12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Андрэй Федарэнка

_____________________
Ланцуг.
Кінааповесьць

Бальнічная палата на восем коек.
Чалавек шэсьць — хто з мыліцамі, хто з загіпсаванаю рукою, разьмясьціліся на табурэтах вакол цэнтральнага ложка, на якім — хворы на выцяжцы, і гуляюць у “тысячу”.
Чуецца: “Прапушчу!” — “На сто пяць!” — “Ладна, сто дзесяць...” Праз пэўныя прамежкі часу прымаўкаюць, адзін — высокі, у майцы і ў спартыўных штанах, з рукамі ў наколках, з тыпова-зэкаўскім тварам, выцягвае з-пад ложка бутэльку, разьлівае па шклянках. “Ну, давай, цягні...” — “Паехалі, мужыкі!” — “За ўсё харошае!” — “Давай, не цяліся...”
Толькі двое з палаты ня ўдзельнічаюць у пагулянцы. Адзін сьпіць на ложку пры дзьвярах, прыкрыўшы галаву падушкаю, ці робіць выгляд, што сьпіць. Другі — Васіль — белагаловы хлопец дваццаці трох гадоў, з за­гіпсаванай нагою, ляжыць на ложку каля вакна. Прыпадняўся, падпёр рукою шчаку і, не адрываючыся, глядзіць у вакно, за якім — летні вечар, сонца ўжо апусьцілася за дахі менскіх шматпавярховак... На тумбачцы каля ложку — стосік паперы і аловак.
Відаць, што хлопец і душою, і думкамі, і ўсім сваім існаваньнем ня тут, ня ў гэтай абрыдлай непрыбранай палаце, а недзе далёка — там, дзе жыцьцё і воля... Раптам размываюцца, аддаляюцца і ўвогуле зьнікаюць галасы карцёжнікаў. Чуюцца птушыныя сьпевы, звонкае цурчаньне ручая і ціхі дзявочы сьмех...
— Э, э, мужыкі! Харэ падтасоўваць! — ускрык ад ложка карцёжнікаў; сьледам падае на падлогу шклянка.
Ілюзія зьнікае, ізноў вяртаюцца гукі ненавіснай палаты. Васіль уздрыгвае, няўцямна глядзіць на карцёжнікаў. Затым пераварочваецца на жывот і закрывае вушы далонямі...

ВЫСОКІ

1
Ягоны рух заўважаюць карцёжнікі. Высокі з рукамі ў наколках прыкладае да вуснаў палец, робячы сваім кампаньёнам знак маўчаць. Заціскае пад пахай мыліцу, стараючыся ступаць цішэй, клыпае да вакна. Асьцярожна працягвае руку і бярэ з тумбачкі стосік лістоў.
Аднак Васіль, як бы ўбачыў сьпіною, рэзка ўскідваецца:
— Пакладзі назад!
Высокі ўжо адступіў на бясьпечную адлегласьць. Не зьвяртаючы ўвагі на Васіля, які ў бясьсільлі кідаецца на ложку і ледзь не скрыгіча ад злосьці зубамі, ён чытае, варушачы вуснамі.
Высокі. Дай посмотреть, (…)1 ты здесь пишешь, может, закладную на нас2 ... (Зьдзіўлена, расчаравана.) Да это стишки, мужики! (Чытае ўголас — з натугаю, ці знарок крыўляючыся.) І калі над Айчынай разьвеецца дым, паляцяць разам з ім мае думкі і мары... Херня собачья. На!
Ён кідае лісткі на ложак. Васіль моўчкі хавае іх у тумбачку. Высокі прысаджваецца на ложак яму ў нагах.
Высокі. Ану, если ты поэт, почитай нам что-нибудь настоящее.
Васіль. Устаньце з маёй койкі!
Высокі. А если не встану, тогда что? Парень, я давно и серьёзно хочу поговорить с тобой. (Дастае з кішэні спартыўных штаноў складны нож, дэманстратыўна пачынае забаўляцца з ім: то выкідвае лязо, то зноў хавае.) Какого хрена ты здесь делаешь? Я смотрел у сестры твою историю — у тебя лёгкий перелом, с такими даже в больницу не ложат. А ты уже пятый день здесь валяешься. Тебя что, шпионить за нами положили?
Васіль моўчкі спрабуе выцягнуць з-пад яго коўдру, хоча неяк саштурх­нуць яго з ложку. Але Высокі яўна дужэйшы. Ён перахоплівае руку Васіля і моцна сьціскае.
Васіль (просячыся). Устаньце з ложка!
Высокі. Ложка... Ложкой едят, а это кровать называется. (Адпускае руку.) Говорить учись, колхозник. Или ты из бээнэфа, может быть?
Галасы ад ложка карцёжнікаў:
— Адчапіся ад хлопца, слыш!
– Праўда што — чаво ты прыстаў да яго? Тут табе бальніца, а ня зона, тут бальныя людзі!..
Высокі. Нет, погодите, я разобраться хочу. Так ты из бээнэфа, или нет? Чего молчишь? Молчишь и молчишь, как пень, бля, сутками! За людей нас не считаешь? Поговорить за падло с нами, выпить, в карты сыграть? Вы же в народ должны идти, бээнэфовцы, а вы боитесь, козлы, этого народа и презираете его! Что, неправда? Вам бы только власть захватить, а там трава не расти — вон, суки, (...) и радуются!..
Голас ад ложку:
— Ну ты тожэ херню не пары! (...)
Высокі. (...) Все они заодно, все сговорились, (…) во всех одна цель: насадить язык свой (...) этот и повышвыривать нас отсюда, как в Прибалтике! Но вот вам получится тут Прибалтика — это видали?
Паказвае перш Васілю, а затым і сваім кампаньёнам дулю.
Галасы:
— А чым табе беларускі язык не наравіцца?
— Хлопцы, канчай палітыку разводзіць — сьпірт стыне!
Высокі. Ладно, живи... пока.
Хавае ў кішэню нож і вяртаецца да кампаньёнаў.

2
Расчыняюцца дзьверы, зьяўляецца Санітарка — маладая, але з непрыгожым, нават брыдкім тварам, на якім выраз тупасьці і хамства. Сустракаюць яе радаснымі воклічамі:
— Прынесла?
— Наце, жлукціце! — яна дастае з пакета і кідае на ложак літровую пляшку. Высокі спрытна ловіць яе.
Санітарка. Ды цішэй трохі, гарланіце на ўсё аддзяленьне! А сьмярдзіць — што ад кабаноў!.. Вы ж ходзіце трохі — хоць бы выносілі за сабою!
— Не валнуйсь — вынесем!
Санітарка. Ды каб зубы пачысьцілі заўтра перад абходам!
— Каго ты вучыш!

3
За вакном даўно сьцямнела. У палаце ўключанае сьвятло, пагулянка не сьціхае. Васіль ляжыць на жываце, сьціскае вушы далонямі. Як праз вату даносяцца галасы, сьмех, звон шклянак, стук мыліцы... Потым крык: “Э, з нажом глядзіце пакуратней!”
І над усім, усё перакрываючы, — п’яны рогат Санітаркі, не жаночы, а хутчэй мужчынскі...

4
Глыбокая ноч. Месячнае сьвятло клінам сеецца ў палату. У гэтым кліне — твар Васіля на белай падушцы. Вочы шырока расплюшчаныя, у іх блішчаць сьлёзы. Відаць, ён не першую ўжо ноч пакутуе ад бяссоньніцы. У палаце — рулады храпу, ускрыкваньні, мармытаньне...
Васіль цягнецца да тумбачкі, бярэ каляндарык і складны сьцізорык, выкалупвае са “сьпінкі” яго шыла. Каляндарык паказваецца буйным планам. Уверсе — 1994 год. Васіль пратыкае чарговую дзірачку...
Потым выцягвае на месячнае сьвятло руку з гадзіньнікам. Глядзіць на цыферблат.
Цік-так гадзіньніка паступова ўзмацняецца, робіцца падобным на гук метранома:
— Цік-так! Цік-так! Цік-так!

5
Раніца. Тая ж палата, цяпер больш-менш прыбраная. Ложкі тых, хто можа хадзіць, акуратна засланыя. Учарашнія гулякі ў чаканьні абходу сьмірненька сядзяць каля іх на табурэтах.
Адчыняюцца дзьверы, зьяўляюцца ўрачы — загадчык хірургічнага аддзяленьня Сьцяпанаў і доктар Яўген Вінарскі, у суправаджэньні “сьвіты” практыкантаў. Сьцяпанаў чарнявы, нізкага росту, поўны. Вінарскаму гадоў пад трыццаць, але выглядае ён маладзей, відаць, любіць сябе, глядзіць за сабою. Высокі, хударлявы, спартыўны, хуткі ў рухах. Доўгія валасы сабраныя ззаду ў касу і перацягнутыя гумкаю; каса матляецца па каўнеры бялюткага халата. На твары яго стомленасьць, абыякавасьць да ўсяго і да ўсіх, усё ён ведае напярод і ўсё яму тут абрыдла.
Вінарскі аббягае вачыма палату, ні на кім не спыняючы пагляду. Васіль прыпадымаецца на ложку. Ён увесь у чаканьні, вочы гараць на­дзеяю.
Вінарскі (тыцкаючы пальцам). Ты, ты и ты: на выписку сегодня.
Паварочваецца, каб сыходзіць. “Сьвіта” — таксама. Васіль мкнецца за імі, ледзь ня падае з ложка.
Васіль. Доктар, пачакайце!
Вінарскі неахвотна падыходзіць да яго.
Васіль. Колькі мне яшчэ ляжаць?
Вінарскі. Сколько нужно.
Васіль. Выпішыце мяне, калі ласка! Я... не магу больш!
Вінарскі. Что вы не можете?
Васіль (азіраецца на хворых, якія з цікаўнасьцю слухаюць, асабліва Высокі). Не магу... спаць. Чацьвёртую ноч ня сплю! Выпішыце!
Вінарскі. Пожалуйста. У нас не тюрьма. Но знай, у тебя серьёзный перелом. (Корпаецца ў папцы, якую падала сястра, дастае рэнтгенаўскі здымак.) Видишь, вот осколочный сегмент в шейке бедра — он на соплях держится, тебе нельзя даже приподниматься, не то что ходить на костылях. А ходить нужно будет в поликлинику каждую неделю. Где ты работаешь?
Васіль. Вучуся, у БДУ. Мне ня трэба ніякія бальнічныя, нават даведкі ня трэба. Цяпер жа лета...
Вінарскі. Так что, выписывать?
Сьцяпанаў. Да он через час снова у нас будет! Этот сегмент вывалится к чёртовой матери, и на всю жизнь калекой останется!
Васіль. Тады перавядзіце, калі ласка... у другую палату.
Вінарскі. А в чём дело?
Васіль маўчыць.
Сьцяпанаў. А что вам за честь особенная? Да у нас на коридоре вон лежат!
Васіль моўчкі адварочваецца да вакна.
Пасьля невялікай паўзы дактары са “сьвітаю” выходзяць.
Высокі (зьдзекліва). Слышишь, бээнэф? Что ж ты нас не до конца заложил? Сцыш, когда страшно? Пахать тебе ещё тут, как медному котелку!..
Яму на выпіску, ён корпаецца ў тумбачцы, зьбірае рэчы.

6
На хаду запіхваючы руку ў рукаво халата, убягае задыханы Іван Стэльмах. Яму гадоў пад шэсьцьдзясят, лысы, носіць акуляры з тоўстымі лінзамі. Твар яго нездаровы, падпухлы, як бывае ў сардэчнікаў.
Стэльмах (вінавата). Были уже?
Высокі. Только что вышли, в соседней палате, наверное.
Стэльмах зьбіраецца выходзіць, але раптам заўважае Васіля. Той ляжыць на сьпіне, як акамянелы, глядзіць у столь.
Стэльмах (падыходзячы). Что случилось, парень? Э-э — а что это у нас? Сьлёзы? (Мармыча вінавата.) А кто это вы, запамятовал, у нас?
Васіль рэзка ўскідваецца, крычыць амаль са злобаю:
— А вы хто ў нас?! Вы ж давалі нейкую клятву Гіпакрата, як вы можаце зьдзеквацца з хворых, безабаронных?! Наглядчыкі ў турме да зэкаў лепш ставяцца, чым вы да нас! Вы ведаеце, што тут робіцца? Гэта ж не бальніца, а зона, не палата, а камера турэмная! Дык у турме хоць ведаюць, за што пакутуюць, а мы за што? Санітарка раз у суткі “судна” ня можа вынесьці, лекаў няма, чацьвёртыя суткі прашу снатворныя выпісаць — “пускай родственники принесут лекарства!” Дзе я вазьму тых “родственников”, калі няма іх у мяне ў Менску?!
Стэльмах (зьняўшы акуляры і праціраючы іх краем халата). М-да...
Паворчваецца і хутка выходзіць.
У палаце — маўчаньне. Толькі Высокі зьдзіўлена прысьвіствае.
Высокі. Ну ты даёшь, бээнэф! Тебя же выпишут на хер за нарушение режима!
Уваходзяць дзьве санітаркі.
— У каго бядро зламанае?
Хворыя, наперабой:
— Вон, окала акна!
— У таго вунь, бээнэфа!
Васіль пакорліва, стогнучы, сяк-так перакульваецца на каталку.

7
На калідоры каля самай палаты стаіць Стэльмах. Калі Васіля вывозяць, па-беларуску загадвае санітаркам:
— Ідзіце, я сам.
Ён перамінаецца з нагі на нагу, не глядзіць на Васіля, быццам сорамна яму за штосьці.
Стэльмах. Малады чалавек, я ўсё разумею... Гэтая кампанія... Я магу перавесьці вас у іншую палату, спакойную. (Азіраецца, кашляе, ціха.) Але й вы мяне зразумейце... Такія часы...
Васіль (гучна і рэзка). Колькі?
Стэльмах. Вы не павінны судзіць мяне строга...
Васіль (амаль крычыць). Колькі?!
Стэльмах нагінаецца і шэпча яму на вуха...

СТЭЛЬМАХ

8
(Роўна праз чатыры гады.)
Кабінет Стэльмаха і Вінарскага. Стол, крэсла, шафа, умывальнік у кутку. Радыёпрыёмнік на стале, уключаны.
Голас дыктаркі. ... Праведзена чарговая селектарная нарада з кіраўні­камі гаспадарак, на якой былі ўзьняты...
Рука Стэльмаха цягнецца і выключае радыё. Затым пачынае перакідваць лісткі настольнага каляндара. Уверсе лістка буйным планам — 1998 год.
Стэльмах у кабінеце адзін. Ён сядзіць за сталом і штось хутка піша на лістку паперы, слупкі нейкіх лічбаў. Каля яго на стале ляжыць чорны старэнькі “дыпламат”.
Скончыўшы пісаць, доктар кідае на стол асадку. Падымаецца, пацягваецца. На ім паношаны касьцюмчык, замалы яму, кашуля мятая, бяз гальштука. Увогуле, выглядае ён неахайна, запушчана. Твар нявыспаны і кепска паголены, але радасны, вочы нават пад акулярамі блішчаць затоеным агнём. Ён сьмяецца і пацірае рукі. Затым пстрыкае замкамі “дыпламата”, адчыняе і ў нямым захапленьні азірае змесьціва яго.
У “дыпламаце”, загорнутыя ў цэлафан, дзьве пачкі даляраў памерам з цагліны, перакрыжаваныя акуратна вяровачкамі.

9
Хтосьці шморгае з калідора ручку дзьвярэй, затым чуваць, як устаўляецца ключ у замочную адтуліну.
Стэльмах хуценька зачыняе “дыпламат”, ставіць пад стол, нагою запіхвае далей. Кідаецца да дзьвярэй, але тыя ўжо адчыніліся.
На парозе — Вінарскі. За чатыры гады ён ані не зьмяніўся, такі ж чысьценькі, спартыўны, дагледжаны. Апрануты ў белы шыкоўны плашч, пад пахаю — мокры парасон.
Убачыўшы Стэльмаха, застывае — не чакаў тут нікога ўбачыць. Яшчэ рана, а Стэльмах звычайна спазьняецца.
Вінарскі (раздражнёна). Ты что? Онанируешь тут, или боишся, что самого украдут?
Стэльмах (зьзяючы ўвесь радасьцю, абсалютна ня крыўдзячыся). Извини, Женька, машинально как-то...
Кідаецца, працягвае для вітаньня руку, але Вінарскі акурат у гэты момант паварочваецца, каб зьняць плашч.
Стэльмах. У меня сегодня такой день, что всё на свете забудешь!..
Чакае, каб Вінарскі запытаўся, што за прычына, але той маўчыць. Ён вешае ў шафу плашч, апранае бялюткі, як заўсёды, халат. Стэльмах тым часам прысеў за стол, узяў адну з гісторый хваробы, прачытаў, блізарука ўзіраючыся:
— Отекание конечностей! — і заліўся сьмехам.
Вінарскі глядзіць на яго ледзь не з нянавісьцю. Падыходзіць да падаконьніка, на якім попелка, закурвае.
Стэльмах. Жень, а дай и мне, пожалуйста! Сегодня я себе разрешаю.
Вінарскі. Ты разрешаешь себе не лишь бы-что...
Выцягвае з пачкі “Кэмала” цыгарэту, кідае на стол разам з запальнічкаю. Стэльмах няўмела прыкурвае. Пасьля дзвюх шумных глыбокіх зацяжак яго пачынае біць кашаль. Ён кладзе цыгарэту ў попелку і хапаецца за сэрца.
Вінарскі. Ну, разрешил себе? Вот эти пару затяжек твоих стоили мне двадцать пять центов. (Раздражнённа тушыць недакурак у попелцы.)
Стэльмах (расьціраючы сэрца). Правда? (Пазірае на Вінарскага сваімі блізарукімі вачыма, быццам вагаецца, расказваць ці не.) Женя, ты знаешь, я полюбил тебя за это время... Ты мне как сын.
Вінарскі. У меня есть родной отец.
Ён стаіць сьпіною да Стэльмаха, пазірае ў вакно, курыць.
Стэльмах (успомніўшы). Да, ты говорил, нечего красть у нас в больнице? А компьютеры в справочном?
Вінарскі (рэзка павярнуўшыся). Послушай, ты нормальный человек? При чем тут справочная?
Стэльмах. Ну зачем ты... Впрочем, понимаю. Ты молодой, умный, всё у тебя впереди... Небось, думаешь — сидит тут хрыч старый, в друзья набивается...
Вінарскі. Ничего я не думаю.
Стэльмах (быццам не пачуўшы). Старый, жадный, обносившийся хрыч. Да я и есть такой. И взятки беру...
Вінарскі. Это только твои проблемы!

10
У дзьверы чуецца нясьмелы стук. Яны прачыняюцца і паказваецца чыясьці галава.
— Можна?
Стэльмах (рэзка). Ну что ещё?!
Галава зьнікае.
Стэльмах (ізноў мякка, з хітраватай усьмешкаю пазіраючы на Вінарскага). Жень, закрой, пожалуйста, на ключ.
Вінарскі (не кранаючыся з месца). Ты не поддал с утра пораньше?
Стэльмах. Женя, помнишь мою Милу? Дочь? Я знакомил вас как-то, правда, она маленькая совсем была... Школьница. Мы с ней сюда, в этот кабинет приходили...
Вінарскі. Сюда кто только не ходит.
Стэльмах. Да-а... Как же ты мог не запомнить? Сейчас ты бы точно её не узнал! Вытянулась, похорошела — невеста!
Вінарскі. Насколько я понял, ты мне её сватаешь?
Стэльмах. Женя, что ты говоришь... Кстати, у неё уже есть жених. Угадай, кто?
Вінарскі маўчыць з выглядам пакутніка. Штораз дэманстратыўна пазі­рае на гадзіньнік, усім выглядам паказвае — мне б толькі дачакацца дзевяці, а там павярнуся і пайду на абход.
Але Стэльмах нічога не заўважае. Радасьць так і прэ з яго, робячы сьляпым і глухім.
Стэльмах. Помнишь, года три-четыре назад лежал у нас студент, по-белорусски разговаривал? Тоесьть, тогда он студентом был, а сейчас в редакции работает...
Вінарскі (пагардліва). И ты привел его к себе домой? И познакомил со своей дочерью?
Стэльмах (вінавата). Да.
Вінарскі. Это, конечно, интересно...
Стэльмах падымаецца, падыходзіць да дзьвярэй і замыкае іх на ключ. Выцягвае з-пад стала “дыпламат”:
— Сейчас ты всё поймёшь, — кладзе на стол і расчыняе.
На Вінарскага глядзяць дзьве закручаныя ў цэлафан “цагліны” даляраў.
Вінарскі слупянее. Твар яго змяняецца. Ён аблізвае вусны і не спускае вачэй са Стэльмаха. А той, задаволены эфектам, заліваецца тым самым дурным сьмехам, якім сьмяяўся, калі чытаў пра “отекание конечностей”.
Вінарскі. Что... это?
Стэльмах. Доллары, как видишь!
З любоўю, куды большаю, чым на Вінарскага, ён пазірае на грошы. Такое адчуваньне, што ён нават забыў цяпер на Вінарскага, і гаворыць сам з сабою.
— Десять лет... Подумать страшно! Десять лет не допивал, не доедал, обносился, ни друзей не осталось, ни... А взятки? Любыми деньгами, в любой сумме, почти открыто, каждый миг ожидая, что придут и закуют в наручники, ещё и на кинокамеру снимут... И все ради этих паршивых зеленых бумажек!
Ён як бы пастарэў яшчэ больш.
– Страшно вспомнить, как я задыхался от злобы, последние волосы готов был на себе рвать, видя, как бесятся эти сытые черти с перстнями на пальцах, как разбрасывают направо и налево, в казино проигрывают тысячи, десятки тысяч! А сколько раз готов был идти на улицу, ночью, ограбить какого-нибудь толстосума, даже какого-нибудь обыкновенного пьяницу — обокрасть, ограбить, даже убить!..
Вінарскі глядзіць на яго з жахам.
Вінарскі (зглытваючы сьліну). И... ради чего?
Стэльмах ачомваецца.
Стэльмах. Я ж говорю — Мила! (Яму здаецца, ён казаў ужо аб гэтым.) Ради неё всё!
Вінарскі гучна гмыкае. «Пасаг для дачкі? — як пошла!» — відаць, думае ён.
Стэльмах (узважваючы “цагліны” па чарзе ў руцэ). Мила… ей нужна операция, иначе не сможет родить…
Вінарскі. Я думал, такое только в мелодрамах бывает.
Стэльмах (цяпер ужо ён ня слухае Вінарскага.) Но – всё! Почти всё! Мелочи не хватает... Остались формальности – договориться с Германией… Завтра в отпуск, вот и займусь...
Вінарскі. Завтра?
Стэльмах. Ну да! Получу отпускные, прогрессивку, премию, переведу в доллары — у меня блат есть, по хорошему курсу...

11
Вінарскі (разьвязна). Ты что, всегда с собой этот «дипломат» таскаешь?
Стэльмах. Зачем? Он уже несколько лет лежит в кабинете.
Вінарскі. Серьёзно?
Стэльмах. Не поверишь — проблема не столько была накопить, сколько – где спрятать. Прятал в квартире, в туалете, под ванной, в спальне: чувствую – всё не то! По сто раз за ноч просыпаюсь в холодном поту, бегу проверять, на месте ли, все ли?.. Просто мания! Пробовал возить с собой на работу и назад, а в троллейбусе кажется, что все только на меня и смотрят... Приходилось хитрить, сбивать со сьледа, выходить на других остановках...
Вінарскі не спускае з яго вачэй. Яму несумненна здаецца, што перад ім — вар’ят. Ды і Стэльмах сваім зьнешнім выглядам, голасам, у якім хітрасьць і гонар за сябе, нібы знарок пацьвярджае гэта.
Стэльмах. Пробовал сдавать в камеру хранения – как Корейко, пом­нишь? – в ту же ночь не выдержал, приехал на вокзал... И вот тогда мне тюкнуло — кабинет! Никто не догадается! Какай дурак полезет в кабинет доктора, что там можно взять?! Да и больница закрывается на ночь, да и врачи дежурят, да и половина кабинетов под сигнализацией... Короче, оставив однажды деньги тут, я понял, что нашёл наконец-то самое надёжное место...
Вінарскі (злосна). Зачем ты мне это рассказываешь?
Стэльмах. Женька, Бог с тобой! Просто поделиться, как с другом...
Стук у дзьверы і шморганьне ручкі не даюць яму даказаць. Вінарскі кідаецца і адмыкае. Стэльмах ледзь пасьпеў запіхнуць назад пад стол “дыпламат”.
На парозе Сьцяпанаў са стосам папак пад пахаю.
Сьцяпанаў (падазрона аглядваючы абодвух). Вы что? (Паказвае гадзіньнік.) На абход давно пора!
Стэльмах сьмяецца і падміргвае Вінарскаму. Той пануры. Сьцяпанаў ня ведае, што й думаць.

12
Вінарскі выходзіць з бальнічнага корпусу. Зьбегшы па прыступках, азі­раецца на вакно кабінета. Кабінет на першым паверсе. Вакно амаль за­крытае кустамі. Паміж кустамі і сьцяною пад вакном — вузкая палоска асфальту.
Дождж скончыўся, блішчаць лужыны. Вінарскі дастае цёмныя акуляры.
Тралейбусны прыпынак адразу ж, як выйсьці з тэрыторыі бальніцы. Канец працоўнага дня, на прыпынку — натоўп народу. Вінарскі спыняецца воддаль, закурвае. Твар яго засяроджаны. Пад’язджае тралейбус, натоўп рынуўся ва ўсе дзьверы. Вінарскі стаіць, як і стаяў. Калі тралейбус, не забраўшы і часткі людзей, ад’язджае, ён кіруецца сьледам, па тратуары.
На мосьце праз Сьвіслач насустрач яму — двое п’яных. Падтрымліваюць адзін аднаго. Убачыўшы Вінарскага наперадзе, спыніліся, моўчкі пазіраюць на яго, як на заморскае дзіва. Каб абмінуць іх, яму трэба сысьці на праезную частку. Нейкі міг ён зьбянтэжаны, потым твар яго перакошваецца злосьцю. Кулакі ў яго сьвярбяць, яму нясьцерпна хочацца кінуцца на гэтых п’яніцаў...
Але стрымліваецца, адно цэдзіць скрозь зубы:
— Дорогу! Ну?!
Рашуча ідзе на іх. П’яныя расступаюцца.
— Быдло!.. — мармыча Вінарскі.

13
На прасьпекце Машэрава каля газетнага шапіка, непадалёку ад “Юбілейкі”, стаяць мужчына ў шортах, з фотаапаратам, і жанчына. І па зьнешнім выглядзе, і па паводзінах іхніх, і па ўсьмешлівых адкрытых тварах няцяжка вызначыць, што гэта – замежнікі.
Пабачыўшы іх, пачуўшы з іх вуснаў ангельскую мову, Вінарскі інтуітыўна імкнецца да іх...
Аднак апамятаўся. Далей крочыць хутка, гледзячы пад ногі.
Каля “Юбілейкі”, спускаючыся ў падземны пераход, абыякава зіркнуў на другі бок вуліцы і ад нечаканасьці спатыкнуўся. Трое мужчынаў у касьцюмах з гальштукамі ўсаджвалі ў машыну двух даўганогіх дзяўчын.
— Жана! — вырываецца ў Вінарскага.
Адна з дзяўчын пачула, азіраецца па баках. Вінарскі, злуючы сам на сябе, спускаецца ў пераход.

ВІНАРСКІ

14
Утульны пакой, дзе кожная рэч ведае сваё месца, дзе нічога лішняга, а толькі — стол, на якім невялічкі кампутар; паўз адну сьцяну — кніжная секцыя, тэлевізар, “музычны цэнтр”, на другой — карціны (авангардныя).
Вінарскі ў халаце сядзіць у крэсьле, паклаўшы на часопісны столік ногі у пантофлях з закручанымі насамі. Перад ім кубак кавы. Тэлевізар працуе бяз гуку.
У руках Вінарскі трымае тэлефон. Перыядычна накручвае дыск. Нарэшце дзявочы голас адказвае: “Алё!”
Вінарскі. А... Жану можно?
У трубцы — сьмех:
— Жанну всегда можно!.. (Сурёзна.) Нету её, Женя, умыла куда-то...
Вінарскі кідае трубку.
Асьцярожна заходзіць маці. Вінарскі не варушыцца, глядзіць у тэле­візар.
Маці. Чаму так позна сёньня, сынок?
Бярэ яго за касу. Вінарскі, матлянуўшы галавою, вызваляецца.
Маці ціхмяная, затурканая, страшэнна любіць, паважае і таму нават крыху пабойваецца адзінага сына, такога прыгожага, разумнага, самага лепшага ў сьвеце, для якога нічога не шкада.
Вінарскі. Пешком шёл.Ты же знаешь, посьле этих троллейбусов вываливаешся из них, как из стиральной машины...
Маці (відаць, па аналогіі са словам машына). Дык трэба сваю купляць, Жэнька... Ёсьць жа грошы...
Вінарскі. Грошы! (Падхопліваецца, пачынае хадзіць узад-уперад.) Вот именно — грошы!
Маці. Навошта капіць тады?
Вінарскі. Мама! Я вам сто раз говорил — не лезте не в своё дело! Вы ничего не понимаете! Купить машинку, потом квартирку, потом найти женушку, наплодить деток и ездить на машинке в больничку! И прожить так, как вы с отцом прожили?
Маці. Усе так жывуць...
Вінарскі. А я — не все! И здесь (паказвае вакол сябе, але зразумела, што ён мае на ўвазе ня толькі кватэру) я основательно устраиваться не хочу! Не собираюсь тратить здесь ни доллара, ни цента! Мама, поймите, — всё еще будет: и машина, и жена, и квартира... Но не здесь! Отсюда надо “линять”, и чем быстрее, тем лучше! И желательно не с пустыми руками!
Маці. А мне... куды?
Вінарскі. Дайте сначала самому отсюда выдраться! І все будет окей.
Маці. Дай Бог, сынок... Табе відней...
Забірае парожні кубак з-пад кавы, пустую талерку і выходзіць.
Вінарскі валіцца ў крэсла, закідвае ногі на столік. Глядзіць у тэлевізар і думае, думае...
Потым выходзіць на балкон. Выцягвае скрынку з-пад тэлевізара. Скрынка набітая розным рызьзём і старым абуткам. Вінарскі корпаецца ў ёй, пакуль не знаходзиць старыя красоўкі. Здымае пантофлю, прымярае падэшву красоўкі да босай нагі...
Красоўка меншая памеры на чатыры. Вінарскі задаволена гмыкае.

15
Ноч. Бальнічны дворык ахутаны цемраю. Толькі дарожка, што вядзе ад варотаў да галоўнага корпусу, скупа асьветленая парай ліхтароў, ды вокны “Прыёмнага аддзяленьня” сьвецяцца блякла. Каля дзьвярэй прыткнуліся некалькі машын “хуткай дапамогі”.
З другога боку галоўнага корпусу, на першым паверсе, такім жа бляклым сьвятлом адсьвечваюць яшчэ тры вакны, запавуціненыя кратамі. Гэта — “Даведачная”, тая самая, дзе знаходзяцца кампутары.
У паўмзроку ледзь можна разьлічыць постаць чалавека. Ён асьцярожна крадзецца ўздоўж дарожкі. Прыгінаецца — кусты цалкам хаваюць яго. Ён у пальчатках, у адной руцэ пакунак, у другой — скрынка з-пад парожніх бутэлек.
Чалавек ставіць скрынку пад вакно. З пакунка дастае красоўкі, нагінаецца і робіць імі сьляды на газоне. Затым адбівае сьляды падэшваў на скрынцы. Сам стараецца ступаць толькі па палосцы асфальту.
Хавае красоўкі ў пакет. Цяпер ў руцэ ў яго — пілка па метале. Нейкі час чуваць шоргат — падпільваюцца краты. Не давёўшы справу да канца, дзіўны чалавек хавае пілку ў пакет. Абломвае галіны з бліжэйшых кустоў на газоне. Кідае пад ногі пусты скамечаны пачак з-пад «Мальбара»… Словам, стараецца пакінуць пасьля сябе як мага больш сьлядоў.
Пад канец дастае з кішэні штось круглае і цяжкае. З размаху шпурляе ў вакно. Звон разьбітага шкла. Уключаецца сігналізацыя.
Схаваны кустамі, чалавек зьнікае ў цемры. Калі зьяўляецца зноў на вуліцы, у сьвятле ліхтара відаць, што гэта – Вінарскі.

16
Наступны дзень. Бальніца. Вечар, за вакном — дождж, у кабінеце гарыць сьвятло.
Вінарскі ў кутку кабінета, дзе ўмывальнік, намыльвае рукі.
Уваходзіць бяз стуку Сьцяпанаў – як заўсёды, заклапочаны.
Сьцяпанаў. Где это тут...
Праходзіць да Стэльмахавага стала, пачынае перабіраць папкі на ім. Знаходзіць нарэшце патрэбную.
Вінарскі. Нашли... этих, не знаете?
Сьцяпанаў. Не понял.
Вінарскі. Ну, которые ночью тут лазили?
Сьцяпанаў. Не в курсе… (Азіраецца па баках.) Жульё какое-то малолетнее...
Вінарскі. Почему малолетнее?
Сьцяпанаў. Сьледы маленькие…
Вінарскі. Наркоту, что ли, искали?
Сьцяпанаў, не адказваючы, ідзе да дзьвярэй.
Сьцяпанаў. Да, чуть не забыл. Будешь уходить, ключ оставь на вахте. Стельмах звонил, хочет подъехать...
Рука Вінарскага з кавалкам мыла застывае.
Вінарскі. Подъехать? Зачем? Он же в отпуске!
Сьцяпанаў паціскае плячыма і выходзіць.

17
Вінарскі, выціраючы аб халат рукі, хапае са стала ключ і замыкае дзьверы. Выключае сьвятло. У кабінеце робіцца паўзмрок.
Вінарскі хапае крэсла, узлазіць на яго, адчыняе антрэсолі. Пад кіпаю папак і старых газет ляжыць “дыпламат”. Вінарскі шумна, з палёгкаю ўздыхае. Саскоквае долу, адсоўвае крэсла, закурвае цыгарэту.
Курыць і глядзіць то на гадзіньнік, то за вакно. Штось круціць яго ўсярэдзіне, ніяк ня можа ён адважыцца на тое, што задумаў, усяляк адцягвае гэты момант. Дакурвае цыгарэту, машынальна выцягвае з пачка другую. Але не прыпальвае, кладзе ў попелку і ламае, забыўшы, што цыгарэта цэлая.
Падыходзіць да вакна. За вакном — кусты, паміж імі і сьцяною — вузенькая палоска асфальту.
Вінарскі скідвае халат, нацягвае на рукі пальчаткі. З гэтага моманту ён ня робіць ніводнага лішняга руху. З кішэні дастае адвёртку. Выварочвае з “мясам” гнёзды шпінгалетаў. Бярэцца за ручку і цягне створку на сябе. З трэскам ламаецца старая, засохлая фарба. Нарэшце акно прачыняецца настолькі, каб льга было пралезьці з вуліцы чалавеку.
Вінарскі выцягвае з пакунку старыя красоўкі і робіць на падаконьніку і на падлозе некалькі “сьлядоў”. Засьцілае крэсла газеткаю, выцягвае “дыпламат” з антрэсоляў, з яго — пакунак з далярамі. Старыя красоўкі ўкручвае ў газету, на якой стаяў, усё запіхвае ў пакет, туды ж — пакунак даляраў. Перад тым, як выйсьці, уключае сьвятло і прыдзірліва аглядае ўсё. Задаволены, замыкае кабінет і выходзіць.

На калідоры — ні душы. Позна, ды і час удала падгаданы...
Пры выхадзе з вестыбюля спыняецца каля кабіны Вахцёркі. Аддае ключ.
Вінарскі. Не страшно одной, ночью?
Вахцёрка. Яшчэ і як страшна — а што зробіш? Уночы, чулі можа, лазіла нейкае хуліганьнё, і міліцыянеры прыязджалі...
Вінарскі. Да, уже до больниц добираются… Ну, счастливого дежурства!

Вінарскі выходзіць з тралейбуса ў сваім раёне. Цемра, ноч. Ідзе прахадным дваром, азіраецца.
Нікагуткі.
Падыходзіць да кантэйнераў са сьмецьцем, кідае ў адзін з іх красоўкі, укручаныя ў газету. Закурвае і ідзе да свайго пад’езду. Дождж шамаціць і заглушае крокі, цемра хавае постаць.
18
Па бальнічным калідоры ідзе Стэльмах.
Па твары яго блукае ўсьмешка, вочы з-пад тоўстых шкельцаў акуляраў сьвецяцца ненармальным бляскам. Калі адчыняе дзьверы кабінету, спрабуе штосьці насьвістваць.
Шчоўкае ўключальнік, сьвятло залівае кабінет. Позірк Стэльмаха падае на стол, дзе — попелка з недакуркамі, а таксама раструшчаная цыгарэта...
Стэльмах рэзка паварочваецца і бачыць прачыненае вакно. Усьмешка спаўзае з яго твару.
Ён хапае крэсла, падцягвае да шафы. Рукі ня слухаюцца, ня слухаюцца і ногі — ледзь дае рады ўскарабкацца на крэсла. Расчыняе антрэсолі, пстрыкае замкамі “дыпламата”... Там — пуста.
Стэльмах. Ня можа быць...
Твар яго раптам сінее, перакошваецца, пальцы пачынаюць шкрэбці па версе антрэсоляў, шукаючы, за што ўхапіцца. Шукаюць – і не знаходзяць.
Як падкошаны, з вышыні крэсла Стэльмах валіцца на падлогу — падае з грукатам свайго мажнага цела...

СЬЦЯПАНАЎ

19
Аднекуль узьнікаюць галасы і напаўняюць пакой... Калываюцца, плывуць у вачах сьцены, пакуль не набываюць акрэсьленасьць бальнічнага кабінету.
Вінарскі са Стэльмахам сядзяць побач на крэслах каля сьцяны. Стэльмах трымаецца за сэрца, увесь белы і страшны з твару. Ня гледзячы на Вінарскага, дрыготкімі вуснамі ён паўтарае, бы заклінаньне:
— Ай-яй-яй, что же я?.. Зачем же я?..
За сталом Стэльмаха сядзіць маладзенькі прылізаны капітан міліцыі — сьледчы — і штось хутка піша на лістку паперы. Каля стала перад ім, як двоечнік перад суровым дырэктарам школы, стаіць і перамінаецца з нагі на нагу Сьцяпанаў.
Тоўсты і высокі сяржант аглядае падаконьнік, яшчэ адзін міліцыянер стаіць у дзьвярах і, скрыжаваўшы на грудзях рукі, ня зводзіць з Вінарскага халодных насьмешлівых вачэй.
Але самае страшнае для Вінарскага — на стале перад капітанам ляжаць на той самай газеце тыя самыя красоўкі, якія ён выкінуў у кантэйнер для сьмецьця.
Капітан (падымаючы вочы на Сьцяпанава). ...И так, вы утверждаете, что Винарский интересовался, кто мог проникнуть ночью в справочное отделение?
Сьцяпанаў. Да... Ещё сказал, что, наверное, это “наркоту” искали...
Капітан. Вы свободны.
Сьцяпанаў, азіраючыся на Вінарскага, бокам, паўз міліцыянера, вылузваецца з кабінета.
Капітан (да тоўстага сяржанта). Ну, что?
Тоўсты сяржант. Атсюдава, з кабінета ламалі, таварышч капітан! А падстроілі так, што ціпа з вуліцы лезьлі...
Капітан. Всё понятно. Винарский Евгений Николаевич, белорус, шестьдесят девятого года рождения, уроженец Минска, беспартийный, приводов в милицию не имел... Правильно?
Вінарскі. Да.
Капітан. Вы обвиняетесь в совершении преступления по статье 202, пункт “Б”, а именно — хищение личного имущества в особо крупных размерах, плюс статья 213, пункты “Б” и “В” — имитация ограбления с целью сокрытия сьледов хищения и преднамеренная попытка направить сьледствие по ложному сьледу. Встаньте, гражданин Винарский.
Тоўсты сержант адразу ж, моўчкі і рашуча падступаецца да Вінарскага, пазвоньваючы наручнікамі-”кайданкамі”.
Вінарскі. Подождите! Товарищ кап... полковник, выслушайте!
Капітан. У нас будет достаточно времени вас выслушать.
Вінарскі. Нет же — сейчас послушайте! Я хочу дать показания!
Капітан. Хорошо, пожалуйста.
Вінарскі (акрылены, горача). Да, я вспоминаю — вчера Стэльмах действительно рассказывал мне о каких-то деньгах, нёс какую-то чушь...
Стэльмах. Ай-яй-яй, что же я...
Вінарскі. Но я не слушал его, никогда не слушаю, товарищ... полковник!
Капітан. Гражданин следователь.
Вінарскі. Извините...Тем более я ему не верю, гражданин сьледователь! Вы только посмотрите на него — это же бомж, а не доктор; разве он похож на человека, у которого могут быть деньги?!
Стэльмах. Ай-яй-яй...
Вінарскі (яшчэ больш акрылены, яму здаецца, ён пераконвае капітана). Да, еще, гражданин следователь, — я припоминаю: вчера Стэльмах говорил, что готов на любое преступление ради денег, готов, мол, выйти ночью, обокрасть, ограбить, даже убить! Было такое, Иван Дмитрие­вич?
Стэльмах сядзіць, закрыўшы далонямі твар, і ўвесь час патроху нахіляецца разам з крэслам уперад, нібы сабраўшыся падаць.
— Гражданин следователь, это же обыкновенная провокация! С целью вымогательства! Придумать весь этот бред, сочинить мифическую историю про несуществующие деньги, потом сымитировать якобы кражу их и свалить всё на того, кто слушал!..
Нахіліўшыся ўперад яшчэ больш, Стэльмах, не адымаючы рук ад твару, нечакана грымаецца долу — з нейкім жалезна-металічным гукам, бы не чалавек упаў, а якаясь гаспадарчая рэч.
Вінарскі кідаецца яго падымаць...
...І прачынаецца.

20
На падлозе ляжыць уключаны начнік, які Вінарскі саштурхнуў у сьне з часопіснага століка. Самае дзіўнае, што лямпачка не пабілася і цяпер сьвеціцца.
На насьценным гадзіньніку без 15 хвілінаў 12.
Вінарскі агаломшана азіраецца. Побач на століку — шклянка вады і растрыбушаная ўпакоўка таблетак. На падлозе пад столікам, каля яго ног — пакунак з далярамі.
Вінарскі тупа бярэ і разглядае ўпакоўку. Не хапае чатырох таблетак.
— Снотворное, — мармыча ён хрыпатым, не сваім голасам. — Сон смоделировал то, что будет... А ведь и будет!.. И следователи, и менты, и наручники... И Стэльмах, главное, Стэльмах... Боже мой!..
Раптам ён падскоквае з месца і ліхаманкава пачынае апранацца. Кідае ў цэлафанавы пакет пакунак з далярамі і ціхенька, на дыбках, выходзіць у перадпакой.

Ноч. Дождж не перастае. Стаянка таксовак, некалькі машынаў сьвецяцца зялёнымі агеньчыкамі. Вінарскі бягом падбягае да бліжэйшай. Не пытаючы дазволу, адчыняе пярэднія дзьверцы, бухаецца на сядзеньне:
— В клинику! Побыстрее, пожалуйста!

21
Вінарскі хутка ідзе па дарожцы да галоўнага корпусу. Як і ў мінулую ноч, дарожка слаба асьветлена двума ліхтарамі. Пад іх нежывым сьвятлом сеюцца кроплі дажджу і выступаюць з цемры абрысы кустоў.
Раптам ён падымае галаву і спатыкаецца. Ён ня верыць сваім вачам. У кабінеце, які толькі што сьніўся яму, сьвеціцца вакно.
Нейкі час Вінарскі стаіць у атупеньні. Затым, ледзь перастаўляючы ногі, цягнецца да галоўнага корпусу. Націскае на кнопку званка. За асьветленымі дзьвярыма праплывае постаць Вахцёркі.
Вахцёрка. А, і вы прыехалі?
Вінарскі. Что значит, и... я? А кто еще... должен приехать?
Заходзіць у вестыбюль.
— Так кто еще приехал? Милиция... что-ли?
Вахцёрка. Пры чым тут міліцыя? Жонцы званіць трэба... От жа гора ды бяда!
Вінарскі. Какой… жонцы?! Чьей?..
Раптам пачынае здагадвацца, слупянее.
Вахцёрка. Чыёй — Зьмітравіча нашага... Ізноў сэрца схапіла! У рэані­мацыю патарабанілі на каталцы… Не берагуцца людзі, ох, не берагуцца... Такі быў чалавек залаты...
Не даслухаўшы, Вінарскі амаль бягом кідаецца па калідоры.
Дзьверы ў кабінет прачыненыя.
Пасярод кабінета стаіць кушэтка. Барадаты тэрапеўт з суседняга ад­дзяленьня мые рукі ў кутку, акурат як сам Вінарскі сёньня вечарам. За сталом Стэльмаха — Сьцяпанаў.
Сьцяпанаў. ...Если бы хоть немного...
Убачыўшы Вінарскага на парозе, замаўкае з разяўленым ротам.
Вінарскі (паказваючы на кушэтку, нецерпяліва). Живой?!
Сьцяпанаў. В реанимации... А как ты...
Тэрапеўт (перабіўшы). Мало надежды! Нашли поздно. Впрочем, ничего удивительного — с такой комплекцией, да с букетом микроинфарктов... (Сьцяпанаву). Так я поднимусь, в случае чего — позвоню.
Сьцяпанаў. Да, да...
Ён усё яшчэ не спускае з Вінарскага зьдзіўленых вачэй. Тэрапеўт выходзіць.

22
Вінарскі ідзе да вакна, па дарозе падымае і кладзе на кушэтку раскрыты “дыпламат”, які валяўся на падлозе. Бярэцца за ручку растрыбушанага вакна і ўвесь застывае ў чаканьні — бачыў хто ў гэтай мітульзе са Стэльмахам, што шпінгалеты зламаныя?! Калі бачылі, зараз Сьцяпанаў павінен яму сказаць аб гэтым...
Сьцяпанаў. Не нужно закрывать, пускай проветрится.
У ваконным шкле адбіваецца твар Вінарскага. На твары — зьмешаны выраз радасьці і адначасова адчаю.
Сьцяпанаў. А как ты... Ведь никому не звонили, жене даже.
Вінарскі (стараючыся закрываць сабою вакно). Случайно... Ехал на такси, с Жанной, и увидал, что окно светится... Жанна, подруга, в Веснянке живёт...
Сьцяпанаў. По мне — хоть в Серебрянке. Будешь уходить – закрой кабинет, ключ на столе. (Зьбіраецца выходзіць).
Вінарскі. Подождите! Чего он вообще сюда припёрся, этот Стэльмах?! У него же отпуск!
Сьцяпанаў (паціскаючы плячыма). Забыл что-нибудь…
Вінарскі. Он... говорил?
Сьцяпанаў. Какое говорил! Синий весь, без памяти. Если бы я не за­глянул случайно... Вот глупая, нелепая смерть — доктора в больнице!..
Вінарскі (з раздражненьнем). Да какая смерть?! Ничего не ясно ещё! Если в ренимации — ничего не ясно!
Сьцяпанаў, памаўчаўшы, выходзіць.
Застаўшыся адзін, Вінарскі хапатліва, рукавом плашча пачынае выціраць падаконьнік, папраўляць шпінгалеты і створкі. Затым адступае да дзьвярэй, аглядвае — нічога падазронага. Як так і было.

23
Кабінет Сьцяпанава. Звоніць тэлефон. Сьцяпанаў здымае трубку. У гэты момант уваходзіць Вінарскі.
Сьцяпанаў моўчкі выслухоўвае штосьці. Забыўшыся паклаць трубку, падымае вочы на Вінарскага. Той усё разумее бяз слоў. Стары доктар памёр.
Сьцяпанаў. Жене нужно звонить... Может, ты, а? Вы ведь дружили вроде бы...
Вінарскі з перакошаным тварам, сьціснуўшы кулакі, ледзь не кідаецца на яго:
— Ни с кем я не дружил, понятно вам?! И никому не собираюсь звонить! Делайте что хотите!..
Выбягае з кабінета.

Цёмны пусты двор, закутак, дзе стаяць кантэйнеры для сьмецьця, — тыя самыя, куды Вінарскі выкінуў закручаныя ў газету красоўкі.
Вінарскі нейкі час стаіць перад імі і курыць, часта зацягваючыся. З грудзей яго вырываецца стогн.
Раптам ён размахваецца з яўным намерам выкінуць пакунак. Але ня робіць гэтага...
— Что я делаю?! Уже вообще (...)!
Выцягвае з пакету пакунак.
У слабым сьвятле ліхтара магічна зелянеюць купюры...

ВАСІЛЬ

24
Могілкі. Каля сьвежавыкапанай магілы — труна. Хаваюць Стэльмаха. Людзей нямнога. Дождж, пахмурна. Людзі пераглядваюцца, ціха гамоняць. Тыя, у каго парасоны, чамусьці не раскрываюць іх.
— Трэба ж, кажнюткі дзень лье...
— Зіма абы-якая была, такое і лета...
— Хоть бы гроб под целофан взяли...
— Ему уже всё равно...
— Не понимаю, почему зонтик нельзя раскрывать?..
— И курить нельзя вроде бы...
Вінарскі стаіць пад дрэвам, з якога капае. Ён у скураной кароткай куртцы, доўгія валасы, не перавязаныя гумкаю, рассыпаліся па плячах, мокрыя і, такое адчуваньне, што нямытыя. Твар яго страшны, маршчыністы, зрэнкі вачэй расшыраныя, як бывае ў людзей, што пакутуюць бяссоньнем.
Як і ўсе, ён не раскрывае парасон і ня курыць. Стаіць, уцягнуўшы ў плечы галаву, і раз за разам мацае штось пад курткаю, а тады спалохана азіраецца, ці ня бачыць хто ягонага руху.

25
Гук малаткоў — забіваюць века труны. Галосіць Ўдава, але галашэньні заглушаюцца музыкай.
Вінарскі не спускае вачэй з маладога, модна падстрыжанага хлопца ў франтаватым, зусім не для пахаваньня, касьцюме, у стракатым прыгожым гальштуку. Малады чалавек мітусіцца каля труны. Калі Ўдава загаласіла, прыабняў яе за плечы, адвёў убок... Тады кінуўся да дзяўчыны, апранутай ў чорнае, таксама адвёў...
Вінарскаму ўдаецца ўбачыць твар дзяўчыны. Яна прыгожая да ненатуральнасьці.
Голас Стэльмаха (у вушах у Вінарскага). Как ты мог не запомнить такую девушку, Женя?.. Сейчас бы точно её не узнал — вытянулась, похорошела...
Грукаюць першыя жмені мокрага пяску аб вечка. Вінарскі паволі кіруецца да выхаду з могілак.
Голас Васіля. Вінарскі!
Вінарскі ўздрыгвае, але не паворчваецца, – думае, што падалося.
Каля адной з магіл спыняецца, пачынае ачышчаць ад наліплай гліны чаравікі. Чыясь рука хапае яго за крысо курткі. Перад ім — Удава. Увесь час яна сморкаецца ў насоўку.
Удава (нерашуча). Вы тот самый Винарский, да?
Вінарскі моўчкі ківае. На твары яго адбіваецца спалох.
— Ваня так часто о вас рассказывал... Любил вас...
Яна пачынае плакаць. Вінарскі моўчкі чакае.
— Я хочу просить... Очень прошу вас!
Вінарскі. Успокойтесь, я слушаю...
Удава. Ваня ничего не говорил вам перед смертью? Умоляю — скажите!
Вінарскі. Мы... мы не были с вашим мужем друзьями. Так вышло, понимаете...
Удава (падступаючы да Вінарскага блізка). У Вани были деньги, большие деньги! Он не мог умереть, не сказав, где они... Вы знаете, я по глазам вижу! На колени стану — скажите!
Вінарскі. Что за чушь... Оставьте меня в покое... Я ничего не знаю!
Хуценька ідзе па алеі, Удава не адстае.
Удава. Грех вам будет! Ведь это сьвятые деньги, они ради дочери копились, ёй нужна операция! Если вы знаете, где они, и молчите… Вы же... убиваете этим мою дочь! Вы же убийца!
Вінарскі рэзка спыняецца. Крычыць тонкім злым голасам:
— Замолчите! Я никого не убивал! Ни о ваших деньгах, ни о ваших проблемах я понятия не имею!
Удава. Имеете! Теперь я не сомневаюсь, что имеете! Прокляну вас, найду человека, который нашлёт на вас порчу…
Вінарскі ўцякае.

26
На выхадзе з могілак, каля варот, абапал дарожкі стаяць дзьве сьметніцы. Каля адной з іх — Вінарскі. Прыкурвае цыгарэту і рукі яго трымцяць.
На дарожцы нікога больш няма. Вінарскі азіраецца, раптам выцягвае з-пад курткі пакет. Трымае над сьметніцаю які міг, нібы вагаецца — кінуць?! Так і не расьціснуўшы пальцы, ціха стогне.
Ззаду нячутна падыходзіць Васіль.
Васіль (разьвязна). Што ж ты ўцёк, Вінарскі? Ня чуў хіба — цябе ж клікалі!
Вінарскі хавае пакет пад куртку, зашморгвае замок маланкі. Тады толькі паварочваецца. Васіль углядаецца ў яго, прысьвіствае:
— Ну ты даеш, Вінарскі! Што ж ты пастарэў так? Ты ж горш за Стэльмаха-нябожчыка выглядаеш! Ты што, калоцца стаў? Прызнайся, я нікому не скажу.
Вінарскі. Бессонница... Третью ночь спать не могу...
Васіль. А-а — вось калі адліліся табе мае сьлёзкі! Помніш мяне? Восьмая палата, трэцяе хірургічнае, ложак каля вакна?..
Вінарскі. Кажется, помню...
Васіль. Дай закурыць.
Вінарскі выцягвае цыгарэты, Васіль бесцырымонна забірае ўвесь пачак.
Васіль. Калі просяць закурыць, ніколі ня тыркайся, не даставай па адной, а разам з пачкам давай. У чужых кампаніях такія рэчы заўважаюцца, і могуць быць непрыемнасьці. Дзякую... На. (Аддае пачак.) Помніш, як мяне завуць?
Вінарскі. Василий, кажется?
Васіль. Гэта па-вашаму, па-нашаму — Васіль. Гаварыць вучыся. А цябе Яўген?
Вінарскі (з натугаю). Мы... разве на ты?
Васіль. Як хочаш. Няма ў нашай мове гэтага выканьня.
Вінарскі. Нет, нет — я не против!
Васіль. Ня супраць.
Вінарскі (пачырванеўшы). Ня супраць...
Васіль. Во, бачыш. І акцэнту няма — умеем, калі захочам! Так, Вінарскі, ты ж на памінкі ня йдзеш?
Вінарскі. Нет. А... ты?
Васіль. Прапаную памянуць сьветлай памяці Стэльмаха Івана Зьмітравіча ў адным месцы. Заадно і з табою трэба пагаварыць. Доўга чакаў я гэтага дня... Згодзен?
Вінарскі (зглынуўшы сьліну). Згодзен... Кстати, как нога?
Васіль. Нармалёва.

27
Васіль з Вінарскім, стоячы на задняй пляцоўцы, заціснутыя людзьмі, едуць у аўтобусе. Васіль пазірае ў вакно, думае аб нечым. Тады ціха, але так, што суседзі чуюць, зацягвае:
Ці помніш ты, Жана, шчасьлівы мамэнт,
Як граў раз на дудцы нябожчык Вінцэнт?..
Людзі робяць выгляд, што нічога ня чуюць. Толькі нейкая скручаная старая карга, выбіраючыся на прыпынку з аўтобуса, гучна і злосна кідае:
— Абнаглелі етыя бээнэфы — нічога ўжо не баяцца!
Васіль, не зьвяртаючы ні на кога ўвагі, пазірае ў вакно; праз пэўны час ізноў:
І лапці з-за сьпіны мае ты зьняла,
Анучы у Нёман памыць панясла...
У яго даволі прыемны голас.
Два падвыпітыя мужчыны, выходзячы:
Першы. Молодзец, парень, правильно! Пой — мы ў себя дома!
Другі (жартаўліва, з адабрэньнем). Словы перапішы!
Васіль пасьміхаецца ім у адказ.

28
Васіль з Вінарскім падымаюцца па прыступках да дзьвярэй кавярні “Тэатральная”, якая размешчаная1 ў прыгожым двухпавярховым невялікім доміку. З аднаго боку доміка над дахам — шпіль, з другога — купал.
Вінарскі. Василь, извини, это что: музей... или церковь?
Васіль. “Мутнае вока”.
Вінарскі. В смысле?
Васіль. Каля “Папараць-Кветкі” ёсьць “Сьвіное рыла”, у метро на плошчы Перамогі — “Шчыліна”... Ты што, ніколі не бываеш у такіх?
Вінарскі (вінавата). Нет.
Васіль цягне на сябе цяжкія дубовыя дзьверы.
Каля ўваходу ў залу сядзіць дзябёлая жанчына за столікам, на якім тэлефон.
Жанчына. А, паэта наш аб’явіўсь! Даўно не было!
Васіль. Паэзію сачыняў. Тамара працуе сёньня?
Жанчына. Не, Слава. (Ківаючы на Вінарскага). А што, таварыш ня будзе распранацца? Гардэроб працуе.
Васіль. Таварыш, ты распранацца ня будзеш?
Вінарскі (мацаючы пакунак пад курткаю). Нет, мы же недолго, как я понимаю?
Васіль (загадкава). Пабачым.

29
Невялікая зала рэстаранчыка поўная людзьмі. Музыка, гоман, звон шклянак, чарак і бакалаў; цыгарэтны дым над столікамі, засланымі абрусамі, такі, што і гэтыя столікі, і людзі за імі бачацца бы ў тумане.
Васіль з Вінарскім стаяць у парозе. Васіль акідвае ўсё гаспадарскім вокам. Відаць, што гэта яго стыхія, тут ён чалавек свой.
Голас з кутка:
— Васіль! Сюды!
З-за кутняга століка, дзе вакенца і разлапістая дэкаратыўная пальма, падняўся Сымон, і стаіць, шырока раскінуўшы рукі, нібы падрыхтаваўся для абдымкаў.
Васіль з Вінарскім падыходзяць. Васіль у абдымкі ня лезе, а абыякава працягвае руку.
Васіль. Прывітаньне.
Вінарскі робіць тое ж самае. Сымон затрымлівае яго руку ў сваёй.
Гэта чалавек гадоў пад шэсьцьдзясят, недзе роўня нябожчыку Стэльмаху. Касьцюмчык, кашуля ў белыя гарошынкі, дробны і маршчыністы твар пакрыты бурым загарам — нібы чалавек толькі што вярнуўся з паўднёвых пляжаў.
На стале — попелка, поўная недакуркаў, пустая гранёная шклянка і кавалачак хлеба на сурвэтцы.
Сымон (строга, спаважна). Маё прозьвішча, магчыма, мала аб чым вам скажа, бо я друкуюся пад псеўданімам... (Пасьля паўзы, з надзеяю). Можа, пазнаеце?
Вінарскі паціскае плячыма. Васіль тым часам выцягнуў з кішэні грошы і засяроджана пералічвае.
Васіль. Ды ніхто цябе ня ведае, а тым больш Вінарскі...
Сымон (усё не выпускаючы руку Вінарскага са сваёй). Празаік, публіцыст, паэт, эсэіст, крытык. Магу эпіграмы і пародыі. Сябра Саюза пісьменьнікаў Рэспублікі Беларусь.
Васіль. Ды не хваліся ты — усё адно ён нічога ні твайго, ні майго не чытаў.
Сымон (пакрыўджана). Магу паказаць пасьведчаньне!
Вінарскі. Нет, что вы, зачем — я вам верю!
Васіль, падлічыўшы нарэшце грошы, моўчкі кіруецца да стойкі.

СЫМОН

30
Сымон спрытна падсоўвае Вінарскаму крэсла.
Сымон (спаважна, нават строга). З кім маю гонар сядзець за адным столікам?
Вінарскі. З доктарам... хірургам.
Сымон (пстрыкнуўшы пальцам па шыі, жартуючы). Што ж, прыемна, калі і медыцына далучаецца да такой важнай справы, як культурны адпачынак!
Вінарскі крадком яшчэ раз зіркае на пустую шклянку і на кавалачак хлеба. Сымон заўважае.
Сымон. Так, так, самі бачыце — не ў пашане цяпер пісьменьнікі... Як не ў пашане і нашая родная беларуская мова, самая мілагучная з усіх славянскіх... (Строга). Ці вы ня згодны?
Вінарскі. Нет, что вы — полностью согласен! Так я всё понимаю, каждое слово, вот только практики разговорной нету...
Сымон. Бы той сабака?
Вінарскі. Не понял?..
Сымон. Ну, сабака ўсё разумее, толькі гаварыць ня можа. Не крыўдуйце, але гэта старая песьня. Ведаеце, чым мы, сьвядомыя, а гэта тое ж самае, што сапраўдныя — беларусы розьнімся ад вас, “всёпонимающих”, але “не разговаривающих”?
Вінарскі. Нет...
Сымон. Тым, што мы ўсе акрамя сваёй выдатна ведаем расейскую мову! Лавіце думку: мы дасканальна валодаем як мінімум дзьвюма мовамі, вы — усяго адной. І хваліцеся гэтым. Але што больш — два ці адзін? Дык хто разумова вышэйшы, у каго больш разьвіты інтэлект, у вас ці ў нас? Вы ж падаяце нас як ненармальных, як (...) – выбачайце за выраз, як “адмарозкаў”. Дзе логіка? Дзе справядлівасьць? Я ў вас пытаю!
Разгублены Вінарскі не пасьпявае адказаць, як зьяўляецца Васіль з графінчыкам гарэлкі, талеркаю бутэрбродаў, моўчкі ставіць усё на стол і йдзе назад да стойкі.

31
Сымон глядзіць на прынесенае з захапленьнем. Зусім нечакана ён натрапіў на дармовую выпіўку з закускаю. Ён падманьвае Вінарскага пальцам, і калі той нагінаецца, шэпча ў самае вуха:
— Васіль — во хто! Во сапраўдная зьмена нам, старым, вось будучыня нашага народу і нашай роднай літаратуры! Талент на мяжы з геніяльнасьцю. І я, хоць намнога старэйшы, але блізкі яму сябар...
Вінарскі (апусьціўшы галаву). У меня... у мяне тожэ быў намнога старэйшы чалавек, які шчытаў мяне сябрам... Толька што яго пахаранілі...
Сымон. Спачуваю. І хвалю за імкненьне авалодаць нашай моваю, самай мілагучнай... (Успамінае.) Казаў ужо! Вучыцеся — вы яшчэ малады, пытайце, калі што незразумела. Хто пытае, той не заблукае!
Ізноў вяртаецца Васіль, ставіць на столік пляшку мінералкі, фанты, пэпсі-колы.
Васіль (бухаючыся ў крэсла, Сымону). Табе. Я ж ведаю, ты без запівону ня можаш.
Сымон. Дзякую, дзякую, дарагі... Гэта ж колькі ня бачыліся, а не забыў — што значыць маладая памяць!
Хуценька разьлівае гарэлку па шклянках, устае, высока падымае руку са шклянкаю. З адданасьцю, з любоўю глядзіць на Васіля.
— Прапаную тост! Вып’ем за будучы гонар нашай роднай беларускай літаратуры...
Васіль. Перастань.
Сымон. Сьціпласьць — лішняя адзнака таленту. Тады — за хай жыве Беларусь!
Васіль падымаецца. Яны з Сымонам пазіраюць на Вінарскага. Той, перш не зразумеўшы, нарэшце здагадваецца і таксама ўскоквае.
Васіль. Жыве!
Вінарскі. Жыве...
Васіль з Сымонам выпіваюць да дна. Вінарскі — пару глыткоў і хоча паставіць шклянку, але Сымон перахоплівае яго руку.
Вінарскі. Я... ня спаў тры ночы, баюсь “акасець”...
Сымон (строга). За гэты тост п’юць да дна!
Вінарскі праз сілу выцэджвае гарэлку...
Сядаюць. Закусіўшы, Сымон:
— Як твая другая кніжка, Васіль?
Васіль (неахвотна, крывячыся, нібы яму баляць зубы). Якая кніжка... “Бабкі” трэба на кніжку...
Вінарскі незаўважна мацае пакунак пад курткаю.

32
Той жа столік. Усе ўтрох падпітыя, асабліва Вінарскі. Над столікам плавае цыгарэтны дым. Графін амаль пусты, бутэрброды зьедзеныя.
Вінарскі (у якога заплятаецца язык). Вы... неабыкнавенныя... правільна я кажу?
Сымон. Незвычайныя.
Вінарскі. Дзякую! Папраўляйце мяне, калі што ня так... Словам, незвычайныя людзі! Я ня бачыў такіх ніколі...
Сымон. На мітынгі трэба часьцей хадзіць, малады чалавек.
Вінарскі. Ды я думаў, туды прыдуркі розныя ходзяць... прасьціце...
Сымон. Выбачайце.
Вінарскі. Ой, выбачайце. Цяпер бачу — вы ж на некалькі галоў вышэй за ўсіх, бачу, што ня брэзгаваць...
Сымон. Пагарджаць.
Вінарскі. ...Не пагарджаць вамі трэба, а вучыцца ў вас, слухаць вас і... і...
Васіль (разьмяклы). Добра, добра... Я толькі хачу, Вінарскі, каб ты запомніў адну рэч. Ты думаеш, мы базарым па-беларуску і самі сабою ў гэты час любуемся? Ды мы нават не заўважаем гэтага! Мова для нас усяго толькі інструмент, і так і павінна быць. Хіба француз думае, на якой мове гаворыць? Пакуль не апыніцца за межамі Францыі ці не сутыкнецца з прадстаўніком іншай нацыі?
Сымон. Вось малайчына, праўду сказаў!
Вінарскі. Васіль, а дзе можна пачытаць твае... праізведенія?
Сымон. Творы.
Вінарскі. Ой, творы.
Васіль (неахвотна). Зайдзі ў любую кнігарню — стаіць кніжка...
Сымон хіхікае, але, успомніўшы, відаць, што ён “халяўшчык”, тушыць усьмешку.
Сымон (прытворна ўздыхнуўшы). Народ ня цэніць сваіх прарокаў. Мала купляецца беларускіх кніжак. А колісь ня так было, колісь і я гудзеў! Цяпер на ганарар магу купіць хіба пачак цыгарэт ды графін гэтай вось гадасьці, а некалі — паўмашыны! Уяўляеце?!
Васіль. Паўмашыны купіць, а паўмашыны прапіць?
Сымон (хіхікнуўшы падлізьліва). І такое бывала!

33
Тая ж карціна, толькі Сымон ляжыць галавой на століку — ці то сьпіць, ці то проста стаміўся і прылег адпачыць, а сам слухае з заплюшчанымі вачыма.
Васіль. ...Чатыры гады я чакаў гэтага, Вінарскі, чатыры гады ты ў мяне з пячонак не вылазіў! Як хацелася падпільнаваць цябе дзе-небудзь у цёмным кутку, перабіць табе нагу цаглінаю і хай бы ты апынуўся на маім месцы, у той самай палаце, дзе смурод, карты, п’яныя зэкі з нажамі і дактары, якім пляваць на ўсё!
Вінарскі. Васіль, дарагі, — прабач!
Цягнецца, каб пацалаваць Васіля, але падае на столік, на пустыя талеркі. Васіль ледзь пасьпявае падхапіць графін, у якім на дне яшчэ боўтаецца.
Васіль. Ды забыта ўсё... Я адыходлівы.
Ад шуму прачынаецца Сымон. Нейкі час глядзіць няўцямна на Вінарскага, тады на Васіля.
Сымон. А гэта хто, Васіль? Сябра твой?
Васіль. Сябра. Блізкі. Каб ня Стэльмах, якога мы толькі што пахавалі, гэты сябра мяне самога ў магілу зьвёў бы.
Вінарскі. Прабач!
Васіль разьлівае рэшткі гарэлкі па шклянках.
Васіль. Ня будзем чокацца. За сьветлую памяць Стэльмаха Івана Зьмітравіча!
Выпіваюць, усе утрох апускаюць галовы.
Сымон (уздыхнуўшы). Жывым трэба думаць пра жывое... (Пстрыкае пальцам па пустым графіне.) Як бы яшчэ, га, Васіль?
Васіль. Схадзі ды купі. Прывык на “халяву”.
І без таго чырвоны твар Сымона раптам яшчэ больш пацямнеў. Стары падхопліваецца і крычыць на ўсю залу:
— Сынок! Каго ўпікаеш?! Мяне, заслужанага?! Ты што ж – думаеш, напісаў пару бяздарных вершаў, якіх ніхто не чытаў, нават вось — сябар твой не чытаў, і стаў пісьменьнікам?! Многа на сябе бярэш!
Нават не кіўнуўшы на разьвітаньне, абураны, сыходзіць. Але ў дзьвярах спыняецца, бы чакае чагось. Ад аднаго са столікаў яго паклікалі:
— Эй, письменник, иди к нам, “сотку” потянешь!
Стары ахвотна кіруецца туды; неўзабаве адтуль чуецца яго пакрыўджаны голас.
Васіль аніяк на гэта не рэагуе, толькі ўсё пазірае на свой гадзіньнік — вялікі, прыгожы, з бранзалетам.
Васіль. Я зараз.
Вінарскі бачыць, як ён каля стойкі просіць аб нечым бармена. Той адмоўна хітае галавою. Затым паказвае, каб Васіль зайшоў за стойку. Абодва зьнікаюць у падсобцы. Хутка Васіль ужо нясе да століка знаёмы набор: графін гарэлкі, бутэрброды, пепсі-колу...
Убачыўшы гэта, Сымон як ні ў чым ні бывала вяртаецца назад, сядае на сваё месца. Васіль моўчкі разьлівае ў тры шклянкі, падсоўвае старому бутэрброд на талерачцы.
Сымон (вінавата). Не крыўдуй ты, хлопча, на старога... У мяне літаратурны нюх, і я табе пры ўсіх скажу — ты будучы наш гонар... Э-э, ану пакажы! Дзе гадзіньнік?
Васіль моўчкі крывіцца.
Сымон. Як не любіць такога чалавека! Нічога для сяброў не пашкадуе!
Васіль (зацягвае нягучна). Ці помніш ты, Жана, шчасьлівы мамэнт...
Сымон. Як граў раз на дудцы нябожчык Вінцэнт!
Вінарскі ўсё лезе да Васіля цалавацца. На вачах ў яго — п’яныя сьлёзы.
Вінарскі. Васіль, сябра!.. Для мяне... гадзіньніка не пашкадваў! (Заліваецца пяным сьмехам.) А ў мяне даляраў поўная запазуха... Ня верыце? (Шэпча.) Я чалавека ўбіў! І забраў яго грошы...
Сымон. Памылкі доктара хавае зямля.
Вінарскі. Ды я не пра тое!
Але замаўкае, сядзіць згорблены.
Васіль. Што гадзіньнік? Гадзіньнікі былі і яшчэ будуць. Гэта не галоўнае.
Сымон. Галоўнае — гэта душа.
Васіль. А што такое душа?
Сымон. Душа — гэта камень.
Васіль. А ты як думаеш, Вінарскі?
Вінарскі (праз пяныя сьлёзы). Ня знаю!
Васіль. Душа — гэта штосьці супрацьлеглае, адваротнае розуму і логі­цы. Гэта тое, што па-расейску называецца совесьць.
Сымон. Сумленьне.
Васіль. Сумленьне — мякчэй, бліжэй да дабрыні, шчырасьці, а совесьць — тое, што трэба; дарэчы, у нас гэтаму слову ўвогуле няма адпаведніка, як няма яго ні ў ангельскай, ні ў нямецкай, ні ў французскай мовах – лішні доказ нашай еўрапейскасьці! Дык вось: тлумачу, што душа — совесьць — адваротная розуму на канкрэтным прыкладзе. Ты знаходзіш партманет, у якім мае грошы і мае дакументы, так? Розум і логіка скажуць табе, што грошы трэба прысвоіць, а дакументы выкінуць у сьметнік, альбо проста зьнішчыць. Совесьць скажа, што трэба аддаць мне ўсё. Пачынаецца раздваеньне, гайданьне з боку ў бок. Розум гайдане ў адзін бок, совесьць — у другі. Вось амплітуда гайданьня — велічыня размаху гэтага маятніка — і ёсьць совесьць. У адных гэты маятнік за ўсё жыцьцё можа нават не зварухнуцца, у іншых...
Сымон (пазяхнуўшы). Помню, малога ўзяла мяне матка неяк у горад, і я знайшоў на вуліцы кашалёк. Новенькі, пахучы... Ад шчасьця ледзь сэрца з грудзей ня выскачыла! Гляджу — а там пуста. Зрэшты, і пусты згадзіўся: доўга служыў мне верай і праўдаю!
Вінарскі падымае на яго мутныя, заплаканыя вочы.
Вінарскі. І дзе потым кашалёк дзеўся?
Сымон. Згубіў. Але з грашыма! Такая ўжо наша беларуская доля — знаходзіць пустое, а губляць поўнае.

34
Карціна мяняецца. Ужо Вінарскі сьпіць, упаўшы галавою на столік. Васіль з Сымонам нетаропка гутараць — гарэлка нібы згубіла над імі сваю сілу.
Васіль. ...Не душа, і не гадзіньнікі — а любоў да Айчыны і каханьне да жанчыны, вось што галоўнае!
Вінарскі (з цяжкасьцю адрываючы ад століка галаву). Залатыя словы!
Васіль. Вінарскі, ты (...) калі-небудзь прастытутку?
Вінарскі ківае.
Сымон. Я (...)!
Васіль. А вось я — ніколі. Я разумею, што гэта гразь, пошасьць... Але сябры мае, я ўсё ж — творчая натура! Мне ўсяго хочацца паспытаць ў гэтым жыцьці! То хочацца быць жанатым паважаным чалавекам, бізьнесмэнам, з кватэраю, “мэрсам”, з магчымасьцю адпачынку на Канарах — каб усе зайздросьцілі; то праз міг — жабраком, гнаным бомжам, ад якога ўсе адварочваюцца, але ў якога на душы — ціха і спакойна... У мяне ёсьць нявеста — такая дзяўчынка цудоўная, якія, можа, раз у сто гадоў нараджаюцца, мне яе Бог паслаў...
Вінарскіспомніўшы). Міла?
Васіль. Адкуль ведаеш? А, забыўся — вы ж са Стэльмахам працавалі разам... Чаму я, Вінарскі, і ня помшчу табе — так атрымалася, што праз тваё сьвінства я пазнаёміўся са Стэльмахам, а потым і з яго дачкою. Міла — цуд, гэта чыстае нявіннае дзіцё... Але ізноў паўтаруся — мая дурная натура хоча ўсяго паспрабаваць!
Вінарскі. Напрыклад, прастытуткі?
Васіль. Так, прастытуткі! З аднаго боку — чыстая, сьветлая Міла, з другога — якаясь цынічная распусная самка...
Сымон. Дастаеўшчына...
Васіль. Ня ведаю, што гэта, але калі такая дрэнь пасялілася і жыве ў мяне ў душы, як я магу ажаніцца з тою ж Мілаю? Жаніцца я павінен чысты — у тым плане, што ўсяго паспрабую, буду ведаць, што па чым і буду ўпэўнены, што ў бруд мяне больш не пацягне.
Сымон. Фрэйдызм!
Вінарскі (раптам, ні з таго ні з сяго). Ці помніш ты, Жана, шчасьлівы мамэнт...
Сымон. Як граў раз на дудцы нябожчык Вінцэнт!
Вінарскі. Як лёгка з вамі, здорава — дзякую, сябры, што зацягнулі сюды...
Васіль. Ажыў? Дык што, хіба яшчэ зьбегаць узяць графінчык...
Сымон. Вось мудрая прапанова!
І, калі Васіль накіроўваецца да стойкі, крычыць усьлед:
— На таксоўку не забудзь узяць!

35
Прыпынак таксі. Сымон з Васілём трымаюць пад рукі напаўпрытомнага Вінарскага.
Вінарскі (ледзь варушачы вуснамі). ...Васіль, я аддам табе ўсё... Выдасі кніжку, гадзіньнік выкупіш... З Мілаю пажэнішся... А хочаш — можаш не аддаваць Міле, сабе забяры...
Васіль. Добра, добра.
Вінарскі. Зараз жа і аддам... Ды адпусьціце мяне, рукі ж занятыя!..
Вырываецца, яго не пускаюць. Падрульвае таксоўка. Сымон разьвітваецца і, хістаючыся, ідзе да метро. Васіль з Вінарскім бухаюцца на задняе сядзеньне.
Васіль. Куды ехаць?
Вінарскі. У гэтую... як яе... Вясьнянку!
Васіль. Па дарозе.

36
Вінарскі сьпіць, адкінуўшыся на сядзеньне.
Васіль (раскатурхваючы яго). Прыехалі, дохтур! Чуеш? Які ў цябе дом?
Вінарскі не рэагуе. Васіль залазіць яму за пазуху, шнырыць па ўнутраных кішэнях. Выцягвае пашпарт.
Васіль (таксісту). Уключы сьвятло... Так, дзевятнаццаты дом. Я ведаю — гэта каля гастранома. Цяпер налева!.. (Кладзе назад пашпарт.)
Павіляўшы крыху па цёмных завулачках, таксоўка спыняецца каля дома Вінарскага. Васіль расчыняе дзьверцы і сілком выцягвае з машыны Вінарскага. Той, паазіраўшыся, пакрысе разумее, дзе ён.
Васіль. Ну, што — правесьці да дзьвярэй, ці сам дойдзеш?
Вінарскі. Сам! Васіль... ты класны, клёвы хлопец! Дзякуй табе за ўсё!..
Васіль. Добра, добра.
Сядае ў таксоўку. Вінарскі раптам ляпае сябе па жываце — пакунак на месцы.
Вінарскі. ...Тваю маць, я што — не аддаў?!
Ён кідаецца да машыны і пачынае барабаніць у заднія дзьверцы. Васіль апускае шкло. Вінарскі кідае яму на калені пакунак, заварочваецца і йдзе ў пад’езд.
Васіль. Забяры назад, начорта мне тут...
Вінарскі, стукнуўшыся плячом аб дзьверы, зьнікае ў пад’езьдзе.
Васіль. Прыдурак... Паехалі, тут побач!

ЖАНА

37
Пранізьлівы тэлефонны званок. Васіль нацягвае на галаву падушку. Тэлефон не сьціхае. Васіль шпурляе на падлогу падушку. Выходзіць на кухню аднапакаёўкі, адчыняе халадзільнік. Тэлефон звоніць. У халадзільніку пуста. Васіль адкрывае кран, нагнуўшыся, прагна п’е. Тэлефон не ўнімаецца.
Нарэшце Васіль бярэ трубку.
Васіль (хрыпатым, чужым голасам). Алё!
Жаночы голас. Когда вы думаете платить за квартиру?!
Васіль. Добрай раніцы, па-першае. Заплачу... аванс вось-вось абяцалі.
Жаночы голас. Я вам верю в последний раз! На водку так хватает...
Гудкі ў трубцы. Васіль пазяхае, разьмінаецца. Глядзіць на гадзіньнік на стале і прысьвіствае:
— Што, дванаццаць гадзінаў?!
Кідаецца ў пакой. На крэсьле, на падлозе валяецца адзеньне. Васіль ліхаманкава пачынае шнырыць па кішэнях, выварочваць іх. У кішэнях пуста.
— Гадзіньнік... Дурань чортаў, трэба мне быў той Вінарскі!..
Ідзе зноў на кухню. Набірае нумар.
Васіль. Алё, Тамара? А, Слава, гэта ты? Слухай, што мы там рабілі ўчора? Нічога ня помню!
Голас бармэна. Гуляли, как всегда.
Васіль. Я што-небудзь “адмачыў”?
Голас бармэна. Нет, нормально. Кстати, часы свои можешь не искать — их у нас уже нету. Три графина водки, закусон, плюс такси...
Васіль. Ну, і ўсё! (Кідае трубку.)

38
Васіль, паголены, вымыты, выціраючыся ручніком, выходзіць з ванны. Ідзе ў пакой, апранаецца ва ўчарашні касьцюм, павязвае гальштук... Раптам заўважае на падлозе пакет. Адкідвае нагою, затым нагінаецца і падбірае.
Пранізьлівы званок. Васіль выбягае на кухню з пакетам пад пахаю, хапае трубку.
Голас Сымона. Жывы?
Васіль. А, прывітаньне! Напалову...
Голас Сымона. Тое ж самае... Можа, сустрэнемся?
Васіль. Толку. Гадзіньнік прапілі ўчора, цяпер я ў прамым сэнсе — голы Вася... А, слухай, ты ня помніш, гэты Вінарскі нічога мне ўчора не перадаваў?
Голас Сымона. Не, здаецца.
Васіль. Стоп, сам успомніў! Дзевятнаццаты дом, кватэра... кватэра, здаецца... сорак восем, я ж пашпарт ягоны глядзеў... Падвёз яго пад самы пад’езд, помню, пакет нейкі ён забыўся...
Голас Сымона. І што, ў цябе гэты пакет?
Васіль. Ну.
Голас Сымона. А вы блізка дзе жывеце?
Васіль. Ды побач, у Вясьнянцы.
Голас Сымона. Дык зайдзі да яго, нібыта аддаць. Калі ён не сьвіньня, дык праставіць — ён жа ні капейкі ўчора ні за што не плаціў.
Васіль. А гэта ідэя... Дом дзевятнаццаць, кватэра сорак восем... Проста жах нейкі — як галава ня варыць нічога!

39
Васіль, унурыўшыся, з пакетам пад пахаю падыходзіць да ўніверсаму. Збоку, каля прыступак — купка людзей з плакатамі, з бел-чырвона-белымі сьцягамі. Васіль не заўважае іх. Заходзіць ва ўніверсам, адразу кіруецца ў кафетэрый. Кафетэрый даволі вялікі, людзей многа: хто п’е каву, хто есьць марожанае... Васіль прыглядаецца да тых, хто жлукціць з бутэлек піва. Знаёмых няма. Васіль, стараючыся быць разьвязным, падыходзіць да прадаўшчыцы.
Васіль. Анечка, ня дай загінуць беднаму беларусу... Можна пляшку піва напавер?
Аня. Пераб’ешся! За ранейшае заплаці!
Васіль пакорліва адыходзіць.
Аня. Эй, хадзі сюды. На, халодненькае...
Дастае з лядоўні піва, адкаркоўвае. Васіль прагна прыпадае да рыльца, п’е.
Аня глядзіць на яго са спачуваньнем.
Аня. Такі малады, красівы хлопец, культурны, па-беларуску гаворыш, кніжкі пішаш... Універсітэт скончыў, на такой чыстай рабоце работаеш... Нашто табе гэтыя п’яніцы, нашто табе гэтае піва? Матка, нябось, ня ведае, чым ты тут займаешся...
Васіль. Не чытай мне маралі. Я п’ю, а ты пазірай.
Аддае пустую пляшку і зьбіраецца выходзіць.
Голас Жаны. Поэт!
Васіль рэзка азіраецца. Жана з Сяброўкаю п’юць каву за стойкаю. Абое высокія, статныя, у кароткіх спаднічках. Твар у Васіля сьвятлее, ён падыходзіць да дзяўчат.
Васіль. Прывітаньне, Жана! А я цябе ўспамінаў учора — доўга жыць будзеш!
Жана. Спасибо. Кофе хочешь?
Васіль. Не, каваю галавы не абдурыш.
Сяброўка слухае, разявіўшы рот.
Сяброўка (прыскае сьмехам). Ну, Жан, ты даёшь! Я и не знала, что ты с националистами знакома! Так что, скоро БНФ обслуживать начнём?
Жана. Дура, это же Василь, поэт, книгу мне подарил!
Сяброўка. Правда? А как вы познакомились?
Васіль. У ложку.
Жана. Что ты врёшь, дурак! Здесь, в этом кафетерии и познакомились. У него на пиво не было, стрельнул у меня, на другой день отдал, и книгу подарил...
Сяброўка. А мне подари, пожалуйста!
Жана. Нет! Это мой поэт, и моя книга!
Яна стаіць тварам да вітрыны. Раптам Жана паказвае пальцам:
— Смотрите, смотрите, что там такое на улице!

40
Васіль з дзяўчатамі выбягаюць на ганак.
Купка людзей разраслася да добрага натоўпу — чалавек пад дзьвесьце. Натоўп калываецца з боку ў бок, чуваць крыкі; у цэнтры ўжо нейкая бойка, кідаюцца ў вочы міліцэйскія фуражкі...
На ганку, як і заўсёды ў такіх выпадках, многа разявак. Пацягваючы піва, стаяць, назіраюць за ўсім зьверху.
Крыкі з натоўпу:
— Сьцяг, сьцяг рвуць!
— Гэта ж сьвяты сьцяг, дэбілы!
— Рукі прэч!
І вісклівы, істэрычны голас нейкай жанчыны з натоўпу:
— Біце, біце іх, хлопчыкі, біце іх, саколікі! (Да разявак.) Чаго ж вы глядзіце, людзі?! Беларусы вы, ці хто?!
Васіль. На, патрымай!
Піхае Жане ў рукі пакет, зьбягае з прыступак і кідаецца ў самую гушчу натоўпу.
Сяброўка. Идем отсюда!
Жана. Давай посмотрим, интересно же!
Спускаецца па прыступках ніжэй.

41
Раптоўна вырульваюць з завулка і спыняюцца каля ўніверсама “пазік” і “Ікарус”, з іх выскокваюць і строяцца ў шыхты амапаўцы з дубінкамі, шчытамі і ў шлемах.
Галасы з натоўпу:
— Мачы амон!
— Не давай строіцца!!
Натоўп рассыпаецца. Каля сотні мужчын кідаюцца з голымі рукамі на амапаўцаў, ламаючы шыхты. Завязваецца бойка, у якой перавага на баку амапа. Людзей пачынаюць адцясьняць да прыступак.
Адзін з разявак на ганку, здаравенны бамбіза, раптам з усяго маху кідае ў сьцяну ўніверсама парожнюю пляшку з-пад піва, і яна разьбіваецца з гукам бомбы. Закасваючы рукавы, бамбіза зьбягае ўніз з крыкам:
— Да что же мы, (...), не скрутим этих ментяр поганых?! Мы же на своей земле, ребята!
Некалькі чалавек кідаюцца за ім. Гэтай нечаканай падмогі хапае, каб шыхты амапаўцаў прыйшлі ў беспарадак. З радаснымі крыкамі натоўп адцясьняе іх ад прыступак і гоніць да аўтобусаў.
— А теперь грузитесь — и на вокзал!
— Чамадан — вакзал — Расія!!!

42
Жану закруціла, заціснула ў натоўпе. Яна спрабуе і ніяк ня можа выбрацца. Разам з натоўпам яе то кідае ўперад, калі адцясьняюць амапаўцаў, то назад — калі наступае амап.
Хтосьці штурхае яе ў сьпіну. Яна падае, на яе падае чалавек з фанерным плакатам. Край плаката распорвае цэлафанавы пакет... і з яго выпадае пакунак з далярамі.
Жана перш нямее, тады грудзьмі і жыватом падае на пакунак. Лежачы, дрыготкімі рукамі адчыняе сумачку, ліхаманкава запіхвае туды пакунак, дастае з пакета і перакладае ў сумачку яшчэ адзін... Пусты пакет адпіхвае прэч...
Нейкі мужчына дапамагае ёй падняцца. Задыханая, са зьбітымі валасамі, спалоханая і ўзбуджаная Жана моцна прыціскае да грудзей сумачку. Цяпер у яе толькі адна мэта: неяк выбрацца адсюль.
У гэты момант чыясь моцная рука хапае яе і літаральна вырывае з натоўпу. Гэта Васіль. Ён цяжка дыхае, у яго зьбіты гальштук, левая рука ў крыві і расьсечаная губа.
Васіль. Ліняем адсюль, хутчэй! Зараз хапун пачнецца — вунь, глядзі!
Да ўніверсама пад’язджаюць яшчэ два “пазікі”, поўныя амапаўцаў.
Васіль з дзяўчынаю зьнікаюць у дварах.

43
Жана не выпускае Васілёвай рукі. На хаду яна аж хінецца да яго.
Жана (нібы толькі цяпер заўважыла). Подожди — да у тебя кровь! На, возьмі платок!
Васіль. Лухта... (Залізвае руку, прыкладае працягнутую Жанаю насоўку.)
Яны спыняюцца ў нейкім дворыку — ціхім, атуленым плакучымі вербамі.
Васіль. Затое і я яму замачыў добра...
З-пад пінжака выцягвае засунутую за пояс міліцэйскую дубінку.
— Трафей!
Размахнуўшыся, далёка шпурляе яе.
Жана. Как тебе это ўдалось? Да ты же герой просто... Василь, знаешь что? Я здесь живу, в соседнем доме! Идем ко мне, хоть раны ёдом смажу, перебинтую!
Васіль. Ды лухта гэта. Драпіны...
Жана. Идем, я одна дома.
Нейкі час моўчкі глядзяць адно на аднога. Васіль густа чырванее. Жана раптам ускрыквае.
Васіль. Што такое?
Жана ( азіраючыся). Пакет! Пакета нету — или вырвали, или потеряла! Идём назад!
Васіль. Да хер з ім, прабач. Усё адно гэта ня мой, я нават ня ведаю, што там было.
Жана. Ты... серьёзно?
Васіль. А што такое?
Жана. Я... в том смысьле, что если чужой, тогда тем более нужно вернуться, поискать... Да я сама сбегаю, жди меня здесь!
Васіль (утрымлівае яе). Жана, не рабі глупства, цябе там самую першую ў “варанок” укінуць, яны любяць прыгожых дзяўчат ... Добра, пайшлі да цябе!
Ён адымае ад рукі насоўку — яна ўся ў крыві.
Жана. Ой, бедненький мой... Идем скорее!

44
На лавачцы каля пад’езду Жанінага дома — Сяброўка. Убачыўшы Жану з Васілём, падхопліваецца.
Сяброўка. Какой ужас! Что там делается сейчас!
Жана. Василь, подожди, пожалуйста...
Бярэ Сяброўку пад локаць, адводзіць убок.
Жана. Слушай, я не смогу поехать... Дела.
Сяброўка (хіхікнуўшы). Ой, Жанка, смотри, не играй с огнём! Если узнают...
Жана. А как узнают? Ты же не заложишь, надеюсь?
Сяброўка. За кого ты меня принимаешь? (Азіраецца на Васіля, шэпча.) А что он, при бабках? Или... по любви?
Жана. Извини, это не твоё собачье дело.
Вяртаецца да Васіля, абое зьнікаюць у пад’езьдзе.
Сяброўка глядзіць ім усьлед.

45
Каля ўніверсама ўсё скончылася. Невялікімі купкамі сям-там стаяць людзі, ціха перагаворваюцца, абмяркоўваюць штось. Скрозь — абрыўкі плакатаў, іншыя сьляды нядаўняга “пабоішча”...
Сяброўка падыходзіць да таксафона. Устаўляе картку, але нумар набраць не пасьпявае — азіраецца на нейкі шум.
Чацьвёра амапаўцаў валакуць да “уазіка” таго самага мужчыну, які за­клікаў “скруціць мяньцяраў паганых”. Цяпер галава яго ў крыві, ногі ў красоўках бязвольна цягнуцца па тратуары.
Сяброўка, адвярнуўшыся, набірае нумар.
— Ало, это я. Жанка не приедет... Что? Подпольно принимать начала... Только чур меня не сьветить!..

46
Стол на кухні, застаўлены ежаю. Вінегрэт, салаты, смажаная кура, ваза з вінаградам, персікамі, абрыкосамі, вэнджаны лешч, дзьве пляшкі халоднага піва, шампанскае, віно, гарэлка.
Васіль, разамлелы, з перавязанаю рукою, сядзіць і курыць. Жана — насупраць, ня зводзіць з яго вачэй.
Жана. Ну, поешь чего-нибудь! Неужели не вкусно?
Васіль. Жанка, усё цудоўна... Во, цяпер само цэ, як хахлы кажуць! А здорава, што мяне сёньня ў гэты магазін занесла, і мы сустрэліся. Не паверыш — учора цалюткі дзень толькі пра цябе і згадваў!
Жана. Спасибо... Не хочешь есть — тогда выпей ещё!
Васіль. Вось гэта “с нашим удовольствием”, як вы, маскалі, кажаце.
Жана (жартаўліва ківае яму пальцам). Тоже мне, маскальку нашёл! Я белоруска, может быть, ещё похлеще тебя!
Пакуль Васіль налівае сам сабе і выпівае, дзяўчына выходзіць у пакой. Выцягвае з сумачкі дзьве “цагліны” даляраў, разгортвае хрусткі цэлафан, дастае некалькі купюраў, разгладжвае, глядзіць на сьвятло. Купюры са­праўдныя. Жана хавае “цагліны” ў сумачку. Павесялелая, падыходзіць да высокай шафы з люстэркам, аглядае сама сябе. Затым хутка распранаецца: здымае кароткую спаднічку, трусікі, станік... Любуецца на сябе голую, затым апранаецца ў халацік і вяртаецца на кухню.
Жана. Ну, что? Не скучал здесь без меня?
Васіль (добра пахмелены). Ці помніш ты, Жана, шчасьлівы мамэнт?.. Трэба ж — цэлы дзень учора ў галаве круцілася, каб сягоньня спраўдзіцца!
Жана з сарамлівай усьмешкаю на тварыку моўчкі сядае яму на калені.
Ашалелы, ахмялелы хлопец прагна цалуе яе і запускае руку пад халацік...
Жана (шэпча). Стихотворение мне посьвятишь?
Васіль. Жана... Жана!..

47
Васіль з перабінтавай рукою падыходзіць да таго самага таксафона каля ўнівермага, з якога званіла Жаніна сяброўка. На твары ў яго ўсьмешка, якая бывае альбо ў п’яных, альбо ў прыдуркаватых. Ён мармыча сабе пад нос:
— Ці помніш ты, Жана...
Устаўляе картку, набірае нумар. Твар яго робіцца сур’ёзны і вінаваты, бы ў пабітага сабакі.
— Алё, Міла? Мілачка, я разумею, што я сьвіньня, але ўчора я ня змог у вас быць... Можна, я цяпер прыеду? Усё, цалую, да сустрэчы!
Кідае трубку, раптам хапаецца за кішэні.
— Прыеду!.. На чым — на палцы бокам?!
На яго зьдзіўленьне рука выцягвае з кішэні некалькі купюр беларускіх грошай.
Васіль чырванее.
— Ну, Жана... Ну, дажыўся...
Перш робіць рух, каб зараз жа пабегчы і аддаць гэтыя грошы. Затым махае рукою — маўляў, “усё нармалёва”. Пасьвістваючы, кіруецца на блізкую стаянку таксі.

48
Жана пасьля ванны, з мокрымі валасамі, закручаная ў вялікі ручнік, бярэ тэлефонную трубку.
— Алё, Женька? Как хорошо, что ты дома! Никуда не уходи — я сейчас к тебе приду. Да, это очень важно. И для меня, и для тебя!
Жана з пакетам ў руцэ выходзіць з пад’езду і хутка крочыць па тратуа­ры. Мінае цёмна-сінюю “аўдзі”, на якую не зьвяртае ўвагі.
Голас у машыне па радыётэлефоне.
— ...Да, да, вышла. Пасём.
Машына на малой хуткасьці кранаецца сьледам за Жанаю.

49
Званок у дзьверы. Маці Вінарскага адчыняе, на парозе — Жана.
Жана. Можно войти?
Маці. Нашто ён табе? Яго і дома... няма!
У пярэднюю выходзіць Вінарскі.
— Ну, что тут ещё? Заходи, Жанка.
Маці, незадаволена штосьці буркаючы пад нос, зьнікае.
Жана скідвае туфелькі, босая, прасьлізвае ў пакой сьледам за Вінарскім.
Вінарскі. Садись... А я тебя видел недавно, около “Юбилейки”.
Жана. Перестань, давай лучше о хорошем... (Сьмяецца. Сядае ў крэсла, на каленях — пакет.)
Вінарскі пазірае на гадзіньнік.
Жана. Спешишь?
Вінарскі. Да, если честно... В ночную сегодня...
Жана. Можешь не спешить. Женя, выслушай, только внимательно и не перебивая... У меня деловое предложение. Я же знаю — ты мечтаешь слинять из Беларуси, и правильно сделаешь! Торчать в этой (...) стране — себя не уважать... Женька, помоги мне, хоть бы на первых порах!
Вінарскі. Каким образом?
Жана. Я ведь тоже живой человек, и чувствую, что жизнь уходит! Я тоже, может быть, хочу слинять отсюда! Но боюсь, что одна пропаду. Давай оформим фиктивный брак, выедем отсюда типа семьёй, а там разойдемся!
Вінарскі. Как ты себе это представляешь?
Жана. Элементарно: просто пойти в загс, сунуть взятку, нас завтра же распишут! У тебя, ты рассказывал, есть знакомые за бугром — имея деньги, не пропадём! Женька, помоги мне вырваться, я тебе всю жизнь благодарна буду, молиться буду на тебя!
Вінарскі (паціраючы лоб). Жанна... видишь ли, изменилось кое-что... Я вчера с такими людьми познакомился!.. Вот... Такая ли (...) у нас страна? Нужно ли уезжать?
Жана. Ты в своём уме? Да что вобще с тобой творится в посьледнее время?!
Вінарскі (усё паціраючы лоб). Вот именно...
Жана. Перестань! Распишемся, объединим деньги — не знаю, сколько у тебя, а у меня достаточно. Я всё просчитала! Вот, лучше смотри сюда...
Жана кладзе на часопісны столік пакет і выцягвае з яго дзьве “цагліны” даляраў.
Вінарскі ўскрыквае, бялее і адхінаецца ад століка.
Вінарскі. Откуда... у тебя... это?!
Жана (не разумеючы нічога). Оттуда! Какая разница — заработала!
Вінарскі (ня гледзячы на яе, адвярнуўшыся). Жанна, уходи немедленно! Пожалуйста!
Жана слупянее. Затым усхоплівацца, кідае “цагліны” ў пакет. Выбягаю­чы з пакоя, кідае злосна:
— Придурок! Ты ещё пожалеешь!

50
На вуліцы ваўсю пляжыць дождж. Вечаровыя прыцемкі. Жана, пры­ціскаючы да грудзей пакет, хутка ідзе па вуліцы. Наперадзе стаіць “аўдзі”.
Калі дзяўчына параўноўваецца з ёю, дзьверцы машыны нечакана расчыняюцца, адтуль выскокваюць двое мужчынаў, хапаюць Жану пад рукі і ўцягваюць у салон.
Жана (адбіваючыся). Вы что, совсем нюх потеряли?! Вы Жору знаете?!
Адказам ёй гучная аплявуха.
Задыхнуўшыся ад болю і крыўды, дзяўчына, аднак, амаль не супраціў­ляецца, калі ў яе вырываюць з рук пакет.
Мужчына за рулём, павярнуўшы галаву:
— Ну, как там?
Другі, з рукамі ў наколках, выцягнуўшы з пакета даляры, прысьвіствае:
— Не хило!..
“Аўдзі” кранаецца, праязджае якіх метраў трыццаць, затым прытарможвае, і Жану выкідваюць з машыны.
Няшчасная, прыніжаная, дзяўчына плача і не саромеецца сьлёз. Затым кідаецца да бліжэйшага таксафона.
— Алё, девушка! — крычыць яна ў трубку так, што жанчына, якая праходзіць побач, спалохана адхістваецца. — Девушка, сообщение на пейджер1, побыстрее!..

УДАВА

51
Вечар. На скрыжаваньні вуліц Якубоўскага і Адзінцова стаяць лоб у лоб дзьве машыны з запаленымі фарамі: цёмна-сіняя “аўдзі” і чырвоная “бмв”.
Трое мужчынаў выйшлі з “аўдзі”, пераселі ў “бмв”. Затым ужо шэсьць мужчынаў — усе нейкія падобныя, як блізьняты, у спартыўных касьцюмах, коратка паддстрыжаныя — выйшлі з “бмв” і пераселі ў “аўдзі”...
Раптам з машыны данёсься жаласьлівы крык, і сьледам чыйсьці ўладны голас крыкнуў:
— Ну — всё, ещё?!
Другі голас, спалохана:
— Всё!
Адразу ж хуценька расьселіся па машынах, і тыя адна за адной рванулі ў напрамку цэнтра гораду...

52
Вінарскі ў белым халаце выходзіць з кабінету і ледзь не налятае на двух: высокага, у якога рукі ў наколках, і маленькага, крэпенькага, коратка падстрыжанага, з невялікай бародкаю.
Яны заступаюць Вінарскаму дарогу.
Высокі. Доктор, слушай сюда... (Пазнае Вінарскага.) А, старый знакомый! Помнишь, я лежал здесь у вас когда-то?
Вінарскі. Я вас слушаю.
Высокі. А где этот ваш, хирург? Ну, пожилой такой?
Вінарскі. Умер.
Высокі пераглядваецца з нізенькім. Потым бярэ Вінарскага за локаць і адводзіць убок, хоць на калідоры і так пуста.
Высокі. Так, парень. Сейчас ты, ни о чем не спрашивая, сделаешь нам одно дело. Мы, само сабой, в долгу не останемся. Там, около приемной, в машине, человек — нужно посмотреть.
Вінарскі. Что с ним?
Высокі. Ножевое ранение. Неизвестные напали, ночь, темно, никого не запомнил, понимаешь?
Вінарскі. Такие дела все фиксируются. Так что через приёмный покой, пожалуйста!
Хоча прайсьці, але на плячо яму кладзецца моцная рука невысокага і моцнага.
Высокі. Винарский, тебе же понятно сказали. Никаких фиксаций, никакой милиции. Ты сделаешь всё, что в таких случаях делается, а нужно будет, положишь его в лучшую палату, ещё и нянечку круглосуточно приставишь. Повторяю — мы в долгу не останемся! Как не останемся в долгу и тогда, если ты надумаешь херню пороть.
Вінарскі (праз паўзу). Хорошо, несите...

53
Перавязачная. На стале, залітым яркім сьвятлом, ляжыць хворы і гучна, жаласьліва стогне.
Вінарскі ў халаце, у белай шапачцы, з марлевай павязкаю на твары схіліўся над ім. Побач, каля шклянога століка, на якім інструменты і слоікі з ватнымі тампонамі, — медсястра. Яна мала што разумее: пераводзіць вялікія ад зьдзіву вочы то на Вінарскага, то на двух у спартыўных касьцюмах, якія сьмірненька сядзяць на кушэтцы каля дзьвярэй.
Хворы. Доктор, я умру?!
Вінарскі. Новокаин!
Сястра набірае ў шпрыц замарозку, Вінарскі робіць укол.
Хворы. Доктор, умоляю, скажите! Ведь это не опасно? Я заплачу вам любые деньги, доктор, лишь бы жить!..
Вінарскі (ледзь стрымліваючыся ад злосьці). Помолчите вы наконец! У вас детская царапина!
Хворы. О-о, доктор!..

54
Вінарскі накладае швы, абшчыквае канцы нітак, густа змазвае рану ёдам.
Хворы, заплюшчыўшы вочы, ляжыць як нежывы.
Скінуўшы з твару павязку, сьцягваючы пальчаткі, Вінарскі ідзе да ўмывальніка. Высокі з таварышам падымаюцца, запытальна пазіраюць на яго.
Вінарскі (пускаючы ваду). У вашего приятеля элементарная царапина. Порез жировой ткани, кишки целы, крови потеряно мало... Что вы стоите — забирайте! Он вполне может идти своим ходом. Если будет небольшая мокрота — ничего страшного, значит, рана чистится и заживает. Через день — в поликлинику на перевязку, через неделю снимут швы, и будет бегать. Всё!
Хворы раптам ачуньвае; аказваецца, ён усё слухаў.
Хворы (спалохана і жаласьліва). Доктор, я никуда не пойду!
Высокі. Пусть у вас полежит. Хоть сутки-двое. Мало ли что, а тут больница всё-таки.
Вінарскі. Послушайте, а вам не кажется, что здесь я решаю...
Высокі хапае яго за плячо і паворочвае тварам да сябе. Сястра ўскрыквае. Нейкі час яны глядзяць адзін аднаму ў вочы. Вінарскі не вытрым­лівае першы, адводзіць погляд.
Вінарскі (пераселым голасам). Разве что... в седьмую палату... Или нет, пожалуй, в “люкс”, там как раз свободно... Катя, каталку!
Азіраючыся, Каця выбягае з перавязачнай.
Высокі. Давно бы так.
Робіць знак таварышу, абодва адыходзяць і шэпчуцца.
Таварыш. ...А не многовато?
Высокі (рэзка і гучна). В самый раз! Отдай ему всё на хер – это что, деньги, что ли?
Калі Вінарскі, з ручніком у руцэ, паварочваецца, высокі працягвае яму пакет. Той самы, які ня так даўно прыносіла да яго Жана. Той самы, Вінарскі выдатна ведае, дзе ляжаць дзьве “цагліны” Стэльмахаўскіх даляраў.
Ён адхістваецца і стукаецца бокам аб край чыгуннага ўмывальніка...

55
Ранішняе сутоньне. Дождж, які імжэў усю ноч, ня сьціх і цяпер.
Вінарскі з паднятым каўняром мокрага плашча, з мокрымі валасамі і мокрым тварам, падымаецца па лесьвіцы. На адной з пляцовак, на якую выходзяць чатыры абабітыя дэрмацінам дзьверы, спыняецца, выцягвае з кішэні паперчыну. Упэўніўшыся, што нумар кватэры той, які яму патрэбен, цягнецца да кнопкі званка. Але адразу ж, нібы апёкшыся, адымае руку, нават хавае яе за сьпіну.
Дастае цыгарэты, закурвае. Зрабіўшы пару зацяжак, нервова тушыць цыгарэту аб парэнчу. Рашуча націскае на кнопку і не адпускае да таго часу, пакуль дзьверы не адчыняюцца.
На парозе — удава Стэльмаха, заспаная, у халаце і ў пантофлях. Убачыўшы Вінарскага, першы рух яе — сьцягнуць на грудзях халат.
Вінарскі. Вот... Я принёс... (Працягвае пакет.)
Удава машынальна бярэ пакет, не спускаючы з Вінарскага вачэй. Цяжка сказаць, што ў яе цяпер на душы, аб чым яна думае.
Вінарскі. Пересчитайте... Если нужно доплатить... я из своих...
Удава нечакана ўсхліпвае і кідаецца Вінарскаму на шыю. Вінарскі глядзіць паверх яе галавы ў пярэднюю, на вяшак з адзеньнем, на абутак... Вочы яго не міргаюць.

ЭПІЛОГ

56
Вясна, сонечны дзень. Па вуліцы Карла Маркса жывой плыньню цячэ шматтысячная дэманстрацыя. Сьцягі, лозунгі, сьвіст, крыкі “Жыве Беларусь!”...
Рух перакрыты, машыны стаяць у чаканьні, пакуль людзі пройдуць.
У адным з легкавікоў — Васіль з Мілаю. Васіля не пазнаць. Ад былога статнага хударлявага хлопца мала што засталося. Цяпер гэта мужчына — раздабрэлы, з жывоцікам, саліднага выгляду. Пальцы яго (на адным з якіх — вянчальны пярсьцёнак) нецярпліва сьціскаюць шарык лапкі перадач. Відаць, ён сьпяшаецца і гэтая неспадзяваная замінка раздражняе яго.
Зьмянілася і Міла. Яна цяжарная. На яе твары чытаецца такое ж, як і ў мужа, раздражненьне. На дэманстрантаў, калона якіх усё не сканчаецца, яна знарок не глядзіць.
Раптам Васіль сігналіць, кідае жонцы:
— Пачакай, я зараз!
Выскоквае з машыны. Крычыць і махае рукою:
— Вінарскі!
Сярод дэманстрантаў рэакцыя на сігнал розная. Хто, азіраючыся, усьміхаецца Васілю з прыязнасьцю і крычыць:
— Жыве Беларусь!
Некаторыя, наадварот, пазіраюць з пагардаю, буркаюць:
— Мы же и за вас тоже шляемся, пока вы сидите в своих машинах!
Да Васіля прабіраецца Вінарскі. Ён таксама пасталеў. Падстрыг касу. Ён у джынсах і ў скураной куртцы.
Васіль. Прывітаньне! Што ты тут робіш?
Вінарскі (моцна паціскаючы яму руку, з непрыхаванай радасьцю). Васіль, рады цябе бачыць! Твая тачка?
Васіль. Мая... Слухай — ты так па-беларуску добра навучыўся!
Вінарскі. Я многа чаму навучыўся... Ну, расказвай — як ты, што?
Васіль (ківаючы на машыну). Як бачыш.
Маўчаць нейкі час, ня ведаючы, пра што казаць. А людзі ўсё ідуць і йдуць, агінаючы іх.
Васіль (ажывіўшыся). Слухай, а я цябе ўспамінаў сёньня!
Вінарскі. Так?
Васіль. Далібог. (Азіраецца на машыну.) Дык ты, аказваецца, Жану добра ведаў. Ну, тую самую...
Вінарскі (абыякава). Яе ўся Вясьнянка ведала.
Васіль. І я ў тым ліку... Ліст ад яе атрымаў сёньня, уяўляеш? — са Швецыі!
Вінарскі. І што?
Васіль. Піша — цудоўна ўсё. Замуж выходзіць і, піша, успамінае пра ўсё, што ў нас робіцца, як дурны сон...
Вінарскі. Вось як?
Васіль. Добра, што жонкі дома не было. Перахапіла б — хана мне! Раўнівая — ты што! Ды яшчэ цяжарная, бабы ўсе цяжарныя раўнівыя і раздражнёныя...
Вінарскі. Зрабілі ёй аперацыю?
Васіль. Адкуль ты ведаеш?! Ах — забываю ўсё... Ты ж са Стэльмахам... Так, зрабілі, у Германіі, і я езьдзіў, паглядзеў хоць, як людзі жывуць.
Вінарскі. А грошы?
Васіль. У цешчы знайшліся, уяўляеш? Хто б мог падумаць!
Вінарскі (паўтарае задуменна). Хто б мог падумаць...
Васіль. Ну, а ты як? Усё там жа, у бальніцы?
Вінарскі. Усё там жа.
Васіль. Але ты і кадр! Дзе-дзе, а тут, на гэтым “Шляху”, я цябе ўбачыць не чакаў.
Вінарскі (задуменна, ня столькі Васілю, колькі сам сабе). Можа, гэты шлях і ёсьць той самы...

57
Калона радзее, некаторыя машыны паціху кранаюцца з месца.
Міла нецярпліва пастуквае ў шкло. Васіль з вінаватай усьмешкаю паказвае ёй на гадзіньнік — маўляў, яшчэ адну толькі хвіліначку.
Вінарскі. Што, выкупіў гадзіньнік у “Мутным воку”?
Васіль. Не, новы. Швейцарскі.
Вінарскі. Дык ты зусім “крутым” зрабіўся?
Васіль. Круцімся па-троху.
Вінарскі. Слухай, а дзе той стары, ну, пісьменьнік, Сымон? Бачышся з ім?
Васіль. У мяне цяпер іншыя сябры... Але пра яго чуў — кажуць, напісаў нейкі раман гістарычны здораўскі, прэмію міжнародную атрымаў! А такім прасьцячком прыкідваўся, вечна “бухаў” на халяву...
Вінарскі. А твая як кніжка? Пішаш?
Васіль (неахвотна). Часу няма. Ды і так — каму гэта трэба? Ну, што разьбягаемся?
Падае руку. Вінарскі затрымлівае яго далонь у сваёй.
Вінарскі. А помніш, як мы выпівалі? Я дык часта згадваю... Як ты пра душу разважаў, і пра тое, што галоўнае — каханьне да жанчыны і любоў да Айчыны...
Васіль (гледзячы ўбок). Вінарскі, галоўнае — гэта “бабкі”. Ты не зразумееш, ты за мяжою ня быў... Вось пабудзеш — скажаш тое самае! Ну, яшчэ раз — бывай!
Вінарскі. Бывай.

58
Машына ад’язджае. Вінарскі стаіць і глядзіць ёй усьлед. Потым бягом даганяе дэманстрантаў.
Двое мужчынаў нясуць транспарант адзаду калоны.
Вінарскі, параўнаўшыся, чуе іхнюю размову.
Першы. ...Не, усё — апошні раз я тут! Хай маладзейшыя ходзяць. Падумаць страшна — дзесяць гадоў па гэтых мітынгах, ды лістоўкі па начах клеіць, ды па скрынках разносіць, ды ў каталажках начаваць!.. У мяне ўжо ўсё нутро іхнімі дубінкамі адбітае, крывёю харкаю — мне б у бальніцу, ды падлячыцца хоць трохі, ці на які курорт...
Другі. Не, Анатолі, — ты яшчэ патрэбен Беларусі. Пацярпі крыху — небагата засталося!
Анатолі. Дай Бог...
Вінарскі падыходзіць да яго. Бярэцца за цяжкае дрэўка транспаранта.
Вінарскі. Давайце я пранясу.
Анатолі. Вось дзякую, добры чалавек! (З палёгкаю пацірае занямелыя рукі.) А вы адкуль будзеце, з якой філіі?
Вінарскі. Ні з якой.
Другі. Скажыце — проста беларус!
Вінарскі. Проста беларус.
Анатолі (стараючыся азірнуць калону). І праўда, людзей сёньня сьвет! І ўсе амаль новыя, незнаёмыя, і моладзі столькі!..
Другі. Дык што, хлопцы, — жыве яшчэ наша Беларусь?
Анатолі (уздымаючы сьціснуты кулак). Жыве!
Вінарскі марудзіць. Мужчыны зьдзіўлена пазіраюць на яго.
Вінарскі (цьвёрда). Жыве.
А адпераду калоны магутнай хваляю коціцца сюды, у канец, гул і сьвіст шмат тысячаў людзей.
Канец

1994, 1999, 2005гг; Менск.