12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Васіль Якавенка

_____________________
Місія БНР у Берліне як аптымістычная трагедыя. Нататкі неабыякавага


Чым далей ад нас адыходзяць тыя гады і тыя падзеі, калі беларускі народ, стаўшы на шлях самавызначэньня, дамагаўся сваёй дзяржаўнай незалежнасьці і бясьпекі, тым глыбей асэнсоўваецца гістарычная роля і значэньне дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў жыцьці народу і нацыі. Неацэнную паслугу тут нам аказваюць дасьледчыкі гістарычных падзеяў, так бы мовіць, рэстаўратары мінуўшчыны, сярод якіх пачэснае месца займае і Уладзімір Сакалоўскі. Яго новая кніга «Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919 – 1925)», зьмешчанаяў часопісе “Arche”, 3, 2009, стар.1-328, прадметна і шматпланава раскрывае адзін з найбольш драматычных перыядаў учыннасьці, у рупнасьці беларусаў па стварэньні і адстойваньні сваёй дэмакратычнай народнай дзяржавы.
Адраджэньне краіны і імкненьне беларусаў да еднасьці, да нацыянальнай аўтаноміі, пра што напачатку боязна было нават падумаць, а ў хуткім часе і да самастойнасьціусё гэта высьпявала пад моцным уціскам расейскага самаўладства, таму і было яно абачлівым, даволі стрыманым і павольным.
Паўстаньне ў 1863 годзе, а потым рэвалюцыйныя падзеі 1905 году абу­дзілі і выкінулі да жыцьця парасткі самаўсьведамленьня ў мясцовага насель­ніцтва(найперш у інтэлігенцыі), што вяло натуральна да паступовага фарміраваньня нацыянальнага руху. Імперыялістычная вайна 1914-1918 гадоў, цяжар уціску ад розных бакоў, несправядлівасьць, нястача, незьлічоныя ахвяры, роздум над прычынамі ўсяго гэтага выклікалі яшчэ большую цікавасьць да самавызначэньня і вызваленьня з цянётаў Расеі. Разам з беларусамі, зрэшты, тыя ж памкненьні мелі і іншыя народы, палякі і украінцы, фіны і латышы, літоўцы.
Узрастаньню незалежніцкіх настрояў на Беларусі ў значнай меры садзейнічала палітыка нямецкіх акупацыйных уладаў, і такія акалічнасьці менавіта як гатоўнасьць немцаў прызнаць беларускі народ асобнай нацыяй, як практычныя крокіпераклад акупацыйных загадаў на беларускую мову, адкрыцьцё школаў на роднай мове, дазвол весьці набажэнствы па-беларуску, наданьне беларускай мове статусу самастойнай і роўнай з мовамі іншых народаў рэгіёну, пра што яскрава засьведчыў факт выданьня «Слоўніка на сямі мовах: нямецкай, польскай, рускай, беларускай, літоўскай, латышскай, габрэйскай». Усё гэта красамоўна сьведчыла, што і беларус можа мець сваю годнасьць, сваю радасьць ад усьведамленьня сябе гаспадаром (а не прыгонным у неасяжнай Расейскай імперыі!). Словамі Зьмітрака Бядулі: “Беларус пачаў разумець, што самабытнасьць нацыі гэта ёсьць вялікі скарб у агульна людскім прагрэсе”. Урэшце, гэтакае разуменьне яшчэ больш спрыяла ўзрастаньню незалежніцкіх настрояў і памкненьняў.

Праца У. СакалоўскагаНадзвычайная місія БНР у Нямеччынеўяўляе сабой зборнік дакументаў, упершыню гэтак поўна і з веданьнем справы сабраных па архівах Берліну, Вільні, Менску і ўкладзеных у асобную кнігу. Іх тут больш за дзьве сотні ды яшчэ фатаграфіі з нямецкіх газетаў і часопісаў. Дакументы сістэматызаваныя, уладкаваныя па важнейшых напрамках дзейнасьці Берлінскай місіі, з уводным словам да іх, напісаным ім жа, нашым пранікнёным дасьледчыкам, супрацоўнікам Славістычнага семінару Бонскага універсітэту.
Гартаеш, чытаеш, удумваешсяПачуцьцё глыбокай павагі, захапленьня ды запозьненай (на цэлыя пакаленьні) трывогі, нематываванай віны ахоплівае душу. Якія асобы, і іх шмат! І як шчыра, аддана, самаахвярна служылі яны роднай зямлі, прадвызначаючы для яе волю і свабоду! Які чын у дакляраваньні, сьцьвярджэньні і абароне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі! Колькі высілкаў у спрэчках пры ўзгадненьні пазіцыяў і пераадоленьні перашкодаў, унутраных і зьнешніх, колькі энергіі на гэта пакладзена! Сапраўды, бесьсьмяротны момант у жыцьці нацыі! Апошнія словы належаць аднаму з удзельнікаў тых падзеяў.
Міжволі ўзьнікае пытаньне: як і дзе знаходзілі сілы мужы Рады і Ураду БНР, каб столькі часу ўпарта змагацца за сваю краіну, трываць няўдачы і доўжыць далей задуманае? Прынамсі, у выпрабаваньні, якое тут выпала на іх долю, беларусы даказалі, што здольныя адстойваць нацыянальную ідэю, ідэалы, каштоўнасьці ўпарта, адчайнаяк самаахвярнаю працай, так і цаною свайго жыцьця; нездарма ж на золку беларускай незалежнасьці склалі свае галовы 11 тысячаў нашых суайчыньнікаў, патрыётаў.
Надзвычайная берлінская місія беларусаў, апантаных ідэяй самавызначэньня свайго народу і сьцьвярджэньня дзяржаўнасьці ў незалежнай дэмакратычнай краіне, зьявілася для дасьледчыка і ўкладальніка зборніка дакументаў У. Сакалоўскага адмысловай прызмай, праз якую раскрываецца драма, ібудзе дарэчы зазначыцьаптымістычная трагедыя БНР увогуле.
Дзейнасьць дыпламатычнай місіі разьбіта на сем разьдзелаў: Пачатак адносінаў з акупацыйнымі ўладамі, Дыпламатычнае ўзьвіжаньне, Праца з ваеннапалоннымі, Прэс-бюро і культурна-асьветная праца, Дзейнасьць па сувязях з іншымі арганізацыямі, Фінансавая і гандлёвая рупнасьць, Берлінская канферэнцыя 1925 году.
Падзеі адсочваюцца ад самага іх зародку і натуральна, што дакументы ў зборніку зьмешчаныя ў храналагічнай пасьлядоўнасьці.
Адносіны немцаў да створанай у прыфрантавых умовах дзяржавыБеларускай Народнай Рэспублікі на пачатку былі недаверлівымі і даволі складанымі, толькі з часам яны ўнармаваліся, чаму спрыялі вытрымка беларусаў і потым узаемны давер. Залагоджаныя нямецкія ўлады перадалі кіраўніцтву новай рэспублікі нават пэўныя функцыі кіраваньня краінай.
Іншае назіралася з боку польскіх паноў, якія квапіліся на беларускія землі і потым захапілі заходнюю частку краіны. Пачынаючы са жніўня 1919 году начальнік польскай дзяржавы Юзэф Пілсудскі прыклаў шмат намаганьняў да таго, каб залатвіць справу з нацыянальным беларускім рухам, які быў у жорсткай канфрантацыі з польскімі ўладамі. Пілсудскі зрабіў палітычны манеўр і пайшоў супраціўцам насустрач: выпусьціў з турэмных засьценкаў беларускіх дзеячаў нацыянальнага руху, арыштаваных падчас акупацыі, а яшчэ выдзеліў сродкі на адкрыцьцё беларускіх школаў і культурных установаў. Чым не падарунак?
Разам з тым прынцыповыя пазіцыі беларускай інтэлігенцыі не здаваліся Пілсудскаму вельмі моцнымі, і на аўдыенцыі са старшынёй Савету міністраў Рады БНР Антонам Луцкевічам пан Юзэф адкрыта выклаў свае патрабаваньні: маўляў, каб нацыянальны рух мог разьлічваць на яго падтрымку, “неабходна ў поўнай меры прызнаць польскую дзяржаву, падпарадкавацца польскай уладзе і перастаць гаварыць пра незалежнасьць Беларусі”. Спадар Луцкевіч не даваў дый ня мог даць пану Юзэфу пэўнага адказу, адносячы гэтае пытаньне да кампетэнцыі Рады БНР. І Пілсудскі дазволіў правесьці сесію Рады БНР у Менску 12 сьнежня 1919 году. Безумоўна, ён разьлічваў, што, будучы ў памежжы франтоў, у вельмі складанай і безвыходнай і беспатольнай для яе сітуацыі правячая эліта беларусаў выкажацца за федэратыўнае абяднаньне Беларусі з Польшчай. Ажно разьлікі яго былі дарэмныя. Большасьць сяброў Рады выступіла з асуджэньнем каланізатарскай палітыкі Польшчы і выказала недавер старшыні Рады Язэпу Лёсіку і прэмер-міністру Антону Луцкевічу, акурат у намерах, у дзеяньнях каторых заўважыла згодніцкую палітыку.
На той жа сесіі Антон Луцкевіч выступіў з прамовай, якая захоўвае сваю ак­туаль­насьць і да гэтага часу: “…Будаваць незалежную Беларусь павінны самі беларусыі то беларусы нацыянальна сьвядомыя, беларусы, якія не на словах, а на справеусім сваім жыцьцём, кожным сваім ступам умацоўваюць беларушчыну. Мы павінны цяпер, больш чым раней, сьцерагчыся так званыхтоже беларусаў”, якія, называючы сябе беларусамі, маюць у душы толькі пагарду да сваёй мовы, да сваіх браткоў сярмяжных, да ўсяго роднага, беларускага. Благі той будаўнічы, які закладвае падмурак велізарнага гмаху з нягоднага матэрыялу, яго будынак ня будзе мець сілы і хутка разваліцца. Для таго, каб будоўля незалежнай Беларусі не спынілася, каб пры найгоршых абставінах мы засталіся самі сабой, трэба ў аснову нашага дзяржаўнага будаўніцтва пакласьці чыстую беларускую нацыянальную ідэю”.
Сябраў Рады, якія на сьнежаньскай сесіі выступілі супраць далучэньня Беларусі да Польшчы, пілсудчыкі арыштавалі і пасадзілі ў астрог. Але ж яшчэ да гэтага моманту спадар Тамаш Грыб разам з большасьцю рады абнавілі прэзідыум і даручылі Вацлаву Ластоўскаму сфарміраваць новы Урад БНР.
Ня лепш ставіліся да Беларускай Народнай Рэспублікі таксама і бальшавікі. Па сваёй ідэалагічнай сутнасьці яны не маглі трываць аніякіх дэмакратычных уладаў, апроч дыктатуры пралетарыяту, аніякай самастойнай формы дзяржаўнага ўтварэньня, апроч камуністычнага кагалу. Імі груба фальсіфікаваліся гістарычныя факты і вялася зацятая паклёпніцкая кампанія супраць БНР. Жалю варта, адзначае дасьледчык, але ж яшчэ і да гэтага часу сустракаюцца даволі цьвердалобыя гісторыкі, якія карыстаюцца тагачаснымі бальшавіцкімі штампамі, перапісваюць тэндэнцыйныя і бязглуздыя тэзы пра БНР, спрабуючы даказаць яе несамавітасьць, малазначнасьць ды марнасьць. Яны схільныя захапляцца, да прыкладу, Парыжскай камунай, з яе новай формай дзяржаўнага ладу, што праіснавала некалькіх месяцаў, і зусім ня чуюць, ня бачаць шматгадовай напружанай самаахвярнай працы Ураду БНР перш на ўласнай тэрыторыі, а потым і за яе межамі.
Грунтуючыся на дакументах, аўтар слушна даводзіць пра галоўны напрамак у працы Берлінскай місііпрызнаньне Германіяй суверэннай Беларускай Народнай Рэспублікі, чаго яшчэ не было. Яе прызналі ўжо Украінская Народная Рэспубліка, Літва, ФінляндыяНемцы ў цэлым прыхільна ставіліся да беларускай нацыянальнай ідэі, да беларускага эміграцыйнага ўраду і нават ахвотна ішлі на перамовы з ім, але ж яны пасьля паразы ў вайне ня мелі дастатковай волі на большае, ня мелі права на самастойныя міжнародныя акцыі, бо іх правы і іх свабода былі падкарочаны Версальскімі дамовамі дый пагадненьнямі Брэсцкага мірнага дагавору. Ім не выпадала ў ліку першых прызнаць беларускі ўрад пакуль гэтага ня зробяць іншыя, асабліва краіны Антанты, Англія, Францыя.
Усё гэта так, але ж, аналізуючы дакументы, У. Сакалоўскі яшчэ і яшчэ раз паказвае, наколькі ўважлівымі і клапатлівымі былі нямецкія ўлады ў адносінах да нашых дыпламатычных службаў, што прадстаўлялі БНР. Міністэрства замежных справаў Германіі, напрыклад, цыркулярам за 4 лістапада 1920 году, які разаслала ў Рыгу, Коўна, Маскву, Стакгольм, патрабавала ад сваіх дыпламатаў у той сітуацыізьвярнуць асаблівую ўвагу на захаваньне неафіцыйных адносінаў, паклаўшы іх у аснову дзейнасьці з беларускімі прадстаўніцтвамі»...
Цікава, што ў Нямеччыне пасьля Першай сусьветнай вайны заставалася 60 тысячаў беларускіх ваеннапалонных, і Надзвычайная місія пры неабходнасьці аказвала ім юрыдычную і грашовую дапамогу, выдавала беларускія пасьведчаньні, а прыватным асобампашпарты, па якіх нашы грамадзяне маглі без перашкодаў ехаць на Бацькаўшчыну альбо жыць у замежжы. Дыпламатычная місія перадавала ў лагеры ваеннапалонных шмат беларускай нацыянальнай літаратуры,часопіс«З роднага краю», бюлетэні Беларускага Прэс-Бюро. Многія з паняволеных, альбо забраных(палонных) беларусаў гатовы былі паслужыць сьцьвярджэньню і адстойванню са зброяй у руках сваёй самастойнай дзяржавы, і місія і ў цэлым Урад БНР, настойліва дамагаліся стварэньня беларускага войска. Адно Польшча і Расея ўсяляк блакіравалі вырашэньне гэтага пытаньня нямецкімі ўладамі. Нямала шкодзілі ў запачаткаваньні вайсковых справаў таксама расейскія генералы, што заставаліся ў Германіі ды не прызнавалі Беларусь.

Беларускае Прэс-Бюро пры Надзвычайнай місіі выдавала бюлетэні на нямецкай мове. Яно асьвятляла дзейнасьць як самога ўраду, так і ягоных прадстаўніцтваў, выкрывала хлусьню і дэзінфармацыю, што ў якасьці памыяў шчодра вылівалася на дзеячаў БНР з боку польскіх і савецкіх сродкаў інфармацыі і прапаганды.
Пачынаючы з 1920 году, Прэс-Бюро рэгулярна раз ці два разы на тыдзень выпускала бюлетэні пра Беларусь. Гэта была адна з найбольш кампетэнтных крыніцаў інфармацыі для нямецкай грамадскасьці, асабліва прэсы і Міністэрства замежных справаў Германіі і іншых краінаў пра лёс беларускага народу. У бюлетэнях утрымліваліся найбольш дакладныя зьвесткі пра нацыянальны і сацыяльны ўціск, пра нечуваныя зьдзекі над людзьмі пры акрутным рэжыме Пілсудскага. Падавалася дакладная інфармацыя пра паўстаньні беларускага сялянства і за Саветамі ды бальшавікамі, раскрывалася сама сутнасьць, планы і задачы БНР; разам з тым рыхтаваліся агляды замежнай прэсы для свайго ўраду. Беларускаму Прэс-Бюро ўдалося навязаць зносіны ня толькі з рознымі прыватнымі тэлеграфнымі агенцт­вамі, але і афіцыйнымі – «Вольфа», «Прэссэ-Вартэ», літоўскім «Эльта».
Успамінаючы пра той час, Васіль Захарка з задавальненьнем адзначаў: “Наша Прэс-Бюро разносіць весткі па ўсяму сьвету. Нас запрашаюць чытаць лекцыі, рэфэраты і наогул як можна больш інфармаваць немцаў у беларускай справе…”
Пры Берлінскай місіі, дарэчы, існавала і выдавецкая суполка «Вызваленьне». Гэта ў ёй былі выдадзеныя кніга А.Цьвікевіча «Адраджэньне Беларусі і Польшча» (Берлін, 1921), часопіс для беларускіх ваеннапалонных «З роднага краю», аказана дапамога ў выданьні на нямецкай мове кнігі В.Егера «Беларусь». Тут выштукавалі першыя дзяржаўныя замежныя пашпарты для цывільных, аддрукавалі паштоўкі з гербамі беларускіх ваяводстваў, а таксама карту Беларусі з удакладненьнямі і дадаткамі.
Як паказваюць дакументы, Берлінская місія адыграла важную ролю ў навядзеньні дыпламатычных мастоў. На пачатку была праведзеная канферэнцыя паслоў усіх дзяржаваў, якія ўтварыліся пасьля развалу царскай імперыіна тэрыторыях, што акаймоўвалі Расею з поўдня і захаду: Азербайджан, Грузія, Паўночны Каўказ, Украіна, Беларусь, Латвія, Эстонія. Многія важныя пытаньні вырашаліся Урадам БНР таксама ў Берліне як горадзе, разьмешчаным у цэнтры Еўропы, куды зручней за ўсё было дабірацца, альбо запрашаць прадстаўнікоў з Канстанцінопаля, Прагі, Капенгагена, Рыма, Сафіі, ПарыжаАдсюль накіроўваліся на канферэнцыіПарыжскую, Жэнеўскую, Генуэзскую і іншыя. З Берлінскай місіяй мела зносіны шырокая сетка карэспандэнтаў з усіх кантынентаў сьвету: гэта разнастайныя замежныя палітычныя і грамадскія дзеячы і ўстановы, агенцтвы і карпункты.
У дзейнасьці Гандлёвай Камісіі актыўны удзел прымаў як сам кіраўнік Рады Міністраў Вацлаў Ластоўскі, так і Старшыня Рады Народнай РэспублікіПётра Крачэўскі. Гандлёвы клопат місіі, хаця і не прынёс асаблівых дывідэндаў БНР, тым не менш быў працяглым па часе, значным па багаццю дакументаў, інтэнсіўным па ўдзелу ў ёй урадавых структураў.

Апошнім этапам у дзейнасьці Надзвычайнай місіі БНР у Нямеччыне стала правядзеньне сумнавядомай Берлінскай канферэнцыі 12-15кастрычніка 1925 году. Дакументы праліваюць сьвятло на актыўную арганізацыйную ды разам і змоўніцкую (пры ўдзеле Саветаў) ролю ў ёй Аляксандра Цьвікевіча.
Тым ня менш на гэтай няпэўнай у сваёй легітымнасьці канферэнцыі была прынята рэзалюцыяпа справе так званай крывіцкай прапаганды”; дакумент па сваёй матываванасьці і актуальнасьці зноў жа ніяк ня страчвае свайго значэньня па сёньня. Жалю варта, але ж тая слушная па сваёй матывацыі рэзалюцыя была забытая беларускай эміграцыяй у пасьляваенныя саракавыя і пяцідзясятыя гады, калі па прапанове неабачлівых і зацыкленых на мроях Ластоўскага навукоўцаў нашыя суайчыньнікі дапусьцілі ў сваім асяродку раскол, падзяліўшыся накрывічоўі гэтак званыхзарубежнікаўды ажно да самай сьмерці вялі між сабой вайну. Адно прачытаем, на чым жа сышліся тады ў Берліне беларускія дзеячы?..
Заслухаўшы даведку аб так званайкрывіцкай прапагандзе”, Нарада лічыць, што думка аб перамене нацыянальнага імя Беларусі наКрывіюёсьць сьведчаньне гістарычнага рамантызму, што ў плашчыне акадэмічнай не зьяўляецца небясьпечным. Аднак прымаючы пад увагушто гэта прапаганда ўносіць разлад у сьвядомасьць народуі што краявыя арганізацыі рашуча выказаліся супраць яе, – Канферэнцыя, не ўваходзячы ў акадэмічны разгляд пытаньня, лічыцькрывіцкую прапагандушкоднай інтарэсам беларускага нацыянальнага адраджэньня”.
У гэтай рэзалюцыі праявіліся абачлівасьць і мудрасьць дэлегатаў лёсавызначальнай палітычнай нарады.
Але толькі яны не маглі не дапусьціць у той самы момант расколу беларускага нацыянальнага руху, які адбыўся ўжо з іншай нагоды. Сцэнар нарады, як сьведчаць дакументы, па сутнасьці быў распрацаваны ў Менску, акурат у сьценах ЦК КП(б)Б, вядома, пры чынным удзеле Масквы.
Для людзей, надзеленых душой і сэрцам, асабліва патрыётаў сваёй зямлі, спакутаваных і зьнясіленых у беспатольнай працы на эміграцыі, вельмі зразумелая цяга на Бацькаўшчыну. І, вядома, было б больш выйгрышным і апраўданым, калі б спадар Цьвікевіч, ахвяраваўшы сваім, у пэўнай меры эфемерным кабінетам міністраў, знайшоў у Савецкай Беларусі нешта лепшае, нускажамтое самае, што шукаў разам з паплечнікамі. Праўду казаць, усё гэта яму і дакляравалі тамтэйшыя жанглёры ад палітыкі. Але ж Берлінская канферэнцыя, падтрымаўшы прапанову ўтрапёнага спадара Цьвікевіча аб самаліквідацыі Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі, дала пуцёўку і яму, і ягоным аднадумцам ды змоўшчыкам Уладзіміру Пракулевічу, Леанарду Зайцуне ў краіну цудаў, а на эшафот.
Канферэнцыя пасеяла паняверку і паклала канец актыўнай дзейнасьці ўраду БНР. Праўда, Радатая самая Рада БНР, якая шэсьць-сем гадоў таму, разгарнула працу па стварэньні дзяржавы і прыцягнула ў значнай меры на свой бок народ, а ў выніку прымусіла бальшавікоў, што гулялі ў рожкі з ёй, пайсьці на ўтварэньне БССР, ня зьнікла, не, а толькі пацярпела значныя страты. Яна засталася. І Урад БНР быў утвораны па-новаму. Таму і ня варта спадарам гісторыкам перабольшваць значэньне гэтай Берлінскай канферэнцыі, па-змоўніцку падрыхтаванай і небездакорна праведзенай. Важней зразумець апантанасьць піянераў і першапраходцаў беларускай дзяржаўнасьці, якія, робячы гістарычную справу, не знайшлі да сябе і сваёй высакароднай справы спагады, не знайшлі падтрымкі ў дзейнасьці ні з боку Англіі, ні з боку Францыі, не гаворачы ўжо пра Польшчу і Расею, спрактыкаваных адно на ўціску нацыянальнай годнасьці беларусаў. І тут ня лішне зазначыць: дапамагала Беларускай Народнай Рэспубліцы, чым магла, адна суседка з поўднюУкраіна.
Падаецца дзіўным, (пры сваёй актыўнасьці) як трымаліся працяглы час і дзе знаходзілі сілы дзеячы БНР на эміграцыі! Пра гэта неспакойна думаецца, калі знаёмішся з дакументамі кнігі. Праўда, атрымліваючы ад тэкстаў пэўны зарад энергіі і бачаньне той, ужо гістарычнай рэальнасьці, у якой жылі, рупіліся і змагаліся яны, вестуны беларускай дзяржаўнасьці, пачынаеш разумець, што толькі поўнае ўсьведамленьне нацыянальных клопатаў і задачаў, іх велічы, што паўстала перад імі, ды першыя ўдалыя крокі ў разбудове шляхоў будучыні надавалі ім аптымізму, памнажалі сілы. Сапраўды, больш вялікіх задачаў і высакародных памкненьняў ніхто з іх ня мог і ўявіць. Таму ўжо і рабілася стаўка цаною ў жыцьцё. Таму і паказальна, што ў апошнім дакуменьце зборніка ўтрымліваецца фраза, якая адлюстроўвае дух, настрой гэтых дойлідаў БНР, і, спадзяюся, падаўжальнікаў іх велічнай справы: “Рэальнасьць падпарадкоўвае слабейшых, а моцны духам рамантызм змагаецца і накрэсьлівае новыя шляхі будучыні”.
У працы У. Сакалоўскага раскрываецца яшчэ адна, дый можа не адна старонка гісторыі беларускага нацыянальнага руху на цярністым шляху станаўленьня беларускай дзяржаўнасьці.
Было б пажадана, каб пры асобным выданьні «Надзвычайнай місія БНР у Нямеччыне» аўтар-складальнік у зборніку зрабіў яшчэ больш грунтоўным уступны артыкул і ўвёў каментарыі, якіх у часопісным варыяньце, на жаль, не хапае.