12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Руслан Юсупаў

_____________________
Дарослыя рэчы.
Вершы


Чужыя

Чужыя вершы, чужыя словы,
чужыя гукі няроднай мовы,
чужыя людзі, чужыя твары,
чужыя знакі па-над абшарам,
чужыя думкі, чужыя вочы,
чужыя сны будуць сьніцца ўночы,
чужыя вусны, чужая хата,
чужой атрутай заб’е гарбата,
чужыя душы, чужыя сьлёзы,
чужыя вокны нясуць пагрозы,
чужыя межы, зямля чужая,
чужыя сэрцы... А ты — якая?..

* * *

Я магу зрабіць цябе кім хочаш —
простай дзеўкай ці самой князёўнай...
Але сэнсу?! Калі ты аднойчы
ад замовы збавішся чароўнай...

Я магу сьпяваць табе паэмы,
а магу й маўчаць, нібыта рыба.
Узвышаць імя тваё да неба,
прыніжаць, вышукваючы хібы...

Я магу тваёю прыгажосьцю
захапляцца, любая, да скону.
А магу й сказаць, што той мілосьцю
будуць жыць адныя забароны...

Я магу застацца на самоце,
а магу й з табою ля крыніцы.
Я магу зрабіць цябе кім хочаш,
але для мяне ты — чараўніца!

* * *

Дарослыя рэчы, дзіцячыя цацкі,
калі сярод цемры разгледзіш зьнянацку
дарогу па жытцы, сапраўднае шчасьце,
якое ня можна сурочыць ці скрасьці.

Паўстануць пытаньні насупраць адказаў,
народзяцца сэнсы з разгубленых сказаў...
І прыйдуць ізноў нечакана, зьнянацку
дарослыя рэчы, дзіцячыя цацкі...

* * *

Краты, краты, краты, краты –
лёс пабіты-паламаты.
Сьлёзы, сьлёзы, сьлёзы, сьлёзы –
бо наўкол адны пагрозы.
Людзі, людзі, людзі, людзі
маюць жыць у брыдкім брудзе.
Мары, мары, мары, мары –
бусел-сьцяг па-над абшарам...

Краты, сьлёзы, людзі, мары...
Мы – жыцьця свайго ахвяры.