12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Валеры Гапееў

_____________________
Мы нікому пра гэта не раскажам.
Урывак з ненапісанага рамана

Пралог. Бой

Кляштар быў агароджаны высокай каменнай сцяной, якая замыкалася на галоўным храме. Сам храм адной галоўнай вежай і двума другімі вежамі-званіцамі узвышаўся на гары ля дарогі. Толькі адна гэта дарога вяла да сяла – з трох бакоў паселішча абмывала рака, робячы тут роўны паўкруг. Далей дарога шырокай вуліцай мінала сяло, ўзбягала на вялікі драўляны мост і цераз поле хавалася ў лесе. Цяпер яна з мостам цераз раку сама нагадвала раку: ручайкамі сцякаліся з вуліц людзі, фурманкі, цягнулася жывёла, каб ужо на мосце сабрацца ў шчыльную рознакаляровую плынь і павольна, панурыста цекчы далей – сяло выязджала. Жывая маўклівая рака людзей цякла над шэрай бязгучнай ракой вады.
Гэты мост цяпер трэба было захапіць, каб дагнаць часткі белых, якія адыходзілі, спыніць вываз усяго самага каштоўнага з сяла. Але трэба было мінуць кляштар.
Пярэдні фасад храма быў высокі і сам па сабе ўяўляў не што іншае, як баявы вартавы пост: дзве высокія вежы-званіцы па баках цэнтральнай рабілі мясцовасць непрыступнай, калі паставіць на якой вежы хоць адзін кулямёт. І ён там стаяў.
Наскок конніцы на сяло не тое, каб захлынуўся – конніцы проста не стала, зрэзанай прыцэльнымі кароткімі чэргамі са званіцы. Пяхота падымалася ў наступленне раз за разам і адыходзіла назад, за выратавальны паварот, пакідаючы на дарозе і ўзбоч яе новыя трупы і целы параненых. За параненымі ніхто не хадзіў, хоць кулямёт і маўчаў у тыя хвіліны, калі выцягвалі параненага намкамроты.
Спрабавалі ўпаўзці ў мёртвую зону – не атрымлівалася. Трапна, ашчадна страляў кулямётчык.
Праз гадзіны дзве ў адказ на чарговую атаку са званіцы пачуліся вінтовачныя, а потым – рэвальверныя стрэлы. І пасля зазваніў звон. Але звону ўжо не спалохаліся.
Пабеглі без асцярогі.
Трое байцоў адразу ўзлезлі на вежу званіцы, і ўніз паляцела хударлявае цела амаль падлетка. Яго злавілі на дзясятак паднятых насустрач штыкоў. Ужо мёртвага маладога белагвардзейца яшчэ на зямлі калолі штыхамі. Сцягнулі боты – спатрэбіцца абутка! Густа здзіраўлены і насычаны кроўю мундзір нікога не зацікавіў.
Ад здзекаў над мёртвым целам маладога юнкера чырвонаармейцаў адцягнуў глухі гук недалёкага выбуху – белыя ўзарвалі мост.
Байцы ірвануліся было ў невялікі ўнутраны храм кляштара, дзе ўкленчылі ў адчайнай малітве манашкі. Але камісар, паклаўшы двума стрэламі са свайго даўгаствольнага маўзера на зямлю двух самых ахвотных да баб матросаў, не пусціў байцоў выплюхнуць сваю злосць на жанчын. Гэта ён зрабіў не з жалю: камісар памятаў пра сакрэтны загад.
Рабавалі сяло, пустое, бязлюднае. Ды толькі не было чым пажывіцца – гаспадары змаглі забраць з сабой усё найбольш каштоўнае, кулямётчык на званіцы даў ім тое зрабіць. Хіба што ў невялікай карчме ўсё як быццам чакала гасцей. І бутэлькі з рознымі напоямі былі, мабыць, самым каштоўным, чым маглі ўдосталь пажывіцца ацалелыя чырвонаармейцы. Выпілі і з’елі ўсё, што знайшлі. Потым некалькі хат па загадзе разабралі для рамонту падарванага мосту. У п’яным азвярэнні, якое насыцілася стомай, няўдачай і прыкрасцю ад гэтулькіх страт пры ўзяцці сяла, падпальвалі вялікія светлыя хаты і сціплыя шэрыя халупы.
І сышлі.
Жаночы кляштар застаўся некранутым. Сёстры малілі Бога за выратаванне храма і іх выратаванне.

Частка першая. Каты

– Чуеш, Студэнт, а як з бабамі пры камунізме будзе? Якую пажадаеш, тую сабе і цягнеш? А вось калі мне ціцькастая якая ўпадабалася і Ямельку таксама? Не, у Ямелькі я забяру, ён і не пікне, а вось з Дронам як будзем дзяліць? Па чарзе, ці што?
Міцяй задзірае Студэнта ўжо які дзень, і незразумела – ці то яго сапраўды хвалююць гэтыя пытанні, ці то ён атрымлівае задавальненне ад таго, як Студэнт пачынае смешна моршчыць лоб у спробах адказаць на самыя выкручастыя пытанні даходліва для мужыцка-салдацкага розуму. Міцяй яшчэ зусім малады, яму гадоў дваццаць пяць. Ёсць у яго абліччы нешта ад пацука – выцягнуты ўперад вузкі твар, вочы-кропкі, востры нос заўсёды прынюхваецца, імкнучыся ўлавіць у паветры запах ежы. З ўчорашняга вечара байцы спецыяльнага асобнага чырвонаармейскага атрада нічога не елі. Думалі, будуць начаваць у вёсцы, а знайшлі папялішча.
Ямелька, саракагадовы мужычок, трошкі нягеглы, паслужлівы (правільней – па-ваеннаму выключна дысцыплінаваны, за што і ўзяты камандзірам у атрад), толькі ніякавата ўсміхаецца на словы Міцяя – ён пабойваецца гэтага языкатага пацучонка. Андрон, якога з лёгкай рукі Міцяя ў атрадзе клічуць проста Дронам, на словы Міцяя рэагуе скупым адказам:
– Сунешся – заб’ю.
Ён – мужык дужы, такіх, як Ямелька, напрыклад, двое трэба, каб адзін Дрон атрымаўся. У яго ўсё вялікае: вочы, нос, рот, толькі лоб вузкі: валасы на галаве пачынаюць расці блізка ад брывоў.
– Камунізм адменіць сям’ю як буржуазную ячэйку, – пачынае Студэнт адказваць на пытанне Міцяя. – Тая сям’я ёсць сродак эксплуатацыі. Цяпер шлюб будзе вольным, і кожны ў шлюбе будзе роўны: мужчына і жанчына.
– Гэта значыць, што жонку нельга будзе біць? – асцярожна ўдакладняе Ямелька.
– Оха, ты няўжо можаш бабу стукнуць? – не дае адказаць Студэнту, рагоча Міцяй. – Сваю біў?
– Не біў, – збянтэжана прызнаецца Ямелька. – Яна добрая была, навошта яе біць? Сястру ў замужжы моцна білі… А яна ціхая зусім…
Усё ведаюць, што пакуль Ямелька сядзеў у акопах, усю яго сям’ю скасіў тыф. А вёску разабралі на бліндажы.
– Бабу біць трэба! – гыркае Дрон і дадае: – Баба для мужыка створаная, для ўцехі і службы. І браць яе трэба, калі жадаеш. Таму што гэта тваё.
– Во! І я ж пра гэта! – радасна падтрымлівае Міцяй. – А то сядзіць у рэчцы голая, так падперла – дыхаць не можаш, а не крані, чужая, кажуць. Ага, стрываў, як жа…
– Крануў? – паварочваецца да гутаркі байцоў, Кір, пытліва мружыць вочы, ад яго позірку Міцяй бянтэжыцца, круціцца на калёсах.
На Кіры – цяльняшка, цяльняшкі на двух яго змрочных, маўклівых сябрах. Але ўсё ведаюць, што Кір – не матрос, што ён быў на катарзе за рабаванні, крадзяжы і разбоі. Аднак камісар (не гэты, новы, а той, што быў раней) сказаў, што для рэвалюцыі Кір – сацыяльна блізкі элемент, паколькі рабаваў і абкрадаў багацеяў, значыць, ён на баку чырвоных. Кіра ўзялі ў атрад за нюх: яго не абдурыш. Ён быццам прыляпляецца да чалавека сваім цяжкім прымружаным позіркам, і гэта мала хто можа вытрымаць, калі што хавае. Потым Кір агледзіць памяшканне – і ўжо ведае, у якім куце трэба памацаць уважліва, каб знайсці схованку. Яго не тое, каб баяцца, але проста імкнуцца не патрапіць пад яго ўвагу. Адчуваецца, што руды Кір не прабачыць у свой бок ні касога погляду, ні крыўднага, на яго розум, слова. Вось і Міцяй з асцярогай пачынае расказваць:
– Дык… Як не крануць? Іду, значыць, гляджу з берага – така-а-я кабылка! Плёскаецца адна ў вадзе, зацішна там, кусты. Ну, я да яе…
– Дык куды ж ты лез, да кабылкі? А калі б падбрыкнула? У табе ж духу на адзін капыт! – не верыць Дрон.
– Ціха… – працягла шыпіць Кір. – Ну, а далей, далей як было? – дапытваецца ён, а ў вачах успыхвае непадробны агеньчык інтарэсу. Яно і зразумела: усе яны ўжо даўно пазбаўленыя жаночай ласкі – камандзір незвычайна строгі ў гэтым ужо двухтыднёвым паходзе. – Падрабязна давай, з дэталямі… – пад’юджвае Кір, а Міцяй, задаволены жывой цікавасцю да свайго расказу самога Кіра, працягвае:
– Ну, на бераг яна выйшла, як стала сукенку нацягваць, тут я яе і хапіў – і на зямлю. Яна, зразумелая справа, выбрыкваць стала… ага… – маленькія вочкі Міцяя пачынаюць ільсніцца ад некалі перажытай ўзрушанасці і задавальнення. – А бабу ж самую наравістую супакоіць можна проста – ёй па мордзе трэба стукнуць добра. Каб кроў пачула сваю. Праверана! Ураз двума рукамі хопіцца твар прыкрыць – ён ж у іх, думаюць, галоўнае! Вось і гэтай, значыць, трэсь, вусны ў кроў – і ляжыць, ногі раскінула…
– Брэшаш, – недаверліва цягне Кір. – Так ужо і раскінула?
– Ну, сам раскінуў, – папраўляецца з ухмылкай Міцяй. – Так, супраціўлялася трошкі… На жывот сеў, сукенку наверх задраў, завязаў вузлом – усё, ляжыць! А смачная была баба, ах смачная! Цела белае, свежае, крамянае ўсё, ах ты…
– Ну, а потым што было? – адчуваючы недагаворанасць Міцяя, пытае Дрон. – Ты яшчэ скажы, што і заўтра яе там сустрэў і яна цябе гукала, так ёй спадабалася?
– Не, не сустрэў, – выскаляецца Міцяй. – Яна мяне, сучка драная, прызнала. І увечар яе мужык з сябрукамі мяне каламі збілі. Тыдзень адлежваўся…
У гучным рогаце тонуць апошнія словы Міцяя. Але сам ён ані не збянтэжаны, усміхаецца загадкава. Усё перастаюць смяяцца, бачачы яго рэакцыю, таму што здагадваюцца: гэта яшчэ не канец.
– Ды ўжо, нядрэнна ты пад’еў з чужой бабы, – супакойвае рогат Дрон. – Бачу, ачуняў?
– Даўно ачуняў, – сплёўвае Міцяй, і ўсмешка на яго твары становіцца драпежнай. – Тыдзень, значыць, я паляжаў ды і пайшоў у тое сяло, адкуль баба гэтая была. І падпаліў. Добрае надвор’е было, з ветрыкам спраўным – усё зараз пыхнула! А вось рэвалюцыю скончым, камандзір мне маўзер абяцаў. Вярнуся туды – паперастраляю ўсіх, як памагатых контры. Студэнт, а Студэнт! Ты чаго маўчыш? Калі пры камунізме ўсе бабы агульныя, значыць, мужыкоў, якія баб сваіх іншым не даюць, страляць трэба, так? Ну, адказвай: так?
Пытанне Міцяя гучыць са злосцю, дробныя пырскі сліны ляцяць у твар Ямелькі, які сядзіць побач. Ямелька асцярожна выціраецца, ціха кажа:
– Няправільна гэта, рабят…
– Цыц ты! Хто цябе пытае? Студэнт! – ужо крычыць патрабавальна Міцяй.
– Рэвалюцыя адмяніла прыватную ўласнасць на жонак, – павольна пачынае студэнт, відавочна не жадаючы яшчэ больш раззлаваць Міцяя. – Але адначасова…
– Ага! Зразумеў, ты, Ямеля! – крычыць ужо весела Міцяй, не даўшы Студэнту дагаварыць. – Ніякай уласнасці!
– Толькі я з боку, – з пагрозай папярэджвае Міцяя Дрон. – Маё толькі мне будзе. Што зямля, што хата, што жонка. Сунецца хто – заб’ю.
– Супраць рэвалюцыі ты, ці што? – насцярожваецца Кір, прымружваецца. – Пра экспрапрыяцыю экспрапрыятараў чуў?
– А пра дэкрэт Леніна аб зямлі чуў? – гыркае ў адказ Дрон. – Зямля – яна наша будзе. А мне зямлі шмат трэба, зразумеў? А за сваё я глоткі грызці буду…
Спакойна закончыў Дрон, а ўсім стала ясна адразу – будзе. Будзе грызці глоткі вялікія і малыя, калі ў яго пачаць адбіраць…
Стомлены конь павольна цягне доўгія калёсы, у якіх сядзяць чырвонаармейцы. Дарога віхляе сярод пустых палёў. Самы час араць і сеяць, ды няма каму. Сонца падымаецца ўсё вышэй і вышэй, становіцца горача для такой вясновай пары. Хіліць у сон. Камандзір ужо адкрыта адкінуўся назад, і Ямельку адціснулі на самы краёчак калёс. Бадзёрымі застаюцца толькі двое: фурман, адзін з сяброў Кіра, ды новы камісар. На ім доўгая чорная скуранка, у драўлянай кабуры – такі ж маўзер, як і ў камандзіра. Камандзір звяртаецца да яго напаўголасам з павагай: “Таварыш камісар”, але пра што яны размаўляюць, ніхто не чуе. З чырвонаармейцамі гэты ў чорным пакуль не размаўляў. Усе ў атрадзе разумеюць: ён галоўней за камандзіра. Ну і добра…

Частка другая. Рупніца

– Матухна, з Вамі рупніца пагаварыць жадае…
– Рупніца? – цёмныя бровы ігуменні Параскевы сышліся на пераноссі ў незадавальненні. – А ты для чаго тут прыстаўленая, калі з дурнотамі ўсякімі да мяне простыя рупніцы лезуць?
Ахмістрыня пакорліва апусціла галаву, ціха прагаварыла:
– Дык Кацька гэта… Абавязкова да Вас просіцца. Кажа, справа вельмі важная…
– Якая такая важная справа можа быць у д’ябальскай дзеўкі? – загаварыла са строгасцю ігумення. – Сама выслухай спачатку, потым да мяне ідзі.
– Не гневайцеся, матухна, – працягнула ахмістрыня. – Мне ніяк не кажа. З твару яна змянілася… Зусім іншай стала. І напраўду здаецца мне, нешта важнае сказаць хоча. Ужо вельмі просіцца.
Ахмістрыня замоўкла, спалоханая ўласнай дзёрзкасцю – не сышла ж адразу, стала пярэчыць ігуменні.
Але тая маўчала. Можа, у гэты момант яна ўспамінала рупніцу Кацярыну – маладую, асмуглую дзеўку гадоў дваццаці, якая прыйшла ў кляштар два тыдні таму. Яе роднае сяло было спалена, сваякоў не засталося, вось яна і прыбілася. Што праўда – гневацца на яе нельга было. І сама ігумення часам больш патрэбнага затрымлівала вочы на рупніцы, калі тая працавала. Вось ужо сапраўды – справа ў руках гарэла. Усякая: ці двор месці, ці свінням крапіву маладую збіраць, ці градкі капаць. Рупніца працавала з такой вясёлай ахвотай, свавольствам нават, такая радасная сіла жыццёвая ў ёй білася, праз край плёскалася на навакольных усмешкай, ясным позіркам, што здавалася яна чужародным, непатрэбным нечым для ціхага манастырскага ўкладу. І ўжо колькі разоў спрабавала ахмістрыня прымусіць Кацьку быць спакайней, не дапамагала. Тая і не хадзіла па двары – козачкай скакала. А калі і не ўсміхалася вуснамі, дык вочы свяціліся жывым агнём.
“Ацалела, прытулак ёсць, вось і цешыцца…”, – прабачала яе ахмістрыня. “Пасталее”, – была ўпэўненая яна, і кожны раз, дакладваючы ігуменні ўвечар аб дзённых справах, імкнулася падкрэсліць у Кацярыне-рупніцы яе стараннасць і ўменне, а не вясёлы нораў.
Ігумення Параскева маўчала доўга, потым спытала нечакана:
– З твару змянілася? І што ж у тым твары?
– Страх, матухна. Баіцца яна чагосьці, смяротна баіцца. Так баіцца, што свой страх толькі Вам даверыць можа.
Хітрасць удалася – ігумення кіўнула:
– Добра, прывядзеш перад вячэрняй.
Кацярына, маладую зграбнасць цела якой не магла схаваць патрапаная шырокая кофта і спадніца, якія выдала ёй ахмістрыня, стаяла ў парозе з паднятай галавой, адкрыта сустракаючы позірк ігуменні.
– Ты, дзеўка, ведаеш, што выглядам сваім і паводзінамі бянтэжыш сясцёр? Колькі табе казана разоў было: паводзь сябе сціпла. Чаму ахмістрыні пярэчыш? Яна табе ва ўсім маці і бацька, мяне для цябе няма. Для іншых спраў я тут, а не для таго, каб рупніц выслухоўваць, – пачала вымаўляць строга Параскева, седзячы на сваім высокім стуле.
Але рупніца Кацярына маўчала, усё гэтак жа гледзячы на ігуменню. Слабае святло з невялікага акна не давала той магчымасці лепш разгледзець твар, і яна дарэмна імкнулася адгадаць: усміхаецца наравістая дзеўка ці слухае ў пакорлівым страху.
– Вам старыца Палагея пра мне сказвала…
Ігумення рэзка ўстала са стула, падышла блізка да рупніцы, зірнула ў яе твар – і адхіснулася: яна ніяк не чакала ўбачыць гэтулькі болі ў вачах дзеўкі. На імгненне ёй здалося, што вочы гэтыя – чужыя вочы, яны не павінны быць на такім юным твары.
– Адкуль ведаць табе, што мне старыца казала? – спытала строга ігумення, але з хваляваннем у голасе.
– Хто мяне паставіў, той і веды дае, – незразумела адказала Кацярына. – Казала старыца: праз чужую маладую дзеўку выратаванне прыйдзе…
Параскева прамаўчала, не ў сілах адвесці позірк ад вачэй рупніцы.
– Казала… – нечакана хрыпла пагадзілася яна. – Ты тут прычым?
Кацярына нічога не адказала, хутка расшпіліла кофту, адняла анучыну, прылепленую між двух невялікіх дзявоцкіх грудзей. Анучынай жа працерла скуру ад загуслай крыві, адной рукой прытрымліваючы ў баку вялікі раўнакутны крыж у крузе, што быў начэплены на шыю на тонкай аборцы.
Ігумення, не адрываючы вочы, глядзела, як на працёртай чыстай скуры між грудзьмі сталі выступаць маленькія кропелькі цёмнай крыві. Стыгмат аформіўся ў роўны шасціканцовы крыж – быццам намаляваны. Потым выява яго стала размывацца – кропелькі збіраліся ў большыя кроплі, павольна сцякалі.
Кацярына прамакнула анучынай між грудзей, прыклала яе, прытрымала, пакуль зашпільвала кофту.
– Ты якому богу молішся, дзеўка? – ціха спытала Параскева, і Кацярына зразумела, што ігумення пытаецца таму, што ўбачыла яе незвычайны цяжкі крыж..
– Навошта пытаеце, ведаеце ж… Адзін у нас бог з вамі. Толькі завём мы яго па-рознаму, па-рознаму молімся… Сыходзіць вам трэба. Усё выносіць з сабой, або хаваць. Неадкладна. Заўтра смерць прыйдзе. Ніхто не выжыве!
– Нікуды не пойдзем. На ўсё воля Божая, – амаль урачыста заявіла ігумення.
– А як жа старыца, як яе воля? Няўжо не казала яна мяне слухаць?
– Чаму сама не сыходзіш? Ці сыдзеш? – не стала адказваць Параскева.
– Не сыду. Мне воран ужо смерць прынёс, мне ад яе не сысці. Мяне заб’юць – крыж выжыве. Мне яго ўратаваць трэба. Я каля крыжа памерці павінна. А вас Хрыстос не паміраць пакінуў, а слова яго несці людзям. На смерць застанецеся – а вера як жа?
– Гасподзь за ўсіх вырашае, – упарта, але цішэй адказала ігумення, мімаволі адчуўшы незразумелую ёй сілу ў гэтай дзеўцы. – Што ад мяне табе трэба? Не толькі ж папярэдзіць ішла?
– Не толькі… Да каменя адвядзіце.
Параскева не стрымалася – здрыганулася, але нічога пытаць не стала.
– Не.
– Старыцу ўспомніце! Яе воля на вас ляжыць. Тры крыжы на нашай зямлі засталося. Усе заб’юць – усякай веры канец, усякі бог ад нас адвернецца.
– Ведаю…
– Не верыце?
Ігумення маўчала, і Кацярына павольна і асцярожна зняла з сябе свой крыж, уклала ў раскрытую далонь, працягнула да Параскевы:
– Я трымаю. Гэты крыж толькі свой утрымае. Вы ведаеце пра гэта. Вам веру. Таму – паспрабуйце…
Ігумення разгублена глядзела на маленькую далонь дзяўчыны і вялікі старадаўні крыж. Жаданне пакратаць яго было вялікім, як і вялікім быў страх забароны дакрануцца да язычніцкай святыні, апаганіць сваё цела і душу. Але было і трэцяе, што дыктавалася яе абавязкам старэйшай, якой прымаць рашэнне – яна павінна была ведаць дакладна, ці тая гэтая дзяўчына, пра якую казала перад смерцю старыца.
Ігумення працягнула руку. Кацярына павярнула далонь, і крыж упаў на сухую старэчую скуру.
Зашыпела, амаль засквірчэла, узвіўся салодкі дымок гарэлага. Рука ігуменні задрыжала, старая сашчапіла вусны, але не адшмаргнула руку, не скінула крыж – асцярожна, годна, павярнула ўжо сваю далонь, каб крыж упаў назад у руку гаспадыні. Нават не зірнула на сваю абпаленую далонь.
І раптам з цвёрдай і ўладнай ігуменні Параскева ператварылася ў простую пажылую жанчыну, плечы яе ўнурыліся, куткі вуснаў задрыжалі і апусціліся.
– Што ж гэта на цябе, такую маладую, ношку ўсклалі? Мне ўжо няхай…
– У кожнага ношка па яго сілах, – адказала Кацярына і нечакана ўсміхнулася: – Хадзем, матухна. Нашы косткі заўтра нікому не патрэбныя будуць, а многае з таго, што маем, схаваць можам і павінны.
– Пачакай, – Параскева зноў стала суровай ігуменняй, узяла са стала невялікі званочак, страсянула яго. Манашцы, якая зайшла на гэты умоўны гук, загадала: – Рызнічай перадай: хай скарб збярэ і нясе да трапезнай…
…Мінулі пустую і гулкую трапезную з адным доўгім, ва ўсё памяшканне сталом, чорным, як дамавіна. У куце кухні ігумення спынілася:
– На дваіх цяжар бярэм. Больш няма каму…
Перакацілі ў бок паўпарожнюю бочку, ігумення ўторкнула між камянямі тоўсты нож, дастала адзін, другі камень…
Спускаліся ніжэй і ніжэй, ішлі доўга і апынуліся ў невялікім памяшканні, з нізкай столлю і выкладзенымі з тонкай цэглы сценамі. Стала зразумела, што яны пад самым храмам, ля аднаго з яго кутоў. І гэты кут абапіраўся на велізарны камень-валун. Чвэрць яго, адкрытая іх позіркам, вільготна паблісквала ў трапяткім агні двух свечак.
Кацярына наблізілася да каменя, апусцілася на калені і кранула яго рукой. І адшмаргнула, з жахам гледзячы на далонь – тая была ў густой ліпкай крыві.
– Ой, якая ж бяда ідзе, якая бяда… – гаротна прагаварыла яна. – На сто гадоў бяда, а колькі ж загіне… Глядзі, матухна, камень крывёй зыходзіць…
Ігумення Параскева маўчала, кусаючы свае тонкія вусны.
Кацярына павольна, бы з неахвотай, зняла з сябе вялікі раўнакутны крыж у крузе, паклала ў паглыбленне на камені, потым некалькі хвілін нешта ціха шаптала.
– Як жа будзе? – спытала яе ігумення, калі Кацярына паднялася з каленяў. – Веды ж не ў крыжы, у табе. Табе жыць трэба.
– Па макавінках веды збяруцца, ім не згінуць… Крыж сам гаспадыню знойдзе, раз ужо я не паспела. Прыйдзе час, павінен прыйсці. Цяпер вашае давайце…
Да позняй ночы рупініца Кацярына і ігумення кляштара Параскева пераносілі да падножжа каменя і складалі скарб: разьбяны куфар са святымі мошчамі, залатое царкоўнае начынне, рукапісныя кнігі ў цяжкай залатой вокладцы, абразы ў дарагіх акладах…
– Пастой хвілінку, – сказала ігумення, калі ўсё было скончана. – Зайдзі-тка, пачакай там, я толькі рызнічую клікну.
У пустым пакойчыку Параскева за руку вывела Кацярыну да сярэдзіны, трымаючы ў руцэ скрутак.
– Не па правілах гэта, ды Бог прабачыць. Здымай адзежку, малы пастрыг прымеш…
Кацярына запытальна ўскінула вочы на ігуменню.
– Маўчы, маўчы, – адказала Параскева. – Цябе адну шукаць стануць, будзе надзея між сёстрамі схавацца. Хай Гасподзь дапаможа…
Кацярына хутка, але не мітусліва, скінула з сябе адзежу, распусціла касу, схіліла перад ігуменняй галаву. Тая, ледзь чутна шэпчучы малітву, павольна абрэзала валасы дзяўчыны.
– Апранай, – падала ёй кашулю і падрызнік.
Ужо ад парога ігумення ізноў паклікала Кацярыну.
– Пастой… Імя тваё як… сапраўднае?
Дзяўчына завагалася на імгненне, потым падняла галаву і, гледзячы прама ў вочы Параскевы, адказала:
– Ведаеце Вы імя такое… Дабрава.
Ледзь улоўны цень слізгануў па твары ігуменні, быццам рэзка калыхнулася полымя свечкі.
– Ведаю імя… Прабабка мая так звалася.
Калі Кацярына зачыняла дзверы, ігумення хутка перахрысціла яе тройчы ў спіну, а потым павярнулася да кутніх абразоў, упала на калені, і так, на каленях, прыпаўзла ў кут, стала адбіваць зямныя паклоны, апантана шэпчучы незразумелыя чужому вуху словы.

Частка трэцяя. Барока

Дарога неўпрыкмет выцягнулася ў прамую лінію, і хоць яшчэ нырала ўніз-уверх, было ясна, што яны ўз’язджаюць на вялікі пагорак, падымаюцца вышэй і вышэй. І па кані гэта стала відаць – ён амаль увесь час ішоў, напружваючыся, прыкметна прыцішыўся ход.
– Так, годзе спаць усім, – падняўся камандзір. – Пад’язджаем! Цяпер прыпынак, перакур-перакус. Далей каб без затрымак. Злазь з калёс!
– Ага, які тут перакус, дробкі ў роце з вечара не было, – заскавытаў Міцяй.
– У цябе, дурня, заўсёды торба пустой будзе, – адгукнуўся Дрон, дастаў з падсумка вузельчык, развязаў, абадзьмуў чэрствы акраец хлеба і, адкусіўшы адразу чвэрць, стаў жаваць.
– Ну, ты і кулак, – праглынуў сліну Міцяй. – Студэнт! Скажы гэтай скнары, што дзяліцца трэба з таварышамі!
– Ага, скажы, скажы, разумнік, – кіўнуў з пагрозай Дрон.
– Мы … пакуль яшчэ не пабудавалі таго грамадства, дзе ўсім будзе пароўну заўсёды. Але як толькі завершым вызваленне рэспублікі…
– А нам усё пароўну выдавалі, – бесцырымонна перабіў Дрон Студэнта. – Ён сваё зжор ад прагнасці, а я вось збярог. І што, мне інтэлігенцыя загадае дзяліцца?
Студэнт не паспеў адказаць – умяшаўся камандзір.
– Адставіць спрэчку! У таварыша камісара ёсць чаго і на зуб пакласці, і душу сагрэць.
Камісар і напраўду саскочыў з калёс з валізкай, адышоў на затравелую абочыну і прыняўся даставаць адтуль загорнутыя ў анучыны хлеб, сала, потым – бутлю з крышталёва-празрыстай вадкасцю, невялікую чарку.
– Ямелька, будзь гаспадаром тут, – кіўнуў на хлеб і сала камісар, і Ямелька прыняўся акуратна ўсё наразаць.
– Ого! – раздаліся радасныя воклічы, вакол камісара паселі без запрашэння паўколам.
Камісар наліваў гарэлку сам, не шкадуючы, па поўнай. Студэнт выпіў толькі адзін раз – спаслаўся на хворы страўнік.
Камандзір паказаў рукой уздоўж дарогі:
– Далей… бачыце? Над лесам белае? Ён і ёсць. Студэнт, правільна? – камандзір працягнуў Студэнту карту.
– Так, усё дакладна, таварыш камандзір, – заспяшаўся студэнт. – Наперадзе прама – кляштар бернардынцаў. Храм Пятра і Паўла. Барока…
– Што-што? – ускінуў вочы на Студэнта Міцяй. – Ты пра што сказаў, хрэн вучоны? Якія нандзінцы? Што за бароны? Здзекуешся над намі, гад… ну, я цябе штыхом у азадак сапраўды калі-небудзь прыгрэю.
– Бернардынцы – гэта манахі… Ордэн, гэта значыць… група такая. Шмат розных было ордэнаў…
– І усё на шыю працоўнага класа! Дармаеды! – уставіў камандзір.
– Ну… манахі, яны працавалі, – пачаў было Студэнт, але тут жа стаў папраўляцца: – Так, кляштары былі буйнымі землеўладальнікамі, мелі ва ўласнасці і фабрыкі… некаторыя.
– Вось я і кажу, – закончыў задаволена камандзір, – эксплуататары.
– А бара.. – пачаў Ямелька, мабыць, больш ад жадання дапамагчы Студэнту выйсці з сітуацыі.
– Барока, – падхапіў Студэнт. – Гэта, разумееце, стыль такі архітэктурны. У гэтым стылі пабудаваны і галоўны храм кляштара.
– Эт, загнуў, – жуючы, выскаліўся Дрон. – Стыль… Ізноў кідаешся словамі разумнымі. Нам то што да гэтага? Наша справа – золата ды іншае.
– Не-не, Вы няправільна думаеце, – асцярожна пачаў абараняцца Студэнт. – Барока – не проста стыль архітэктуры, гэта цэлая філасофія жыцця. І менавіта яна дала штуршок развіццю ўсяго чалавецтва! Як наша рэвалюцыя. Вось ведаеце, – пасмялеў студэнт, бачачы, што яму не пярэчаць, але наадварот, пачалі прыслухвацца да яго слоў, – да эпохі Барока людзі жылі як… як жывёлы, вось. Яны ўсё рабілі толькі затым, каб задаволіць свае самыя першыя патрэбы.
– Правільна жылі, – ухвальна кіўнуў Дрон. – Так і павінна.
– Не, што вы… Уладзімір Ілліч Ленін правільна казаў, што сапраўдным камуністам можна стаць, узбагаціўшы свае веды ўсім лепшым, што прыдумала чалавецтва.
Згадванне Леніна надало вагі Студэнту, Дрон незадаволена хмыкнуў.
– Дык вось, барока – гэта самая сапраўдная рэвалюцыя! І яна павінна была спачатку адбыцца ў галовах, як і вучыў нас Уладзімір Ілліч. Рэвалюцыя свядомасці! Лепшыя розумы таго часу зразумелі, што чалавек не жывёла, што ён павінен сам ствараць прыгажосць. Што чалавек – галоўны на зямлі.
Камісар, які да гэтага маўкліва глядзеў у бок далёкага кляштара, нечакана павярнуўся і спытаў:
– І як жа гэта папы маглі дапусціць? Каб не Бог, а чалавек – галоўны?
Студэнт нават узрадаваўся пытанню – сур’ёзнаму, на яго погляд і разумнаму.
– Ці бачыце… Тады ў грамадстве саспела думку, што Бог ёсць, але ён сваю справу зрабіў, даў усё патрэбнае чалавеку і зараз на небе. А справа чалавека – спазнаць створанае Богам, кіраваць сваім развіццём на зямлі, ствараць чароўнае. І сталі развівацца мастацтвы, навука, архітэктура. Сталі будаваць хораша…
– Дык, значыць, Бога на зямлі няма? – улавіўшы паўзу, асцярожна спытаў Ямелька.
– А ты што, Ямеля, у Бога верыш? – кпліва спытаў Дрон. – Дык я цябе асабіста ў новую веру, рэвалюцыйную, ахрышчу!
– Ды нам вось бацюшка… поп, значыць, у арміі казаў: Бог, кажа, усярэдзіне цябе. Ну, як бы сумленне тваё. Праз яго, значыць, Бог сябе паказвае. А калі Бога на зямлі няма, значыць, сумлення няма, так ці што? – адважыўся Ямелька выказаць свае сумненні.
– Дурасці папоўскія! – упэўнена адрэзаў Студэнт. – Сумленне чалавека вызначаецца яго культурай, яго ведамі, яго духоўным развіццём.
Камандзір даў каманду садзіцца ў калёсы. Крануліся. Відаць было, што Студэнту вельмі блізкая была тэма яго ўлюбёнага барока, таму што ён працягнуў гутарку, абраўшы ў слухачы Ямельку:
– Сумленне – гэта не ад выдуманага Бога, гэта дадзеныя чалавеку выхаваннем нормы стаўлення да навакольнага свету. Вось у часы барока людзі імкнуліся адысці ад агрэсіўнай сілы, ад жывёльных эмоцый – яны выхоўвалі ў сабе чалавека.
– І чаго ж не выхавалі? – нечакана ізноў задаў сур’ёзнае пытанне камісар. – Дзе ж рэвалюцыя скончылася?
– Уладзімір Ілліч Ленін, – пачаў студэнт, хапаючыся за імя правадыра, як за выратавальную саломінку, – казаў, што ўсе рэвалюцыі да нашай не былі сацыяльнымі, а альбо культурнымі, альбо духоўнымі. Ці прасцей – буржуазнымі. Гэта значыць, плёнам гэтых рэвалюцый скарысталася толькі вярхушка…
– А кажаш, барока тваё – рэвалюцыя, як наша, – упікнуў камісар.
– Тут важны прынцып агульнага кірунку – як і эпоха барока, наша рэвалюцыя накіраваная на стварэнне новай светабудовы праз нараджэнне новага чалавека: культурнага, пісьменнага, духоўна багатага.
– А храм гэты… ён які? – ізноў улавіў паўзу Ямелька.
– Вельмі прыгожы, – усміхнуўся летуценна Студэнт. – Па архітэктуры барока на прыкладзе нашых храмаў я пісаў працу. З намі барока звязана, вядома ж, першым чынам з храмавым будаўніцтвам. Да гэтага часу людзі зразумелі, што прыгажосць у прыродзе на самай справе ёсць прапорцыі. Гэта значыць, розныя адносіны памераў. Каб хата хораша глядзелася, трэба каб дах яе быў вось такой вышыні пры такой вышыні сцен – гэта і ёсць прапорцыя, – паказаў Студэнт рукамі. – Зразумела?
– Дык чаго не зразумець, зразумела…
– Дык вось, у архітэктуры барока гэтыя прапорцыі пачалі ўжываць не толькі пры разліку асноўных памераў, але і самых дробных дэталяў. Шырыня і вышыня вокнаў, дзвярэй, вышыня веж, сцен, шырыня фасада – усё было вельмі дакладна звязана! Будаўнікі таго часу вывучылі архітэктуру старажытнай Грэцыі. Вядома, яны не сталі слепа капіраваць усё, але нейкія элементы ўзялі, дэталі. Трохі змянілі іх. Гэта зразумела…
– Ды не, – вінавата прызнаўся Ямелька. – Гэта як – элементы?
– Ну, скажам, у Грэцыі храмы будаваліся з калонамі. Вось і ўзялі ад калон частку… Да простых вонкава прастакутных фасадаў сталі дадаваць вежы – або адну цэнтральную, або ўсе тры – дзве па баках, адна ў цэнтры.
– Чуеш, Студэнт, – бесцырымонна ўлез у гутарку Дрон. – Ты мне казкі не расказвай, лепш прама скажы: вось калі ў мяне на хаце няма пеўня, а ў суседа – ёсць, дзе цяплей узімку будзе?
– Выбачайце… А што такое – певень на даху?
– Цю… вучаны, кажаш… З дрэва певень, на каньку самым, ясна?
– А, так-так, вядома, ясна… Гэта характэрна для драўлянага дойлідства, выступ каньковай латы упрыгожваўся… Але гэта ці наўрад можа паўплываць на цеплыню ў хаце…
– Вось і дурань ты, інтэлігент. Цяплей будзе ў той хаце, дзе гаспадар за лета дроў больш нагатаваў, зразумела табе? А певень – ён упрыгожвальніцтва адно. Вось што толку ва ўпрыгожвальніцтве?
– Як жа… Толк прыгажосці ў ёй самой…
– Цьфу, прыдурак! – сплюнуў Дрон. – І якая ад вас карысць, ад такіх вось, вучоных? Дармаеды. Вось успомні маё слова – мала вас застанецца пасля рэвалюцыі, таму як няма чаго вас, дармаедаў, карміць. Ні сеяць, ні араць, толькі кніжкі чытаць. Бач яго, барока ён ведае…
На гэтым замоўклі.
Храм вырастаў павольна, няўхільна, нібы не яны ехалі да яго, а ён рос з зямлі, рабіўся ўсё большым і большым. Спачатку ледзь чутна, а потым ясней і гучней пакаціўся з веж храма цяжкі звон: прызыўна-трывожны, аддаваўся ў грудзях шчымлівым водгукам, сэрца бухкала ў такт яму.
– Чаго гэта яны звоняць? – з незадаволенасцю ў голасе падумаў услых Дрон.
– Нас клічуць, – рагатнуў Міцяй.– От цяпер у лазеньцы папараць, блінамі накормяць…
Звон раптоўна сціх, калі яны апынуліся ля самога храма.
– Усім далоў. Каня прывяжы, – стаў распараджацца камандзір. – Пастроіліся! Слухай мяне: гэтае заданне асаблівае. Якое асаблівае – таварыш камісар скажа, – і адступіў крок назад, саступаючы камісару месца.
Камісар агледзеў няроўны шэраг байцоў, адхінуў край скуранкі, дастаў з драўлянай кабуры цяжкі даўгаствольны маўзер.
– Калі пачынаю камандаваць я, гэта значыць, што загады павінны выконвацца неадкладна і дакладна. У сувязі з асаблівым значэннем сённяшняга задання я ўпаўнаважаны асабіста судзіць любога і прыводзіць прысуд у выкананне, – ён прыпадняў пісталет. – На гэта ў мяне пойдзе адна секунда часу. Так што, менш пляскаем вачамі. Раты зачыніць. Што б я не загадаў – ваша справа выконваць, – і нечакана амаль лагодна ўсміхнуўся: – Ды не трэба так палохацца! Будзе весела, абяцаю, галоўнае – слухаць мяне. Пяць хвілін пакурыць, аправіцца…
Ямелька адышоў далей ад фасада храма, стаяў, задраўшы галаву, глядзеў.
– Што, хораша, так? – падышоў да яго Студэнт.
– Гэта ж трэба такое пабудаваць, – не стаў хаваць сваё захапленне Ямелька. – Гэта ж прыдумаць трэба было, як усё будаваць… Хораша…
– А уся прыгажосць – яна ў разліках, у дакладных прапорцыях, – заспяшаўся студэнт. – Вось, бачыце, пярэдні фасад карнізам пасярод падзелены, быццам толькі для прыгажосці карніз, і ляпніны там трохі, але не, ён візуальна, ну, гэта значыць відно добра… увогуле, дзеліць увесь фасад на дзве часткі, ніжнюю і верхнюю. І сам фасад ужо не здаецца такім маналітным, цяжкім. А вось гэтыя як бы калоны тонкія ў ніжняй частцы, глядзіце – як яны ўверх імкнуцца… Яны завуцца пілястрамі. А паглядзіце, як вышыня цэнтральнай часткі суадносіцца з вышынёй званіц? Самі званіцы – вежы ў два ярусы. А сярэдняя частка фасада заканчваецца франтонам фігурным, ён завецца атыкавым. І вышыня франтона як раз на ўзроўні першага яруса вежаў званіц…
– Вось адтуль і страляў кулямёт, – заўважыў Ямелька. – Бач, як густа сценка кулямі пабітая…
– Так-так, мусіць адтуль, – некалькі разгублена адказаў Студэнт, яму было трохі прыкра, што і ў Ямельку ён не знаходзіць цяпер удзячнага слухача. Студэнт зрабіў яшчэ адну спробу звярнуць увагу Ямелькі на архітэктуру храма: – Вам не цікава?
– Ды не, што ты, – збянтэжыўся Ямелька. – Яно цікава вельмі, толькі слоў я многіх не разумею. Мне галоўнае – хораша. Эх, умелі ж людзі будаваць…
– Я жа вам казаў усім, што гэтае ўменне ідзе не з ніадкуль, а з усёй філасофскай сістэмы эпохі барока – чалавек пачаў жыць не толькі практычна, але і прыгожа, ён зразумеў, што народжаны для стварэння прыгажосці ў прыродзе… Я вам больш скажу: вось цяпер, калі мы зойдзем у храм, звернеце ўвагу. Вось вонкава ўвесь храм – пакуль яшчэ такой грубай, прастакутнай формы, хай і ёсць трохі дэкору… ну, упрыгожванняў. Бачыце: дах просты, двухсхільны, корпус храма на чатыры вуглы. А усярэдзіне – усё ў круглявых формах! Сцены плаўна перацякаюць у столь, паўкалоны пераходзяць у аркі, аркі злучаюцца паўкупаламі… Гэтае барока! Гэта сутнасць чалавека: вонкава – жывёла, а ўсярэдзіне – вышэйшая душэўная арганізацыя, духоўны пачатак, віртуознасць, перапляценне думак і формаў…
– Дык я што ж, – замяўся Ямелька. – Вядома, паглядзім, час будзе…
– Скончыць перакур! Пайшлі! – выратавала Ямельку каманда.

Частка чацвёртая. Рэквізіцыя

Расхінулі дзверы ў храм, камісар ступіў першы ў змрочнае нутро прыходу. За ім па адным зайшлі ўсё. Ямелька ледзь замарудзіўся, і, робячы выгляд, што папраўляе картуз на галаве, зладзеявата і хутка перахрысціўся – і тут жа сустрэўся з позіркам студэнта.
– Звычка, вось… – збянтэжана зашаптаў ён, апраўдваючыся. – Хто яго ведае, можа і ёсць там хто… А рука ж не адсохне.
Студэнт, было відаць, сам збянтэжыўся больш за Ямельку і паспрабаваў супакоіць яго:
– Так-так, звычка – гэта бяскрыўдна, гэта чыста механічна, міма волі…
– Ага, механічна, вось, – радасна паўтарыў Ямелька прасцейшае для сябе слова…
У цэнтральнай частцы храма перад алтаром на каленах па абодва боку ад цэнтральнай шырокай дарожкі стаяла дзясяткі тры чорных згорбленых постацяў – манашкі маліліся. Ні адна галава не павярнулася на крокі.
Духоўнік храма, стары святар, які чытаў перад гэтым нешта з амбону, перапыніўся, зірнуў на чырвонаармейцаў і раптам пайшоў ім насустрач:
– Што вам трэба? У храм Гасподні ўваходзіць у галаўных уборах нядобра мужчынам…
– Маўчаць, – ціха працадзіў скрозь зубы камандзір. – Пайшоў прэч.
– Я прашу Вас…
Камісар, які ішоў побач з камандзірам, раптам ускінуў руку з пісталетам і стрэліў духоўніку ў твар.
Закрычалі-загаласілі ў жаху жанчыны, адначасова падхапіліся з месца, збіліся, як чорныя авечкі, разам.
Здрыгануліся ад нечаканасці і байцы – так, хуткі на расправу камісар…
– Ціха! – крыкнуў камандзір.
Манашкі замоўклі, глытаючы свае ўсхліпы.
– Галоўная хто? Да мяне! – запатрабаваў камандзір.
Ігумення Параскева выйшла наперад.
– Я ігумення кляштара, – злёгку дрыготкім голасам сказала яна. – Што вы жадаеце?
– Баб жадаем! – нечакана ўставіў з-за спіны Дрона Міцяй і тут жа схаваўся – на ўсякі выпадак. Але камандзір усміхнуўся краёчкам вуснаў.
– Чула?
– Тут кляштар, а не бардэль, – ужо ўпэўнена адказала ігумення.
– Гэта нам вырашаць, – прагаварыў камандзір. – Студэнт! – паклікаў ён не абарочваюся, пачакаў, пакуль за спіной не прагучала “Я тут”, працягнуў: – Агледзець усё ў храме на прадмет прыдатнасці… сам ведаеш. Ямелька!
– Я, таварыш камандзір! – адгукнуўся Ямелька.
– Пашукай тут лесвіцу, павінна быць. Да Студэнта. На што пакажа – здымай.
– Ёсць!
У гэты час камісар узышоў на алтар, расхінуў Царскую браму, прайшоўся там, пакратаў прадметы на прастоле, спусціўся ўніз.
– Кір! – працягваў камандзір.
– Тут…
– Бяры сваіх, усё абмацаць... Дык вось, – камандзір звярнуўся да ігуменні: – Імем рэвалюцыі нам трэба тое, па што нас адправілі. Савецкай уладзе трэба золата і каштоўнасці для раздачы бедным. Мы гэта возьмем, напішам вам паперу… і пойдзем. Ну, калі раптам хто з нашых байцоў захоча за сцягно каго з манашак патрымаць – не крыўдзіце: яны без жонак вунь колькі часу за шчасце працоўнага класа ваююць. Іх разумець трэба, шкадаваць… А вам Бог прабачыць – вымаліце. Усё ясна? – шырока ўсміхнуўся камандзір, ужо гледзячы не на ігуменню, а на манашак.
Ігумення маўчала.
У храме наступіла цішыня. Было чуваць, як патрэскваюць, згараючы, свечкі. Іх было незвычайна шмат пастаўлена – ва ўсіх падсвечніках. Камісар стаў праходжвацца па храме – узад і наперад, накасяк, нібы мераў яго. Яго крокі па нядаўна насланых дошках падлогі гучалі злавесна. Паскрыпваў хром начышчаных ботаў, і гэта выглядала зусім дзіўна – такая дарога была, ніхто і не бачыў, калі ён іх чысціў, а глядзі, блішчаць.
Студэнт у гэты час аглядаў абразы. Пачаў з Царскіх варот, потым – па правай сцяне да выхаду. Спыніўся ля абраза Мікалая Цудатворца, захоплена цокаў языком.
– Здымайце гэтую, – павярнуўся да Ямелькі. – Гэта вельмі старадаўняя праца. Гэта напэўна вучні Рублёва…
Ямелька прыставіў да сцяны невялікія ўсходы, зняў абраз.
– А навошта здымаць? – ціха спытаў ён.
– Як навошта? Мы пабудуем музеі, там будуць гэтыя абразы, каб усе людзі маглі ўбачыць дзівосную працу старажытных майстроў, судакрануцца з цудоўным!
– Ага, зразумела, вядома… Дык і сюды ж людзі ходзяць… простыя, розныя. Ім чаму б не гэта… не дакрануцца?
Студэнт да свайго сораму пакутліва доўга, некалькі секунд, спрабаваў знайсці патрэбны адказ.
– Як вы не разумееце? Тут людзей зусім трохі! А у Маскве жывуць сотні тысяч!
– Дык чаго тут не зразумець, – уздыхнуў Ямелька. – Яно, вядома, усё лепшае ў Маскве павінна быць… А вось сам храм – як? Перавязуць?
– Не ведаю, – гэтым разам цалкам разгубіўся Студэнт.
Кір са сваімі таварышамі вярнуўся да камандзіра з халоднай прыкрасцю на твары:
– Золата няма. Па дробязі: пазалота на сямісвечніку, на лампадах; срэбра: чашы, хрысцільня… А нашы сапраўды яго не бралі? Рызнічая пустая. Ужо надта прафесійна ўсё прыбрана…
– Студэнт, да мяне! – раптам зароў камісар, які стаяў у гэты час побач з камандзірам і слухаў даклад Кіра. – Што ў цябе?
– Тры дзіўныя абразы – праца вучняў Рублёва, – заспяшаўся Студэнт. Вядома, трэба будзе правесці экспертызу…
– К чорту твае дошкі! Дзе абразы ў залатых акладах?
– Няма… Мне здалося, відаць па месцах на сцяне, некаторыя абразы былі замененыя… нядаўна…
– Лайно… – камісар плюнуў на жоўтую хваёвую падлогу. – Слухай, ігумення Параскева… так, я ведаю, як тваё імя, я многае ведаю… Цяпер ты мне ўсё раскажаш. Дзе золата. Дзе тая сучка, якая асабіста мне трэба. І ты адвядзеш мяне да каменя.
Ігумення здрыганулася, твар яе стаў зямліста-шэрым, але ў вачах раптам ўзнік агеньчык палёгкі, пераканання ў правільнасці зробленага раней. Яна павярнулася да манашак і роўным, супакойвальным голасам старшай прамовіла:
– Сёстры мае! Прабіла наша гадзіна – прыйшоў час Госпаду нашаму праверыць нас на трываласць веры нашай. Маліцеся аб душах сваіх!
– Ах ты дурніца старая, – з напускной скрухай адрэагаваў на гэта камісар. – Ты мне ўсё скажаш, – ён зрабіў крок і другі да ігуменні, зазірнуў ёй у вочы і нечакана рэзка павярнуўся і крыкнуў:
– Міцяй! Ты там ціцькастых любіш, а? Ідзі, выбірай! Ідзі, кажу!
Міцяй, улавіўшы самы сур’ёзны тон загада-дазволы, выскаліўся, выскачыў наперад, апынуўся перад манашкамі і прысеў, пляснуўшы сябе па сцёгнах:
– Вось дык ну! Ай, выбар які! – пайшоў ён уздоўж жанчын, спыніўся насупраць самой высокай, мажнай манашкі гадоў трыццаці.
І хапануў адразу ж, як драпежны коршак, двума пяцярнямі за высокія, поўныя грудзі пад падрызнікам.
Міцяй не ведаў, што гэта манашка пакуль і не манашка зусім, а інакіня, што прыйшла яна ў кляштар пасля смерці мужа толькі месяц таму (дзяцей ім Бог не паслаў). І што не паспела яшчэ манастырскае жыццё выветрыць з яе галавы ўсе простыя, жыццёвыя законы і правілы. Таму яна адхіснулася спачатку з гідлівасцю на твары, а затым размахнулася шырока, па-бабску і шарахнула вялікай, моцнай далонню Міцяя па вуху.
Міцяй утрымаўся на нагах, хоць дабег, прыгнуўшыся, да самога прастолу.
– Ах ты… Ды я цябе… Ды я…, – скінуў ён вінтоўку з пляча, дрыготкімі рукамі спрабаваў зачыніць затвор.
– Адставіць! – спыніў яго камісар. – Міцяй, выберы меншую, мы гэтую Дрону пакінем, – тут ён паглядзеў на ігуменню.
Тая збялела, але стаяла прама.
– Дапамажыце Міцяю! – рэзка аддаў каманду камісар.
Падскочылі ўжо трое. Хапілі з чорнага гурту манашку, выглядалі месца – акурат перад амбонам, павалаклі. Манашка маўчала, калі з яе завучана-звыкла зрывалі адзежу, валілі на падлогу, прыціснулі рукі і ногі.
Ігумення зашаптала малітву.
– Дзейнічай, Міцяй, – падахвоціў камісар.
Міцяй хіжа выскаліўся, паслухаўся.
Камісар уважліва глядзеў на Параскеву, але тая заставалася нібыта безуважнай – глядзела кудысьці ўдалячынь перад сабой, толькі вусны яе лёгка і хутка варушыліся.
Камісар ступіў да распасцёртай на падлозе маладой манашкі і Міцяя на ёй.
– Злазь! – выгукнуў рэзка.
Потым схапіў адной рукой вінтоўку ў Кіра, падкінуў яе ў паветры, перахапіў, зграбна перавярнуў і з гучным хаканнем стукнуў уніз штыхом – у белае цела жанчыны.
Байцы адскочылі.
– Глядзі, старая! – крыкнуў камісар. – Ты маўчыш – і цяпер з кожнай будзе тое ж самае. На тваіх вачах. Але гэтых, перад тым, як пракалоць штыхом, я буду кожную пячы на агні свечак. Выколваць ім вочы. Адразаць грудзі. Саджаць на харугвы. А потым забіваць. Павольна. І ты гэта будзеш бачыць. Ты будзеш вінаватая ў іх мучэннях і смерці. Ты! Дзе захавальніца крыжа? Дзе крыж? Дзе камень? У адным месцы? Я яго ўсё роўна знайду, знайду, чуеш, старая? А яны будуць мёртвыя. З-за цябе зведаюць пакуты…
– Іх Гасподзь сёння прыме у Царства Сваё, – раптам амаль урачыста загаварыла ігумення, вочы яе, поўныя гневу і агіды, глядзелі ў вочы камісара, твар стаў не проста шэрым – сталёвага колеру, а голас задрыжэў ад напругі і нянавісці. – Табе ж, вырадак д’ябальскі, – праклён на стагоддзе стагоддзяў! Табе і роду твайму! Будзь пракляты ты мною, як пракляты Госпадам, хай святло Божае…
Камісар не даў дагаварыць – без размаху ён рэзка стукнуў яе дзяржальнай пісталета ў скронь.
Ігумення ўпала. Камісар, з перакошаным ад нянавісці тварам, стрэліў у яе чатыры разы запар.
Перазарадзіў маўзер, павярнуўся з жоўтым бляскам у вачах:
– Ну, хто яшчэ супраць Савецкай улады? Абяцаю жыццё і не будзем спальваць кляштар, калі мне скажуць, дзе схавана золата і дзе ход да каменя!
Адказам было маўчанне.
– Выводзьце ўсіх у двор! Праз тыя дзверы! – аддаў загад байцам камісар. – Студэнт! Ямелька! Каля трапезнай павінны быць дровы. Цягніце іх сюды. Хутка! Варушыцеся ўсё! Штыхамі іх падганіце, авечак богавых…
Ззаду храма быў невялікі ўтульны надворак, у задняй частцы якога бугрыліся некалькі магілак – тут хавалі духоўнікаў храма, старыц, ігуменняў. Паміж магілкамі і заднім фасадам храма, які завяршаўся тут пяцікутнай апсідай, быў лужок з зазелянелай травой. Сонца цяпер шчодра асвятляла гэты ўчастак кляштара. Спалоханыя, асуджаныя на смерць манашкі ў чорным, і разагрэтыя свежай крывёй чырвонаармейцы выглядалі на гэтых яркіх колерах белых сцен і сакавітай зялёнай травы ненатуральна.
– Усіх манашак да сцяны, на калені! – распарадзіўся камісар. – Дрон, ты, я чуў, таксама ціцькастых любіш? Ідзі, выбірай! Гуляйце пакуль! – рагатнуў камісар і адышоў да камандзіра, які ўвесь гэты час думаў толькі аб адным: як знайсці золата, бо атрад быў пасланы менавіта за ім. Добра, што ёсць Кір – з ім любая схованка адкрыецца…

Частка пятая. Камісар

Калі Ямеля і Студэнт з бярэмямі дроў зайшлі за кляштар, там гвалтавалі манашку, тую, мажную, што дала поўху Міцяю. Камандзір і камісар стаялі ў некалькіх кроках, глядзелі абыякава. Далей ля сцяны храма на каленах нерухома замерлі, як статуі, схіліўшы галовы, астатнія манашкі.
Кір азірнуўся на Студэнта і Ямельку, выскаліўся:
– Студэнт, ідзі паспрабуй! За цыцку патрымайся хоць!
– Не, не, што вы, – адступіўся Студэнт, скінуўшы дровы сабе пад ногі. – Я… я не магу…
– Бач, чысцёха! Інтэлігент вашывы! – з незразумелай злосцю выгукнуў Дрон. – Зараз я табе…
Ён нечакана рэзка сеў на жывот манашкі ўсёй сваёй масай, як на мяшок з мукой. Жанчына хакнула і, здаецца, знепрытомнела. Дрон не звярнуў на гэта ўвагу, хапануў вялікія, яшчэ не звялыя грудзі.
– Бач, якія цыцкі, глядзі, Студэнт! Ну, калі сам падысці баішся, – пагрозліва загаварыў ён, памацаў другой рукой у сябе ў халяве бота і выцягнуў невялікі нож. Не звяртаючы ўвагі на кроў і цела, якое забілася пад ім, разануў яшчэ і яшчэ.
– Лаві, Студэнт!
Студэнт інстынктыўна злавіў кінутае яму, і яно тут жа выпала з дрыготкіх рук, а сам ён адыходзіў, спатыкаючыся і, нарэшце, паваліўся назад, нібы раптоўна ап’янелы, пад дружны рогат.
– Гэй, а другую Ямельку адрэж, у яго ж таксама бабы няма! – закрычаў Міцяй. – Ямелька, ідзі сюды, прыдурак, глядзі, якая ў цябе цыцка будзе!
– Няправільна гэта, рабят… – пралапатаў Ямелька, прыціскаючы збялелымі рукамі да сваіх грудзей бярэмя дроў, хаваючы за ім свой твар, самога сябе, быццам у бярозавых паленах былі яго абарона і выратаванне.
– Адставіць, – нечакана ўладна ўмяшаўся ў пацеху камісар. – Канчай яе, – кінуў ён Дрону, які усё яшчэ сядзеў на манашцы, і той адным рэзкім рухам шаснуў нажом па шыі жанчыны.
– За мной ідзі… – паклікаў яго камісар.
Падышлі да манашак.
– Устаць усім… Спіной да сцяны кожнай, рукі апусціць, – нягучна распарадзіўся камісар. – Рукі не паднімаць. Ці заб’ю, – ледзь прыўзняў ён свой маўзер у руцэ.
Жанчыны ўсталі. Камісар ішоў міма іх, знерухомелых так, што на нейкае імгненне здалося, быццам яны, чорныя манашкі, намаляваныя на гэтай белай, залітай сонцам сцяне. Камісар узіраўся ў твары. Прайшоўся раз, часам уздымаючы адным пальцам левай рукі дрыготкія ад жаху падбародкі, зазіраючы ў вочы. Вярнуўся, спыніўся насупраць адной, самой старой, паказаў Дрону.
– Гэтую…
Дрон падскочыў, двума рукамі хапіў рызу манашкі ля шыі і разарваў да пояса, сарваў долу, агаліўшы старэчыя плечы ў пігментных плямах і плоскія грудзі бабулькі.
Камісар гідліва зморшчыўся, зрабіў крок далей, спыніўся.
– Гэтую…
Манашка была яшчэ зусім маладой, і рукі яе інстынктыўна, чыста па-жаночаму ўзляцелі ўверх, затуляючы грудзі з вялікімі карычневымі саскамі.
Камісар стрэліў ёй у жывот.
Здрыгануліся адзіным целам, усхліпнулі зацкавана і коратка адным ротам астатнія манашкі – і гэта было адзіным рухам і гукам адказу на стрэл.
– Гэтую…
Камісар гуляў у сваю гульню. Яго не столькі займаў вынік гэтай гульні – ён быў упэўнены, што знойдзе тое, што шукае, колькі сам працэс. На яго твары з’явілася нешта накшталт азартнай усмешкі: адгадае ён цяпер ці не адгадае? Тузануцца рукі манашкі закрываць грудзі ці не? Дрон падыгрываў камісару – дзёр адзежу лёгка, адным шырокім рухам, за раз пакідаючы жанчыну напаўголай.
– Гэтую…
І раптам гульня надакучыла камісару.
– Усіх адразу… Кліч астатніх.
– Гэй, давай сюды ўсё! Міцяй, ідзі парад цыцак ладзіць. Студэнта сюды кліч! Недароблены! – крыкнуў Дрон Емяльяну. – Дровы кінь, дурніца, ідзі вінтоўку вазьмі маю!
…І пайшла весялосць.
– Оп-па! А якія ў мяне, а? – рагатаў Кір, сціскаючы, камечачы аголеныя грудзі манашкі. – Што, недаростак, дапамагчы? – яхідна спытаў у Міцяя, які дзёр і не мог разарваць каўнер рызы ў манашкі побач, бракавала сіл у хліпкіх руках. Тузаў азвярэла, а высокая – на галаву вышэй за яго – манашка ўздрыгвала, але безуважна глядзела кудысьці за галаву Міцяя шклянымі вачамі.
Чорны шэраг манашак стаў імкліва бялець зверху.
– Стаяць! – раптам распарадзіўся камісар, хуткім крокам падышоў да чырвонаармейца, які толькі што сарваў адзежу з чарговай манашкі.
– Вось і ты, – заўсміхаўся нечакана радасна камісар. – Глядзі, якая…Што, не чакала?
Кацярына маўчала.
Камісар працягнуў руку і павольна адарваў прысохлую да грудзей анучыну. І раптам твар яго скрывіўся, як ад раптоўнага зубнога болю.
– Дзе крыж, сука? – спытаў ён адчайна, відавочна ўсведамляючы, што ніякага адказу яму не атрымаць, як бы ён не стаў катаваць маладое цела дзяўчыны.
– Крыж на кожным, – нечакана прагучаў чысты, без усякага страху голас. – Не бачыш мой, ці што, крывёй напісаны? І на табе – крыж, – працягнула Кацярына. – Я свой вынясу. А табе свой не змагчы.
– Авечкай прыкінуцца вырашыла? Думала, не знойдзем? – прымружыўся камісар. – Усіх знойдзем. І усё знойдзем.
– Жыцця не хопіць.
– У нас шмат жыццяў наперадзе, – зірнуў камісар у вочы Кацярыны. – А ў вас – мала засталося… Сарві з яе ўсё, – загадаў ён маўкліваму чырвонаармейцу. – Вядзі сюды. Астатніх – на калені… пакуль… потым разбярэмся…
Чырвонаармеец хутка справіўся з рэшткамі адзежы Кацярыны, і камісар не ўтрымаўся, абудзілася ў ім сапраўднае мужчынскае – заглядзеўся на стройнае, з белай здаровай скурай цела Кацярыны.
Яна ішла, і так ішла, нібы не голая сялянка пад прагна-юрлівымі позіркамі адурэлых ад жаночых целаў і ўсёдазволенасці байцоў, а царыца ў шаўках і золаце прад здзіўлена-захопленымі вачыма замежных амбасадараў. І нешта здарылася. Можа, крывавы крыж між грудзьмі Кацярыны быў таму віной, можа, сама яна стала таму прычынай, але раптоўна згасла раз’юшанасць, раставаў цень пажадлівасці ў позірках чырвонаармейцаў.
– Як каралева, – прагучаў нечы прыглушаны мужыцкі голас, і гэта як секанула камісара:
– Чаго раты разявілі, быдла, перастраляю!
Забег наперад, пакруціўся, быццам шукаў што на зямлі ў негустой траве.
– Сюды вядзіце! На зямлю яе! Вось сюды галавой!
Кацярыну хутка павалілі на зямлю, спешна хапаліся за рукі і ногі, раскінулі іх шырока.
– Што робіце, паўдуркі? Па-вашаму, я за бабай за сто вёрст сюды ехаў? – закрычаў камісар і стаў камандаваць ледзь спакайней, дакладней: – Студэнт! Дроў яшчэ нясі, ды хутка! Так, набок яе кладзіце, на правы… рукі-ногі трымайце, галаву да зямлі… Дрон, ты сваю нагу ў калене сагні, да жывата падцягні… Яшчэ вышэй… Ты, – ужо іншаму чырвонаармейцу, – нагу прама ўніз і таксама ў калене сагні… Раўней, дурніца… Прыцісні і трымай… Міцяй, руку ўверх і ў локці… Не так, няўклюда, пад прамым вуглом згінай… дурніца, пра вуглы не ведаеш…
Камісар камандаваў, байцы мітусіліся, укладваючы па ім незразумелым загадам рукі і ногі Кацярыны, нібы яна была лялькай з ануч. Яна не працівілася, ведала – бескарысна гэта, смерць трэба прымаць з чыстым розумам, якога не крануўся страх. І гэтая яе безуважнасць да рэчаіснасці, незразумелыя самім байцам іх дзеянні, блізкасць прыгожага маладога цела, якога яны дакраналіся, але не жадалі, не маглі жадаць, як можна дакранацца і нельга жадаць уласнай маці – усё разам усяліла ў байцоў старажытны жывёльны жах. У іх жыцці былі забітыя і спаленыя жыўцом у храмах, заколатыя штыхамі, закатаваныя ў згвалтаваннях жанчыны – і тыя справы былі зразумелымі іх існасці, звыклымі і часта прыемнымі. Цяпер яны, падпарадкоўваючыся чужой волі камісара, выконвалі недарэчную, незразумелую, нечым страшную для іх работу – і гэта хвалявала іх, узбуджала ў іх першапачаткова дзікае, глыбока схаванае ўнутр, родавае…
– Так… Добра… – агледзеў зверху камісар зламанае ў свастыцы цела дзяўчыны. – Трымайце моцна цяпер, руку ёй паправім, – ухмыльнуўся ён, захапіў левую руку Кацярыны і рэзка вывернуў уверх і назад.
Раздалося агіднае кароткае храбусценне, потым грук – гэта ў Студэнта, які падышоў з чарговым бярэмем дроў, палены пасыпаліся з рук.
– Вось зараз усё хораша, – задаволіўся Камісар. – Трымайце моцна, Дрон, сядзь вось тут на яе, каб не тузанулася.
Але Кацярына была ўжо без прытомнасці – яна страціла яе ад болю ў вывернутай руцэ. Камісар напаўразвярнуў дзяўчыну на спіну, сам прыўстаў на калені. У яго руцэ байцы ўбачылі невялікі, тоўсты ільсняны чахол. Камісар дастаў шырокі кароткі нож, увесь чорны, прыцэліўся ніжэй крывавага крыжа між грудзьмі дзяўчыны – стыгматы – і стаў лёгка весці ламаную лінію. Кроў быццам ускіпала па следзе нажа, малюючы чырвоным на белай скуры першы прамень свастыкі. Твар камісара свяціўся задавальненнем ад выкананай работы і прадчування завяршэння справы.

Эпілог. Бой

Сонца залівала двор кляштара, манашкі на каленях маліліся, тыя, з якіх сарвалі адзежу, так і стаялі, свяцілі голымі спінамі, баючыся прыкрыць свой жаночы сорам. Студэнт глядзеў вытарашчанымі вачамі, як Камісар нешта выразае на жываце дзяўчыны, потым пераводзіў позірк на цела манашкі з адрэзанай цыцкай і перарэзанай шыяй і ізноў на камісара.
– Тут жа барока… Гэтага нельга… Гэта не трэба… Барока – пачатак новага міру… новага чалавека, рэвалюцыя адчыняе магчымасць росту для кожнага, гэтае новае барока для ўсёй нашай зямлі, – мармытаў ён.
– Студэнт! Дровы сюды нясі! – пачуўся загад камісара. – Жыва! Ямелька, ты чаго там абапёрся аб стрэльбы, адпачываеш? Бягом да калёс, пад саломай бутля з газай. Нясі хутка!
Студэнт здрыгануўся, і, працягваючы мармытаць сабе нешта пад нос, сабраў дровы і панёс да цела Кацярыны.
– Абкладвайце ногі, рукі, саму! Яшчэ дроў!
Ямелька каля састаўленых у касцёр стрэльбаў не крануўся з месца.
– Няправільна гэта, рабят… – сам сабе прагаварыў ён ціха. – Няправільна гэта…
У наступнае імгненне ён ускінуў сваю вінтоўку, хутка прыцэліўся і стрэліў. Прабітая навылёт галава камісара рэзка тузанулася далёка ў бок, цягнучы за сабой усё яго цела.
Емяльян па-вайсковаму дакладна клацнуў затворам, гэтак жа коратка прыцэліўся другі раз, стрэліў, і камандзір, рука якога пацягнулася да нагана, паваліўся на зямлю.
Трэцяя куля дасталася Дрону, які ў тупым здзіўленні паспеў павярнуць галаву ў бок Емяльяна і нават адкрыў рот, каб нешта сказаць.
Звярыны інстынкт Кіра кінуў яго ў бок. За ім адскочылі ад раскрыжаванай на зямлі дзяўчыны два яго сябрукі.
Адзін за другім, праз долі секунды, якія патрэбныя былі салдату з трохгадовым вопытам вайны для перазарадкі вінтоўкі, прагучалі яшчэ тры стрэлы.
І толькі потым Міцяй, адзіны жывы ля цела Кацярыны, вылупіўшы ў жаху вочы, закрычаў-заенчыў:
– Ты што, ты што!!! Ямелечка, пакладзі, пакладзі вінтоўку… Не страляй! Не страляй, брат! – лямантаваў ён, адыходзячы ад накіраванага на яго ствала, а яго штаны сталі брудна цямнець ніжэй пояса.
Куля патрапіла яму ў твар.
Емяльян завучана зірнуў на затвор вінтоўкі, уставіў новы магазін, закінуў вінтоўку за плячо, агледзеўся вакол і павярнуўся да застылага ў нямой ашалеласці Студэнта.
– Пойдзем, Студэнт. Тут без нас… вось, манашкі самі… управяцца.
– Як жа… Як жа далей… – не зводзячы позірку з трупаў нядаўніх сваіх таварышаў, спытаў бы ў непрытомнасці Студэнт. – Што будзе?
– Нічога не будзе. Жыць будзем, – спакойна адказаў Емяльян. – Мы нікому пра гэта не раскажам.