12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Паліна Качаткова

_____________________
Два пінгвіны. Імгненьні вясны


Кажуць, што ўсімвоздастсяпа іх справах. І гэта абавязкова адбудзецца, калі не пры жыцьці, то пасьля сьмерцідакладна і абавязкова. У іншым сьвеце добрыя людзі атрымаюць супакой, а злыявечныя пакуты. А як хацелася б пры гэтым жыцьці, каб прыйшоў добры і справядлівы суддзя і патлумачыў кожнаму, хто што зрабіў добрага, а хтопадлюка. І каб суд гэты быў праўдзівы, і каб кожны зразумеў, хто ён ёсьць на самой справе і чым займаецца. Самім так цяжка разабрацца і зразумець. Але суддзя не ідзе

Спачатку іх было два. Было два парцалянавыя Пінгвіны. 26 лютага, на мой дзень нараджэньня, іх падаравалі мне Кася з Віцем. Калі набывалі падарунак. Кася перапытала ў прадавачкі:
Прабачце, гэта ў Вас Пінгвіны?
Не, што вы, – адказалі ёй, – гэта ў нас Пінгві­няткі.
Значыць, «Пінгвіняткі» – так і было напісана на пакавальнай скрынцы. Сядзелі парцалянавыя Пінгвіняткі ў гнязьдзечку на клецістай посьцілцы. Адзін быў у чырвоным шаліку. Другі бяз шаліка. Два Пінгвінынабор для перцу і солі. У таго, які з чырвоным шалікам, я засыпала чырвоны перац, набыты на рынку ў Бішкеку. А ў таго, які бяз шаліка, засыпала соль. Паставіла на стол. Праз месяц, на Вялікдзень, Кася падарыла мне маленькае парцалянавае яйка. Фіялетавае. У яго я засыпала чорны перац і паклала ў гнязьдзечка да Пінгвінятак.

Дзень нараджэньня ў мяне 26 лютага, а 25 лютага мне патэлефанаваў Юрчык. Яго ўсе клікалі Апалонікам, таму што галава вялікая. У 15 гадоў ён зрабіў вельмі кепскаепаўдзельнічаў у групавым згвалтаваньні... Іна зону. А пасьля вярнуўся, ажаніўся, разьвёўся і жыў з мамай Данілаўнай і дачкой Бажэнай. Жонка Юрчыка, маці Бажэны, сыйшла ад яго, жыла з чалавекам, які першай жонцы адрэзаў галаву і паклаў у лядоўню. Таму Бажэна жыла з татам Юрам і бабуляй Данілаўнай, а Юрчыкгэта іх прозьвішча.
Юрчык хварэў на сухоты. Ён патэлефанаваў мне 25 лютага (Пінгвіны тады яшчэ сядзелі ў скрынцы ў сувенірнай краме), а я сядзела і складала сьпіс гасьцей, запрошаных на заўтра. У тэлефоннай трубцы чуўся трэск, голас зьнікаў, словы разьбіраліся з цяжкасьцю. Ён нешта казаў, а я ці то не разумела, ці то не хацела разумець.
Нічога не разумею, але ў цябе голас такі загадкавы? Што ты хочаш?
Я не загадкавы, – адказаў Юрчык, – я заўтра памру.
Ты паміраеш кожны год, колькі я цябе ведаю.

На наступны дзень я вярнулася дамоў з падараванай скрыначкай з Пінгвіняткамі і даведалася, што Юрчык памёр.
Не хадзі туды, – папярэдзіў мяне Юрчыкаў сябра Вазелін, ён разам з ім быў на зоне для малалетак.
Калі Вазеліну было 14 гадоў, ён абрабаваў 11 кватэраў. І на ўсе грошы паехаў у Вільню, купіў канструктарскладаць самалёт.
З тых часоў ён нічога акрамя Вільні і Навасадаўмястэчка пад Барысавам, дзе знаходзілася калонія, ня бачыў.
Вазелін быў з Юрчыкам да апошняга, ставіў кропельніцы і рабіў уколы.
Не хадзі туды, – папярэдзіў Вазелін.
Ён казаў пра разьвітаньне з Юрчыкам і пахаваньне:
Там побач з дамавінай сядзіць Данілаўна і ўсім нешта кажа. Аднаму: «Юрась сказаў, што ты яму дол капаць будзеш». Іншаму яшчэ нейкае заданьне знаходзіць і ўсё: «Юрась сказаў».
А ты?
А я дол капаць буду...
Я не пайшла, перадала кветкі і так і не даведалася, якое заданьне даў мне Юрчык пасьля сьмерці. Але ня думаю, што гэта важна. Бо і Вазелін хутка таксама памёрПраз два гады. Сам сабе праткнуў нажом лёгкае і памёр ад пнеўманіі.
І перад гэтым адно з Пінгвінятак зьніклатое, якое было бяз шаліка. Я ў паніцы. Кажу:
Калі адзін Пінгвін зьнік, гэта дрэнная прыкмета.
Вазелін мяне суцяшае:
Ну, пэўна, забурыўся недзе. Будзеш да Вялікадня прыборку рабіць знойдзем.

У той год прамежак паміж каталіцкім і праваслаўным Вялікаднямі быў незвычайна доўгім. Каталіцкі Вялікдзень быў зусім рана. Ляжаў яшчэ цьвёрды сьнег. Цеплынёй і ня пахла. А як магло быць інакш?
Прыбіралі і перад адным Вялікаднем, і перад другім. Толькі Пінгвіна нідзе няма. Калі б ён быў разьбіты, то недзе б заставаліся аскепкі. Бо нават калі прыбраць старанна, усё роўна хоць маленькі востранькі аскепачак застанецца. Або чырвоны перац прасыпаўся б, таксама прыкметна. Але ні Пінгвіняткі, ні сьлядоў яго няма. Нідзе.

На ровары каталася ўздоўж каналу. Пераязджала з аднаго берагу на другі па мастках з высокімі парэнчамісупакойвалася.
На наступны дзень паехала ў Вільню. Вырашыла ўважліва глядзець вакол сябе. Таму што звычайна нічогава ўпорня бачу. Затое чую шмат лішняга. Рашэньне ўважліва назіраць за тым, што адбываецца вакол было цалкам сьвядомым. Самая вялікая небясьпека ў гэтым сэнсепатануць ва ўласных думках. Бо, калі патонеш, то зноў перастанеш заўважаць усё вакол.

Гэтым разам мне ўдалося ўтрымацца на паверхні.

Так я заўважыла Чатыры колеры.
Першым колерам быў белы. Раніцай з акна аўтобуса ўбачыла, як па полі едзе трактар, а над ім і за ім уецца чарада вялікіх белых птушак. Іх шматЦемра. Белая цемра. Трактар амаль схаваўся сярод узмахаў белых крылаў, як у сьнежнай завеі. Белы клубок зімы на вясновым полі.
Глядзі, – сказала я свайму сябру Віцю.
Так, – адказаў ён, – бачу.
Што гэта за птушкі?
Бакланы, – адказаў Віця.
Бакланы не жывуць у Беларусі. Гэта чайкі.
Ён паціснуў плячыма.
Для мяне яны ўсебакланы. Але могуць быць і чайкамі.
Яны ядуць чарвякоў, якіх выварочвае трактар?
І тое, што гэты трактар сее, таксама ядуць. Могуць і жабу ўчапіць, калі падгорнецца...
Але, калі гэта чайкі, то паблізу павінна быць вада.
Значыць тут ёсьць вада.
Так мы праехалі побач з рэчкай Ашмянкай.
А ўвечары з Лондану прылятала Кася. Там яна была па запрашэньні ветэранаў з беларускіх батальёнаў, герояў бітвы пры Монтэ-Касінаяны захацелі паслухаць песьні Касі.
Ехалі ў аэрапорт на таксі па цэнтры гораду, па вузкіх вулках, на вялікай хуткасьці сярод чорных ценяў ад дамоў, цені дамоў падалі на белыя сьцены суседніх дамоў і стваралі ўражаньне бяздонных студняўпрорваў, у якія вось-вось павінна зваліцца таксі. Зваліцца з канцамі. Зьнікнуць у чорнай яме бяз сьледу.
Так увечары я заўважыла чорны колер.

У аэрапорт памкнулася мноства людзей, каб сустрэць самалёт з Лондану. Самалёт ішоў на пасадку, Віця вырашыў купіць кветкі для Касі. Бо яна ягоная жонка. Віця выбраў касачы альбо ірысыназва ад багіні вясёлкі Ірыды.
У кватэры з высокімі столямі і арачнымі вокнамі мы пілі віскі і гаварылі пра самалёты, пра тое, як яны падаюць.
Ты ведаеш, як гэтавыпраўляць каханага чалавека ў пустэчу? – спыталі ў мяне.
Ня ведаю

Апошніх колераў было двасіні і ружовы. Па дарозе дадому.
Аўтобус выехаў з гораду і раптам зьлева зьявіліся два азярцыужо цалкам вольныя ад лёду. Вада ў іх была сіняя, сіняя. А ў небе над сіняй вадою вісела ружовае воблака.
Неба стала гаснуць, калі падязджалі да Ашмянаў.
У Ашмянах аўтобус cтаяў 20 хвілінаў. Быў час зайсьці ў касьцёл Сьвятога Арханёла Міхаіла. Высокія халодныя сьцены, партрэт Яна Паўла-ІІ, мноства сьвечак перад партрэтам.

А пасьля Вялікадня Радаўніца...
Ёсьць такая кніга на 186 старонак, завецца «Перажыткі старажытнага сьветаўспрыманьня ў беларусаў», выдадзеная ў Гародні ў 1895 годзе, а яе аўтар Адам Ягоравіч Багдановіч, бацька Максіма Багдановіча.
Што там напісана?
Я працытую: «Па поглядах беларусаў, увесну, разам з ажываньнем прыроды, з абуджэньнем яе ад зімовага сну, ажываюць і душы мёртвых і выходзяць з цесных дамавінаў на вольнае сьвятло. Лічыцца, што ім патрэбная ежа і пітво, што яны ядуць і пюць, але рэдкатры-чатыры разы на год з іх досыць. Дзеля задавальненьня гэтай патрэбы і ў знак павагі да продкаў, перыядычна наладжваюцца памінальныя сталы. «Радаўніца» або «нябожчыцкі вялікі дзень» адрозьніваецца ад іншых тым, што ў гэты дзень памінальная трапеза робіцца на могілках. Што не зьядаюць, пакідаюць на магіле, на яе ж ліюць гарэлку, калі нябожчык любіў выпіць, сыплюць тытунь, калі ён быў курэц. Пакідаюць велікоднае яйка».
Перад гэтым нябожчыцкім днём магілы павінны быць прыбранымі, з іх трэба прыбраць леташняе лісьце, агароджы падфарбаваць, столікі поруч магілаў умацаваць, лавачкі таксама.
Прадаюцца кветкі неверагодных колераў і формаў. Такіх кветак і расьлінаў, такіх фарбаў няма ў жывой прыродзе. Бо гэта кветкі для нябожчыкаў. Можа, жанчыны, якія вырабляюць іх, нешта ведаюць пра іншы сьвет і тое, што там расьце, якія там колеры. І на тым сьвеце мы будзем гуляць па палях і лясах, дзе ўся расьліннасьць атрутнага колеру?

На Маскоўскіх могілках у Менску ўсе людзі парадкавалі магілы. Бачыла жанчыну, якая вырвала крыж з зямлі, падсыпала ў ямку пясочак, пасьля падняла крыж і ўсталявала на месца. Вакол неверагодная стракатасьць ад незямных кветак і жывыхужо прарослых з зямлі прымул, фіялак і канваліяў.
Могілкі нагадвалі вулей. Усюды мітусьня. Гул. Супакой толькі на габрэйскай частцы могілак. Тут не было прыбранае леташняе лісьцё, з яго ў самых нечаканых месцах прарасталі яркія прымулы і фіялкі. Помнікі стаялі блізка адзін да аднаго. Я разглядала адзін з іхпліта з чырвонага граніту і надпіс: «Брату ад сясьцёр». І яшчэ надпіс: «А ты, матуля, дзе ляжыш
Мы пафарбавалі агароджушэрай і чорнай фарбай. Зьверху шэрай, зьнізу чорнай. Падобна на варону. Пасадзілі прымулы, фіялкі, канваліі... Зямля была вельмі чорная і халодная. Халодная чорная зямля. Як я ні грэла рукі ў кішэнях курткіне дапамагала.

Пасьля могілак пайшлі ў офіс. І тут званок па тэлефоне.
Ты ўяўляеш, Сыс памёр....
Гэта сурёзна, ці ён так нас у госьці запрашае?
Ня ведаю, – адказалі мне.
Я патэлефаную, даведаюся.
Менск, вясна,
год, калі памёр паэт Анатоль Сыс.