12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Алесь Емяльянаў

_____________________
Душа ў пошуках пяшчоты.
Вершы


Слова

Слова,
Я моўлю слова.
Нічога няма ў ім злога.
Прамоўленае нанова
Слова.
Пачатак і заканчэньне.
Яно ад пакут збавеньне,
Праклёны і блаславеньні,
Жаданьні твае, памкненьні, –
Усё гэта толькі слова.
Ня толькі!
Яно жывое
І мне не даюць спакою
Яго незвычайныя гукі.
Яно, нібы Бога рукі,
можа пяшчотна лашчыць,
або кулакомаддзячыць”.
Падумай сьпярша якое
Прамовіш ты зараз слова.


Крок

Крок
убок
Сто
дарог
Крок
назад
Хто
зьвязаў
Нас з табой
Вершабог

Сто
радкоў
І сто
слоў
Гэ-
та ты
Гэ-
та я
Сто-
ма мая

Ма-
ю слоў
Столь-
кі слоў
Толь-
кі ёсьць
Ёсьць адно
Гэта клёк
Толькі крок
Сто дарог
Дзе радок
Там і Бог


Туманы

туманы
паўсюдныя
і ненажэрныя
яны
ўсё часьцей
нада мной
над табой
засьцяць вочы
пяна-чырвонай
смугой
і ўваходзяць
бесцырымонна
у думкі
і ў мары
пачвары
як у люстрах крывых
блазнуюць
рагочуць
цынічныя твары
горш за зьвяроў
і пакуль невядома
якога
чакаць надворя
але я спадзяюся
што туманы
да пары
да вясны
(да труны)
туманы


* * *

скроні
кранае
дождж
што з цёплага
неба
лье
цьмяна-
жахлівая
ноч
воч маіх
вільгаць
пе
час
выкрасае
жыцьцё
ў белы
нязграбны
верш
мокне
на дрэвах
лісьцё
а значыць
яшчэ
жывеш
і плачаш як гэты дождж
і стогнеш як сьлёз няма
золку прамень як нож
дзень як бяз крат турма

коціцца
хутка
ноч
поўня
хавае
твар
зоры як сьлёзы з воч
падаюць у гушчар


* * *

І вечнасьць у тваіх вачох
і невычэрпная самота
і вохры восеньскай агонь
па цьмяных жнівеньскіх начох
душа у пошуках пяшчоты
блукае і лістом каштану
табе кладзецца на далонь

і неспазнанага яшчэ
не адчувае набліжэньня
спакусы сарамлівы страх
па жылах нібы ртуць цячэ
а мы два прывіды два цені
на покліч соннага аргану
ляцім бяз прыкрых апранах

і бразгат цяжкіх ланцугоў
я чую як па круглым пляцы
абцасы цяжкія зьвіняць
і зграі шэрых пацукоў
пад намі ў цемры мітусяцца
і нашы целы апантана
грызуць і соладка вішчаць

няўтульна ў тлумнай абалонцы
але ж ты першая ў яе
сыходзіш
ранішняе сонца
трызьненьні зьнішчыла мае