12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Ігар Канановіч

_____________________
Усьцешаны сонцам. Вершы


Адступленьне

За сьпінойпрайграныя баі.
Не ўтрымаць і гэтай шэрай вёскі.
За надзелы прадзедаў сваіх
Адступае змучанае войска.

За сьпіноюпошукі Дабра.
За сьпінойзламаныя намеры.
У чужы і падазроны рай
Адыходзяць слуцкія жаўнеры.

На вачахзаходняя мяжа.
На вачахапошнія сьлязіны.
За сьпіноюлюты, чорны жаль
Незваротна страчанай Айчыны.

Мой Меч


Меч Верыгэта Слова, натхнёнае Усявышнім
Каментар да малюнкаў у рэлігійным часопісе.
Мой Мечз балотнае руды.
Матэрыялдурны”, здаецца
Ды пасьля горна і вады
Клінок і з камня пасьмяецца.

Глядзяць заморскія купцы
Чаруе водбліск чорнай сталі.
Мой Меч нязломныя жрацы
У сэрцы капішча кавалі.

І ён нязломнасьць пераняў.
Сьцінае нечысьці галовы,
Пяе назло бязьверя дням
Балюе з ласкі Перуновай!

ПяеМелодыя яго
Як сьпеў касы на касавіцы.
Яго мелодыяагонь
Няўмольна трапнай бліскавіцы!

Канае здраднік у траве
Зыход кароткага двубою.
У тым, што Крывія жыве,
Мой Меч расьпішацца. Крывёю.


Паўтараю даволі часта…

Паўтараю даволі часта,
Як адповедзь даю Жыцьцю:
­— У паэта няма начальства.
Княжы перстне закон жрацу.

Абяцаюць, канешне, кару.
Прапануюць: “Стрымай імпэт!”
Намякаюць: “Ня стань ахвярай!”
Стану. Лёгка. Пакульпаэт.

Бо аховайСябры і Неба.
Бо Радзімайпракляты край.
Тут паэтам ня быцьганебна.
І паэтам тут быцьня рай.

І такімнешыкоўнымчынам,
Кожны дзень мойнядолі пуд.
Ды ня скарджуся. Бо мужчына.
Не апошні таксама пункт.

Я абломкам апальнай касты
Выжываю назло Жыцьцю.
Бе па вухудаволі часта:
У паэта няма начальства!
Княжы перстне закон жрацу!


ШТАНДАР

Прысяга малодшага праўнука

Стагоддзе мінула. І я уздымаю свой сьцяг.
Нябёсы ды Поле на імбез ільвоў і кароны.
Над зьмененым трохі (па формах) абшарам жыцьця
Штандар мой лунае прыгожы. Блакітна-зялёны.

Працягваем сечу, Асілкі Старое Зямлі!
Вы Новую нам завяшчалі, а дзе Яе гоні?
Мінула стагоддзе. Унукі уроскід пайшлі.
Хто веру ўратуе? Хто скочыць у сёдлы Пагоні?

Абуджаны досьвіткам, слухаю Волі званы.
Мяшчанскія сны разганяю: гэй, змоўкніце, “суддзі”!
Клянуся пайсьці і, канешне, вярнуцца з вайны.
Блакітна-зялёная песьня астатніх абудзіць


Залаты раманс

Якая ноч мінае без каханьня!
І ў небе зоракроўна на дваіх
(Адзін усе я палічыць ня ў стане).
Якая ноч мінае без каханьня!
Бяздонны позірк і самотны ўздых

Зьбіраўвысновусам сябе параніў
(На болт развагі гайку мрой круціў).
Якая ноч мінае без каханьня!
Лічыў, расплакаўся, не палічыў

Якая ноч! Змрок з цішынёй лагодна
Вядуць дуэтам залаты раманс.
А гэты верасеньён два разы халодны.
Мяне так мала мне, мне не хапае нас


Усьцешаны сонцам

Верабей, усьцешаны сонцам,
сядзіць на шурапатай сьцяне
майго дома
з таварышамі
і ўслых разважае, распусьнік,
чым заняцца найперш:
ляцець да сваіх каханак
ці ўкрасьці колькі зярнят
з-пад дзюбаў курынага гарэму,
калі гаспадыня сыдзе ў хату,
а султан пераляціць на суседні
двор ваяваць.

І я таксама добры хлопец.
Радуюся перакуру на сьвежым паветры:
верасень, нарэшце, пакінуў гневацца,
зацугляў дажджы
і выпусьціў жывое з нораў ды сховішчаў.

Вяртаюся і выношу гітару,
каб зачырыкаць
адну са сваіхабраньніц”.
Ат! Разьляцеліся!


Ружа лета

Ворагу

Пакуль ты жывы
ёсьць нагода прачнуцца уночы,
На ганак пайсьці і выпальваць адну за другою
Табою мяне чорны знахар прыцэльна сурочыў.
І шлях надламаўся. І цяжка даверыць спакою

Сваю адзіноту. Яе й без таго дастаткова,
Калі палічыць працадні на Самоты палетках.
Прысудам Нябёсаў (а знакгэта Богава слова)
За шыбай дрыжыць ружа летапамерлая кветка.

Нічога няма, Зьмей Гарыныч. Жыцьця майго сьвяты
Пад корань спаліў. Існую на астылай патэльні.
Адно і трымае: я ведаюты вінаваты
У тым, што наступнасьць да сконузіма і пустэльня.

Ясьней за каханьне стаіць гэты дзень паміж намі!
Далонь скрывяню без жуды, а ня тое штопалец
А кветку сарву і па кожнай з трох мордаўшыпамі!
Магчыма, скалечу. Прынамсі, – на доўгую памяць


Дума князя Вячкі

Пераклад са старажытнарускай, фрагмент

Ня ўсё дазваляе сабе фанабэрысты Ордэн
Вялікае княства яшчэ не дарэшты сапсела.
І ўсё-ткі часьцей за абліччы варожыя морды
Я бачу навокал. І страшна. Хоць кажуць, што сьмелы.

Паўсюдна шчыруюць віжывочы й вушы магістра.
Чарговая чаша тугіх ланцугоў не здымае
З палоннай душы. Вецер Поўначы пахне нячыста.
Час дзіды вастрыцьхутка будзехрысьціцеляўзграя


Мядзьведзяня

Вялікая Мядзьведзіца
стаіць перад дзьвярыма падезда.
Нарэшце, вылажу, і яна,
усьцешаная,
аблізвае мой твар
колкім языком верасьнёўскага ветру.
Зачакалася.

ня маючы іншай долі,
нырнуў у зорную цемру поўначы
і плыву на Поўнач
за кароткім вясёлым хвастом
прыёмнай маці
г. Клецак,
канец 2008.