* * *
Самы paннi
апалы лiсток –
нібы чалавек,
няўрымслiва paннi,
якi спяшаецца,
даўшы зарок,
на апошняе спатканне.
Ён аднойчы
мару прыснiў –
толькi з зорамi
тайнай дзялiцца.
Ад чалавечай
быць мiтусьнi
далей
i з дурнямi не вадзiцца.
Ён, здаецца,
зрабiў усё:
i дом,
i пры доме ганак.
Усцешваўся:
як шапацiць лiсцё!
Mpoiў:
як свецiць cвітанак!
Hoгi мачыў
у золкай расе.
Асушваў часам
гopкi кiлiшак.
Шчасцiўся:
сын разумны расце.
Саромеўся:
вершы навошта пiша?
Прамянiў, было,
i сам прамянеў
ад крэўных слоў
водара aгністага.
Айчыны самотнай
нязнiклiвы спеў
слухаў –
паланез Агінскага.
Да памяцi продкаў
на куце туліўся
за бела-чырвоным абрусам.
А матчынай мовы
ледзь не пазбыўся …
Быў чалавек
беларусам.
* * *
Урэшце
мне сэнс вядомы
i слоў,
i далёкiх дымоў.
Думаў –
дарога з дому.
Напраўдзе –
дарога дамоў.
* * *
Чэрвень.
Пярэспа.
Вечар.
Пяшчоцiць таполевы пух.
Марыць i плакаць
Аб нечым
Лягчэй, калi вы удвух .
Калi
Набрынялыя стомай
Сэрцы гатовы змаўчаць,
Збылое даруй другому,
У прышлым
Другому дарадзь.
Калi
Незбянтэжана й плыўна
Пасля гaваркix перуноў
Пачуццяў таемных
Хвiлiна
Звякуе ў Свiслачы
Зноў.
* * *
Ад збалеласцi
Хмapaў-часiн
Грамы
У нябёснай ступцы
Б’юць.
…Немагчыма дайсці
І немагчыма вярнуцца.
І хочацца прыпынiцца
Пад зоркай
Самай высокай,
На беларускiм
Гасцiнцы,
Ля гаваркога вытоку.
Небрутальным
Мужчынскiм плачам,
Нязмушаным,
Некрыклiвым,
За плынь вытоку аддзячу,
За празрыстасць
Кожнага звiву.
За тое,
Што чуе шчыра
І слабасць тваю даруе.
І усмiхнешся,
Мужчына,
На дарожку,
Яшчэ даўгую.
Брыду
Па апалым лiсцi,
Па жыцці –
Нехаджанай вулцы.
І немагчыма дайсцi,
І немагчыма вярнуцца.
* * *
…А часткі
ў цэлае звяду.
Ты новай еднасцi
не руш.
Вiтаецца
свавольства дум,
ды толькi
не свавольства душ.
* * *
За жыццёвай
спазнанай высноваю
нам вiднечаю
одум высвечвае:
што вiдочнае –
гэта часовае,
невiдочнае толькi –
вечнае.
* * *
Пятага лiпеня,
На пляцы Волi,
Дзе таполяў сцiшаных
Гонкiя станы,
У цэнтры горада,
Не ў чыстым полi
Вачыма твaiмi
Я быў расстраляны.
Малыя лазіцы
Лозы нiцыя,
Лозы нiцыя...
Далягляд –
Як душа наросхрыст.
Матулi маёй
Малыя Лазiцы
Досвiткам свецяцца
Ясным i росным.
Лозы нiцыя,
Лозы нiцыя…
Вы яшчэ ёсць,
І гэта дзiвосна.
Вам, як i мне,
Небадолу малiцца,
Сланечным i зямным
Матулiным кроснам.
Лозы нiцыя,
Лозы нiцыя…
Пах ваш радзiнны,
Пах лазовы
Мацней
Паўразбураных камянiцаў,
Трывалей за цьмяныя
Звыклыя словы.
Лозы нiцыя,
Лозы нiцыя…
Ад марнадумства
І ад скуголля,
Вы падкажьще,
Чым баранiцца.
Як не пазбыцца
Мовы і волі?
Лозы нiцыя,
Лозы нiцыя...
Далягляд –
Як душа наросхрыст.
Матулi маёй
Малыя Лазiцы
Досвiткам свяцяцца
Ясным i росным.
* * *
Вэлюмам снежным
Акрыўся
Горад. Прыпынак трамвайны.
З вяснянай узрушанай
Тайны
Мне без цябе
Што карысцi!
Такая ўся
фiларманiчная –
Ты з акадэмii
Музыкi.
А я ў пераходзе вузенькiм
Грошы
У шапцы падлiчваю.
Hi скрыпкi,
Hi акардэона.
Песню адну вясковую
З паганскім тэкстам-высноваю
З гармоніка цісну
Шалёна.
Пра тое,
Што зоркi не ўпалi
І жыць на зямлi
Не горка,
І прыйдзеш ты,
Босая зорка,
Паўторыцца зноўку
Купалле.
* * *
Маё старое драпавае
палiто
даўно зраслося
са мной.
Стала мной.
Увасабленнем мары:
бадзяцца па свеце,
па шклоўскiх пагорках,
па ашмянскiм бруку.
Палiто
гатовае без мяне,
ужо былога,
як сцень-невiдзiмка,
пайсцi самахоць.
Адчуць пах
неспазнанай прасторы.
І маёй самоты.