12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Іван Драч

_____________________
Душа.
Вершы

Пераклад
з украінскай –
Эдуарда
АКУЛІНА.

Мадонна з Хрэшчаціка


У займішчы хрэшчаціцкага дня
Ішла ты босай, панна Кацярына,
Бунт Рубенса з кірылаўскага дна,
Ня йшла – ляцела над зямлёй парыўна.

Жахаліся прахожыя наўкол,
Бо ляльку ты у транты заматала,
Бо горкім тваё стала малако,
Бо скрозь і ўсюды месца было мала.

Няўжо ад помсты вочы зіхацяць?
За мукі ненароджанага сына?!
Праклёнам вусны чорныя кіпяць,
Няўжо праклён – ратунак твой адзіны?