12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Валянцін Блакіт

_____________________
Уваскрасеньне ўчарашняга дня.
Лірычна-дакументальны расповед.
(Заканчэньне)

Заканчэньне.
Пачатак
у 6 (31)
за 2007 год
і 1-4 (32-35)

Часопісны
варыянт.



Беларусь зрабіла свой выбар. Гэта былі апошнія вольныя, дэмакратычныя выбары. Пра тое магу засьведчыць і як намесьнік старшыні па этыцы пры Цэнтрвыбаркаме, у якую ўваходзілі вельмі аўтарытэтныя, прынцыповыя і незалежныя ад чыйго б там ні было ўплыву, нават ад старшыні Цэнтрвыбаркаму Абрамовіча, які вельмі лічыўся з нашай думкай. З выбарам першага прэзідэнта, несумненна, узяла пачатак найноўшая гісторыя шматпакутнай Беларусі. Пра гэты перыяд напісаны ўжо палітыкамі, гісторыкамі, сурёзнымі і ня надта сурёзнымі палітолагамі, сацыёлагамі, журналістамі дзясяткі салідных кніг, дзе даволі поўна і ўсебакова даследуюцца вядомыя і малавядомыя факты, прычынна-пасьледкавыя сувязі, адкрытыя і скрытныя спружыны, якія прадвызначалі і вызначалі ход падзеяў. Апалагетамі розных палітычных сілаў выдадзена на гара тысячы, мо і дзясяткі, сотні тысячаў розных публікацыяў, супастаўляючы аргументы і факты з якіх удумліваму і разумнаму чытачу можна адшукаць ісьціну. Ну і для старэйшага, сярэдняга, дый маладзейшага пакаленьня найноўшая гісторыя яшчэ на памяці і на слыху, таму мае нейкія прыпамінкі, ацэнкі палітычнага і грамадскага жыцьця наўрад ці могуць дадаць нешта новае, невядомае. Мусіць, лепш хоць кораценька, пункцірна, фрагментарна прыгадаць нейкія падзеі, зьвязаныя з літаратурным і культурніцкім побытам, з блізкімі і ня надта блізкімі, але дарагімі мне людзьмі, з кім шчасьлівы лёс зьвёў у гэтым жыцьці і каго так не хапае ня толькі мне і маім сябрам, але найперш маці-Беларусі...

Паэта Пімена Панчанку я адкрыў для сябедакладна памятаюу год заканчэньня дзесяцігодкі і пачатку работы ў рэдакцыі раённай газеты ў 1956, калі прачытаў уЛіМепадборку пад агульнай назвайПрыстасаванцы”. Вершы настолькі ўразілі, што дастаткова было прачытаць іх два ці тры разы, каб назаўсёды засталіся ў памяці. І сёньня праз паўстагоддзя, пабудзі хоць пасярод ночы, магу прыгадаць амаль без запіначкі. З таго часу стаў пільна сачыць за ўсім, што выходзіла з-пад пяра любімага паэта. Вучыўся, пераймаў ягоны стыль, пакуль сам займаўся вершаваньнем. Мо і свайго паэтычнага Пегаса адпусьціў на волю, цьвяроза ацаніўшы, які ён нягегленькі і кволенькі ў параўнаньні ў Панчанкавым.
Калі ўМаладосцірыхтавалі да друку маю першую аповесьцьЧас прылёту журавоў”, давалі, як мне казалі, чытаць яе і члену рэдкалегіі Пімену Панчанку. Ня ведаю, якое ўражаньне аповесьць зрабіла на шаноўнага Пімена Емельянавіча, але ж, пэўна, неблагое, інакш бы не маглі не палічыцца з думкай свайго былога галоўнага рэдактара. Адно, што ён не ўхваліўгэта мой псеўданім, сказаў Бураўкіну: гэта ж такое ў хлопца прыгожае беларускае прозьвішча, чаго гэта ён надумаў... У мяне нават і ня надта пыталіся, і аповесьць выйшла пад маім сапраўдным прозьвішчам. Вельмі шкадую, што не паслухаўся, і надалей вярнуўся да псеўданіма.
Потым, калі мы ўжо былі асабіста знаёмыя, Пімен Емельянавіч прызнаўся, што ўважліва сачыў за маім творчым ростам, чытаў кожную новую аповесьць і радаваўся, колькі раз намерваўся напісаць мне ліст, але пачуваў нейкую ніякаватасьць, адкладваў да знаёмства.
Пазнаёміў нас Генадзь Бураўкін, калі я ўжо перабраўся ў Менск і займеў членства ў Саюзе пісьменьнікаў. На тым пасяджэньні прэзідыуму Пімен Емельянавіч адсутнічаўпрыхварэў, але яму, як і Кандрату Крапіве, бюлетэні для тайнага галасаваньня вазілі на кватэру. Знаёмства адбылося на некім тлумным зборы ў Доме літаратараці то пленуме, ці то нейкім вечары. Але яно было чыста візуальным, як кажуць, шапачным. Неўзабаве Генадзь прапанаваў разам наведаць Пімена Емельянавіча дома. Я быў рады такой магчымасьці, але выказаў сумненьне: а ці тактоўна будзе з майго боку гэтак раптам уваліцца без запрашэньня. Генадзь супакоіў: ён гаварыў з Піменам Емельянавічам і той чакае нас разам... Узялі з сабою, што трэба, каб не рабіць лішніх клопатаў гаспадарам, і вечарам пасьля працы накіраваліся на вуліцу Пуліхава, дзе на чацьвёртым паверсе цэкоўскага дому жыў Панчанка. З ласкі Машэрава ў гэтым жа доме, у суседніх падездах мелі такія ж чатырохпакаёвыя палепшанай планіроўкі кватэры Янка Брыль, Кастусь Кірэенка, Іван Чыгрынаў, Барыс Сачанка, Анатоль Вярцінскі, Павел Місько. Я добра ведаў і гэты раён, і домтут жыла ці не бальшыня нашых цэкоўскіх работнікаў, і часьцяком мы зьбягаліся ў каго-небудзь па нейкай нагодзе, а то і без усялякай нагодытады яшчэ заставалася завядзёнка заглядваць да калегаў без усялякіх цырымоніяў, тым больш, што ўсе жонкі былі знаёмыя па дачным сезоне ў Атоліне.
На званок адчыніў дзьверы сам Пімен Емельянавіч з добрай, прыязнай усьмешкай на твары, прадставіў мяне гаспадыні Зоі Кірылаўне, а Генадзь пачуваў сябе тут, амаль як свой. Гаспадыня прапанавала накрыць стол у зале, але Генадзь папрасіў яе не турбавацца, бо мы ня будзем заседжвацца, забеглі на хвілінку пабачыцца, пагаманіць з Піменам Емельянавічам, во і пасядзім у ягоным кабінеце. Атабарыліся за нізкім журнальным столікам, і пакуль Зоя Кірылаўна зьбірала на стол, гаворка вырулілася на розныя бытавыя тэмы. Пачуўшы, што неўзабаве я, магчыма, і Генадзь перабярэмся ў новы цэкоўскі дом насупраць, дзе ўжо манціравалася сантэхніка і вяліся аддзелачныя работы, Пімен Емельянавіч заўважыў: ну, во і добра, будзем у адным двары, лічы, аднавяскоўцы і з лёгкім гумарком расказаў, што ўсё жыцьцё марыў займець кватэру з балконам. Хоць з якім малюсенькім, але каб можна выйсьці за межы кватэры, хоць стоячы падыхаць сьвежым паветрам, паназіраць з вышыні, ня кажучы пра раскошу пасядзець, пагойдацца ў крэсьле-качалцы, пачытаць, падумаць... І заліўся гарэзьлівым сьмехам: а во ў канцы жыцьця, нарэшце, дачакаўсяможна ня тое, што пасядзець, а пры жаданьні і паляжаць ці паспаць, хочаш на сонейку, хочаш бяз сонейкабалконы з двух бакоў... А потым ён надзвычай жыва і зацікаўлена пытаўся пра некаторыя моманты маёй біяграфіі, мае заходнебеларускія мясціны, характэрныя слоўцы і гаворкі, якія ён сям-там заўважыў у маіх аповесьцях, але хацелася б больш, як у Адамчыка, Карпюка. Потым схамянуўся: зрэшты, гэта заўсёды справа самога пісьменьніка, ніхто ня мае права ўказваць, як яму пісаць. Абы гэта была паэзія дык паэзія, проза дык проза, а ня як часамзаштампаваная газетчына альбо элементарная непісьменнасьць выдаецца за літаратуру... Цікавую для мяне літаратурную тэму, якую актыўна ўзяўся падтрымліваць і Генадзь, перапыніла гаспадыня, якая стала насіць і ставіць на столік талеркі з закусьсю і ўсё, што да яе належала, аднак застацца з намі адмовілася. Потым я ня раз і ня два бываў і ў пісьменьніцкай кампаніі, і адзін у іхняй гасьціннай хаце і ня памятаю, каб Зоя Кірылаўна хоць раз заставалася ў мужчынскай кампаніі, унікала ў гаворкі. Толькі ледзь ці ня ўмольна прасіла, калі ня чуў гаспадар: хлопчыкі, вы ж Пімену шмат не налівайце... Узялі па кілішку, і Пімен Емельянавіч прыкметна павесялеў, палагаднеў, у лірычна-задумлівым гуморы пачаў прыгадваць свае маладыя гады, Бягомлю, сваё настаўніцтва. Па радыё, тэлебачаньні я ня раз слухаў невялічкія і больш-менш пашыраныя гутаркі з ім, а найпершяк ён чытаў свае вершы. Шчыра кажучы, яны не рабілі ўражаньнячытаць вершы было цікавей, чым яны гучалі ў аўтарскім выкананьні, ва ўсякім разе не ішлі ні ў якое параўнаньне з Максімам Танкам, які літаральнасьпяваўсвае творы, узьнёсла, натхнёна, як, дарэчы, і ўсе свае выступленьні, прамовы за трыбунай. Тады ж ня толькі я, а, здаецца, і Генадзь былі страшэнна і прыемна зьдзіўленыя, як ярка, вобразна, са сьветлым смуткам і лёгкім гумарком апавядаў ён, і што асабліва ўражвалакожны эпізод, фрагмент нават па кампазіцыйнай завершанасьці нагадваў гатовую маленькую навэлку. Загіпнатызаваныя заварожана слухалі сапраўдную паэзію ў прозе і, як потым высьветлілася, абодва думалі-шкадавалі аб адным і тым жа: эх, няма непрыкметнага мікрафончыка, каб зафіксаваць гэты цуд! А ён (о жах!) можа больш на гэтакім душэўна-паэтычным уздыме і не паўтарыцца, надарыцца толькі экспромтам, толькі аднойчы...
Потым ён ці то сам трохі стаміўся, ці далікатна палічыў, што досыць частаваць і стамляць доўгім расповедам нас, рашуча спыніўся і перавёў гаворку на нейкую іншую датычную нас усіх тэму. Генадзь з усёй сваёй рашучасьцю настойліва стаў раіць гаспадару занатаваць пачутае намі на паперы, больш тагопрапанаваў прыслаць чалавека зРэпарцёрам”, каб нагаварыў у мікрафон, потым расшыфруецца на паперы, зробіць, якія палічыць патрэбнымі, папраўкі. Я гэтаксама падтрымаў, аднак Пімен Емельянавіч не прыняў усурёз і блізка нашых прапаноў, аднекнуўшыся з усьмешкай, што ня ўмее гаварыць у мікрафон, а пра гэта і шмат што іншае абавязкова напіша, калі кіне пісаць вершы... У тое, што Панчанка некалі можа кінуць пісаць вершы, слаба верылася нават мне, ня кажучы пра Генадзя, які не адзін год добра ведаў Пімена Емельянавіча. Калі мы ледзь ужо ці ня позьнім вечарам вышлі ад Панчанкі, Генадзь мовіў і да мяне, і больш да самога сябе: такое трэба запісваць, ведаючы, што дзёньнікі ня піша ні ён, ні я, і разумеючы, што запісаць, захаваўшы непаўторныя Панчанкавы інтанацыі, тоны, ягоную яркую, вобразную мову нават па самай сьвежай памяці немагчыма.
Тэма напісаньня ўспамінаў узьнікала заўсёды ў розных і вузкіх, і больш пашыраных гаворках, калі Пімен Емельянавіч быў у добрым гуморы і выдаваў чарговую порцыю сваіх цікавых, яркіх, дасьціпных згадак пра сустрэчы з Янкам Купалам, Якубам Коласам, пра страшныя хапуны ў канцы трыццатых, пра армейскія ваенныя, цяжкія, але вясёлыя пасьляваенныя гады. І ўсе аднадушна ледзь ці ня ўпрошвалі яго напісаць, пакінуць для нашчадкаў. Панчанка аднекваўся ў сваёй звычайнай манеры: ды я ўжо пра шмат што напісаў, калі гадоў дзесяць назад добра пісаліся розныя артыкулы па заяўках і просьбах рэдакцыяў, выдавецтваў, сяброў, дый па сваёй ініцыятыве, вазьмуся ўсурёз, як толькі закончу апошнюю паэтычную кнігу і ўвогуле перастану пісаць вершы. Мусіць, праўда, што кропля і камень крышыць, бо з гадамі ён, здаецца, і сам адчуў патрэбу напісаць прозу, а найперш павесьці расповед пра свае бягомельскія юначыя гады. Асабліва ў апошні перыяд жыцьця, калі ўжо не выходзіў на вуліцу, як любіў пажартаваць, “да маіх дзевак” – бабулек з суседніх двароў, якія імгненна акружалі яго, як толькі зьяўляўся на лавачцы ў скверыку непадалёк ад свайго падезду, каб паслухаць ягоныя вясёлыя баечкі і мудрыя жыцьцёвыя развагі. Пра тое, што больш ня будзе пісаць вершы, а займецца толькі прозай ён усё настойлівей, нібы пераконваючы самога сябе, стаў гаварыць ня толькі на сяброўскіх бяседах, але і публічна ў прэсе, аднак праходзіў нейкі часі ўПолыміціЛІМезьяўляліся ягоныя выдатныя паэтычныя нізкі. Мусіць, яно так і ёсьць: паэзія для сапраўднага вялікага паэта непадуладная ягоным жаданьням і намерам, яна для яго і крыніца натхненьня, і сэнс быцьця, і само жыцьцё, і своеасаблівы спосаб духоўнага існаваньня...
Хваробы даймалі яго, як нейкае насланьнё. Падымаўся ранкам, закружылася галава, упаў, пашкодзіў пазваночнік, пасьля чаго з паўгоду мусіў ляжаць на мулкіх дошках. Трымаўся мужна, жартаваў: гэта пакараньне за непаслушэнства... Гарэзьліва ўсьміхаўся і тлумачыў: гэта ж колькі разоў і Максіма, і мяне папярэджваў Кандратне забывайце, хлопцы, на свае гады, прачнуўся, то не сьпяшай ускокваць з ложку, як малады жарабок, а нагамі паварушы, сядзь, спусьціўшы іх долу, рукою прытрымайся, інакш закружыцца галава іу лепшым разе давядзецца тлумачыць знаёмым паходжаньне гузака ці ліхтара... А для мяне дык во чым скончылася...
Кандрата Крапіву, Максіма Танка, Пімена Панчанку зьвязвала доўгая шчырая мужчынская дружба. Яшчэ з вайны. Блізкімі, адной кампаніі з імі былі Міхась Лынькоў, Пятро Глебка, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў. Пімен Емельянавіч у сваіх артыкулах, якія надзвычай плённа пісаў у 1976-77 гадах і якія потым склалі ледзь ці ня ўвесь том ягонага чатырохтомніка, пакінуў цікавыя ўспаміны пра сваіх сяброў пераважна ў ваенныя гады. Але гэта было пра сурёзнае, саліднае, грамадска-значнае, іншага тады ў адносінах да такіх людзей і не дапускалася. А ў гаворках з намі ён любіў згадваць бытавыя, сьмешныя, часам курёзныя гісторыі і эпізоды, у якія яны патраплялі альбо само па сабе, альбо дзякуючы нечыім дасьціпным розыгрышам, на што былі ўсе мастакі. Згадаю толькі адну, расказаную Піменам Емельянавічам, якая нейкім чынам характарызавала іхнія стасункі.
Як вядома, колькі б пітва не запасалі для доўгай сяброўскай бяседы, заўсёды яго ў рэшце рэшт акажацца недастаткова, і нічога не застаецца, як камандзіраваць некага ў краму ці ў рэстаран, нагадваючы на дарожку: пашлі дурня па пляшкуён адну і прынясе. Па завядзёнцы гэтая ганаровая місія ўскладваецца на самага маладзейшага, і тут: зьбегай, Пімянок, зьбегай, Пімянок... Раз пабег, два, тры, чатыры, а потым устаў на дыбкі: я вам не Пімянок, а Пімен Емельянавіч! Будзем па чарзе і па алфавіту!.. Па дабаўку патэпаў самы старэйшы і першы ў алфавітным парадку Кандрат Кандратавіч Атраховіч. Яны ня толькі сябравалі самі, але і ў іх агульнымі сябрамі, а часам і перакладчыкамі былі рускія пісьменьнікі, найпершМіхаіл Ісакоўскі, Аляксандр Твардоўскі, Аляксандр Фадзееў, Канстанцін Сіманаў, Аляксандар Пракофеў, Якаў Хелемскі, украінцы Мікола Бажан, Аляксандр Карняйчук, Ванда Васілеўская, Мікола Нагнібеда і іншыя.
Я яшчэ не сустракаў такой чалавечай, шчырай далікатна-трапяткой дружбы, якую пашчасьціла назіраць у сяброўскіх стасунках Крапівы, Танка, Панчанкі. Толькі адна жыцьцёвая дэталька. Генадзь Бураўкін умеў бліскуча парадзіраваць Танкавы верлібры: бярэ першае, што патрапіць пад руку, і экспромтам выдае вакол яго глыбокую філасофію Танкавымі пявучымі інтанацыямі, ад чаго прысутныя аж поўзаюць ад сьмеху. Былі нават прапановы надрукаваць іх дзе-небудзь пад Танкавым прозьвішчамЯўген Іванавіч чалавек з тонкім адчуваньнем гумару, пасьмяецца ад душы. Канечне ж, гэта ўжо было б занадта. Неяк мы ўгаварылі Генадзя папарадзіраваць Танкавы верлібры ў прысутнасьці Панчанкі. На нашае зьдзіўленьне Пімену Емельянавічу гэта не спадабаласяён тактоўна маўчаў, ні разу не ўсьміхнуўшыся, і ўсе мы пачулі сябе пасаромленымі, зразумеўшы, што іхняя дружба мае іншую, ва ўсякім разе непараўнальна вышэйшую, чым у нашага пакаленьня, маральную планку. Для іх проста непрымальна за вочы слухаць пра сяброў нечае хай сабе і таленавітае, але блюзьнерства.
Яны шчыра падтрымлівалі адзін аднаго, калі некага валіла хвароба, асабліва старэйшага па ўзросьце Кандрата Кандратавіча, які амаль да ста сваіх гадоў захоўваў сьветлы розум пры амаль поўнай фізічнай немачы. Яны наведваліся альбо сазвоньваліся па тэлефоне, хоць гэтае дасягненьне цывілізацыі Пімен Емельянавіч ня надта любіўказаў, што гаворка па тэлефоне нагадвае яму гаману двух сьляпых. Пасьля адыходу старэйшых сяброў, здаецца, найбліжэйшым і ў прамым, і пераносным сэнсе чалавекам для Панчанкі стаў Сяргей Законьнікаў, які колькі часу назад пасяліўся ў гэтым жа падезьдзе, некалькімі паверхамі вышэй. Ён ледзь ці не штодня па-суседску забягаў да Панчанкаў запытацца, мо патрэбна якая помач, пагаманіць з гаспадаром, расказаць яму апошнія літаратурныя навіны...
Пімен Емельянавіч па натуры быў непапраўны рамантык, лёгкі на падём вандроўнік і падарожнік. Нават у свае сталыя гады, маючы сурёзныя праблемы са здароўем, ён ці то па лініі Камітэту міру, ці то ў складзе нейкіх афіцыйных альбо пісьменьніцкіх арганізацыяў, а то і проста турыстам гатовы быў у любы момант падняцца і кінуцца за тысячы кіламетраў у чарговае падарожжа, часам няпростае, авантурнае, мо нават рызыкоўнае. Магчыма, ён быў першы беларус, якізабраўсяна самую страху сьвету, адкрыў для сябе і для нас малавядомую і загадкавую горную краінукаралеўства Непал. Прыгадаем толькі назвы Панчанкавых кніг – “Далёкія станцыі”, “Шырокі сьвет”, “Кніга вандраваньняў і любові”, “Нью-Ёрскія маланкі”, “Тысяча небасхілаў”, “Чатыры кантынентыі г.д. Турысцка-пазнавальных вершаў, пісьменьніцкіх падарожных нататак і нарысаў у нас хоць адбаўляй. Панчанка, звычайна, прывозіў са сваіх далёкіх і блізкіх вандровак бліскучую лірыку высокага паэтычнага, філасофскага і грамадзянскага напружаньня, напалу, гарту, словам, класіку, якую прынята запамінаць, адзначаць самымі высокімі прэміямі і ўзнагародамі. Але гаворка не пра тое. Запрашаю ўявіць сабе, якія танталавы пакуты паспытала непаседлівая, дзейсная, энергічная і вольналюбівая Панчанкава натура ўмомант упалая ў нямогласьць, спаралізаваная інсультам. Горай за ўсёамаль нежывою стала правая рука, і ён пазбавіўся магчымасьці нават занатаваць раптам узьніклую думку, паэтычны вобраз, ёмістае слоўца, толькі што народжаны паэтычны радок. Мы бачылі, як ён змагаўся, не дазваляў сабе ўпадаць у адчай і роспач. І дзякуючы ці то ўрачам і медыцыне, ці то Зоі Кірылаўне, ці то асабістай мужнасьці, аптымізму, неадольным жаданьні адолець сваю немач хвароба памалу адступала. Пімен Емельянавіч апантана і нястомна доўгімі гадзінаміраспрацоўваўруку, ціскаючы эластычны шарык, не спыняўся нават пры наведвальніках. І насамрэч памагаланеўзабаве за пісьмовым сталом старанна выводзіў літары, словы, нібыта наноў вучыўся пісаць. Напачатку літары выходзілі няроўнымі, завостранымі зьверху і зьнізу, складзеныя ў словы, радкі, яны вельмі нагадвалі электракардыяграму ягонага натруджанага хворага сэрца. З цягам часу рука набірала ўпэўненасьць і тэмп, аднак усё роўна не пасьпявала за ходам думкі, і ён скарачаў словы, пакідаў толькі яму вядомыя закаручкі. Нават усёцярплівая Зоя Кірылаўна, якая прысьвяціла свайму Пімену ўсё жыцьцё, не заўсёды магла разабрацца ў ягоных кручках-каракулях. У зьвязку з гэтым нельга не сказаць колькі словаў пра сапраўднае чалавечае, грамадзянскае і пісьменьніцкае падзьвіжніцтва Сяргея Законьнікава, які пасьля сьмерці Пімена Емельянавіча больш за паўгода па начах і выхадных карпеў дзе з лупай, дзе метадам супастаўленьня, дзе клікаў на падмогу Зою Кірылаўну, расшыфроўваючы амаль непрыдатныя для прачытаньня дзёньнікавыя і іншыя запісы, падрыхтаваў і на працягу ці ня двух гадоў друкаваў уПолымі”, якое ён тады рэдагаваў, цікавейшыя Панчанкавы дакументы.

Сёньня я ня ведаю пісьменьнікаў, у тым ліку і сярод крытыкаў, літаратураведаў, хто сістэмна сочыць за літаратурным працэсам, больш-менш поўна знаёміцца з публікацыямі ў літаратурна-мастацкіх выданьнях, навінкамі сурёзных выдавецтваў. Магчыма, цалкам аддаюцца напісаньню ўласных, вядома ж, геніяльных твораў, магчыма, ня маюць патрэбы чытаць, як у тым анекдоце: “я не чытацель, я пісацель”, ці проста заядае лянота, і абмяжоўваюцца праглядам, зачапіўшыся за нешта позіркам па дыяганалі, каб быць у курсе, з разумным выглядам, калі ўзьнікне патрэба, падтрымаць гаворку. Ніколечкі не перабольшваю: ёсьць творцы, якія, здаецца, у найлепшых прыяцельскіх, мо нават сяброўскіх стасунках, але не прачыталі адзін у аднаго ніводнага радка. Сам сустракаў такіх. Нашы старэйшыя калегі і таварышы былі зусім іншыя. Да глыбокай старасьці Янка Брыль з траўмаваным, фактычна адным вокам чытаў ня толькі практычна ўсё, што зьяўлялася ў беларускай, але і даволі сістэмна сачыў, што робіцца ў рускай, польскай, украінскай літаратурах, і да ўсяго меў патрэбу час ад часу вяртацца і перачытваць для душы любімую класіку. Тое ж можна сказаць і пра Пімена Панчанку. Нават у нямоглым стане ён ніколі не раставаўся з кнігай. Неяк я зьвярнуў увагу, што бальшыня кніг у ягонай бібліятэцы, а найперш класічныя прыкметна зачытаныя, выказаў здагадку: пэўна, бібліятэкай актыўна карыстаюцца дзеці, унукі мо і суседзі. Пімен Емельянавіч пацьвердзіў, што здараецца і не бяз гэтага, але больш дык ён сам чытае-перачытвае і Пушкіна, і Купалу, і Лермантава, і Коласа, і Талстога, і Твардоўскага дый іншых, нават маладзейшых, але ўжо відавочных неўзабаве класікаў, як Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін ды Генадзь Бураўкін, і патлумачыў, што пастаяннае вяртаньне да класікі для яго нешта кшталту настройкі душы на камертон і для ўласнай творчасьці, і каб меркаваць аб чужой. Усе, хто ведаў Пімена Емельянавіча, аднадушна адзначаюць ягоную высокую патрабавальнасьць і да сваёй, і да чужой творчасьці, строгія, часам да жорсткасьці прамыя і бескампрамісныя ацэнкі. Праўда, ён прызнаваўся, што іншы раз і яго ўламвалі падпусьціць некаму ялею, але заўсёды намагаўся рабіць гэта ў меру, каб пасьля не было сорамна і брыдка. Ён быў унікальны галоўны рэдактарчытаў літаральна ўсю рэдакцыйную поштуМаладосціі сам вырашаў, што рыхтаваць да друку, на што ня варта траціць часу, і ні гучнае імя, ні грамадскае становішча аўтара ня мела ніякага значэньня. Яшчэ змаладосцеўскіхчасоў ён прызвычаіўся быць у эпіцэнтры літаратурнага працэсу, і не пакідаў гэтай звычкі да апошніх дзёнчытаў практычна ўсё, што друкавалася ў літаратурна-мастацкіх часопісах. Асаблівая ўвага і ягоны клопат быў пра маладых, прыход у літаратуру адметных талентаў, падтрымка іх і добрым словам, і канкрэтнай справай. У сямідзясятыя ён часта пісаў крытычныя артыкулы з аглядам творчасьці маладых, кароткія рэцэнзіі, сігналячы, вызначаючы вартыя ўвагі абекты для непаваротлівай і цяжкой на падём прафесійнай крытыкі. А калі па стане здароўя і абцяжараны іншымі клопатамі перастаў забягаць на літаратурна-крытычную дзялянку, знаходзіў нейкі іншы шлях падтрымаць добрым словам аўтараў і творы, якія прыйшліся яму даспадобы...
Ледзь ці ня чвэрць стагоддзя ў мяне захоўваецца ліст ад Пімена Емельянавіча, і ня ведаю, што з ім рабіць. Пасьля сьмерці Панчанкі сталі абнародаваць нават ягоныя звычайныя сьвяточныя паштоўкі-віншаванкі, якімі абменьваліся тады ўсе больш-менш выхаваныя інтэлігентныя людзі, і ўзьнікала думка надрукаваць ліст уЛіМеці ў якім часопісе. Стрымлівала: раптам успрымуць як нясьціпласьць, бахвальстваліст жа ў прынцыпе мае прыватны характар, і невядома, прызначаўся ён ці не калі-небудзь для абнародаваньня... Зараз, пішучы гэтыя нататкі пра Пімена Емельянавіча, прыгадаў і адшукаў той ліст, уважліва перачытаў і вельмі засумняваўся і ў ягоным прыватным характары, і ў тым, што ён ні ў якім разе не прызначаўся патрапіць у друк. Зьвярнуўся па параду да Сяргея Законьнікава, які больш за каго ведаў Панчанку ў апошні перыяд ягонага жыцьця, і той адназначна заявіў, што ліст трэба абавязкова надрукаваць, бо і сам факт напісаньня, і ягоны зьмест яскрава характарызуюць Панчанку як чалавека і даюць дакладнае ўяўленьне пра ягоныя погляды на літаратуру, дый ня толькі літаратуру... І яшчэ ня надта вялікі аптыміст Сяргей выказаў цьвёрдую ўпэўненасьць, што абавязкова наступяць часы, калі вялікі паэт і патрыёт Пімен Панчанка будзе запатрабаваны, уся ягоная спадчына, у тым ліку і эпісталярная, сабрана па крупіцы, выдадзеная ў шматтомным Зборы твораў, на які ў цяперашніх уладаў не знаходзіцца ні жаданьня, ні грошай, хоць мінула ўжо паўтара дзясятка гадоў, як Народнага паэта ня стала і амаль столькі ж, як урад заявіў пра выданьне поўнага збору ягоных твораў. І яшчэ Сяргей папярэдзіў ні ў якім разе не дапускаць у лісьце аніякіх купюраў, паправак, скарачэньняў, што я і раблю:
«Дарагі Валянцін Уладзіміравіч!
Пішу Вам, бо прачытаў Вашую аповесьцьВырайі быў узрушаны. Па тэлефоне я размаўляць не люблю і ня ўмею, як і друкаваць не люблю на машынцы.
Аповесьць добрая, праўдзівая, таленавітая.
Я, стары пісьменьнік, дзіўлюся з маладых і ня надта маладых, якія сорак гадоў пражылі пасьля вайны, а ўсё пішуць пра вайну, а пра сучаснасьць два-тры творы і ўсё. Фактычна і Чыгрынаў, і Сачанка, і Пташнікаў, і Далідовіч, і Дамашэвіч (ня кажучы ўжо пра Шамякіна і Навуменку) ды і многія маладзейшыягэта гістарычныя пісьменьнікі ці пісьменьнікі гістарычнай тэмы. А Леў Талстой, Дастаеўскі, Тургенеў, Чэхаў, Шолахаўпісьменьнікі свайго часу. А ў нас такіх, як Распуцін, Шукшын, Бялоў, Абрамаў няма, а яны патрэбны.
Цудоўны ў Вас атрымаўся Антось (мне яго пачуцьці вельмі блізкія, бо ўзрост, а як Вы пра ўсё даведалісядзіўна. Хаця і пішу дурнавата: Вы ж сапраўдны пісьменьнік). І тэма харошая, і псіхалогія праўдзівая, і сітуацыі вельмі жыцьцёвыя. А сатырычна-іранічныя ўстаўкі, як разрывала нявестка беларускія дзіцячыя кніжкі ды і іншыя, вельмі добрыя.
Удалася Вам і Клаўдзя. Харошыя таксама і эпізадычныя тыпы, асабліва Ленка. Сквапнасьць і амаральнасьць дзяцей таксама пераконвае. Хоць эпізод, як сьпілоўвалі Серафімавіч і Макар старую ліпуне зусім пераканальны. На 66 ст. напісана, што ліпа, якую зрэзалі, напамінала Макаруказачнага многарукага волата” – не праўдзіва і не да месца, вось каб так падумала Ленка, то гэта было б праўдзіва.
Лішняе слованастальгія”. Ёсьць беларускія вызначэньні. А таксамамярзотна” – штучнае слова. Яно зьявілася ў час вайны, калі машыністкі перакладвалі з рускагамерзавецмярзотнік”. Яшчэ Кузьма Чорны сьмяяўся: “Мярзотнік? Што ён мерзьне?”
На сэрцы, на душы можа быць у такім стане агідна, брыдка, а чалавекагіднік, нягоднік.
Прабачце за гэтыя крытычныя дробязі.
Бо калі я падумаў, то і сьпіленьне ліпы для такіх людзей (дзяцей) – рэч натуральная. Тым больш ліпа, буслы, бусьлянка гэта ж у добрым сэнсе сімвалічна і бяз гэтага не абыйсьціся.
Да месца і публіцыстычныя адступленьні, накшталт: “Толькі чалавеку абмежаванаму, асьлепленаму ўласнай значнасьцю, здаецца, што мясцовыя людзі нічога не заўважаюць, ні пра што не здагадваюцца, усё даруюць. Ого, як бачаць, як здагадваюцца! З лёту ўгледзяць, што ты за птах, чаго варты, на свой аршын прымераюць тваю існасьць”.
Я правёў маленства ў вёсцы (Бягомлі), быў вясковым настаўнікам пяць гадоў і таму пра Вашыя словы магу сказаць: сьвятая праўда! Мне сьмешна глядзець на некаторых нашых людзей (у тым ліку і пісьменьнікаў), якія сябе лічаць самымі разумнымі, самымі хітрымі, самымі лоўкімі...
Віншую Вас з добрай аповесцю, з сапраўднай творчай удачай!
Ваш Пімен Панчанка. 2 лютага 1986 г

Можаце сабе ўявіць настрой і пачуцьці аўтара, удастоенага гэтакай увагі і такой ацэнкі самога Панчанкі, патрабавальнага, скупога на пахвалы. Тым ня менш атрыманьне ліста было для мяне трохі загадкай. Аж пакуль не пазнаёміўся, трохі спазнаў Пімена Емельянавіча. І тады зразумеў, што напісаць ліст нават асабіста незнаёмаму аўтару было для яго натуральным рухам душы. Я ня раз заўважаў, што для яго было вялікай радасьцю, ледзь ці не асабістым шчасьцем і ўзнагародай натыкнуцца ў сьвежым нумары часопісу на нізку ці хоць адзін добры верш, аповесьць, апавяданьне, адкрыць для сябе таленавітага і персьпектыўнага аўтара. І наадварот, страшэнна засмучаўся, калі трапляліся непраўдзівыя, каньюктурныя, халтурныя падробкі, асабліва калі гэтым займаліся ня бездары і графаманы, а вядомыя аўтары. Ён не стрымаўся і публічна ў друку высьцябаў масьцітага Антона Бялевіча, ня менш масьцітую Эдзі Агняцьвет дый іншых за сьвядомае адступленьне ад праўды жыцьця, несурёзнае стаўленьне да сваіх пісьменьніцкіх абавязкаў. Ня раз быў сьведкам, як прасьвятляўся ягоны твар, лагаднеў, узрушаўся голас, калі гаворка заходзіла пра нейкую новую таленавітую публікацыю. Я ведаў, што ён званіў знаёмым аўтарам, хоць і не любіў тэлефона, дзяліўся радасьцю з сябрамі і, пэўна ж, я быў не адзін, каму ён пісаў свае лісты-водгукі...
У апошнія свае гады Пімена Емельянавіча прыкметна стамлялі працяглыя гаворкі, і мы стараліся і па часе, і лішні раз не назаляць яму, аднак ён праз Зою Кірылаўну перадаваў: нешта хлопцаў даўно не чуваць... Ідучы да адзінаццаці на працу, часам сустракаў яго на лавачцы ў скверыку ў двары, падсядаў на хвілінку і, бывала, гэтая хвілінка доўжылася да абеду, а то і больш. У ня надта прыдатнае для прагулак надворе часам заўважаў яго на балконе, віталіся, ён запрашаў зазірнуць на хвілінку, заходзілі ў кабінет, і зноў трапляў на працу ў другой палове днядобра, што сам быў начальнікам, а начальства, як вядома, не спазняецца, а затрымліваецца. У ягоным кабінеце, пэўна, круглыя суткі не змаўкаў радыёпрымач, і Пімен Емельянавіч дзе ўважліва, дзе ўпаўвуха, дзе міма вуха слухаў і нашыя разьняволеныя, і розныя забугорныя галасы, меў на ўсё, што адбываецца, свой погляд. Канешне ж, усім сэрцам і душою ён вітаў нацыянальнае адраджэньне, галоснасьць, але ў адрозьненьне ад упалых у эйфарыю маладзейшых, нас у тым ліку, шмат што яго насьцярожвала, выклікала трывогу. А найпершці зможа наша непадрыхтаванае грамадства ўправіцца з бязьмежнай дэмакратыяй і татальнай галоснасьцю, ці не пацягнуць яны за сабой анархію і разброд, уседазволенасьць і распусту, ці не пачнецца дэвальвацыя і размываньне спрадвечных маральных прынцыпаў і каштоўнасьцяў? Нам, захмялелым ад свабоды, гэтыя страхі падаваліся надта ж гіпатэтычнымі, не прымаліся блізка, не ўспрымаліся як верагодныя, рэальныя ў бліжэйшай, дый аддаленай персьпектыве, і ён ня надта настойваў на сваім, вельмі хацеў паддацца нашаму аптымізму, аднак, адчувалася, гэта яму ня вельмі ўдаецца. Абмеркаваўшы нейкія надзённыя палітычныя праблемы, гаворка зноў і зноў вярталася да блізкіх, набалелых тэмаў літаратуры, культуры, маралі і этыкі, якія ўсё вастрэй і вастрэй сталі вытыркоўвацца ў творчым і грамадска-палітычным жыцьці. Яго па-ранейшаму вельмі непакоіла фанфаронства, пыхлівасьць, месіянства, канешне ж, з прыстаўкайілжэ”, самаўлюбёнасьць, калі ўласную персону хочацца велічаць не інакш, як наВы”. Усё гэта агіднай пошасьцю працягвала множыцца ў інтэлігенцкім асяроддзі, і сярод пісьменьнікаў, і сярод новай дэмакратычнай эліты. Па ягоным глыбокім перакананьні, гэта да дабра не прывядзеадверне людзей, выкліча непрыязь і недавер. Панчанка дараваў, ставіўся з разуменьнем да шмат якіх людскіх слабінак, сам быў не сьвятым, не аскетам, але ў яго, гранічна сьціплага, простага, даступнага, абсалютна натуральнага ў любых сітуацыях і стасунках, заўсёды выклікалі непрыйманьне, сьмех, нават агіду тыя, хто пачынаў глядзець на ўсё звысоку, лічыць сябе самым разумным, самымі таленавітым, самым заслужаным, самым недаацэненым. Разам з тым гэтыя, на ягоную думку, няшчасныя, хворыя людзі выклікалі ў яго глыбокі смутак, спачуваньне, паколькі быў перакананы, што захворваньне на нарцысізм і непамерную амбітнасьць заўсёды прыводзіць творчых людзей да разбурэньня асобы, дэградацыі таленту. Яны калі не разумеюць, то недзе глыбока ў душы адчуваюць, што Бог трохі абдзяліў іх, даўшы некаму трохі больш таленту, чым ім, таму імкнуцца падмануць і Бога, і час, і саміх сябе, каб паймець пры жыцьці тое, што звычайна праходзіць пасьля...
Як чалавек мудры ён рэдка калі быў абсалютна катэгарычным, аднак заўсёды заставаўся цьвёрдым і непахісным у адстойваньні сваіх непарушных маральных прынцыпаў. Толькі адзін прыклад. У свой час, відаць, ня без пратэкцыі вельмі ўплывовай установы, пачалі афармленьне дакументаў на прысваеньне даволі вядомаму літаратару званьня Народнага. Даведаўшыся, Пімен Емельянавіч тут жа пазваніў сакратару ЦК Кузьміну і ў катэгарычнай форме заявіў: калі гэта здарыццаён, Панчанка, публічна адмовіцца ад званьня Народны паэт. АТК добра ведаў Панчанку, не сумняваўся, што той не жартуе і не палохае, і тут жа сам паехаў да яго на кватэру даведацца, у чым справа, і зьняць пытаньні. АТК не хацеў даваць веры, і тады Пімен Емельянавіч расказаў даўнюю гісторыю, калі яны з Броўкам зайшлі да гэтага таварыша і зьнячэўку дужа напалохалі яго: той літаральна выхапіў з карэткі машынкі нейкую паперчыну, борзьдзенька, перавярнуўшы тыльным бокам, падсунуўшы пад стос іншых. Гаварылі пра сёе-тое, потым гаспадар загаварыўся па тэлефоне ля ўваходных дзьвярэй, а тым часам ім так карцела хоць адным вокам зірнуць на тую дужа сакрэтную паперчыну. Не ўтрымаліся, неўпрыкмет заглянуліі аслупянелі, убачыўшы вядомы злавесны псеўданім, па даносах якога фабрыкаваліся справы на пісьменьнікаў... Пытаньне са званьнем было зьнятае, ініцыятарам сказалі, што разгляд пераносіцца на пазьнейшы няпэўны час...
Гэтую гісторыю расказаў мне Кузьмін, калі, выконваючы нейкі час абавязкі ягонага памочніка, я выказаў зьдзіўленьне і недаўменьне, чаму ён змушае прыдумваць розныя прычыны, каб не прымаць гэтага літаратара. АТК глянуў на мяне доўгім дапытлівым позіркам, сказаў, што ў гэтага чалавека рукі па локці ў крыві, а рвецца ён да яго, каб выклянчыць званьне Народнага. Я зьдзівіўся, не хацеў даваць веры, і тады ён расказаў мне... Потым пачуў яе і ад самога Пімена Емельянавіча, які ў дадатак прызнаўся, што ня мог падтрымліваць былых цёплых сяброўскіх стасункаў з Аркадзем Куляшовым, калі той стаў вадзіцца, супрацоўнічаць, нават сааўтарнічаць на кіношнай ніве з паплечнікам сумнавядомага Бэндэ Кучарам. Ад поўнага разрыву з сябрам уратаваў толькі той факт, што Кучар у 1941 вывез за лінію фронту сямю Куляшова, і той быў абавязаны яму...
Тым ня менш ён любіў і высока ставіўся да паэтычнага таленту Аркадзя Куляшова, лічыў яго паэтам нумар адзін пасьля Купалы і Коласа ў сучаснай беларускай літаратуры. Пімен Емельянавіч, калі быў у добрым гуморы, вельмі ахвотна гаварыў пра сваё стаўленьне да творчасьці сучасных беларускіх паэтаў. Вялікім паэтам ён лічыў Аляксея Пысіна, да праўдзівай і суровай паэзіі якога ў яго былі ледзь ці не пяшчотныя, трапяткія пачуцьці. Вельмі высокую ацэнку ён даваў паэтычнаму таленту Сьцяпана Гаўрусёва, які на ягоны вялікі жаль, ня змог рэалізавацца і на палавіну, калі ня болей. Але найбольш таленавітымі, блізкімі яму па духу і творчасьці ён лічыў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна. З маладзейшых самымі персьпектыўнымі на ягоную думку былі Сяргей Законьнікаў, Уладзімір Някляеў, Ніна Мацяш, Алесь Разанаў. Я заўважыў, што Пімен Емельянавіч чамусьці ўпусьціў прозьвішча шырока вядомага літаратара, і на маё зьдзіўленьне заявіў, што гэта слабы паэт. Выдатны фалькларыст, добры перакладчык, гумарыст, вельмі паважае яго як барацьбіта за родную мову, гатовы падпісацца пад кожным ягоным словам, але як арыгінальны паэтвельмі пасрэдны. Я запярэчыў, Пімен Емельянавіч ня стаў спрачацца, прапанаваў толькі ўважліва прачытаць і параўнаць пераклады і арыгінальныя вершыі ўсё стане зразумелым... Не ўтрымаўся і задаў яму ня надта тактоўнае, мо нават трохі правакацыйнае пытаньне: а як ён ацэньвае сябе як паэта і сваё месца ў літаратуры? Панчанка падумаў, усьміхнуўся і ўхіліўся ад адказу... (...)
Праз паўгода ці мо болей застаў Пімена Емельянавіча ў вельмі добрым настроі. Ён пахваліўся, што толькі-толькі закончыў чытаць карэктуру абёмнага тому выбраных твораў, прымеркаванага да ягонага сямідзесяцігоддзя, у які ўключыў усё, што хацеў, нават аднавіў, выправіў многае з таго, што раней выразалі-калечылі, і ўпершыню абышлося без аніякай цэнзуры, быў вельмі задаволены кнігай, якая насамрэч увабрала самае-самае лепшае, напісанае ім. Усьміхнуўся гарэзьліва і сказаў пра сябе ў трэцяй асобе: дык во прачытаў і зразумеў, што Панчанкавыдатны, мо нават вялікі паэт. Во табе і мой адказ на тваё ранейшае пытаньне! Толькі ж глядзі, ня ўздумай спасылацца ці цытаваць, пакуль я жывы...

Пімен Емельянавіч чамусьці заўсёды нагадваў мне майго бацьку, хоць, здавалася б, што агульнага можа быць паміж класікам літаратуры, інтэлектуалам, прызнаным маральным аўтарытэтам і простым, практычна непісьменным вясковым мужыком. А ўсё ж нешта было... У згаданым лісьце да мяне Панчанка выказаў зьдзіўленьне, як я, малады, даведаўся пра вельмі блізкія яму пачуцьці старога чалавека, дакладна перадаў ягоную псіхалогію. Я і сам ня ведаю. Пэўна, таму, і хутчэй за ўсё таму, што меў шчасьце нейкім неасэнсаваным пачуцьцём ці чуцьцём чытаць бацькавы настроі, глядзець на сьвет ягонымі вачыма. Нейкія характэрныя рысачкі ягонага характару, як, дарэчы, і матчынага, звычкі, словы, фразы, манера гаворкі, сялянская псіхалогія і філасофіяёсьць ці не ў бальшыні герояў маіх аповесьцяў і апавяданьняў, не выключаючы, вядома, і Антося зВыраю”, які аказаўся такім блізкім Панчанку. Мо ў тым і няма нічога дзіўнагаяны з бацькам былі равесьнікі і, пэўна, каб ім наканавана было сустрэцца ў гэтым жыцьці, яны знайшлі б пра што пагаварыць... У іх абодвух была ледзь ці не сакральная любоў да лесу, амаль аднолькава яны не ўспрымалі розных злыдняў і прыстасаванцаў, нічым ня розьнілася іхняе разуменьне дабрыні і сумленьня, усіх іншых фундаментальных прынцыпаў народнай маралі. І хай даруе мне чытач, але я палічыў сваім маральным абавязкам у канву гэтага расповеду ўключыць і гэтае невялічнае эсэ, друкаванае ў скароце ўЗвяздзена першую раданіцу пасьля ягонага адыходу, пра звычайнага вясковага чалавека, няўрымсьлівага працаўніка, які даў мне ўсё, што толькі мог даць, каб мне жылося на гэтым сьвеце ўтульней і па сумленьні. Магчыма некаму з чытачоў ён нагадае ўласнага бацьку, бо ўсе бацькі ў нечым вельмі і вельмі падобныя...

Колькі памятаю сябе, столькі жі бацьку. Вялікага, дужага, справядлівага. Скрып палазоў па засьнежанай лясной дарозе... Паездка ў дальнюю далеч на таямнічы базар у Скідзель па залітай веснавой паводкай грэбліаж дых займала ад захапленьня і нейкай страхавітасьці...
Напачатку ўрыўкава-эмацыянальныя, з гадамі паўнейшыя, больш асэнсаваныя ўспаміны, малюнкі з дзяцінства, і амаль ва ўсіх прысутнічае бацька. Урэзалася ў памяць: калі б ні вяртаўся ён ці то з лесу, ці то з базару, ці то з млына, заўсёды прывозіў акрайчыкі найсмачнейшага зайчыкавага хлеба, і я быў абсалютна перакананы, што зай перадаў нам з сястрычкай праз бацьку свой смачнейшы за мёд заечы хлеб, які і блізка не параўнаць з чалавечым.
Але з найвялікшым нецярпеньнем чакалі бацьку з млына, заўсёды стамлёнага, прапыленага мукой, адкуль ён прывозіў ня толькі зайчыкаў хлеб, мяхі з мукой, а і нячутыя казкі, страхавітыя гісторыі. Млын тады для сялянаў быў нечым сакральным, куды больш значным, чым тэхналагічны памол жыта на хлеб, пытляваньне на пірагі пшаніцы. У млыне не дазвалялі сабе лаяцца, казаць нядобрыя, брыдкія словы, прыкладвацца да чаркі. Адзіны на ўсю акругу ён тады быў у Ашурках, што ў кіламетрах дзесяці ад нашай вёскі, дзе Котра яшчэ ня надта шырокая. Сюды зьбіраліся мужыкі з блізкіх і далёкіх вёсак, хто быў незнаёмызнаёміліся, знаёмцы сустракаліся радасна, расказвалі пра навіны, што адбыліся з часу, як ня бачыліся, а ня бачыцца маглі па тры-чатыры, а то і па дзесяць гадоў. Часу нагаварыцца былопа тыдні і больш чакалі сваёй чаргі. Доўгія ж вечары бавілі грамадой за баяньнем-слуханьнем казак і страхавітых гісторыяў, якія здараліся альбо з самім апавядальнікам, альбо з ягонымі сваякамі ці знаёмымі, але часьцей за ўсё ад некага пачутымі. І ва ўсіх гэтых казках, гісторыях розныя вадзянікі, лесавікі, іншая нячыстая сіла заўсёды аказвалася ў дурнях. Усе мы нецярпліва чакалі вечару, калі неадкладныя хатнія справы будуць зробленыя і ўсёй сямёй збяромся на кухні паслухаць прывезеныя з млына казкі і гісторыі. Бацька быў неблагі апавядальнік і ўсе, нават скептычная да гэткіх гісторыяў бабуля, слухалі з затоеным дыханьнем, і часта аж сэрца замірала, аж халодныя мурашкі бегалі па сьпіне, як толькі ўяўляў сябе на месцы тых, каго чмурыла нячыстая сіла...
І яшчэ згадка з дзяцінства, якая чамусьці ўчэпіста засела ў памяці... Бацька з дзедам сьвяжуюць кабанчыка, а я ўжо ведаю, што ў парсюка ёсьць усё, як і ў чалавека. Ліпну сьляпнём, карціць зірнуць, што ж гэта занервы”, якія мы з сястрой псуем бабулі? І маё вялікае расчараваньне ад бацькавага тлумачэньня, што ў сьвіньні няма нерваў, нервы ёсьць толькі ў чалавека...
Ён, здаецца, ніколі і не адлупцаваў мяне, калі не лічыць, “пачастункупапружкай за дурны рогат на школьнай жалобнай лінейцы па Сталіну. Не пакараў нават, калі дзеля забавы шпурнуў камень у акенца на франтоне Сымонавай хаты. Нават застаўшы з цыгаркай. Мо таму, што сам смаліў бязбожна, і ў яго, як і ў дзеда, бабулі, было правіла не патрабаваць ні ад каго, нават ад дзяцей таго, чаго сам ня робіш. Бацька, як і дзед Максім, і ў рот ня браў цыгарку да жаніцьбы. На сваю галаву маладзенькая маці падбухторыла: хачу, каб ад цябе мужчынскім духам пахла. Праз нейкі час і сама ня рада была: так запахлахоць сьвятых вынось. І толькі пад семдзесят, як прыціснула хвароба, кінуў рашуча, раз і назаўсёды, мяне і брата Віктара настойліва ўгаворваў зрабіць тое ж, пакуль ня позна. Я паслухаўся і кінуў толькі, калі зваліў інфаркт. А Віктар і памёр зАстрайу зубах, хоць апошнія гады задыхаўся, як выкінутая на бераг рыбіна...
У шасьцідзясятыя гады бацька ці не гадоў пяць быў брыгадзірам, і ад світанку да позьняга вечару аддаваўся рабоце без астатачы, не даючы спакою ні сабе, ні начальству, ні людзям. І хоць ягоная брыгада давала фору ўсім астатнім, неўзабаве яго вызвалілімо і насамрэч з-за нізкай адукацыі, а мо за лішнюю зацятасьць і нязгаворлівасьцьхто ж гэта цярпець будзе брыгадзіра, які пад пагрозай паведаміць у рэдакцыю не дае заатэхніку, нават старшыні калгаса выбракоўваць самых лепшых кабанчыкаў, парасятак і сьпісваць на падзёж. Ледзь ці не да самых апошніх дзён сваіх ён балюча перажываў, хваляваўся, нерваваўся за непарадкі, безгаспарчасьць, нялюдскае стаўленьне да зямлі, якое бачыў у калгасе. І гэтая неспакойная сялянская няўрымсьлівасьць, вечнае хваляваньне за зямлю і што робіцца на ёй, падточвала ягонае хворае сэрца, якое проста ня ўмела ўгаманіцца, ня браць усё блізка да сябе...
Ён мог пахваліцца зяцем, нявесткамі, але пра нас нават пад добрай чаркай не любіў усчынаць пахвальбу, маючы перакананьне, што пра ягоных дзяцей павінны гаварыць чужыя людзі. Не было сакрэтам, што ягоную, як і матчыну, душу вельмі ўсьцешвалі людскія думкі пра старэйшага, які ўзьляцеў высока, як ніхто ў акрузе, пра добрую і клапатлівую дачку Ніну, пра майстара на ўсе рукі, гаспадарлівага малодшага Віктара. Яму ганарова было, калі са мной і без мяне не міналі хату мае шчучынскія калегі і сябры. Асабліва вясёлы і ласкавы Валодзя Місяк, які стаўшы другім сакратаром райкаму партыі, ніколі не прамінаў заехаць, каб пацікавіцца, ці ёсьць сена на карову, ці патрэбна якая помач, ці ня крыўдзіць мясцовае начальства, а іншы раз і ківаў пальцам старшыні калгасу. Бацька адразу ж здружыўся з Генадзем Бураўкіным і любіў прыгадваць, як незвычайна пазнаёміліся: адлучыліся некуды з маці, вяртаюццау двары машына і я з нейкім мужчынам выбіраем бульбу ў развораных баразёнках за плотам. Ах, божачкі, што ж гэта вы надумалі, ды кідайце!.. Бацька паціху пытаецца: а хто гэта? І пачуўшы, што міністр, не паверыў, думаў мае звычайныя жартачкі, але калі і Генадзь пацьвердзіў, што насамрэч ягоная пасада міністэрская, ня ведаў, што гаварыць, як сябе паводзіць. Як і маці. Для іх у галаву ня ўкладвалася: каб міністр ды капаў на іхнім гародзе бульбу!!! Аднак неўзабаве, пераканаўшыся, што міністр мовіць ня толькі для іх па-нашаму, разгаварыліся, быццам здаўна зналіся. Едучы знячэўку, мы ў Гродне прыхапілі каўбасы і яшчэ сёе-тое на закусь і на ўсялякі выпадак пару пляшак, хоць ведаўу бацькі для нечаканкі амаль заўсёды прыхавана пляшка-другая самаробнай. А зараз сядаючы за стол, прыкінуў: то не для міністра і выставіў некалі пакінутую мной пляшку каньяку і прывезенуюбелую”. Але калі міністр рашуча адсунуў каньяк ібелую”, аддаўшы перавагу ягонаму першаку, запаважаў Генадзя яшчэ больш...
Гэтаксама ж адразу ж, як толькі зайшлі ў хату, бацька ўпадабаў, прыняў за свайго і Сяргея Законьнікава. Генадзь і Сяргей заўсёды перадавалі яму прывітаньні і ён з радасьцю прымаў іх, перадаваў ім свае, запрашаў прыехаць на грыбы ці проста так, а ў апошнія гады кожны раз недаўменна пытаўся: чаму іх стала не відно, як раней, па тэлевізары, не чутно па радыё, нават калі песьні іхнія пяюць, чамусьці не называюць, як іншых?..
З бацькам дружылі і да апошняга дня дапамагалі, скрашвалі ягонае жыцьцё мае школьныя таварышы Толік Бадак і Коля Ключнік, якія часта давалі яму тое, што мусілі даваць мы з братам...
Яны з маці ведалі: для мяне і сястры няма вяртаньня ў родную хату, а ехаць у горад, калі занядужаюць, ні за якія грошы не зьбіраліся, дый не было патрэбы. Дажываць свой век зьбіраліся з малодшым Віктарам і ягонай жонкай Валяй, добрай, увішнай кабетай родам з Берагоўцаў з-пад Нёмана. Яны жылі ў Шчучыне, працавалі на заводзе, аднак кожныя выхадныя і водпускі бывалі тут, ня толькі памагалі па гаспадарцы, але і мелі свае соткі, свой гарод, свае пчолы. Зьбіраліся, як толькі выйдуць на пенсію, назусім пераехаць сюды. Ды на вялікі жаль і смутак абое сталі браць лішнюю чарку, абсаромлівацца самім і абсаромліваць, больш тагокрыўдзіць старых... Што толькі ні рабілі мы з сястройне памагала. А потым ці то па пяні застудзіў лёгкія, ці то далі знаць чарнобыльскія кюры, якіх наглытаўся вышэй завязкі, возячы будматэрыялы для саркафагу, а мо тое і другое, але яшчэ ў зусім маладыя леты практычна нічога ня мог рабіць, задыхаючыся. Гэта была найвялікшая бацькава бяда, трагедыя, яна, безумоўна, паскорыла ягоны адыход. Ужо зусім нямоглы ён з ранку да вечара аходваўся па гаспадарцырэзаў на сячкарні сечку, карміў, даіў карову, варыў корм сьвіньням, летам дабаўляючы накошанай і прапушчанай праз сячкарню травы, даглядаў пчол. Сагнутая ў крук маці была яму слабым памочнікамтолькі наглытаўшыся абязбольвальных лекаў яна сяк-таквыязджалана кіёчку ў двор пакарміць курэй, сабаку ці прыгледзець пчолы, гукнуць бацьку, калі яны ўздумаюць раіцца. Наколькі гэта магчыма, мы стараліся аблегчыць іхнюю працу: Віктар прыладзіў электраматор да сячкарні, дровы пілавалі бензапілой, асабліва выгоду займелі, калі я прывёз і прыладзіў у студні электрапомпачку, якой можна было падаваць ваду хоць у хату. Бацька, як і маці, і не задумваўся, навошта яму гэтак улягаць з апошніх сілаў. Для яго ніколі нават не ўзьнікала такога пытаньня. Штодзённыя спрадвечныя сялянскія клопаты былі для яго абсалютна натуральным спосабам існаваньня, іншага яны з маці сабе і не ўяўлялі. І нават ня крыўда, а вялікае неразуменьне абглытвала іхнія душы, калі Віктар з жонкай, перабраўшыся, каб прадоўжыць іхнюю сялянскую справу, як толькі атрымаюць пенсію альбо плату за прададзенае калгасу малако ці сабраныя для нарыхтоўшчыкаў грыбы, губляюць галовы, забываюць на ўсё, на тыдзень-два ўпадаючы ў запой ці ў Шчучыне, ці з панаехалымі ў вёску дый сваёй гадоўлі алкашамі...
Кожны год бацька гадаваў двух кабанчыкаў, аднаго сьвежавалі перад калядамі, а другогаперад вялікаднем, і заўсёды наказваў прыехаць памагчы ўправіцца, узяць сьвежаніны, зробленых сямейнай талакой пальцам пханых каўбасак, а мусіць, галоўнаепабачыць у роднай хаце нас усіх разам. Я прыязджаў не заўсёды, зрэдкударога пад трыста кіламетраў ня жартачкі, аднак бацька ўсё роўна дзяліў сьвежаніну, каўбасы на чатыры часткі, настойліва загадваў сястры пазваніць мне, каб хутчэй прыехаў і забраў сваю долю. Ня столькі патрэбна была тая сьвежаніна, колькі боязь пакрыўдзіць бацьку, пабачыцца ў рэшце рэшт. Ну во, пэўна, апошні раз вас частую, кожны раз гаварыў ён, сілаў няма... Аднак не праходзіла і тыдня, як у апусьцелым хляве весела парохквала-папісквала парачка парасятак. Да апошняга ён трымаў карову, якой, па словах маці, колькі жылі ня мелі, і Бог даў напасьледаклетам бацька надойваў па тры вядры за дзень, і ня ведалі куды падзець тое малако, асаблівакалі нейкі час перасталі прымаць у калгас. Ад пуза пілі парасяты, сабака, напаўдзікія каты, якія галоднай зграяй хаўрусіліся ля хлява ледзь толькі ў вядро ўдаралі першыя струменьчыкі.
Звычайна, дома бываў я наездам, толькі летам прыязджаў на нейкі больш-менш працяглы час, каб нарыхтаваць сена на зіму, абкасіць межы, падрамантаваць платы, страху ці яшчэ што, памагчы па гаспадарцы, проста пабыць з бацькам і маці, па пераезьдзе ў Менск з якімі бачыўся радзей і радзей. У апошнія тры гады асабліва відно было, што ўпраўляцца з гаспадаркай бацьку ўсё цяжэй і цяжэй, і мы ўгаворвалі збыць карову, махнуць рукой на парасятывунь куды маладзейшыя і здаравейшыя не трымаюць. Ён нібыта і згаджаўся, што і, праўда, сілы ўжо ня тыя, здавалася, усурёз намерыўся адмовіцца ад дзялкі сенакосу. Аднак назаўтра заглядваў брыгадзір з пытаньнем: колькі вам пракосаў, Максімавіч? Бацька нейкі час думаў і рашуча казаў: пяць, а потым, нібы вінавацячыся за нястрыманае слова, патлумачваў: апошняя гэта справа жыць у вёсцы і купляць малако, дый не магу чужога, ад чужой каровы... Трымаў удалую сваю да апошняга, рашыўшыся прадаць усяго за колькі дзён да сьмерці, калі малодшы з нявесткай зьехалі ў Шчучын і больш за месяц не паказвалі носу...
Прыкметней і прыкметней занемагаючы, ён у свае амаль дзевяноста заставаўся пры абсалютна сьветлым розуме і незатуманенай, вострай памяці. У апошнія гады ўсё больш і больш выклікаў трывогу і нядобрае прадчуваньне ягоны незнаёмы самотна-тужлівы, трохі адчужаны, скіраваны ў далячынь доўгі пагляд: ат, мне ўжо ўсё роўна, сваё я адгаспадарыў... Бы знарок кідалася ў вочы, кранаючы халадком душу, што на ўсім тут, пачынаючы з варот, плоту, вульлёў, канчаючы хлеўчыкам, разгалістымі яблынямі, самой хатай, неяк раптам стала выразна праяўляцца старэньне, струхленьне, запусьценьнепрыкмета паміраньня...
Шчасьлівы лёс дараваў мне не адчуваць сябе сіратой да шасьці з паловай дзясяткаў гадоў, а значыцьі свайго ўзросту, бо пакуль жывыя бацькі, дзеці заўсёды адчуваюць сябе маладымі. Розумам разумеў, а сэрцам ня верылася, не хацелася верыць, што так будзе ня вечна... На ўсе нашы, асабліва маёй жонкі-урача прапановы легчы ў бальніцу палячыцца ці то ў Шчучыне, ці то ў Гродне, ці то ў нас у Менску толькі махаў рукою: і нікуды я не паеду, і хто гэта мяне ўжо вылечыць...
У пачатку сакавіка, не чакаючы вялікадня, нечакана бацька склікаў усіх нас на сьвежаваньне кабанчыка. Я кепска сябе адчуваў, здаецца, грыпаваў, і не паехаў, рашыўшы, што як заўсёды, управяцца без мяне. Вярнуўшыся з вёскі, пазваніла сястра і перадала бацькаву просьбу хутчэй прыехаць, і паведаміла: пакуль што трымаецца малайцом, хоць суседка Жэнямедсястра, якая ці не штодня заходзіць зрабіць яму ўкол, папярэджвае, што трэба быць гатовымі да самага горшага. Асьцерагаючыся ўводзіць суседзяў у траты, ён амаль ніколі не званіў мне ў Менск, я сам час ад часу набіраў Жэнін нумар, прасіў паклікаць ці проста даведацца, як пачувае бацька, перадаць яму прывітаньне, а тут патэлефанаваў сам і настойліва папрасіў хутчэй прыехаць і забраць падрыхтаваны гасьцінец. Толькі як праз колькі дзён здарылася непапраўнае, да мяне дайшло: мусіць, адчуваў, што канчаецца адлік ягоных дзён, і меў патрэбу пабачыцца са мной апошні раз, мо сказаць нешта самае важнае перад тым, як назаўжды разьвітацца... Некалі напаўжарт дамовіліся: ён нізашто не дазволіць сабе адыйсьці, не разьвітаўшыся са мною. Шчыра кажучы, па ягоным голасе чуў, што ён вельмі чакае мяне, але нешта падсьвядома змушала адкласьці паездку да трохі цяплейшых дзён, цешачы надзею: само чаканьне надасьць яму сілы трымацца, дачакацца выхаду з вульлёў у першы аблёт ягоных пчол, а там ужо, як заўсёды па вясьне, ажыве душою... Каб жа ведаў! Пехам пайшоў бы...
Бог яму даў лёгкую сьмерць. Прыселі з маці на цёплы мурачак перад тэлевізарам глядзець чарговую серыю бясконцага серыялу. Да пачатку заставалася хвілінаў пятнаццаць, і маці папрасіла, каб перасеў на канапу, яна ж трохі пагрэе сьпіну лежачы. Ён перасеў, раптам застагнаў, асунуўсяі...
Мы з жонкай дабраліся а другой палове наступнага дня, калі ён спакойны, зусім не падобны на нябожчыка ўжо ляжаў пасярод хаты ў труне... Пастаяўшы, пасядзеўшы ля бацькі, выйшаў уняць сьлёзы на вуліцу. Пахадзіў ля гумна, зайшоў у агароді застыў, бы токам працяты: ад вульля да вульля на яшчэ не зусім уляжалым сьнезе ягоныя зусім-зусім сьвежыя сьляды...
Пахавалі яго на старых дзембраўскіх могілках, дзе ўжо амаль нікога не хаваюць, побач з магілай дзеда Максіма. Такое было ягонае жаданьне. Ён даўно абгарадзіў выбранае месца жэрдачкамі і кожны год хадзіў з сякеркаю высякаць дужа агрэсіўны кустоўнік... Не прайшло і паўгоду, як сюды побач, пакінуўшы месца для маці, лёг і Віктар, каб недалёка было прасіць дараваньня ў бацькі, якога не пасьпеў папрасіць на гэтым сьвеце...
Пасьля памінак мы з жонкай і сястра з мужам адязджалі разам, на іхняй машынеяны рабілі кругаля, каб падкінуць нас да Шчучына на менскі аўтобус. Сядаючы ў машыну, механічна павярнулі галовы, і ўпершыню за многія гады ня ўбачылі ля варот самотную бацькаву постаць, ягонага доўгага журботна-пранізьлівага разьвітальнага позірку...
Я ня надта веру ў розную містыку, хоць часам цяжка патлумачыць нейкія дзіўныя рэчы. Тым летам, як заўсёды, я наведаўся на колькі дзён у вёску. Выбраўся схадзіць у Дзембрава да бацькі на магілку. У двары падзівіўся, убачыўшы на страсе маладога цыбатага бусла, што самавіта аглядваў хату, нібы цікуючы сабе месца для будучага жытла. У нас на вёсцы яны ніколі не вяліся, вялізная буслянка колісь была толькі ў Дзембраве ля касьцёлу, пакуль старую падгнілую прысаду не зваліла бура. Угледзеўшы мяне, бусел скокнуў на комін, а як я накіраваўся праз вёску ў дарогу, узьляцеў і стаў кружыць і кружыць нада мною. Пасярод вёскі мяне пераняў трохі ўжо вясёленькі Коля Ключнік, чый двор аж кішэў ад дзятвызьехаліся дзеці з унукамі адсьвяткаваць юбілей гаспадыні, увішнай і спрытнай Эмы, немкі па нацыянальнасьці, якую колісь прывёз з цаліны Коля. Эму адразу ж упадабалі, прынялі за сваю ў вёсцы. Мо за тое, што амаль адразу ж, а праз нейкі час і без аніякага акцэнту загаварыла па-нашаму, а мо за дабрыню, працавітасьць і акуратнасьцьпавучыцца кожнай мясцовай гаспадыні. Адмовіцца завярнуць у двор, павіншаваць, узяць чарку за здароўе юбіляркі я проста ня мог, і калі заўважыў, што бусел на радасьць дзятвы, сеў на слуп перад Колевай хатай, нібыта цярпліва чакае мяне, – бы токам працяло. Падзякаваўшы гасцінным гаспадарам, пасьпяшаўся пакінуць устаўлены прысмакамі стол у двары. Бусел адразу ж узьляцеў са слупа, працягваў кружыць нада мной аж да самых могілак. І толькі там, зрабіўшы апошні круг, растварыўся ў паднябесьсі...
І не павер пасьля гэтага, што добрая бацькава душа ўсялілася ў гэтую сьвятую белую птушку...

Пэўна ж, белым буслом лунае над Беларусяй і сьветлая душа аўтара пранікнёнайЗямлі пад белымі крыламіУладзіміра Караткевіча, з кім мне пашчасьціла знацца пры ягоным жыцьці. Пазнаёміліся мы недзе ў сямідзясятых, калі ён ад Саюзу пісьменьнікаў прыязджаў у Гародню на нейкі семінар з маладымі аўтарамі, які праводзіла абласное аддзяленьне. Ня ведаю, як у яго, а ў мяне першае знаёмства пакінула ня надта добрае ўражаньнеУладзімір Сямёнавіч увесь час быў на добрым падпітку, і гэта шакавала нават мяне, ня кажучы пра вялікага цьвярозьніка Карпюка. Уведаўшы, што мае прыехаць Караткевіч, Быкаў і Карпюк прапанавалі арганізаваць выезд з менскім госьцем у народ. Карпюк настойліва падбухторваў наведацца па суседству ў Скідзель, дзе ён ня быў, як яшчэ езьдзіў выступаць разам з Васільком, і любіў расказваць, як яму і гаварыць не давалі, патрабуючы слухаць толькі Васілька. І зараз яго дужа займала, цікавіла, як успрымуць яго, вядомага, у нечым скандальна вядомага, скідзельцы сёньня. Дый мне таксама хацелася пабыць у роднай школе, прывезьці туды вядомых пісьменьнікаў і ў першую чаргу, канешне, вельмі папулярнага ў моладзі Уладзіміра Караткевіча, аўтара рамануХрыстос прызямліўся ў Гародні”. Пазваніў сакратару Гарадзенскага сельскага райкаму Уладзіміру Мацкевічу: ёсьць такая прапанова... А прапановы з вышэйшых па рангу партыйных інстанцыяў тады было прынята ўспрымаць як дырэктывы...
У прызначаны час на абкамаўскай машыне выехалі за дваццаць сем кіламетраў у Скідзель. Спачатку наведаліся ў маю, а па-сутнасьці ўжо не маю, зусім незнаёмую, наноў пабудаваную ў зусім іншым месцы трохпавярховую школу пад нумарам адзін. Мая някідкая, маленькая месьцілася сярод прысадаў на ранейшым месцы на скрыжаваньні гарадзенскай шашы з дарогай на Лунна і насіла менш ганаровы нумар 2. На жаль дзеці былі ўжо на канікулах, і мы сустрэліся проста пагаварыць, як кажуць, за жыцьцё з настаўнікамі, а потым ужо меўся адбыцца агульнагарадскі літаратурны вечар у былым РДК, а зараз ГДК. І хоць Караткевіч быў ня надта ў форме, але як толькі пераступілі парог школы, хмель з яго, як рукой зьняло. Атрымалася добрая, нефармальная гаворка, якая доўжылася за дзьве гадзіны, і каб не падціскаў час сустрэчы ў ГДК, працягвалася б, пэўна, яшчэ столькі. Караткевіч быў гаваркі, раскаваны, падавалася, што з яго проста фантануюць разумныя думкі, дасьціпныя словы і жарты. Ён быў у цэнтры ўвагі, трымаў гаворку ў сваіх руках. Падумаў: бедны Карпюк, зноў табе, мусіць, не давядзецца пакупацца ў праменьнях увагі і славы... З былых маіх настаўнікаў працавала на паўстаўкі яшчэ толькі матэматычка Ася Яўсеена Кемель, яно і зразумелапрайшло амаль два дзесяцігоддзі. Затое ў строгіх, сурёзных настаўніцах пазнаваў былых вучаніц, адна з якіх Люба Буцьвілоўская з паралельнагаАкласу.
У Доме культуры сабралася столькі народу, што мы ледзьве прабіліся да сцэны. Я прадставіў і першаму даў слова менскаму госьцю. Караткевіч быў беспадобныузьнёсла-рамантычны, дасьціпны, ён нібыта заражаўся ўвагай залы, з новай і новай энергіяй расказваў, адказваў на пытаньні, чытаў свае вершы. Але ішла другая гадзіна і Карпюк стаў трохі хвалявацца, нагадваць мне, вядучаму, пра нейкі рэгламент. Караткевіч, мусіць, нейкім чынам атрымаў ягоныя флюіды, бо на канцы другой гадзіны пакланіўся зале і сеў. Быкаў сарыентаваўся і адчытаў сваю падрыхтаваную на ўсе выпадкі прамову ў зусім скарочаным выглядзе, коратка адказаў на колькі дзяжурных пытаньняў, і трыбунай завалодаў Карпюк. Што-што, а выступаць ён умеў, і атрымаў апладысьментаў, пэўна, ня менш, чым менскі госьць.
А потым была абавязковая ў такіх выпадках пачостка ў прасторным доме дырэктара саўгасу на ўскрайку гораду пасярод старога зарослага панскага парку. Міма гэтага парку мы колісь штодня езьдзілі на веласіпедах у школу і са школы. Апроч нас, гасьцей, тут прысутнічалі людзі з кіраўніцтва гораду, саўгасу, нікога з іх я ня ведаў. Стол быў па вышэйшым класе, нават бочка са сьвежым півам у пакоі пры ўваходзе, і ніхто не адмовіўся ўзяць па куфлю з духаты ў зале ГДК. А потым гаспадыня паклікала за стол, і рэй адразу ж павёў Караткевіч. Ён расказваў вясёлыя гісторыі, анекдоты, практычна ніхто ня мог і слова ўставіць, і, як сёньня сказалі б, даваў майстар-клас, як трэба піць. Прадстаўнікоў мясцовай улады, дый усіх нас ахапіў жах, калі той разбаўляў куфаль піва фужэрам гарэлкі і піў гэта чарка ў чарку з усімі. Ня памятаю, як мы выбраліся адтуль, прыпамінаю толькі, што дзякуючы намаганьням цьвярозага, як шкельца, Карпюка, і тое, што было ўжо даволі позна...
Наступны раз сустрэліся, а калі дакладнейперазнаёміліся з Уладзімірам Караткевічам больш чым праз дзесяць гадоў, калі я пераехаў у Менск. Да таго часу ў яго прайшоў той буйны шалбраў рэдка, пераважна адну-другую чарачку віна для падтрымкі кампаніі, аджартоўваючыся, што свой ліміт вычарпаў, і толькі сяды-тады з нейкай важнай нагоды ці ў кампаніі старыхразакоў” “узмахваў сярэбраным крылом”. Нас прадставіў адзін аднаму Генадзь Бураўкін на нейкім мерапрыемстве ў Доме літаратара. Уладзімір Сямёнавіч пазнаў мяне, але нейкай зацікаўленай агульнай тэмы не знайшлося, яго абступілі іншыя людзі. У наступны раз пабачыў яго ў купалаўскім скверыку, дзе ён сядзеў на першай ад уваходу з прасьпекту лаўцы, і было падобна, што некага чакаў. Я паздароўкаўся, выказаў сваё захапленьне ягоным выступам на нядаўнім зьезьдзе пісьменьнікаў, ён прапанаваў мне, калі не сьпяшаюся, прысесьці, і з найвялікшай зацікаўленасьцю, нават болем пачаў разьвіваць, паглыбляць тое, пра што гаварыў на зьезьдзе і што ня ўсім прыйшлося даспадобы і было ўспрынята. А ён заклікаў: для таго, каб павярнуць чытача да нашай літаратуры і роднай мовы, давайце пісаць цікава і займальна, дбаць пра сюжэт, не цурацца дэтэктыўнасьці, авантурнасьці, як гэта сьвядома рабілі колісь чэшскія пісьменьнікі, практычна з нуля адраджаючы родную мову. Адчувалася, гэтая праблема яго дужа хвалюе, ён працягвае жыць ёю і па пісьменьніцкім зьезьдзе. Пасьля той пянаватай сустрэчы ў Гродне і Скідзелі я і ўявіць сабе ня мог, наколькі ён насамрэч шчыры, далікатны і тактоўны чалавек.
Потым неяк пад канец лета мы сустрэліся ў Васіля Быкава. Яны семямі адпачывалі разам у Піцундзе. А па вяртаньні з нейкіх вандровак Васіль Уладзіміравіч, звычайна, зьбіраў нашу кампанію, каб расказаць, што бачыў, што чуў, як правёў час, паслухаць, што адбылося-надарылася тут у ягоную адсутнасьць. На гэты разсправаздачутрымалі абодва вясёлыя, у добрым гуморы вандроўнікі. Яны як ніколі добра адпачылі, былі вельмі задаволеныя, расказвалі розныя сьмешныя гісторыі, што надараліся з імі. А найперш пра свае паходы ў горныя аулы на пошукі сапраўднага самаробнага абхазскага віна, і цяжка было зразумець, асабліва ў Караткевіча, дзе тут праўда жыцьця, дзе прыпраўлены паўднёвым гумарам літаратурны вымысел. Мы за жываты браліся, яны таксама пасьмейваліся, дабаўляючы ці папраўляючы адзін аднаго, ад чаго намаляваныя сітуацыі падаваліся яшчэ больш камічнымі. Прысутнічалі тады, добра памятаю, Генадзь Бураўкін, Мікалай Матукоўскі, здаецца, ня буду сьцьвярджаць дакладна, і Ніл Гілевіч... (...)
Тады з-за адсутнасьці па нейкай прычыне Сяргея Законьнікава ў кампаніі аказаліся толькі два заядлыя курцыКараткевіч і я. Ён быў ужо зусім не пітак, прыгубляў толькі за кампанію чарачку з віном, я гэтаксама ніколі не вылучаўся імпэтам да чаркі, і мы даволі часта адлучаліся на балкон праз гаспадароў кабінет, дзе дымілі на сьвежым паветры. Балкон рукамі Васіля Уладзіміравіча быў абсталяваны, але без зашкленьня, атрымалася ўтульнае месьцейка з маладым дзікім вінаградам зьнізу даверху ды яшчэ нейкай расьлінай з буйнымі цёмна-чырвонымі кветкамі. Сьцены акуратненька пафарбаваныя ў прыемны сьветлы колер, ніз засланы дывановай дарожкай. Шчыльна зачынялі дзьверы, каб дым не трапляў у памяшканьне, Караткевіч па старой звычцы аддаваў перавагу папяросам, а я смактаў адну за другой цыгарэты. Завязваліся розныя гаворкі. Адна асабліва запомнілася. Узгадалі Івана Пятровіча Шамякіна, ягонае ўменьне закруціць і раскруціць сюжэт, што вельмі цаніў у ім Уладзімір Сямёнавіч. Я запярэчыў: усё роўна па майстэрству закруціць сюжэт, захапіць чытача Шамякіну далёка да Караткевіча і ўвогуле па майстэрству, а найперш культуры мовы Караткевіч куды больш маштабная велічыня. Сказаў гэта зусім не для таго, каб падпусьціць лёстачку, капнуць бальзам на душу суразмоўцы, а зусім шчыра, у чым быў абсалютна перакананы, не падазраючы, як гэта зьбянтэжыць Караткевіча. Уладзімір Сямёнавіч спалохана, ледзь ці не адчайна замахаў рукамі: ну што ты, ну што ты!.. І гэта ў яго было так шчыра і непасрэдна, што я аж зьбянтэжыўся ад нечаканкі. Відаць было, што падобныя самаацэнкі яму і насамрэч не прыходзілі ў галаву, хоць ня думаю, што сказанае мною не спадабалася яму. Але ён быў чалавек гранічна сьціплы, не разбэшчаны ўвагай і не расьпешчаны славай... Нават пасьля сьвяткаваньня свайго пяцідзесяцігоддзя ў перапоўненай зале Дома літаратара, дзе ён з толькі што ўручаным ордэнам на грудзях у ганаровым прэзідыуме побач з высокімі цэкоўскімі і ўрадавымі чынамі, мусіць, упершыню наслухаўся такіх хваласьпеваў, пасьля якіх нельга было, ну, хоць трошачкі, не паверыць у сваю геніяльнасьць і вялікасьць. А ён пачуваў сябе ніякавата, няўтульна за сталом з высокім начальствам, раз-пораз, мнучы папяросіну, выходзіў пакурыць за кулісы. Я прыгадаў яму той вечар, і ён патлумачыў, што ставіцца да юбілейных хваласьпеваў па-філасофску, як да нечага непазьбежнага, і даволі іранічнатолькі юбіляраў і нябожчыкаў заведзена абкуродымліваць на поўнае кадзіла...
Тым ня менш, думаецца, той юбілейны вечар з масавым паломніцтвам моладзі да Караткевіча, узнагароджаньне яго ордэнам не апошняй пробы шмат каму адкрыў вочы на адметную фігуру гэтага расхрыстанага чалавека і пісьменьніка, які жыў, як хацеў, пісаў, як умеўчасьцей за ўсё пад натхненьне, на адным дыханьні, пераважна начыставую, без аніякіх правак і паправак, менш за ўсё дбаючы пра славу, узнагароды, званьні і пра тое, што яго тут абыходзяць на паваротах меней таленавітыя, але болей спрытныя калегі. Удумлівыя чытачы ведалі цану кожнаму, не давалі залежвацца кнігам Караткевіча, якія разыходзіліся па-беларуску нечуванымі тады накладамі. У адрозьненьне ад многіх калегаў ён не шукаў прызнаньня, ня гнаўся за славай, яна даганяла і знаходзіла яго...
На жаль, сышліся блізка мы з Уладзімірам Сямёнавічам толькі ў апошнія гады, мо нават месяцы ягонага жыцьця. Са сваім падарваным здароўем ён ледзь ці ня цераз месяц трапляў у бальніцу, дзе нудзіўся, і быў вельмі рады, калі мы наведваліся да яго ў палату. Караткевічава здароўе і лячэньне трымаў пад пільным асабістым кантролем АТК. Ён распарадзіўся Караткевіча без аніякіх ганаровых званьняў і лаўрэатскіх медалёў прыпісаць да лечкамісіі, а галоўурач ледзь ці не штодня дакладваў яму пра стан здароўя пісьменьніка. Раз-два на тыдзень сакратар па ідэалогіі ЦК бываў у хворага, дзе падоўгу вялі нетаропкія гаворкі пра жыцьцё альбо слухалі розныя вясёлыя і павучальныя гісторыі, на якія абодва былі вялікія мастакі. Выпісаўшыся з бальніцы, Уладзімір Сямёнавіч у цёплы час і добрае надворе любіў выходзіць у купалаўскі сквер побач з домам, сядаў на адну і тую ж лаўку непадалёк ад старога фантану, абкладваўся кнігамі, чытаў ці проста адпачываў пад прыемны пошум водных струменьчыкаў, чакаў, калі мы з Сяргеем Законьнікавым і Генадзем Бураўкіным, насьпех адабедаўшы ў цэкоўскай сталоўцы, на хвілінаў сорак, а то і на добрую гадзіну далучымся да яго разам пабавіць час. Заўсёды гэта былі вельмі цікавыя гаворкі. Часьцей за ўсё нешта займальнае расказваў Караткевіч, а мы слухалі ці жартавалі наперабой. А каля дзьвюх ці ў дзьве роўна разьбягаліся, разьвітваючыся да наступнага дня. А ў тое апошняе лета мы амаль увесь чэрвень правялі з ім разам. Мяне тады трохі прыціснула сэрца, і дактары на месяц уклалі ў бальніцу. Праз дзень усё ўляглося, аднак працягвалі лячыць. Урачэбны абход і працэдуры заканчваліся да адзінаццаці. Пасьля іх нацягваў спартыўны касцюм і накіроўваўся ў купалаўскі скверык да Караткевіча, які амаль заўсёды чакаў мяне на адной і той жа лаўцы непадалёк ад фантану. Побач праходзілі сурёзныя, заклапочаныя людзі да будынку ЦК, прабягалі чародкі студэнтачак і студэнтаў гістарычнага факультэту БДУ на Чырвонаармейскай, і ніхто не зважаў на старога чалавека з кніжкамі на лавачцы, а хутчэй за ўсе проста не пазнавалі яго. Ён вельмі і вельмі здаў пасьля сьмерці жонкі Валянціны, і тым, хто ведаў Караткевіча па ранейшых сустрэчах і фотакартках, насамрэч няпроста было ўгледзець у пагрузьнелым, непазнавальна і не па гадах пастарэлым чалавеку рамантыка і летуценьніка, маладзёвага куміра Уладзіміра Караткевіча, убачыўшы на лаўцы ў скверы. Ён без усялякага шкадаваньня адкладваў кніжку, і пачыналася наша доўгая гаворка пра ўсё на сьвеце, што толькі прыйдзе ў галаву. Кідалася ў вочы, што браў з сабою ў сквер ён пераважна кнігі пазнавальнага зьместупа гісторыі, прыродазнаўстве, краязнаўстве, пра розныя займальныя падарожжы і вельмі рэдка томікі паэзіі ці мастацкай прозы. Я і сёньня не магу зразумець, чаму Уладзімір Сямёнавіч гэтак лёгка перапыняў чытаньне, адкладваў кніжку ўбок, аддаючы перавагу бавеньню часу ў гаворках са мною. Ці то па сваёй далікатнасьці і тактоўнасьці, ці то яму ўжо хацелася болей выказацца, чым пра нешта ўведаць з кніжак, ці то ён, гранічна кампанейскі па натуры, калі здароўе не дазволіла браць ані грама, пачуваў сябе самотным, забытым сябрамі-прыяцелямі і быў вельмі рады тым кароткім пасьляабедзенным сустрэчам з намі, а мо знайшоў у маёй асобе ўважлівага і ўдзячнага слухача. Сам ён быў цудоўны суразмоўца, выдатны з насамрэч энцыклапедычным кругаглядам апавядальнік. Не пасьпявалі і агледзецца, як падыходзіў абед і да нас далучаліся Сяргей з Генадзем. А калі іх клікала служба, наступала нашая чаргаУладзімір Сямёнавіч паціху рухаўся дадому, а я бег у бальнічную сталоўку, каб праз гадзіну-другую зноўку сустрэцца на тым жа месцы.
Ён мог з захапленьнем бясконца расказваць пра свае часам вельмі незвычайныя сьветапоглядныя ўяўленьні, філасофскія бачаньні. Самае цікавае, што па ўспрыняцьці сьвету ён быў бліжэй да пантэізму, чым да матэрыялізму, тым больш атэізму. Па ягоным перакананьні, Бог ёсьць сама прырода, ён раствораны ў ёй, дапускаў, што жывая і нежывая прырода, нават сама Зямля надзеленыя ня толькі органамі адчуваньня, але і розумам. Сьцьвярджаў, што ўмее размаўляць з дрэвамі, падзараджацца ад іх жыцьцёвай энергіяй, вывучыў іхнюю мову, пераконваў і мяне, і ўсіх нас, што гэта зусім проставарта толькі ў цішыні і без усялякай сьпешкі прытуліцца да дрэва сьпіною, заплюшчыць вочы і вельмі пажадаць слухаць яго. Мы часта не прымалі ўсурёз прыгожыя мроі і фантазіі вялікага рамантыка, а ён на поўным сурёзе, з найвялікшым перакананьнем адстойваў сваё бачаньне Бога і Прыроды. Уладзімір Сямёнавіч сьцьвярджаў, што ніколечкі не баіцца сьмерці, казаў, адчувае, што яна недзе зусім блізка, непадалёк, і выразна ўяўляе іхнюю сустрэчу...
А праз нейкі час у яго зьявілася ледзь ці не ідэя-фікс прайсьці ўсім нам учацьвярых, мо прыхапіўшы за кампанію яшчэ каго, на баркасе з Гомелю па Сажы, а далей уверх па Прыпяці, дзе яму хочацца разьвітацца, паказаць і перадаць нам вядомыя яму незямной прыгажосьці палескія мясьціны, чысьцюткія крынічныя рэчачкі ў гранітных ложах, з перакатамі, якія кішаць тарпедападобнымі прыгажунямі стронгамі, і хапаюць нават голы кручок, няходжаныя дубровы, бары, гаі, дзе растуць вялізныя грыбы, якіх мы ніколі яшчэ ня бачылі. Падарожжа на баркасе было і насамрэч заманьлівым, але Генадзь адразу спасаваўён, як звычайна, на пачатку восені намерваўся лячыць ныркі ў Трускаўцы, а потым на дзён дзесяць бязвылазна засесьці на лецішчы ды адпісацца за ўвесь год. Мы ж з Сяргеем дамовіліся разам адпачыць у Юрмале і заказалі на пачатак ліпеня пуцёўкі. Ледзь ці не штодня Уладзімір Сямёнавіч настойліва адгаворваў: ды кіньце вы, хлопцы, гэтую Юрмалу, тут вы пабачыце і адпачнеце ў тысячу разоў лепей. Яно падобна было, што так, але ў нас былі ўжо на руках пуцёўкі, і ў рэшце рэшт прыйшлі да кампраміснай высновы: напачатку ўсё ж едзем у Юрмалу, але вяртаемся на дзень-два раней тэрміну і ў нас застанецца яшчэ добры тыдзень на сумеснае воднае падарожжа ў глыбіню Палесься. Я сказаў, што пазваню Аляксею Камаю, які быў першым сакратаром абкаму ў Гомелі, дамоўлюся наконт добрага плаўсродку, у іх, здаецца, меліся быстраходныя кацяркі на падводных крылах, але Уладзімір Сямёнавіч запярэчыў: ай, навошта зьвязвацца, дурыць галаву начальству, калі ў мяне ў Гомелі добры сябра, на чыім баркасе ледзь ці ня кожны год ходзім у тыя запаведныя мясьціны. На тым і дамовіліся...

Надворе ў Прыбалтыцы ў той год было цёплае, нават гарачае, ласкавае мора, і мы выдатна адпачылі. На два дні раней заканчэньня тэрміну загадзя купілі білеты на вячэрні цягнік, каб праз дзень накіравацца з Караткевічам ў тыднёвае падарожжа па Прыпяці. За два дні да адезду ледзьве вярнуліся з Сяргеем з пляжу, як у вестыбюлі дзяжурная паведаміла: званілі з Менску, прасілі перадаць, што памёр нейкі пісьменьнік.
А хто? Прозьвішча не называлі?
Называць то называлі, але не запомніла. Пачынаецца наК”...
Грэшнай справай падумалі, што стары Крапіва, пра Караткевіча ж і ў галаву не магло прыйсьці. Разьмянялі ў дзяжурнай папяровыя рублі на капейкі і кінуліся да міжгародняга тэлефону-аўтамату, які ўмеў бесцырымонна глытаць дваццацікапеечныя манеты, ня надта дбаючы з першага ці другога разу злучаць з абанентам у Менску. На дзіва ўдалося дазваніцца адразу... Калі сказаць, што гэта было нешта накшталт грому сярод яснага дня ці ўдару абухам па галавегэта і блізка нельга параўнаць з тым шокам, які здарыўся з намі ад паведамленьня пра сьмерць Караткевіча. Ачомаўшыся, сталі сьпешна зьбірацца, а найперш вырашаць пытанне з білетамі на Менск. Ні на сёньняшні вячэрні, ні на заўтрашнія цягнікі ніводнага месца не было, і нічога не заставалася, як на шэсьць раніцы выклікаць таксі і ехаць у аэрапорт, спадзеючыся ўбіцца на які-небудзь рэйс калі не да Менску, то хоць да Вільні, адкуль дабрацца прасьцей. Ні на Менск, ні на Вільню білетаў не было, адна маленькая надзея, што нехта адмовіцца ад палёту... І тут пацьвердзілася старая ісьціна пра цесны сьвету залу зайшоў у суправаджэньні генерала і двух палкоўнікаў мой даўні добры знаёмы па Жалудку брат Валодзі Фядотава Міхаіл, зараз генерал, кіраўнік транспартнай міліцыі Беларусі, з якім мы даўным-даўно ня бачыліся. Абняліся і я сказаў пра свае праблемы з білетамі, і яны тут жа, амаль імгненна былі вырашаныяляцім да Менску разам з ім напаўпасажырскім, напаўгрузавым сьпецрэйсам. Ягоныя латышкія калегі-праважатыя павялі ўсіх нас у нейкі пакойчык з сервіраваным пад фуршэт сталом, узялі па пару чарак за знаёмства і на разьвітаньне, і праз якіх паўгадзіны АН-24 падняў нас разам з Міхаілам у паветра, узяў курс на Менск...
Пахаваньне Караткевіча было прызначанае на заўтра, і мы, а найперш Сяргей як загадчык сектару літаратуры, пасьпелі яшчэ прыняць удзел у арганізацыі і правядзеньні жалобных мерапрыемстваў. Разьвітаньне адбывалася ў вялікай зале Дому літаратара пры вялізным наплыве народу. Труна была ўбраная сьціплымі палявымі валошкамі і рамонкамі, і нахіленымі, гатовымі пад серп, сасьпелымі ўжо каласамі. У зале ўвесь час гучала музыка, але не жалобная, а, як таго пажадаў нябожчык, задумліва-журботныя народныя мелодыі...
Высьветліліся абставіны ягонай сьмерці. І было загадкай, і не было загадкі, чаму Уладзімір Сямёнавіч не дачакаўся, як было дамоўлена, нас з Юрмалы, чаму за пяць дзён да нашага вяртаньня накіраваўся ў тое падарожжа са сваім даўнім сябраммастаком Пятром Драчовым? Магчыма, адчуў, што канчаюцца ягоныя дні, іх ужо ня хопіць, каб дачакацца нас і пасьпець разьвітацца назаўсёды з запаветнымі, дарагімі і любымі яму мясьцінамі. А мо аберагаў нас ад маральнай адказнасьці перад людзьмі і самімі сабой за тое, што магло ці нават мусіла здарыцца ў тым апошнім ягоным падарожжы... Хто ж яго ведае... Усё роўна спазьніўсяне даплыў... А нам не наканавана было пабачыць ягоныя райскія мясьціны з празрыстымі крынічнымі рэчкамі ў гранітных ложах, дзе кішма кішаць элегантныя, празваныя царскай рыбай стронгі, гаі, бары, дубровы, у якіх растуць аж паўмятровыя баравікі, чырвонагаловікі... І па сёньня не пакідае сумненьне: а мо і варта было паслухацца Караткевіча і адмовіцца ад той паездкі ў Юрмалу? Хто ж яго ведае...

На сваім жыцьцёвым шляху мне пашчасьціла сутыкацца, мець знаёмства, таварышаваць з многімі вядомымі і ня надта вядомымі, цікавымі і ня надта цікавымі людзьмі. Мог бы, у прыватнасьці, нямала расказаць пра гаворкі з патрыярхам нашай літаратуры Кандратам Крапівой, сустрэчы і бяседы з Максімам Танкам, Янкам Брылём, Іванам Шамякіным, Іванам Навуменкам, Алесем Адамовічам, Вячаславам Адамчыкам, Барысам Сачанкам, Іванам Чыгрынавым, Леанідам Гаўрылкіным, Нэляй Тулупавай, Анатолем Грачаньнікавым, Міколам Матукоўскім, Жэняй Янішчыц, Уладзімірам Верамейчыкам і многімі-многімі іншымі, але выдатна разумею, што не настолькі блізкімі, даверлівымі былі стасункі са многімі з іх ці настолькі значнымі, яркімі і запамінальнымі сустрэчы, гаворкі, каб дадаць да іхняга вобліку нешта новае, ня сказанае імі самімі ці тымі, хто іх больш ведаў. Кажу пра тых, хто ўжо адышоў. А пра жывых час успамінаў яшчэ не наступіўздаўна лічылася кепскім знакам згадваць жывых, таму пра сяброў і блізкіх людзей у гэтым расповедзе намагаюся згадваць выключна ў зьвязку з іншымі асобамі і падзеямі. Хоць, шчыра кажучы, так і падюджвае прысьвяціць асобныя разьдзелы ці эсэ Міколу Каралёву, унікальна таленавітаму чалавеку, з кім мяне зьвязвае дружба практычна ўсё маё сьвядомае жыцьцё, на працягу больш чым паўстагоддзя ніколі не азмрочвалася нават нейкім самым маленькім непаразуменьнем. Прыгадаць запамінальныя вясёлыя і сурёзныя, нейкія бытавыя і з глыбокай сакральнай падсьветкай гісторыі, гаворкі, уражаньні, яркія штрышкі і эпізоды з Генадзем Бураўкіным, з кім нас зьвязвае поўнае аднадумства і амаль трыццацігадовая шчырая мужчынская дружба. З маімі малодшымі блізкімі сябрамі Сяргеем Законьнікавым і Алесем Жуком. З Анатолем Кудраўцом, з кім яшчэ з гарадзенскіх часоў нас зьвязваюць добрыя прыяцельскія стасункі і ўзаемная сімпатыя. З Нілам Гілевічам, з кім прайшло ў свой час столькі шчырых запамінальных сустрэчаў у Васіля Быкава, Генадзя Бураўкіна, дый у яго ці ў мяне дома, вясёлае, часам з розыгрышамі, але заўсёды плённае супрацоўніцтва ў час майго рэдактарства ўВожыку”. З Анатолем Вярцінскім, з якім яшчэ ў Гродне вялі гарачыя філасофскія спрэчкі пра альтруізм і эгаізм, а нашым арбітрам быў Васіль Быкаў. З Данутай Бічэль, Вольгай Іпатавай, Юркам Голубам, Васілём Зуёнкам, Міколам Аўрамчыкам, Генрыхам Далідовічам, Аляксеем Дударавым, Уладзімірам Някляевым, Янкам Сіпаковым, Уладзімірам Правасудам, з якімі сыходзіліся, перасякаліся нашы шляхі-дарогі. З Зіновіем Прыгодзічам, з кім не адзін год прахадзілі і ў цэкоўскіх уладных і прасторных калідорах старога Дому друку, абсьледавана разам столькі грыбных узьдзенскіх лясоў, пералескаў, як і з Валодзем Ліпскім, маім аднакурсьнікам, які, прымкнуўшы да чаргінцова-аўруцінскага Саюзу, падобна, стаў абачліва асьцерагацца нашай кампаніі. З Анатолем Бутэвічам, у якога хапіла мужнасьці ўзьняцца над жыцьцёвымі абставінамі, мо нават над самім сабой, каб вызначыцца са сваім прызваньнем, застацца чалавекам. Вядома ж, з Рыгорам Барадуліным, з кім яшчэ з гарадзенскіх часоў нас зьвязваюць ня толькі шчырыя прыяцельскія стасункі, але і дружба з Васілём Быкавым, Генадзем Бураўкіным. Хацелася б расказаць пра шмат каго з блізкіх і дарагіх мне людзей з журналісцкага і колішняга партыйна-савецкага асяродку, як Сяргей Паўлюкевіч, Барыс Саўчанка, Іосіф Навумчык, Павел Антонавіч Васілеўскі, Пятро Дзевяцень, Яўген Місарэвіч, Леанід Толкач, Іосіф Сярэдзіч, Павел Шаўчук, Віктар Крукоўскі, Іосіф Багіна, Яўген Коктыш, Іван Пяшко, Косьця Клебан і, канешне ж, універсітэцкага аднакурсьніка, абаяльнейшага і шчырага чалавека Івана Журко, былога рэдактара клімавіцкай газеты і многіх-многіх іншых. Але я чалавек трохі прымхлівы...
А свой расповед, пэўна, закончу згадкай пра апошняе месца работы, якое пакінула ў памяці такія ж добрыя і сьветлыя ўспаміны, як і колісь першае ў шчучынскай раёнцы. Мой прыход уНёманадбыўся нечакана, роўна праз год, як у пажарным парадку выправілі мяне ў поўным здравіі зВожыкана заслужаны адпачынак. Ня даўшы ня тое што адсвяткаваць 60-цігоддзе часопісу, як сьледабкатацьсвайго зьменшчыка, пра што толькі-толькі прасіў-угаварыў міністр інфармацыі Міхаіл Падгайны, а нават дабыць адпачынак. Відаць, некага ў вярхах надта ж даняў зьедлівы сьмех у выпусках вожыкавайЛупцакоўскай праўды”, дзе ў хроніцы з Хамутоўскай аўтаномнай акругі можна было знайсьці паведамленьні кшталту: усенародна абраны хамутоўскі прэзідэнт Лёха Лупцакоў, праяўляючы клопат пра ветэранаў, інвалідаў і пенсіянераў, сваім указам прадаставіў ім права хадзіць на чырвоны сігнал сьветлафору. У выніку эканомія пенсійнага фонду склала амаль 50 працэнтаў. Альбо: той жа Лёха Лупцакоў намерыўся далучыць сваю аўтаномную акругу да Гандураса і Маршалавых астравоў і стаць прэзідэнтам саюзнай дзяржавы, дзе ніколі не заходзіць сонца. А цярпеньне лопнула, магчыма, пасьля эксьпертызы, пра якую, мусіць, варта трохі расказаць...
Неяк пазванілі з пракуратуры і запыталі, ці можам мы зрабіць эксьпертнае заключэньне на выпушчаную ў Гродне і канфіскаваную адпаведнымі органамі брашуру карыкатураў у сувязі з узбуджэньнем крымінальнай справыпо признаку оскорбления Президента Республики Беларусь и дискредитации власти”? І таемна дадалі: вельмі патрэбна і важна... Падумаў: во толькі гэтага яшчэ не хапала ў амаль шасьцідзесяцігадовай гісторыіВожыка”! Але куды падзенешсямы адзінае дзяржаўнае сатырычна-гумарыстычнае выданьне, і было б незразумелым, каб адмовілі сьледчым органам у высьвятленьні ісьціны. Неўзабаве на маё імя з Гарадзенскай пракуратуры паступіла бандэролька з той брашурай і просьбай на афіцыйным бланку пад нумарам і подпісам сьледчага Тонкавіча, змацаванай для надзейнасьці яшчэ і пячаткай пракуратуры. Гэта была так сабе, на самадзейным узроўні аформленая і выкананая даволі абёмная брашура з карыкатурамі, дзе ці не праз адну фігураваў вусаты тыпаж. Як і было прапанавана пракуратурай, я сваім загадам стварыў эксьпертную камісію, у склад якой увёў найбольш аўтарытэтных і вядомых у рэспубліцы мастакоў-карыкатурыстаў і журналістаў-фельетаністаўяк штатных вожыкаўскіх, так і пазаштатных, абавязаўшы ў двухтыднёвы тэрмін зрабіць абгрунтаванае эксьпертнае заключэньне. Камісія пастаралася, і доказна, пераканаўча з фактамі і тэарэтычнымі выкладкамі засьведчыла, што няма ніякай падставы індэфікаваць асобу Прэзідэнта з карыкатурным тыпажом па наяўнасьці ў абодвух такой даволі распаўсюджанай сярод мужчынскага насельніцтва дэталі, як вусы, а каб нават можна было і дапусьціць такое, то ўсё роўна не было б нічога абразьлівага для Прэзідэнта. У пацьверджаньне прыклалі ксеракапіраваную вытрымку са стэнаграмы сустрэчы Лукашэнкі з высокапастаўленай дэлегацыяй расейскіх журналістаў, дзе ён на пытаньне кіраўніка Башкірскай журналісцкай арганізацыі, адначасова галоўнага рэдактара іхняга сатырычна-гумарыстычнага часопісу Марселя Салімава: мы пастаянна друкуем карыкатуры і шаржы на свайго прэзідэнта Рахімава, і ён ня крыўдзіцца, ставіцца вельмі спакойна, а вось пагартаў гадавы камплект вашага цудоўнагаВожыкаі не заўважыў гэтакіх эфектных вусоў... Аляксандр Рыгоравіч адказаў, што таксама спакойна ставіцца да карыкатур і шаржаў на сябе, паабяцаў падказацьВожыкуна істотнае ўпушчэньне... І хоць ніякай падказкі не паступіла, але надрукаваная ў афіцыйным бюлетэні Адміністрацыі прэзідэнта заява магла трактавацца не інакш, як афіцыйная пазіцыя Прэзідэнта і ўсёй вышэйшай улады. Словам, з крымінальнага працэсу, які, магчыма, рыхтаваўся як паказальны, атрымаўся пшык, а на галоўнага рэдактара, была дадзеная камандафас!”... Я даўно быў гатовы да сыходу з пасады галоўнага, толькі не зусім разумеў прычыну гэткай сьпешкі, але махнуў рукою і ўспрыняў усё больш чым спакойна.
З палёгкай зьехаў на лецішча і, нарэшце, з найвялікшай радасьцю цалкам і без астачы аддаўся рабоце над аповесьцюВяртаньне на Саарэмаа”, задумка якой высьпявала даўно, а ўпершыню зьявілася-прабліснула ў час адпачынку на Рыжскім узьбярэжжы разам з Генадзем і Юляй Бураўкінымі. Тады нас шчыльна апекаваў Генадзеў латышскі калега, чалавек рэдкай гасьціннасьці, дабрыні і шчырасьці Леанард Барткевіч, які ўсё лета жыў тут жа ў Юрмале на дачы, і кожныя выхадныя разам з мілейшай жонкай Галяй арганізоўваў нам нейкую культурна-пазнавальную праграму, якая, звычайна, заканчвалася сяброўскай вечарынай у яго ці ягонага сябрастаршыні камітэту па кінематаграфіі Івара, чыя дача была ледзь ці не на пляжы нашага санаторыя. У адну з нядзель ён і рашыў звазіць нас на сьвята ў далёкі рыбалавецкі саўгас на самым краі Рыжскай затокі, ну і заадно, канешне, паказаць трохі іншую, чым курортная Юрмала, Латвію. Нам гасьцінна паказалі ўсю вытворчасьцьтрохузрастовыя гадавальнікі моладзі стронгі, ляшча, іншай таварнай рыбы, завадскія цэхі, вывезьлі ў мора, дзе ў кіламетрах пяці ад берагу ў агромістых заякараных сетках-сачках на сотнях, мо тысячах буёў у амаль натуральных марскіх умовах нагульвала вагу таварная рыба. А потым мясцовыя кухары і гурманы частавалі і дэманстравалі, вядома ж, пад чарачку белай, каньяку на што здольная іхняя фантазія ў прыгатаваньні рыбных страў. Для мяне было вялікай нечаканкай сустрэць тут дэлегацыю з эстонскага вострава Саарэмаа, дзе колісь амаль два гады салдацкай тэрміновай адбухаў у памежнай ахове. Амаль неверагодна, але дэлегацыя была з рыбалавецкага саўгасу непадалёк, дзе праходзіла мая служба і дзе мне адно лета нейкі час даводзілася выпускаць рыбакоў у мора. Аказалася, што саўгасы дружаць і спаборнічаюць, а аддзяляюць іх усяго нейкіх сорак хвілінаў ходу на сучасным быстраходным катэры. Узяўшы добра, стрыманыя негаваркія эстонцы выказалі гатоўнасьць захапіць мяне на Саарэмаа, а заўтра даставіць назад. Канешне ж, гэта ўжо было занадта, але менавіта тады і прабліснула думка, што гэта магло б быць сюжэтам для апавяданьня, мо нават для аповесьці. Назаўтра прагульваючыся па самым краёчку залізанага лёгкімі хвалямі пясчанага юрмальскага пляжу, расказваў Генадзю пра Саарэмаа, сваю вайсковую службу, розныя прыгоды там. Выслухаўшы, ён гэтаксама быў думкі, што пра гэта трэба абавязкова напісаць. Колькі разоў браўся, падступаў да тэмы, але яна не давалася. І прыдуманы сюжэт з выпадковай сустрэчы галоўнага героя з дачкой, пра існаваньне якой ён чвэрць стагоддзя і не здагадваўся, падаваўся залішне сентыментальным, меладраматычным, у стылі сьлязьлівых дамскіх раманаў, і не хапала веданьня пра сёньняшнія рэаліі ў Эстоніі, у прыватнасьці на Саарэмаа, паколькі сюжэт ня мог трымацца на адной рэтрасьпекцыі. А самае галоўнаебез аніякіх ілюзіяў разумеў, што не змагу, мне не дадуць сказаць нават сотай долі праўды і пра жыцьцё на востраве ў тыя гады, і пралегендарную, непераможную”, праўду, якую бачыў на свае вочы, адчуў на сваім хрыбце. І апускаліся рукі. Але мяняліся часы, і самая горкая праўда пераставала быць вялікай крамолай, тэма пачыналасьвярбець”, набываць рэальныя абрысы. І вось, вызваліўшыся ад рэдактарства і ўсіх іншых штодзённых службовых клопатаў, праз месяц-паўтара аповесьць была гатовая ўчарне. Учарне, бо ў мяне дык ледзь ці не асноўная работа пачынаецца пры перадруку на машынцы, калі, бывае, мала што застаецца ад напісанага ад рукі. Вярнуўся ў горад, і з ранку да позьняй ночы ў кватэры раздаваўся падзабыты ўжо радасны стук машынкі. Словам, як і меркаваў, друкаваньне, перадрукаваньне і пастаронкавы рамонт быў закончаны да Новага 2001 году. Раздаў усе тры экземпляры пачытаць, паслухаць заўвагі і прысуд Сяргею Законьнікаву, Генадзю Бураўкіну, Алесю Жуку. Найпершы прачытаў Сяргей, пазваніў з работы і сказаў: аповесьцьшто трэба, будзем тэрмінова ставіць ужо ў трэці нумарПолымя”, ёсьць нейкія заўвагі, але яны здымуцца ў працэсе падрыхтоўкі да друку. Алесю Жуку аповесць гэтаксама спадабалася, да ўсяго ён нечакана заявіў, пра што я нават і не падумаў: будзем друкаваць уНёмане”. І загадкава прапанаваў разам памазгаваць, каму б аддаць на пераклад, выразна намякаючы: чаму б табе самому ня ўзяцца, ты ж усё роўна ўгультрэсьце”, нагадаўшы без намёку, што лішняя капейчына лішняй ня будзе для радавога постсавецкага пенсіянера... Падумаў: і насамрэч чаму б не перапісаць па-руску самому? Як Быкаў, ці Казько, дый ня толькі... А з перакладчыкамі меў сякі-такі вопытпрактычна ўсе аповесьці, за выключэньнем першайЧас прылёту журавоў”, выдаваліся ў Маскве і за асобнымі перакладчыкамі даводзілася практычна перапісваць наноў самому... Ну і, канечне ж, ведаў свой характарнізашто ня змушу сябе ўзяцца за нешта новае, пакуль добра неадыйдуад папярэдняй аповесьці... Я ніколі ня ўмеў і страшэнна не люблю займацца адначасова некалькімі справамі, пачынаць новую, не закончыўшы пачатую.
З Алесем мы разам працавалі ў ЦК, а як выпала яшчэ і пасяліліся па суседству ў адным падезьдзе, сталі і семямі пачуваць, як блізкія сваякі. У апошнія гады ў Алеся ўзьніклі і абвастрыліся праблемы са здароўем. Да боляў у суствах і пазваночніку, якія ён прыглушаў абязбольвальнымі ці чаркай, далучыліся непаладкі з сэрцам, ды так, што пройдзе крокаў дзесяцьі пачынае задыхацца, глытаць нітрагліцэрыну. А пасьля таго, як выдавецтваПолымясаматугам выпіхнула свае выданьні ў самастойнае плаваньне, на неспрактыкаваных у гаспадарчых і фінансавых справах галоўных рэдактараў навалілася праблемы і клопаты, да якіх яны і ня ведалі, з якога боку падступіцца. Я перажыў гэта яшчэ ў 91-м годзе, пасьля забароны партыі, калі, памяняўшы шыльду, цэкоўскае выдавецтва бесцырымонна, абабраўшы да ніткі, кінула свае былыя выданьні на волю лёсу. У тым ліку іВожык”, “Работніцу і сялянку”, якія на працягу дзесяцігоддзяў прыносілі выдавецтву ледзь ці не палавіну ўсіх прыбыткаўмусіць, не хацелі ствараць прэцэндэнту. Давялося набіць шышак, але за дзесятак гадоў і набыць багаты вопыт выжываньня ва ўмовах аўтаномнага плаваньня, таму і ўзяўся падставіць плячо, падстрахаваць Алеся. І не даўшы дачакацца восені ці хоць непагадзі, гарачым ліпеньскім днём быў прадстаўлены ім калектывуНёманаў якасьці адказнага сакратара і свайго намесьніка...
Справы ў рэдакцыі былі незайздросныя, а найперш у фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. На месяцы затрымвалася выплата зарплаты, ганарару, безнадзейна выбіліся з графіку выпуску, у тым ліку цягнуўся мінулагодні даўжок на два нумары. Каб ліквідаваць разрыў, укласьціся ў графік прадстаяла да канца году рыхтаваць і выпускаць як мінімум два нумары за месяц. Здаецца, бальшыня калектыву глядзела на гэта даволі скептычна, але калі неўзабаве бяз збояў пачалі выплочваць зарплату і ганарары, выдавецтва па старой памяці без перадаплаты пад маё чэснае слова брала падрыхтаваныя нумары да вытворчасьці, настроі сталі мяняцца. З ранку да вечара даводзілася круціцца, лічыць і пралічваць кожную капейку, званіць, дамаўляцца, шукаць больш выгадных пастаўшчыкоў паперы, расходных матэрыялаў, для чаго вельмі дарэчы аказаліся былыя сувязі, і канешне ж, я ведаў хады, мяне помнілі ў міністэрстве, казначэйстве, Белпошце, Белсаюздруку. Загадам рэдактара давялося мяняць некаторыя звыклыя рэчы ўнутры рэдакцыі, дамагаючыся зладжанасьці, дакладнасьці, дысцыпліны і парадку. Да апошняга дванаццатага нумару ўвайшлі ў выдавецкі графік, ліквідаваўшы мінулагадні даўжок і пры тым, што выпусьцілі на два нумары больш, фінансавы год закончылі з акупальнасьцю выдаткаў на 56 працэнтаў. Гэта быў выдатны паказчык, калі ўлічыць, штоПолымямела 34, аМаладосць”, “Крыніца”, “Всемирная литературане дацягвалі і да 5 працэнтаў. Упершыню людзі сталі атрымліваць прыстойныя прэміі, і гэта таксама згуртоўвала калектыў, настройвала на аптымізм, памкненьне рабіць часопіс больш цікавым і папулярным, павялічваць наклад. З першага нумара 2002-га памянялі афармленьне і вокладку, зрабіўшы яе больш сучаснай, але некранутым захавалі традыцыйны лагатып.
Мне вельмі падабалася атмасфера ў рэдакцыізычлівая, спакойная, нават трохі сямейная. Такой, казалі, яна была з часоў рэдактарства Андрэя Макаёнка. Амаль два дзесяцігоддзі Макаёнкавы традыцыі беражліва захоўваў і разьвіваў адзін з найбольш таленавітых і маштабных празаікаў, спакойны, разважлівы Анатоль Кудравец. Аж пакуль не пагарэў, як апошні цяльпук. Гісторыя даволі анекдатычная і знаёмаяпра яе ў нейкай газеце пісаў сам Анатоль Паўлавіч, тым ня менш дазволю сабе ў некалькіх словах нагадаць яе. У свой часНёманнадрукаваў вялікі матэрыял з традыцыйнага так званага круглага стала, дзе госьцем быў і дырэктар шклоўскага саўгасу, дэпутат Вярхоўнага Савету Аляксандр Лукашэнка. А праз колькі год рэдакцыя папрасіла ўдзельнікаў тагокруглага сталавярнуцца і выказацца па той жа актуальнай праблеме. Мудры і адначасова наіўны Кудравец падпісаў ліст з тою ж просьбай і да прэзідэнта Лукашэнкі. Рэакцыя была імгненнайгалоўны рэдактар без тлумачэньня прычынаў апынуўся ў крэсьле загадчыка аддзелу прозы. Магчыма, за дзёрзкасьць, непачцівасьць, бестактоўнасьць у дачыненьні да першай асобы дзяржавы, магчыма, дзеля навукі іншымне забывайце, хто ёсьць хто... Кудраўца зьмяніў Алесь Жук, і добрыя рэдакцыйныя традыцыі працягнуліся. Калектыў фарміраваўся на працягу дзесяцігоддзяў, канешне ж, нехта пакідаў рэдакцыю, нехта прыходзіў. Тут былі і ветэраны, што працавалі яшчэ з МакаёнкамГенадзь Бубнаў, Тацяна Чуйкова, Алена Шашкова, і зусім маладыя Алесь Пашкевіч, Ірына Шаўлякова, Вікторыя Салаўёва, аднак гэта была адна дружная сямя, якая вельмі даражыла высокай рэпутацыяй нёманцаў. Адчуваў, што пасьля прыглядкі і пэўнай насьцярогі на мой даволі аўтарытарны і часам рэзкі стыль, і я ўпісаўся ў дружны калектыў, асабліваяк справы пайшлі на папраўку, сталі без затрымкі атрымоўваць зарплату, ганарар і, канешне ж, прэміі, пра якія дасюль і ня чулі. Алеся ўсё часьцей і часьцей стала даймаць хворае сэрца, раз за разам трапляў у бальніцу, на час сваёй адсутнасьці абавязкі галоўнага ўскладваў на мяне, у чым я выказваў яму пэўнае сумненьне: ці варта парушаць субардынацыю. Аднак Жук і я добра ведалі, наколькі важна ў стасунках з чынавенскім і бізнэсоўскім людам мець права першай асобы... Дый Генадзь Фёдаравіч Бубнаў, здаецца, ставіўся да гэтага парушэньня субардынацыі спакойна, аддаючы пальму першынства ў арганізацыйных, гаспадарча-фінансавых пытаньнях мне і майму вопыту.
У нас былі добрыя планы і персьпектывы на новы 2002 год. Прыкметна павялічылася падпіска, куды лепшНёманстаў распаўсюджвацца ў кіёскахБелсаюздруку”, засьвяціла рэальная магчымасьць ужо ў першым квартале займець для набору і вёрсткі тры новыя сучасныя кампутары з прафісійнымі лазернымі прынтарамі, сканерамі, ксераксам, што прыводзіла ў захапленьне нашых жанчынак, якія мучыліся на дапатопнай тэхніцы, авыбітымною ў Падгайнага перад новым годам новы прынтар падаваўся немаведама якой раскошай. Мы ставілі перад сабой задачудасягнуць і стабільна трымацца на 75-95-працэнтнай акупальнасьці, каб мець максімальныя прэміі, і больш ні кроку наперад, паколькі пры поўнай акупальнасьці тут жа ліквідуюцца пэўныя прэферэнцыі і па арэндзе памяшканьня, і па аплаце паштовых, паліграфічных паслугаў, і падаткаабкладаньні, і г.д. На першы погляд такія парадкі былі нейкай абсурднай недарэчнасьцю. Але за тым абсурдам была хітрая палітыкані ў якім разе не дапушчаць фінансавай незалежнасьці, а значыць, і свабоды, магчымасьці рабіць і пісаць што заўгодна. Словам, памянялі адыёзны ідэалагічна-цэнзурны на меней прыкметны і кідкі, але куды больш дзейсны і эфектыўны эканамічны наморднік для прэсы, літаратуры, цынічна ўдасканальваючы і ўдасканальваючы яго.
Дык вось, пакуль мы абдумвалі, пралічвалінаших планов громадьё”, у высокіх уладных кабінетах абдумваліся далейшыя стратэгічныя планы і тактычныя захады, каб канчаткова прыжучыць, прыбраць да рук, зрабіць паслухмянай і лагоднай і літаратуру, і ейных залішне самастойных і незалежных творцаў. Работа ў гэтым накірунку вялася даўно, метадычна і мэтанакіравана, паэтапна, маленькімі крокамі, каб ня выклікаць розгаласных міжнародных скандалаў і пратэстаў. Спачатку Саюз пісьменьнікаў пазбавілі фінансаваньня: маўляў, хай падумаюць, як жыць далей, і нікуды не падзенуцца, прыдуць на паклон. Не прыйшлі, знайшлі выйсьце, здаючы ў арэнду частку памяшканьняў у прасторным Доме літаратара. Наступным крокам стала экспрапрыяцыя Дому літаратара заадно з асабняком па суседству, дзе разьмяшчалася пісьменьніцкая паліклініка, на карысьць Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Праўда, офіс Саюзу пісьменьнікаў пакуль ня выкінулі на вуліцу, але перакрылі кісларод, пазбавіўшы платы за арэнду, больш тагона яе пасадзілі і саміх былых гаспадароўво цяпер запяеце Лазара, станеце згаворлівымі, на каленях прыпаўзеце... Не дачакаліся.... Тады стварылі ініцыятыўную групу па арганізацыі новага, згаворлівага і паслухмянага пісьменьніцкага Саюзу пад эгідай і ўзяўшы за сьцяг Героя, Народнага, вядомага і аўтарытэтнага, лаяльнага да ўсіх уладаў Івана Пятровіча Шамякіна, дакляраваўшы вярнуць гэтаму Саюзу калі ня ўсё, то частку рэквізаванага. Абышлі-абехалі ледзь ці ня ўсіх 500 пісьменьнікаў, але набытак аказаўся невялікіза новы Саюз падпісалася толькі трохі больш за 60 чалавек. Прынесьлі сьпіс Шамякіну. Мудры Іван Пятровіч уважліва прачытаў і гэтак па-шамякінску ўсьміхнуўся: а-а-а, ды тут жа адны творчыя імпатэнты і графаманы! Не-е, з імі мне не па дарозе... Задуму засунулі ў доўгую пыльную скрыню, дзе яна праляжала да сьмерці Шамякіна, затым зноў выцягнулі на сьвет божы, даручыўшы рэалізацыю яе не нейкаму там літаратурнаму аўтарытэту, а каранаванаму ў сенатары міліцэйскаму генералу Мікалаю Чаргінцу. Генерал куды больш пасьпяхова справіўся з пастаўленай задачай. Але гэта я ўжо забег наперад. Да таго былі яшчэ этапы паступовага закручваньня гаек, прыжучваньня занадта гордага, незалежнага і непачцівага Саюзу пісьменьнікаў. Фактычна адабралі ў ягоЛіМ”, “Полымя”, “Нёман”, “Маладосць”, “Крыніцу”, пазбавіўшы права выступаць заснавальнікам пісьменьніцкіх выданьняў. Аднак і гэта ня стала вялікай трагедыяй. Заціскальнікі гаек не маглі ня бачыць, што рэдакцыі літаратурна-мастацкіх выданьняў, дзе па-сутнасьці і адбываецца, матэрыялізуецца бягучы літаратурны працэс, усё роўна працягвалі пачуваць сябе занадта вольна і незалежна як у выбары тэмаў, зьместу публікацыяў, так і аўтараў, твораў. Па-ранейшаму на старонкі часопісаў трапляла ўсё, што выходзіла з-пад пяра Быкава, Брыля, Барадуліна, Бураўкіна, Гілевіча, Казько, іншых на думку ўладаў апазіцыйна настроеных пісак, розная сумніўная эмігранцкая літаратура, папулярызаваліся, на думку кансультантаў высокіх уладаў, аўтары зцёмным мінулым”. Выкараніць гэта было немагчыма, спыніць можна толькі адначасовым шырокамаштабным пагромам літаратурна-мастацкіх выданьняў, перадачай іх у адны надзейныя рукі...
(...)
2005-2007 г. Менск.