12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Дзяніс Голубеў

_____________________
Адпускаю на волю Любоў...
Вершы

Незнаёмка

Белы сьнег мітусіцца
між шэрых дамоў,
Пазіраюць з нябёсаў анёлы...
Мы ніколі з табой
не сутрэнемся зноў,
Бо, на жаль, мы –
зусім незнаёмы.
Толькі ноч нам дазволіць
усё паўтарыць:
І спатканьне, і словы...
І мары...
Падары мне, о Божа, яе,
падары!
Ўсё, што хочаш, аддам у ахвяру.
Белы сьнег мітусіцца...
ля сэрца майго,
Замятаючы
вузкія сьцежкі...
Я няхутка забуду сустрэчу з табой
І тваю
маладую
ўсьмешку!


* * *

Ахвярую Д. О.

Ты любіла блукаць па сьнезе,
Ты на небе шукала
зоры,
Пераскочыць хацела
горад...
Ты любіла блукаць па сьнезе.
Ты магла зазірнуць у вочы
Так, што ў полі
губляўся
вецер...
Ты любіла блукаць па сьнезе,
Ты па небе
любіла
крочыць...

Раманс

Ты глядзіш на мяне,
нібы ў казачным сьне,
Ты ня хочаш паверыць,
што я існую...
Толькі, ведаеш –
мне не хапае цябе:
Вельмі рэдка я бачу усьмешку тваю.

Зазірнуць у блакітную бездань вачэй,
Дакрануцца да цёплай,
ласкавай рукі –
Можа гэтак мне стала б хоць
крыху лягчэй
Бараніцца ад чорнай, маўклівай тугі.
Я гляджу табе ўсьлед...
Колькі сказана слоў!...
Колькі песьняў і вершаў гучала услых!...
Для цябе адпускаў я на волю
Любоў,
Для цябе яе
нёс на далонях сваіх!


* * *

Колькі каштуе каханьне?
Калі падумаць,
то ня так ужо й шмат:
Некалькі вершаў
узьнёслых,
Некалькі прыемных
дотыкаў,
Некалькі дзён,
што пралятаюць,
як хвіліны,
Некалькі зорных
начэй,
што расьцягнуліся
на тыдні...
Я магу ахвяраваць
усім,
прайсьці усе выпрабаваньні,
раздаць усе ненапісаныя вершы –
толькі б пераканацца,
што недзе
ёсьць
Яно —
маё Каханьне.

Я магу ахвяраваць усім.
Я
хачу
ахвяраваць
усім!