12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Эдуард Дубянецкі

_____________________
О, як мне хочацца... Вершы


ДРЭВЫ

Мажліва, дрэвыгэта рукі
Нявінна
Забітых і закатаваных людзей,
Што цягнуцца ў неба
І ў адчаі нібы зьвяртаюцца да нас,
Жывых, з просьбай вызваліць іх
З вечнага падземнага палону
І вярнуць ім жыцьцё,
Свабоду і волю,
Іх дзяцей, бацькоў….

А можа, дрэвыгэта адмысловы
Музычны інструмент нашай зямлі,
Што грае нам музыку зямных глыбінь
І сьпявае нам шоргатам лістоты
Сумныя ці вясёлыя песьні

А можа, дрэвыгэта нашыя ахоўнікі
Ад сьпякоты і дажджу,
Што атуляюць нас
Ад жыцьцёвых бур і пакут
І нячутна нашэптваюць нам
Словы падтрымкі і любові


ХОЛАДНА…

Трыялет

Як холадна і цёмна за вакном!
А ў доме валадарыць адзінота.
Ў душы маёй ня сонейка, а слота.
Як холадна і цёмна за вакном!
Адна сьціскае сэрца мне турбота --
Калі хто-небудзь завітае у мой дом?
Як холадна і цёмна за вакном!
А ў доме валадарыць адзінота


МАЁ КАХАНЬНЕ

Маё каханьнеболь, пакута,
Бальзам душы, віно, атрута,
Уздым, натхненьне, хваляваньне,
Надзея, радасьць і расстаньне,
І шчасьця крык ў начной цішы,
Каханьнегэта Я і Ты...


КАХАНАЯ

Санет

Каханая! Што ж, дзякую табе
За ўсё, было што ўзімку паміж намі.
Вясной каханьне наша са сьлязамі
Сплыло удалеч, як караблік па вадзе

Цяпер твой вобраз бачу толькі ў сьне
Бяссоннымі і доўгімі начамі
Той успамін то ў сэрца бе нажамі,
А то ў душу бальзам пяшчоты лье.

Вось так жыву я заразадзінокі!
Ад мітусьні жыцьцятакі далёкі!
А ты дзе? Ты, мажліва, асалоду

Нібы віно, з каханкам новым пеш.
Ў сваіх учынках цэніш ты свабоду,
І песьню шчасьця ўжо ня мне пяеш


МЯНТАЛЬНАСЬЦЬ

Мянтальнасьць....Гэта што? Энігма духу,
Які ўзьлятае часам да нябёс?
Альбо люстэрка нашых душаў руху,
Што вызначае наш жыцьцёвы лёс?
Як зьведаць гэты цуд ўсечалавечы?
Здаецца, на Зямлі ніхто яшчэ ня змог
Пазнаць яго глыбінь бязмежных,
Бо, дарэчы,
Ўсю ісьціну тут знае толькі Бог!...


ТЛУМ І СУМ

Віралэ

Плывуць над горадам, нібы армады караблёў, аблокі.
З двароў даносіцца ледзь чутны і далёкі
Тлум.

Хаджу па вуліцах вячэрніх ябеспрытульны, адзінокі,
І ў маё сэрца зноў ўваходзіць трывалы і глыбокі
Сум


МАЛІТВА

Божа ўсемагутны! Прад Табою
Я схіляю нізка галаву.
З сілаю Тваёю незямною
Па рацэ жыцьця ўвесь час плыву...
І няхай мне будзе плыць нялёгка
Ў час, калі дажджы, сьнягі ідуць.
Вера у Цябемая палёгка.
Бо галоўнае для сэрцагэта чуць
Голас Твой з нябёсаў: “Покуль будзеш
Ўсёй душою верыць у мяне,
Ты ніколі і нідзе ня зблудзіш,
Цябе гора, пакараньне абміне!”

ПАЛЫНОВАЯ ГОРЫЧ

Туюг

Там, за рэчкаю маленькая ёсьць вёсачка і горка.
Там жыву здаўна яА ў душы так вусьцішна і горка,
Нібы палыном я атруціўся. Ну, а побач
На вясельлі на вясковым гармідар і крыкіГорка!”…



ВЫЗНАЧЭНЬНІ

Манарым

Птушка вольная лёгкакрылая
маё нячастае натхненьне.

Палёты ў неба ў снах салодкіх
то мая мара-захапленьне.

Сум самавіты і глыбокі
то майго сэрца боль, здранцьвеньне.

Дзівосная маланка-бліскавіца
то нечаканае імгненьне-азарэньне.

Адчайнае спусканьне ў падзямельле
то ноч душы, яе зацьменьне.

Халодны дом пусты
мажліва, старасьці і сьмерці набліжэньне



ТАК І НЕ

Закахаўся хлопец у прыгожую, бы ружачка, дзяўчыну?
Так!

Закахалася дзяўчына ў хлопца дужага, як дрэва?
Так!

Кветку шчасьця ці змаглі знайсьці яны ў жыцьці?
Не!

А забыць змаглі адзін аднога аж да скону?
Не і не!...


О, ЯК МНЕ ХОЧАЦЦА...

...О, як мне хочацца
Ўбачыць сон,
У якім я б стаў вясновым ветрыкам,
Заляцеў у тваё ваконца
І сваёй ціхай песьняй
Навеяў табе сон
Аб нашым каханьні...

...О, як мне хочацца
Пагушкацца ў нябеснай прасторы
На касьмічных арэлях,
Прымацаваных да бліжэйшых зор...

...О, як мне хочацца
Стаць тою невялікаю рачулкай,
Што прабягае каля тваёй хаткі,
Каб мець магчымасьць штодзённа
Бачыць цябе з ранку да вечара...

...О, як мне хочацца
Пераўтварыць цябе
Ў найпрыгажэйшую кветку на лузе,
А сябеў матылька,
Каб кожны дзень любавацца табой...


ШЛЯХ У ПЕКЛА

Тэрцыны

Вядзе нас шлях жыцьцёвы ў невымоўнасьць
І нам з яго нікуды не зьвярнуць.
Суправаджаюць нас бязьлікасьць,
безгустоўнасьць,

Бязьлітаснасьць і сэрцаў каламуць.
І мы ідзем удалечўсюды ціха,
Ў бязьверя багне можна патануць

І ў вір свой цягне душы нашы ліха.
Крычым мы, але нас ніхто ня чуе.
Дарэмныя малітвы старца-мніха

І гледзячы на нас, ўначы анёл сумуе


РЭХА-ВЕРШ

На дно душы нас цягне грэх
Эх!...

Жыве у думках, дзеях страх
Ах!...

У цемры лётае наш дух
Ух!...

Відаць, пакінуў нас Пан Бог
Ох! Ох!...


ЧАМУ?!...

Чаму не глядзім мы на зоркі,
На ў небе аблокі? – Чаму?!...
Таму, што ня Волю абралі
Для духу свайго, а турму
Вось так ўсе і ходзім,
Да долу
Схіліўшы сваю галаву.