12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Аляксей Багушэвіч

_____________________
Выпадковыя агні. Вершы


На каленях

Майстры пэндзля і шыкоўных акладаў…
Абрасьлі абразамі парканы
і сьцены гатычных касьцёлаў.
Лікі сьвятых пазіраюць –
ды толькі ня ў вочы, а міма.
Быццам штосьці недагаворваюць.
Значыць, і ты ім нешта ня хочаш казаць.
Значыць, і ты ў нечым вінны…
А так вось узяць ды расплакацца перад імі?
Зможаш, калі апынешся на вострай баране. На каленях.
На калені ўставай – калі прагнеш боскай любові.
Хоць бы на долю. Хоць бы на дзень.
Ды толькі быць шчырым перад абразамі
Не лягчэй, чым перад сабою.
* * *

Лянота. Адзінота.
Муха сонная трапіла ў сьнег…
Крэйда ў пальцах – яшчэ ня слова.
Вільготная ануча.
Нанова, нанова…
Душа, прыкутая да столі.
Душа ўзгадвае, як калісьці ў дзяцінстве
Зарывалася ў цёплае пілавіньне.
Галава, бы халодны камень.
Галава, нібы сыр у краме.
Ёй ня трэба ні стогн, ні Бог –
Толькі б спаць у балотным сьне…
Лянота. Адзінота.
Муха лапкамі месіць сьнег…
Белай крэйдаю крэсьліць сьлед…


* * *

У актавай зале
Гаснуць агні.
Споведзь душы на сцэне.
Дзеясловы, узмоцненыя шматватнымі дынамікамі.
Струмені крыві выцякаюць з-пад дыфузораў.
Душы не наканавана зрабіцца сонцам.
Яна – толькі метэарыт,
Які ўразаецца ў чорны натоўп.
Каб крывавымі іскрамі запаліць
Новыя сістэмы зорак,
Што загасяць у актавай зале
Выпадковыя агні.


* * *

Мне не даручаць кіраваць вялікаю машынай.
У мяне ёсьць толькі брудная дрызіна.
І навокал – ні душы!
Рэйкі абрываюцца
Ў цемры.