12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Ганна Яцкевіч

_____________________
Жыць!...
Вершы

Бар’ер

Я мару збудаваць сабе хатку
пасярод акіяну
на белых калонах-нагах.

З вялікімі вокнамі колеру макаў,
з падковаю на дзьвярах,
штурвальным колам на даху

і драўляным мастком да суседняе выспы...
На ёй я пакіну крэсла, таршэр
ды свае любімыя кніжкі.

У маёй сьвядомасьці высьпеў
няўлоўны бар’ер
паміж уласным сусьветам ды іншымі.

Жыць

Быць ветрам
вясновым
быць небам
вясковым
свабодаю-воляй
адвечнай
быць жоўтаю
кветкай
травой на
палетках
бурлівай імкліваю
рэчкай
быць плыньню
людскою
быць мрояй
чужою
вясною
зімою
змаганьнем
крывёю
спакоем
і болем
быць –
жыць!


* * *

Дарогі
нашага жыцьця
твайго майго
усёй краіны
нібыта
з цемры небыцьця
мае вяртаюцца
ўспаміны
якія
павуціньнем тонкім
маю ахутваюць
сьвядомасьць
і хоць
ня бачна тое звонку
паволі трачу я
прытомнасьць
плыву
між тых
каго шукала
ляжу
на мокрым
шэрым бруку
стаю
паміж
радкоў Купалы
маўчу
у хвалях
дзіўных гукаў


* * *

Зьбіраю
у кошык
вочы я
воўчачалавечыя
чорныя
празрыстыя
з залатымі
рыскамі
зялёныя
каціныя
чырвонапавуцінныя

як гузікі
нашыю іх
на сінія
вышыні я