12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Алесь Котаў

_____________________
Ні слова пра каханьне. Вершы


Маўчаньне камянёў

Шанцуе нам, што камяні маўчаць,
Бо калі б мову даў ім Усявышні,
Яны б змаглі аб столькім расказаць,
Што самы першы аказаўся б лішнім

Маўчыце вы, сівыя валуны,
Стагоддзяў сьведкі, лёсаў летапісцы,
Вы бачылі пякельны жах вайны,
Сьмерць у труне і немаўля ў калысцы...

Вы -- у падмурках храмаў і капліц,
У сьценах цытадэляў і астрогаў,
Ля вас, пад грукат гулкі навальніц,
Мой прадзед ухваляў старога Бога.

Прайшлі часы, і Уладзімір-князь
Агнём хрысьціў, танула ў дыме неба,
На вас забыліся, стаўклі сьвятыні ў гразь,
А вы маўчалі, быццам так і трэба.

Што ж, любім мы каменьні раскідаць,
Грашыць і каяцца няцяжка чалавеку.
Ды бачу я, пара ужо зьбіраць,
Усё, што было згублена адвеку.

Помніш?

Ты заходзь на кубачак гарбаты,
Паглядзім забытае кіно,
Потым правяду цябе дахаты,
Пастаім, пакуль яшчэ відно.

Памаўчым бы ў храме пра каханьне,
Паглядзім на зорак першацьвет.
Помніш наша першае спатканьне
I рамонкаў сонечны букет?

Помніш, як хадзілі да крыніцы,
Што дала жыцьцё старой рацэ,
Слухалі напеў сівой званіцы
I руку трымалі ў руцэ?..

Помніш пах салодкі медуніцаў
I дурман вясновых росных траў?
Май дарыў бярозам завушніцы,
Я ж рамонкаў сонейкі зьбіраў

Я зьбіраў букет сваёй каханай
З лепшых кветаклепшай на зямлі.
Быў сусьвет вясной зачараваны,
I вянкі да берагу плылі

Ня трэба

Ня трэба больш ні слова пра каханьне,
Бо заўтра разьляцімся, хто куды,
Цябе чакаюць новыя спатканьні,
Мянеглухой пакуты гарады.

Ня трэба больш ні слова пра самоту,
Што днём і ноччу мне грызе душу,
Я выбраў сам свой шлях у адзіноту,
Таму, напэўна, вершы і пішу.

Ня трэба больш ні словасловы хлусяць,
А я каханьню здрадзіць не хачу,
Я сэрца пра цябе забыць ня змог прымусіць,
Мне хочацца крычаць, а я маўчу.