Dressed to Kill”.
Знаходзіцца ўсім у адным пакоі стала нязручна, балазе кватэра была трохпакаёвая.
Пабачыўшы нецнатлівыя заляцаньні Тумілы да адной з сваіх сябровак, Наташа ўстала і падалася ў спальню.
Так, Яе звалі Наташа.
Мне нічога не заставалася, як пайсьці за ёю сьледам.
Дзякуй Богу, Яна мяне не пазнала. З таго часу, калі я школьнікам хадзіў да яе ў гандлёвы аддзел грамзапісу, прайшло некалькі гадоў. Я з падлетка вырас у юнака. Істотна зьмяніўся. Ды і наўрад ці Яна памятала ўсіх кліентаў, што куплялі ў Яе кружэлкі. У тыя гады якраз быў філафанічны бум. Чэргі, тавар з-пад крыса, рыкі і поверы і ўсякія там чылентаны.
Яна не зьмянілася. Была такая ж чароўная і таямнічая! Колькі разоў Яна мне сьнілася ў эратычных снах! Колькі разоў у думках я бараніў Яе ад мясцовых хуліганаў! Колькі разоў абдымаў, катаў на лодцы, цалаваў пад дажджом...
Гэта ўсё яшчэ не загаілася і так лёгка ўзгарэлася з новай сілай!
Такое класічнае каханьне маленькага, сьціплага хлопчыка да першай прыгажуні гораду.
Госпадзі, успомні, колькі разоў я маліў цябе, каб выпаў для мяне хаця б адзін шанц! Толькі адзін!
ТЫ ПАЧУЎ МЯНЕ!
Усё гэта неслася ў маёй галаве ў шалёным тэмпе. Як у сьне, калі маеш вялікую тэмпературу.
Можа і гэта чарговы сон. Толькі сон. Бо такога ў рэальнасьці не бывае. Так ня можа быць.
Наташа падышла да бацькоўскага ложка і асьцярожна села на самы край. І гэтак дзіўна склала рукі. Мне адразу падумалася, так робяць гейшы. У кіно.
Я сеў побач.
Дзяўчына хвалявалася. Я гэта адчуваў. Адчуваў парывістае дыханьне, бег крыві па яе капілярах, бег нейтронаў, нейронаў, пратонаў і ўсяго, што можа бегчы.
Яна была цалкам у маёй уладзе. Яна ведала, дзеля чаго прыйшла. Значыць, ёй гэта трэба.
Я пасунуўся бліжэй і абняў яе. Яна сустрэла маю руку, як нешта чакаемае.
Скрозь музыку з суседняга пакою ўжо даносіліся першыя ўсхліпы.
Яна мякка, асьцярожна лягла на ложак. Некалькі секундаў, працягваючы сядзець, я глядзеў на яе. Зіпер яе джынсаў быў ля самай маёй рукі.
...
Туміла выходзіў з кватэры апошні.
Ну як было?
Класна!
Ну вось бачыш, я абяцаў і слова стрымаў! Кожнай жанчыне хочацца каханьня і пяшчоты. Хаця б на некалькі хвілінаў. І мы гэта шчодра раздаём жадаючым.
Ён аксамітна засьмяяўся. Няўрымсьлівая грыўка валасоў упарта налазіла яму на вочы. Аднакаласьнік пляснуў рукой па маім плечуку і разьвітаўся:
Ну, бывай, дабранач!
Дабранач!
Я прычыніў дзьверы і бразнуў двума замкамі.


Старонкі дзёньніка


* * *
Мушу зьехаць з роднага гораду.
Калі хачу чагосьці істотнага дасягнуць, мушу зьехаць.
Няма шанцаў! НЯМА!

* * *
Павольна сунецца цягнік, –
аднастайна бразгае адчыненымі дзьвярыма.
Пасажыры час ад часу
саскокваюць на зямлю
і йдуць побач са сваімі вагонамі
разьмінаюць ногі.
Павольна сунецца цягнік
і нікога гэта не зьдзіўляе,
не абурае, не бянтэжыць
бо цягнік сунецца па колу.

* * *
Слухаў паўдня “Led Zeppelin”. Спрабаваў уцяміць з чаго нараджаецца іх музыка. Не магу ўявіць штосьці падобнае на беларускай глебе. Спачатку падумалася пра другаснасьць нашай музычнай традыцыі. Але якой шкалой можна вызначаць перавагі традыцыяў? Калі пачынаеш сумнявацца ў сваімгэта небясьпечны сімптом.

* * *
Ніводзін з маіх сяброў ня ведае, што я пішу вершы. Пішу таемна, нібыта займаюся нечым ня вартым мужчыны. Упэўнены, ніхто з сяброў мяне не зразумее. Хіба Дзімыч. Але і яго разумную галаву не хачу напружваць нечаканай навіною.

* * *
Ня ведаю нікога, хто б застаўся ў нашым горадзе і неяк сурёзна рэалізаваўся. Чаму так адбываецца? Усё проста. Каб Шагал стаў Шагалам, ён мусіў зьехаць у Парыж. Інакш застаўся б нікім, у лепшым выпадку другасным, напаўзабытым мазілам з глыбінкі. Каб рэалізавацца, трэба адпаведныя ўмовы. Каб стаць касманаўтам, трэба быць там, дзе ёсьць касмадром і запускаюць чалавека ў космас. Каб стаць оперным сьпеваком, мала мець голас, трэба яшчэ, каб у тваім горадзе была опера. У маім горадзе ёсць завод, электрастанцыя і чыгунка. Да, яшчэ гарадская газетка і народны тэатр. У космас не паляціш, дакладна.

* * *
Быў з Рудым на брызгалаўцы. Купаліся, загаралі. Хацеў корэшу распавесьці сваю таемную гісторыю. Але, не. Ня варта. Гэтая гісторыя з той шуфляды, дзе ляжаць мае вершы.

* * *
Усё больш пераконваюся, што навакольны сьвет дзеліцца не на чорны і белы, а на той, які мне цікавы, і які не. Калі мне цікава, я чытаю, гляджу, слухаю, успрымаю. І гэта існуе для мяне. Калі нецікава, я адкладаю ў бок. І гэта для мяне не існуе.

* * *
Набраўся сьмеласьці і зьезьдзіў у Менск у рэдакцыю часопісуВетразь”. Вазіў свае вершы.
І адкуль гэтае жаданьне адшукаць сутаварышаў па розуму?
Урэшце ня ведаю, лічыць візіт пасьпяховым, ці правальным. Жанчына, літаратурны сакратар часопісу, тэатральна палячы цыгарэту, уважліва прачытала мае вершы. Дакладней, паліла з тэатральнымі рухамі. Хаця, па-мойму, усе жанчыны паляць тэатральна. Трымаюць у пальцах цыгарэту, зацягваюцца, адводзяць руку з цыгарэтай. Зусім інакш, чымсьці мужчыны.
Дык вось, гэтая кабета з цыгарэтай пахваліла некалькі асобных маіх радкоў і... не адабрала да друку ніводнага вершыка. Ні-вод-на-га! Сказала, што здольнасьці відавочныя, але мушу працаваць. Напісаць новыя вершы і зноў зьявіцца на яе пранікнёныя вочы.
Нават ня ведаю, ці паеду да яе яшчэ раз.

* * *
Нашыя мары міфалагічныя дарэшты. Тое, што мы ўяўляем у мройных трызьненьнях, у сапраўднасьці абсалютна не адпавядае рэальнаму ўвасабленьню мараў.

* * *
Цэлы дзень адчуваў нейкую шалёную нярвознасьць. Нават валеряны выпіў. Не дапамагло. Паспрабаваў заснуць. Якое там! Прыняў душ. Марна! Сеў на ровар. Кіламетраў дваццаць накруціў педалямі. Прыехаў змучаны, але нярвознасьць паменела. Сьнілася чорт ведама што. Але ж спаў і прачнуўся жывы.

* * *
склаў рэчы ў пляцак
самае неабходнае
толькі матчына бласлаўленьне
і бацькоўскі поціск рукі

калі дарога паклікала...

* * *
Думаў над адной філасофскай праблемай: ці людзі ствараюць культурны клімат гораду, у сілу свайго ўзроўню і патэнцыялу, ці горад стварае людзей, адпаведна свайму культурнаму полю. Ні да якога рашэньня не прыйшоў. Калі ў горадзе нікому не патрэбны оперны тэатр, дык ён ніколі і ня зьявіцца. А калі горад мае оперны тэатр, які быў закладзены стагоддзе таму, дык яго неабходнасьць у горадзе ніхто ня возьмецца аспрэчваць. Відавочна, калі спазьніўся, дык не нагоніш. На ўсё сурёзнае і вартае трэба стагоддзі. Трэба не наганяць страчанае, а запачаткоўваць тое, што рэальна запачаткаваць тут і сёньня. Каб праз стагоддзе гэтае, дасягнутае, існуючае, ніхто б ня ўзяўся аспрэчваць. Каб не наракаць на страчаныя магчымасьці мінулага стагоддзя.

* * *
І што ты можаш пакінуць свайму гораду? Толькі верш. Толькі міф. Але і гэта ня мала.

***
Цэлы вечар чытаў слоўнікі.

* * *
можна пісаць вершы
як зьбіраць хлуд для вогнішча

можна пісаць вершы
як садзіць дрэвы

***
Цэлы дзень быў сам-насам. Мяне задавальняе такаякампанія”. Слухаў музыку, чытаў Германа Гесэ. Гледзячы на партрэт пісьменьніка, на якім ён у паважным узросьце, падумалася: гэта мой сёньняшні партрэт. Мумія плоці і блізарукія вочы, скіраваныя ўнутр сябе. І я не хачу памяншаць свой узрост.

* * *
Зьезьдзіў у Менск і купіў друкарку. Самую простую – “Масква”. Цэлы вечар пляскаў па клавішах і соўгаў карэтку. Сапсаваў вялікую колькасьць паперы. Пачуваюся як Францішак Скарына.

* * *
Хадзілі з Рудым на танцы. Вова Гарніцкі пазнаёміў з дзяўчынай. Выклікала ў мяне цікавасьць. Нават цяжка патлумачыць чаму. Яна неяк надзвычай важна трымаецца, нібыта баіцца зрабіць нейкі непрыстойны ўчынак і ўвесь час сябе кантралюе. Такое ўражаньне, што мае вялікае жаданьне да чагосьці забароненага і баіцца выдаць сябе. Пры гэтым не дурнушка, складна фармулюе свае думкі, мае ўласныя перакананьні і ўпэўнена іх даводзіць. Пасьля танцаў я правёў яе дадому. Крыху пагутарылі. Пра што? Пра наш горад, пра персьпектывы, пра мары. Яна зьбіраецца паступаць на журфак БДУ.

* * *
Слухаў “Queen” i “Nazareth”.

* * *
Часам людзі зьдзіўляюць сваёй эрудыцыяй. Сыплюць фактамі, падрабязнасьцямі, лічбамі і высновамі. Але як толькі пачынаеш іх распытваць нейкія іншыя акалічнасьці, іншыя факты і лічбы, высьвятляецца, што эрудыт ведае ня так багата, як удае. Ясна, усё ведаць немагчыма. Але калі нехта выдае шмат інфармацыі, можа так здарыцца, што гэта ўсё, што ён ведае.

* * *
Мару напісаць раман, у якім будуць галоўнымі героямі думкі. Толькі думкамі. Спрачацца, пераконваць, змагацца за месца пад сонцам. Любіць, захапляцца... Сягаць у глыбіні таямніцаў і бавіцца плыткасьцю глупотаў.

* * *
З Рудым сядзелі на беразе брызгалаўкі і назіралі за мясцовай публікай, якая бавілася на пляжы. Выпілі па пляшцы піва. Скупнуліся. Руды паабяцаў на наступным тыдні прывезьці новых кружэлак, мае нейкага знаёмага, што езьдзіць у Рыгу. Руды мой школьны прыяцель. Зьявіўся ў нашай чырвонасьцяжнай у 9 класе. Гэта ён абраў мяне ў сябры. Нас ня шмат лучыць, акрамя таго, што бавім разам час. Але ён мне ўжо як родны чалавек. Колькі разам мелі прыгодаў! Руды марыць пра шыкоўнае, заможнае жыцьцё! Шампанскае, мерседэс, катэдж, адпачынкі ў Ялце. Я не сумняюся, што ў яго ўсё атрымаецца. Ён дысцыплінаваны, упарты і разумны. Ён ужо ўмее зарабляць. Але пры гэтым ня скнара. І за гэта я яго люблю, што ня скнара, і ня ўсё пераводзіць на грошы.

* * *
Адчайна спрабую ўцяміць
сэнс слованазаўжды”.
З поўначы сунецца хмара, –
нябесны кравец абмервае
яе палатняным метрам.
Дрэвы прыціскаюцца
адно да другога
загадана вызваліць
месца пад новы цаглянік.
У парку заасфальтавалі сьцяжынкі
ня трэба хвалявацца за жаночыя абцасікі.
У паляўнічай краме разабралі
качыныя вабікісезон.
Двое мужчын абмяркоўваюць, як
сьпілаваць стогадовую ліпу, каб
наўкола нічога не пашкодзіць.
Увосень зацьвіла яблыня, –
і скончыўся мой адпачынак.

* * *
Казаў сабе, што больш не паеду ўВетразь”, але слова не стрымаў. Літкансультанша зноў, як вялікі знаўца паэзіі, тэатральна чытала мае, кроўю напісаныя, радочкі. Зноў хваліла нешта, нешта ганіла. Добра хаця б тое, што не адмаўляе нерыфмаваны верш. Кажа, што верлібр таксама мае сваю меладычнасьць, рытміку і драматургію. Слушна кажа. Акрамя аднаго. Яна хоча бачыць у маіх вершах нешта падобнае на існуючыя ўзоры. І параўноўвае мае вершы з гэтымі ўзорамі. Я ж, наадварот, усімі сіламі імкнуся не патрапіць у трафарэт існуючых практык. У нас так нічога не атрымаецца. Але, прынамсі, было з кім пагутарыць пра верлібр!

* * *
Званіў Руды і гадзіну апавядаў пра сваю новую знаёмую. Завуць яе Сьвета. Баюся, што цяпер забудзецца пра абяцаныя кружэлкі.

* * *
Трэці месяц жыву адзін без бацькоў, якія зьехалі працаваць па кантракце ў Балгарыю. Пакінулі, бо ўзяць з сабой паўнагадовага сынулю нельга. Да таго ж мушу скончыць свой тэхнікум. А там далей войска. Такая персьпектыва на бліжэйшую будучыню. Некалі школьнікам марыў пра такую вольніцу, а зараз ніякой эйфарыі. Чалавек павінен нарадзіцца вольным у вольнай краіне, бо волягэта не адзін у кватэры.


* * *
Зноў учора хадзіў з Рудым у кабак. Ня ведаю, чаго корэша цягне ў гэтае ўбогае месца. Відавочна, у яго разуменьні хадзіць у кабак, піць там шампанскае і танчыць з кабацкімі дзявулямі пад кабацкі музонгэта вышэйшы пілатаж. І толькі такія крутыя хлопцы, як мы, могуць сабе такое дазволіць. Поўная херня! Дзявулі там ясна якія. Музонпоўны адстой. Хоць хлопцы і граюць жыўцом, але для адпаведнай публікіадпаведны рэпертуар. Шампанскае, праўда, звычайнае, іншага ў нашай краіне няма. Але яго можна выпіць у іншай, больш камфортнай абстаноўцы, з больш прыстойнымі прадстаўніцамі супрацьлеглага полу. Карацей, ня ведаю, чаго я цягаюся за Рудым у гэты адстойніккрутых хлопцаў”, які называеццаВясна”. А з іншага боку, больш і няма куды пайсьці. Хіба на танцы ў ДК. Але і там мы бываем рэгулярна. Трэці тыдзень кожную штосуботу знаёмлюся на танцах з новай дзяўчынай, праводжу яе дахаты і на гэтым усё сканчваецца. Мне хапае адной гадзіны шчырых споведзяў у падездах. Блін! Прыстанак шэрых пігмейчыкаў. Канцавая станцыя. Ультэ матуле.
(…)

3.

Гэты стадыён пабудавалі ў маім гарадку першым. Быў ён зусім недалёка ад майго домуспусьціцца з цэнтральнай плошчы ўніз па Спартовай вуліцы, прайсьці ўздоўж крамыКнігіі лазьні, а там ужо і стадыён.
Акрамя поля з вытаптаным газонам і металічных футбольных брамаў, было яшчэ тут крыху драўляных лавак для гледачоў. На гэтых лаўках мясцовыя аматары алкагольнага адпачынку апаражнялі пляшкі зчарнілам”, балазе крамаСадавіна, гародніна”, у якой прадавалі адпаведныя напоі, была практычна за стадыённай агароджай. Ясная справа, таго пралёту, які павінен быў разьмяжоўваць краму і стадыён, не было. Колькі б яго ні аднаўлялі, ён зьнікаў літаральна на другі дзень.
У школьныя гады на гэтым стадыёне мы гулялі ў футбол на занятках па фізкультуры. Аднойчы я нават забіў гол, бо апынуўся ў адпаведны час у адпаведным месцы. Гэта вельмі важна, быць у адпаведны час у адпаведным месцы.
Але наўрад ці пад той выпадак я быў адпаведным часам у адпаведным месцы... Летнім вечарам я вяртаўся дахаты ад сяброў праз стадыён. Дзень скончыўся. Сьвятло пакідала зямлю і ледзь падавала знакі жыцьця недзе вышэй кронаў высокіх таполяў, што атачалі стадыён з боку рачулкі. Рачулка тая вялікай вужакаю рабіла свае петлі па маляўнічым краявідзе. Прахалоду і вільгаць ад ракі адчувала ўся ваколіца. Туман накрываў раку белай коўдрай, паўтараючы тыя жпетлі Несьцеравапа засынаючым навакольлі.
Я ўбачыў іх са сьпіны. Яны, абняўшыся, зайшлі ў галоўную браму і накіраваліся да кустоўя бэзу, што атачала стадыённую агароджу з паўночнага боку. Я іх адразу пазнаў. Янагэта дзяўчына з паралельнага класу, якая мне таемна падабалася недзе ў класе шостым. А ёнмой сусед па падезьдзе: шалапут і патэнцыйны алканаўт. Гэтае спалучэньне ў адным: яемайго вобразу чысьціні і недасяжнасьці мараў, і ягояскравы ўзор прымітыўнасьці і жыцьцёвага марнатраўства, мяне забіла напавал, як маланка ў чыстым полі.
Я незалюбіў гэты стадыён. Я нават ахладзеў да футболу.
Наступным днём я зьехаў на тыдзень у вёску да бабулі.

* * *
Усё навокал мяняецца разам са зьменаю твайго сацыяльнага статусу. Вось ты школьнікі гарадок твой нібыта школьны: тут ты купляеш пончыкі, а тут новыя стрыжні ў самапіску і сшыткі, тут глядзіш мульцікі і кіно на дзіцячым сеансе, а тут гуляеш у футбол на занятках фіз-ры. Увесь гарадок нібыта прыстасаваны адмыслова для твайго школьнага жыцьця. Але варта толькі скончыць школу, як усё навокал зьмяняецца. Гарадок імкліва прыстасоўваецца да твайго новага сацыяльнага статусустудэнта тэхнікуму. На гэтых лавачках ты з сябрамі слухаеш музычныя радыёперадачы з Захаду, у гэтую сталоўку ты час ад часу ходзіш падесьці, бо жывеш нейкі час без бацькоў і няма каму згатаваць табе харчовы камплект: першае, другое і трэцяе. У гэты ДК ты ходзіш на танцы, а ў гэтай краме твае сябры купляюць таннае віно. Па гэтых алеях ты прагульваешся вечарамі з сябрамі, а на гэтым паштовым аддзяленьні атрымліваеш заказныя лісты.
А калі раптам апынаешся паміж сацыяльнымі прыступкамі, як над сцэпкаю паміж вагонаў, дык гарадок ад цябе адварочваецца. Не пазнае. Нават не зьвяртае ўвагі ў твой бок. І ты гэта адчуваеш усімі клетачкамі цела. Ад таго нярвуешся. Невядомасьць цябе пужае. Ты хочаш найхутчэй набыць новы статус. Няхай сабе і жаўнера, бо служыць усё адно давя­дзецца: чым раней возьмуцьтым раней адпусьцяць.
Едзеш у электрычцы лысы з плецаком, у якім боўтаецца набор маладога жаўнера. Нібыта вяртаешся з бойкі, што не адбылася. І ня ведаеш: радавацца ці засмучацца. З ваенкамату цябе паслалі дамоўнібыта не зьявілася твая каманда. Што гэта значыць, ня ведаю да сёньняшняга дня. Хутчэй за ўсё не прыехаў нейкі прадстаўнік, які мусіў цябе забраць з сабой у сваю вайсковую частку. Калі ён ня здолеў прыехаць, дык гэта, напэўна, добра. Наўрад ці гэты прадстаўнік быў аднекуль з блізкіх мясьцінаў. А служыць за палярным кругам абсалютна не хацелася.
Дзіўна, але ў галаве на той час пульсавала адзіная думка: што калі дома нікога ня будзе, тады давядзецца сядзець на лаўцы перад падездам і кожнаму знаёмаму мінаку тлумачыць, што са мной здарылася. Ключы ад кватэры, ясная справа, я з сабой у войска ня ўзяў. Згодна інструкцыі, яны не павінны быць у плецаку прызыўніка.
Завіс я над сцэпкаю вагонаў. І мой родны горад мне ні на каліва не спачувае. Ён не пазнае мяне. І ты ня ведаеш, што ў ім цяпер рабіць. Не, лепш у войска.

* * *
Назаўтра я праляжаў цэлы дзень на канапе, слухаючы “Pink Floyd”. Я быў у прастрацыі. Не было нават з кім пабачыццаусіх сяброў забралі ў войска.
Зумкала муха аб ваконную шыбу.
Калі б не “Pink Floyd”, можна было б зваряцець. Рэальна існавалі два жыцьцёвыя варыянты: ісьці на працу, або браць курс на вну. І да першага, і да другога я ня быў маральна падрыхтаваны. Ісьці на завод: штодзень ад гудка да гудка, а па нядзеляхна піва. Не, гэта не для мяне. Не цяпер. Не ў маім узросьце. Тады вну. Але якая, якую выбраць сьпецыяльнасьць, чаму прысьвяціць жыцьцё? Гэтыя істотныя пытаньні мной абсалютна не былі яшчэ асэнсаваныя і абдуманыя. Я ўжо быў пагадзіўся на бліжэйшыя жаўнерскія два гады. Гэта як адтэрміноўка ад усяго. А тут сітуацыя зноў вярталася ў зыходную пазіцыю.
Гэтак жа былі разгубленыя і бацькі, якія прыехалі з замежнай камандзіроўкі адмыслова на мае провады. Маці, праўда, абрадавалася і пачала, як камертон, настройваць мяне: вну, вну, вну, вну, вну...

* * *
Над брызгалаўкай панаваў звыклы спакой. Цёплая вада з цеплавой электрастанцыі фантанавала ў вадаём з сотні соплаў, ствараючы поп-артаўскі малюнак-паўтор. Сонца сядала за вершаліны дрэваў, што расьлі на могілках на супрацьлеглым беразе. Вадаём яшчэ не пасьпеў зарасьці лісьцем гарлачыкаў. Вясна толькі нядаўна апранула ў зеляніну прыбярэжную лазу.
Я сядзеў на драўлянай лаўцы на высокім беразе адразу над адкрытым басейнам, у якім некалі мяне вучылі плаваць. Наш клас прыйшоў здаваць плаваньне. Я сказаў фізруку, што плаваю зусім кепска і наўрад ці адолею патрэбныя 25 метраў. Фізрук напэўна палічыў, што я шлангую і загадаў праплысьці колькі здолею. Ясна, што метраў праз дзесяць у маіх вачах паплылі кругі, і я з апошніх сілаў ухапіўся за драўляны борцік. Фізрук з недаверам выцягнуў мяне з вады. Ён па-ранейшаму лічыў, што гэта сімуляцыя.
Чаму я, які нарадзіўся і пражыў 18 гадоў ля выдатнага вадаёму, ня ўмею нармальна плаваць, для мяне самога была загадка. Шчыра кажучы, я баяўся вады. Дакладней, глыбокай вады. На глыбіні я пачынаў панікаваць і вельмі хутка стамляўся. Праўда, не сьпяшаючыся, я праплыў бы тыя 25 метраў, але не на час, не тады, калі над табой стаіць фізрук з секундамерам. Не, спартоўцам я ня быў, гэта дакладна.
На брызгалаўцы было добра думаць. Пошум вады, што бесперастанна льлецца са шчодрых соплаў. Ён улагоджваў. Да таго ж прыемнае адчуваньне цеплыні. Асабліва ў прахалодны, золкі дзень.
У скураной кепцы я быў падобны да... Карацей, быў абсалютна не падобны да сябе. Алелысыммне яшчэ больш не хацелася фланіраваць па родных прасьцягах.
Тут, на брызгалаўцы, я мусіў сустрэцца з Ленкай. Нічога сурёзнага ў нас з ёй не было. Вучыліся ў адным тэхнікуме, яна на год пазьней. Пазнаёміўся з ёй выпадкова і зусім ня ў тэхнікуме, а ў нашым ДК на танцах. Дакладней, пасьля танцаў, яна вярталася дахаты, стаяла на аўтобусным прыпынку. Я ўбачыў яе, падалося нешта знаёмае, падышоў і высьветліў: адкуль такая прыгожая дзяўчына. Аказалася з майго тэхнікуму. Некалькі разоў мы разам бавілі час. Без ніякіх перабольшваньняў. Я лічыў яе сваёй блізкай знаёмай, з якой можна схадзіць у кіно, або прагуляцца пасьля танцаў. Ленка была вясёлым, бесклапотным дзяўчом, і ейная энергія мяне сілкавала.
Я ўбачыў яе, калі дзяўчына параўнялася з плацінай. Метраў за 200. Яна ішла неяк насьцярожана. Ленка, напэўна, таксама не чакала такога майго жыцьцёвага павароту, аднак адмовіць мне ў сустрэчы не магла.
Ну што, салдацік, прыехаў у адпачынак? – сказала яна замест прывітаньня.
Ага, тры варожыя танкі падбіў, вось і атрымаў тыдзень на радзіме, – мне такі тон размовы нават падабаўся, бо выключаў розныя сурёзнасьці і тлумачэньні.
Ленка села побач і пацалавала мяне ў вусны. Такіх вольнасьцяў яна раней не дазваляла.
І што будзем рабіць? – спытаў я, нібыта нас чакаў вялікі выбар: казіно, рэстарацыя, кегельбан або экскурсія на Эйфелевую вежу.
Чакаю прапановаў. – Ленка была згодная і на Эйфелевую вежу.
А ты ведаеш, я ў гэтым басейне аднойчы ледзь не ўтапіўся.
Русалкі выратавалі?
Ды не, фізрук. – Я засьмяяўся. Сьмех мяне разьбіраў усё больш і больш. Здавалася, што ў сярэдзіне зьнікла нейкае напружаньне, і таму эмоцыі шчодра выплюхнуліся вонкі.
Я абняў Ленку і пацалаваў. Яна не супраціўлялася.

* * *
Прывітаньне, Алесь!
Як табе служыцца? Нядаўна бачыла твайго сябрука Рудага, па горадзе разгульваў, чагосьці прыходзіў у тэхнікум. Відаць, засумаваў бедалага. Нешта рана ён у адпачынак выбраўся, яшчэ і паўгоду не адслужыў.
А я з-за гэтага тэхнікуму ледзь з глуздоў ня зьехала! Добра, што своечасова ўсё ўладзілася. У мяне была акадэмічная запазычанасьць па матэматыцы за летнюю сесію. Вось і прыйшлося здаваць зараз. Думала, канцы аддам... Заяву аб сыходзе ўжо напісала. Але добра што своечасова забрала. Карацей, справы ідуць, палёт нармальны, воблачнасьць умераная.
Не паверыш, але часта згадваю, як ты падышоў да мяне на прыпынку 5 сакавіка, і мы пазнаёміліся.
А як мы разам гатавалі суп! Памятаеш? Сьмешна. Праўда?
Згадваю ўсё гэта, як кадры з нейкага прыгожага, мілага кіно.
Адкажы мне абавязкова. Адчуваю, буду мець праблемы. Такое, ведаеш, адчуваньне-прадчуваньне. Не, ня тое, што ты думаеш. Нешта іншае. Гоніць мяне як па загародцыу бок не зьвярнуць. А салдаты не пакідаюць у бядзе дзяцей і жанчын.
Такія вось справы.
Адкажы абавязкова!
Лена.”

* * *
Расплюшчваю вочы. Божухна, я сапраўды ў вайсковай казарме. Гляджу на гадзіньнікда падёму засталося 5 хвілінаў. 5 залатых хвілінаў, калі можаш спакойна ляжаць і марыць. Марыць пра той час, калі гэта ўсё скончыцца. Гэтыя падёмы, гэтыя боты і анучы, гэтая салдацкая каша і тупасьць афіцэраў. Божухна!
Уся гэтая вайсковая падрыхтоўкачысьцейшая імітацыя-прафанацыя. Палову з майго ўзводу не навучыш быць жаўнерам нават і за 100 гадоў. Добра, што яны яшчэ не перастралялі адзін аднаго на палігоне. Бо аўтамат патрабуе адмысловых, надзейным рук. Тады дзеля чаго гэтае марнаваньне грошай, чалавечых сілаў і жыцьцяў?

* * *
Стаю ў чарзе па кружэлкі. Бачу, як Яна абслугоўвае кліентаў. Джакондаўская усьмешка не сыходзіць з Яе твару. Стопка кружэлак, якая ляжыць перад Ёй на прылаўку заўважна памяншаецца. Я ведаю, што хачу набыць “Pink Floyd” альбом “The Dark Side of the Moon”. Маю любімую кружэлку. Але чарга ніяк не набліжаецца да прылаўку. Заўважаю, што стаю на адным месцы. Пачынаю нервавацца. Не вытрымліваю і штурхаю чалавека, што стаіць перада мной у чарзе, у сьпіну. Чалавек паварочваецца, і я бачу, што гэта наш замкамроты. “Нарад на кухню па за чаргой”, – кажа ён мне сталёвым голасам.

* * *
Ніколі не пісаў столькі лістоў, як у войску. На дзіва, як толькі апрануў жаўнерскую форму, дык пачалі мне пісаць шмат дзяўчат, нават сяброўкі сяброў. Вось і Сьветка, таварышка Рудага, піша мне стабільна і неяк спавядальна, адкрываючы таямніцы свайго жыцьця.
Добры дзень, Алесь!
Рада, што ў цябе са службай няма праблемаў і што ты ўвайшоў у вайсковую каляіну. Я ў твае здольнасьці не сумнявалася.
А ў мяне ўсё па-ранейшаму. Вучуся без якой-кольвечы ахвоты. Часта прапускаем заняткі, прычым усім інтэрнацкім пакоем. Я нават ня ведаю, што з намі будзе далей.
У апошні час у мяне няма ніякага настрою. Напала нейкая меланхолія, нічога і нікуды не хачу, усё надакучыла.
Дома таксама ня ўсё добра. Мама хварэе і бабуля. Яшчэ розныя непрыемнасьці ў сяброў. Руды піша рэдка, маўляў, не аматар эпісталярнага жанру.
Такія вось сумныя навіны. Прабач, што навеяла нуду. Але табе магу паскардзіцца. Ты зразумееш.
Трымайся. Па-сяброўску цалую.
Лена.”

* * *
Дарагая, Лена, сам не магу разабрацца з сабой. Нібыта ўсе ранейшыя напрацаваныя сувязі, каналы зьніклі бясьсьледна. Такі, можна сказаць, трылер. Чалавека вырываюць са звыклага асяроддзя і кідаюць у сэльву Амазонкі. Дзе шмат драпежных зьвяроў. Выжывеш, добра, ня выжывешфіг з табой. Твае праблемы.”


4.

Кожны мужчына ўмее страляць апрыёры. Тысячы разоў, мы бачылі, як гэта робіцца ў кіно. Хтосьці спрабаваў у ціры, або на занятках па вайсковай падрыхтоўцы. Нехта страляў з бацькоўскай паляўнічай стрэльбы. А нехта меў і сваю ўласную самапальную зброю. Была некалі мода сярод школьнікаў-падлеткаўмайстраваць самапалы, якія зараджаліся серкаю ад запалак. Бралася трубка невялікага дыяметру з тоўстымі сьценкамі, з аднаго боку яна заклёпвалася і залівалася сьвінцом. Праразалася невялічкая дзірачка бліжэй да закляпанага канца. Трубка ўмацоўвалася ў драўляны корпус і атрымліваўся прымітыўны мушкет, або вялікі пісталет, падобны на кіношны дуэлянскі. Самапал страляў паляўнічым шротам метраў на 50.
Усе гэтыя варыянты далучэньня да зброі мелі да мяне непасрэднае дачыненьне: я страляў змелкашкіў ціры і на занятках па вайсковай падрыхтоўцы ў школе, страляў з бацькоўскай паляўнічай стрэльбы і меў уласны самапал. Ну і, ясна, тысячы разоў бачыў, як гэта робіцца ў кіно.
Страляць мы ўмелі.

* * *
Калона нашай роты, падымаючы воблака пылу, рухалася па нешырокай грунтавой дарозе ў бок палігону. За сьпіной у кожнага боўтаўся аўтамат. Зараз я ўжо ня памятаю нумар свайго сталёвага таварыша, але раней ведаў дасканала, як паштовы індэкс роднага гораду, як нумар свайго хатняга тэлефону, або расклад працы крамыКульттавары”. Аўтамат прыемна абцяжарваў плячо. Валоданьне зброяй заўжды павялічвае ўпэўненасьць у сабе.
Цынкі з набоямі везьлі асобна, на бронетранспарцёры, але, бадай, у кожнага з нас у кішэні было некалькі пра запасз мінулых стрэльбаў. Грудзямі я адчуваў ва ўнутранай кішэні гімнасьцёркі тры набоі, два трасеры і звыклы баявы, – час ад часу яны дзюбкамі куляў паколвалі скуру. Трасерамі стралялі ўночы з БТРаў, ніхто не лічыў, колькі ты выліў агню ў зорнае неба. А калі страляў мой узвод з кулямёта, па чарзе з малымі перапынкамі, дык ствол зброі распальваўся да зыркай чырвані, як у горне кузьні.
Дзіўна страляць, калі вораг ня робіць тое ж самае ў адказ.
Рота спынілася на адпачынак. Наперадзе мы мусілі пераадолець бойкую аўтатрасу. Замкамузвод загадаў мне і яшчэ траім выйсьці наперад са сьцяжкамі і ў патрэбны час перапыніць рух на шашы, каб рота змагла бясьпечна перайсьці на другі бок.
Мы бегам пашыбавалі ў кірунку няспыннага аўтамабільнага гуду. За сьпінамі пагойдваліся аўтаматы.
Шаша мне была знаёмая, я дзясяткі разоў праязжаў тут з бацькам на нашым легкавіку. Мне нават закарцела, каб нехта пазнаў мяне. Такога дарослага, у вайсковай форме, ботах, пілотцы, з аўтаматам за плячыма. Вунь той, глядзіце, гэта ж Барысаў сын старэйшы. Во як хутка вырас, ужо служыць з аўтаматам, глядзі як ладна на ім сядзіць форма, пакруглеў на дзяржаўнай кашы. І будуць увечары пераказваць гэтую навіну іншым. Усе ў родным горадзе даведаюцца, што сёньня ранкам Барысаў сын з аўтаматам спыняў рух на маскоўскай шашы.
Хоць была раніца, але на дарозе быў актыўны рух. Я з Гусакам, здаровым, высокім менчуком, які заўжды меў пахмурны выраз твару і з тае прычыны быў вельмі падобны да класічнага кіношнага эсэсаўца, перайшоў на другі бок шашы. Там узабраліся на невялікі пагорак і селі на траву, усклаўшы аўтаматы на калені. Прыемна грэла ранішняе сонейка. Цікава было назіраць за аўтамабілямі, за людзьмі, якія сядзелі ў іх. Шаша зьяўлялася ўжо іншай тэрыторыяй, на якой мы былі гасьцямі.
Сонца прыпякала, рабілася ўсё гарачэй. А роты ўсё не было бачна. Гусак закасаў рукавы гімнасьцёркі і павесіў аўтамат на шыю. Ну выліты эсэсавец. Ён дастаў хлебную скарынку з кішэні і пачаў яе ўплятаць. Яму не хапала толькі губнога гармоніка. Гэты смурны менчук мяне заўжды раздражняў. Нейкай сваёй тупасьцю. І голас у яго быў адпаведны, і сьмяяўся ён, здаралася і такое, неяк па-першабытнаму, без удзелу цывілізацыйнай іроніі і самаіроніі.
Гусак устаў і пайшоў бліжэй да дарогі, нібыта ён хацеў нешта разглядзець, да нечага дакрануцца. Выглядаў ён імпазантна. Гімнасьцёрка напалову расшпіленая і вонкі вытаркаласяватаніжняй бялізны, сьпераду за папругай уторкнутая пілотка, з кожнай халявы ботаў тырчэла па чырвоным сьцяжку. І самае галоўнае: на шыі ваяўніча вісеў аўтамат. Гусаку нецярпелася пачаць перакрываць шашу.

* * *
Нечакана для мяне на стадыёне сабралася шмат людзей. Прынамсі, трыбуна насупраць аркестру, што вышыхтаваўся ў адмысловую калону на бегавой дарожцы, была паўнюткая. Летняя сьпёка ператварала ўсю дзею ў расплывісты міраж. Хацелася піць.
Аркестр граў вайсковыя маршы. Нібыта запрашаючы ўсіх прысутных прайсьціся па вуліцах гораду сьвяточнай дэманстрацыяй. Але па сцэнары мерапрыемства ніякай дэманстрацыі не было запланавана. Толькі ўрачыстасьць на стадыёнеДынама”.
Недзе з тыдзень нас муштравалі на маленькім стадыёнчыку правінцыйнага гарадка. Пад музыку мы рабілі фігуры з вялікімі шастамі. Амаль як на адкрыцьці якой-небудзь летняй Алімпіяды.
Фігура першая, фігура другая, трэцяя, чацьвёртая...
Такія калектыўныя паказы найлепш атрымліваюцца, напэўна, у кітайцаў. Бездакорна, як гэта могуць зрабіць хіба што запраграмаваныя робаты. Некаторыя з нас упарта блыталіся ў фігурах, нават больш прыкметна, чым на генеральным праглядзе. Напэўна, з боку гэтая неспрактыкаванасьць выглядала камічна. Хаця, магчыма, публіцы ня вельмі тое кідалася ў вока. Бо блытанік хуценка выпраўляўся і праз якіх пару секундаў агульны малюнак фігуры пазбаўляўся хібаў.
Бесперапынна граў духавы аркестр. З усёй гурмы музыкаў я абраў сабе для назіраньня дзядзьку з вялізнай трубой, якая, нібыта гіганцкі пітон, абкручвала яго тулава. Труба рытмічна пагойдвалася ў рытм музыцы. Мне чамусьці яна больш нагадвала не музычны інструмент, а якісь касмічны скафандр. Падумалася, такая вялікая труба прыдатная хіба толькі для аркестра, для калектыўнага граньня, а якаясьці маленькая флейта можа выступаць сольна.
Трыбуны стракацелі рознакаляровым сітцам і бавоўнай. Летам заўжды больш колераў. І так шмат дзяўчат. Увогуле для іх сёньня было выключнае відовішча: сотні хлопцаў у спартовых трусах прысядалі і зноў выпростваліся з алюмініевымі шастамі ў руках. Я асабіста такога ніколі ня бачыў, ну хіба ў маскоўскай кінахроніцы 20-30-х гадоў.
Мы скончыліфехтавацьшастамі. Сышлі з газону футбольнага поля. Перастаў граць аркестр. Той дзядзечка з вялізнай трубой зьняў з сябе свой інстумент-“скафандарі паклаў перад сабой на траву. Затым зрабіў колькі крокаў у бок трыбуны і моцна выгукнуў:
Дзе вашыя бела-сінія сьцягі?
Трыбуна ці то абуральна, ці то пахвальна адказала яму моцным гулам.
Прычым тут бела-сінія сьцягі, падумалася мне. Але згадаў, што мы на стадыёнеДынама”, а ў гэтага спартовага клуба і сапраўды сьцяг у бела-сініх барвах.

* * *
Кожны, хто сядзеў у кузаве грузавіка, трымаў на каленях картонную скрыначку з сухпайком. ВайсковымЗІЛамнас развозілі па пастах. Машыну моцна кідала па лясных дарогах-сьцежках у бакі, і мы, маладыя салдацікі, сядзелі па перыметры кузава, трымаючыся адной рукой за борт.
Падчас баявых стрэльбаў перакрываліся ўсе дарогі, што вялі на палігон. Дзеля гэтага нас і развозілі па адмысловыхкропках”. Нечакана мне пашанцавала: выдаўся проста цудоўны пост, лепшы цяжка і вымысьліць: лясная дарога вынырвала з хваёвага бору, далей пятляла па хмызьняках і выскоквала на палігонны прасьцяг. Якраз на беражку невялікай рачулкі і быў мой пост. Праўда, словапостгучыць задужа сурёзна для гэтага абекту. Ён уяўляў сабой металічны шлагбаум, пафарбаваны ў белы колер з чырвонымі палоскамі. Мы павінны былі пільнаваць дарогу і нікога не прапускаць у бок палігону.
Зноў у напарнікі патрапіўся Гусак, што было адзінай непрыемнасьцю ў гэты сонечны ліпеньскі дзень.
Дзень у раі. Гучна сьпявалі птушкі. Апантана стракаталі конікі. Над галавой праносіліся матылі і стракозы, ледзь не чапляючы крылцамі абстрыжаную галаву.
Такіх сустрэчаў з прыродай у мяне было сотні. Былі і значна лепшыя: з добрымі кампаніямі, прыемнымі прыгодамі і фантастычнымі краявідамі.
Але ў раі я быў толькі аднойчы. У гэты дзень.
Я ляжаў на траве і глядзеў у неба. Слухаў птушак і бегаў за матылькамі. Пакупаўся ў рачулцы і схадзіў у бор пачаставацца чарніцамі, а на ўскрайку лесу знайшоў крыху суніцаў.
Было ўсё так знаёма. Як у родным доме. І яшчаркі, што грэліся на сьцежках на сонцы. І невялічкія рыбкі ў рачулцы. І шчавель на лузе. І лічылка зязюлі. І промні сонца праз шаты дрэваў.
І добра, што напарнікам аказаўся Гусак. Ён адразу ўмалоў амаль усю сваю скрынку сухпайка: галеты і дзьве бляшанкі тушонкі, і заваліўся спаць у цяньку. Ён мне не замінаў.
У гадзінаў дзевяць з боку палігону пачулася страляніна. Засакаталі аўтаматы, гучна бухалі стрэлы танкаў. Гэтыя гукі я ўжо добра адрозьніваў. Але і яны мне не заміналі. Нібыта хтосьці з суседзяў глядзеў кіно па тэлевізары, гук якога пераадольваў сьцены, час і іншасьветы.
Ніхто на нашай дарозе так і не зьявіўся. Адну сваю бляшанку тушонкі я аддаў Гусаку. Ён сьвяціўся ад шчасьця.
У кішэні маёй гімнасьцёркі яшчэ доўга ляжаў прыгожы каменьчык, які я знайшоў на беразе рачулкі. У выглядзе сэрцайка.

* * *
Зьлева сакатаў кулямёт. Неяк насьцярожана. Кароткімі чэргамі. Нібыта нешта намацваючы.
Стралялі з роты выведкі. Гук стрэлаў рабіўся то больш, то менш гучным. Як быццам бы нехта бязладна круціў настройку гуку.
Страляюць з БТРу, здагадаўся я.
Камадзір роты дакрануўся да майго пляча. Я ўскочыў і трушком пабег на баявы рубеж. За сьпінай боўтаецца сумка з боекамплектам да гранатамёту. Зброю трымаю ў руках перад сабой. На баявым рубяжы кладуся на зямлю перад невялічкім грудком пад вуглом да лініі атакі, як таго патрабуе статут гранатамётчыка, каб не апаліць сабе ногі. Дастаю з сумкі гранату і зараджаю гранатамёт. Цяпер трэба пачакаць, калі ўздымецца фанерны зялёны танк і пасунецца да ўзьлеску.
Вось і танк зьявіўся. Здымаю з засьцерагальніка і пачынаю прыцэльвацца. Бачу, як па прыцэльнай планцы пабег мураш. Танк сунецца нясьпешна, таму яго лёгка злавіць на мушку. Плаўна націскаю спускавы кручок. Бачу, як мая паветраная тарпеда валіць цэль. Граната камулятыўная, без выбуховай начынкі, таму яна толькі тараніць мішэнь і не ўзрываецца. Стаўлю сваюдудкузноў на засьцерагальнік. З сумкі за плячыма дастаю яшчэ адзін набой. Зараджаю гранатамёт. Зноў чакаю цэлі. Гэтым разам танк вынырнуў у іншым месцыбліжэй да хмызьняку. Я не даю яму доўгатаптацьродную зямлю і валю сволач новым стрэлам. Граната тараніць танк, чапляе бутафорскую башню, і ляціць далей у хмызы. Падымаюся і трушком вяртаюся на зыходную пазіцыю. Камандзір ляпае па плячы і хваліць за трапныя стрэлы. Камроты невялікага, амаль аднаго са мной росту, і гэта нас неяк збліжае. Прынамсі, я адчуваю, што ён мне сімпатызуе.
Раптам гучыць сігнал адбою стрэльбаў. Камроты ідзе да вышкі назіраньня. Я ляжу сьпінай на траве і гляджу ў неба. Неба чыстае-чыстае, сіняе-сіняе. Недзе высока гучыць жаваронак. Надворе гарачае і сухое. Камроты кажа, лепш горача і суха, чым дождж і гразюка.
Камандзір вяртаецца і паведамляе, што сёньня больш ня будзе стрэльбаў. Мой другі выстрал падпаліў хмызы. Тушыць, канечне, туды нас ніхто не пашле, бо там могуць быць неразарваныя снарады, небясьпечна. Таму трэба пачакаць, пакуль тая невялікая выспачка сухой травы прагарыць. З гэтай праблемай павінны разабрацца службы палігону.
І сапраўды з боку хмызоў пачаў падымацца дым.
Таварышы са ўзводу ўдзячна ляпаюць мяне па плячысёньня нечакана атрымалі выходны. У частку вяртацца нельга, каб не патрапіць пад якуюсьці гарачую палкоўнічую руку. Таму рота адыходзіць да ўзьлеску на адпачынак.
Я дастаю з нагруднай кішэні паперу і пачынаю пісаць лісты. Мушу адказаць на тры, якія атрымаў учора