12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Валерыя Кустава

_____________________
Веру ў каханьне! Вершы


Малады пісьменьнік: нахабства №1

Я іду такі задаволены,
бо ў мяне ёсьць сакрэт —
мне ўсё ва ўсясьвеце дазволена:
я — паэт.

У маім чырвоным куце —
дамавік і венік,
каб было чым завабліваць
і выганяць.
Я пакуль малады
беларускі пісьменьнік —
ёсьць чым браць!

І вершы гады ў рады —
усё як у геніяў.
Беларусь мая — назаўжды
мой міленіюм!

…І я маме скажу асьцярожна,
што й Парыж па мне справіць імшу:
мне ўсё — да нябёсаў! — можна,
бо я вершы пішу.
3 красавіка 2007


У што я веру,
альбо Кахай мяне па-беларуску-2
Любовь-морковь – это по-русски…

Ня веру ў моркву-каханьне,

веру ў каханьне-дранік,
веру ў каханьне-бульбу,
веру ў бульбоўнік каханьня!

Веру ў каханьне-паўстаньне,
веру ў каханьне-выгнаньне,
веру ў каханьне-дыханьне.
Веру
ў каханьне!
11 сакавіка 2007


* * *
Зайду ў кнігарню —
і штось прыдбаю.
Зайду ў кавярню —
пакіну штосьці.
Мне не самотна —
тры кнігі маю
ў сівой пакуце
ды ў ягамосьці.
6 жніўня 2006


Рэмбо ці Рэмба

Як файна запісацца
ў літаратурныя падлёткі
ды часам, гледзячы тэлевізар,
нахабна пазяхаць, бо
табе раднейшы за міт
пра культурыста Рэмба
гэткі мізэр —
яму б аддацца! —
французскі геній лёткі,
маленькі садаміт
Рэмбо.
6 лютага 2007


Хлопцу – баста!...


Хтось пад мухай, хтось пад скрухай,
а мне над Сёмухам* мяўкай...

Мілы ёлуп, мой родны Андрусь, —
самы лепшы хлапчук на планеце!
Хай зайздросьціць мне Беларусь:
ад цябе ў мяне будуць дзеці!

Але дзеці пасьля, а цяпер
трэба здаць гэту сесію ўрэшце!..
Выклікаю ў дэкана давер,
ды ня вучыцца — хоць зарэжце!

Ты ўсьміхаешся, ты ўжо ўсё здаў,
і даўно выкладаеш — а мне як?!
Хоць ідзі без валіз на вакзал
і кладзіся ўпоперак рэек!

Як жа здаць, як жа здаць, як жа здаць?!
«Можа, даць каму трэба?..» Балда-а ты!
За такія вось жарты бадаць
ці лупца трэба ўсыпаць багата!

Расьцягнуўшыся зручна, мяньціш
спадара дэ Гангора-й-Арготэ
і псуеш мне разумную ціш —
а мне ж столькі шчэ працы й турботы!

Ты прыгожы й разумны — як чорт!
Я шукаю ў цябе паратунак...
Ды ня бачна спагады ў вачох:
шызік — ну й чалавечы гатунак!

Не лянота табе давідна
тураваць, стаючы за сьпіною:
«Малайчынка, сама ўсё, сама...»?!
Лепей бы павучыў хоць са мною!

Ну і воля — жалезны Андрусь! —
самы жорсткі хлапчук на планеце!
Не зайздросьці ты мне, Беларусь:
буду самай разумнай у сьвеце!

Цяпер ясна, пакуль я ня здам
ну як мінімум свой кандыдацкі:
веды мне гадаваць — як вакзал!
скруху мне памнажаць — як прынц Дацкі!

І ўжо стома змагае... А ты
шэпчаш мякенька: "Эклезіяста
шчэ на памяць згадаеш?.."
Сё, баста!
Нат марцовыя сьпяць каты!
13 студзеня 2007


Мы – пакаленьне «Ы»,
альбо Посттутэйшыя

Мы – пакаленьне «Ы»!
Мы – мікс усіх легендаў,
у нас агульны гендэр —
мы — пакаленьне «Ы»!

Кумір адзін пазаўтра —
тутэйшы Бульбазаўра.

Мы сімулякр-дзярЖЖава,
ў якой на гербе ЖЖаба.

Адзіны наш сымболь —
постіранічны боль.

Мы сьпім па тры гадзіны,
ў кішэнях носім міны.
Мы — людзі з белай гліны
й з чырвонага віна.
Ня наша ў тым віна.

Мы больш не касманаўты,
мы – дзюрачкі ад нафты.
Гісторыі рымейк.
Давайце ўрэжце make!

Мы — выбарчыя тэзы,
тэзэі і пратэзы.
Алюзіі на тэксты.
Джудовыя пратэсты.

Мы — пакаленне «Ы»!
Мы — homo posttutejshy.
Мы — еўрапейскасьць гейшы.
Кожны чацьвёрты — першы,
бо нас ратуюць вершы.
Мы пакаленне «Ы»!

Князі і ваўкалакі —
даецца Крыўя ў знакі.
Паэты-неба-ракі.
Арфеі-Вылівахі.

Мы ўнукі Белабога
ды Езуса трывога.
Глядзім у бездань неба
і робіцца ганебна.

Мы нашыя імёны
запосьцім у пісьмёны.

Наш час ушчэнт стамлёны,
дзіцячы і шалёны.

Вясною абвастрэньні
у нашым пакаленьні.

Мы — пакаленьне «Ы»!:
мы ўнукі даваенных,
мы дзеці скрозь савецкіх.
Ды ўсе мы прагнем зьменаў —
ня рымскіх, не нямецкіх —
а проста ўдупель вольных,
перфектных і няўмольных.

Мы дома — у тры ломкі.
Мы — лабухі-нязломкі.

Мы — пакаленьне «Ы»!:
мы – новыя эліты
забітай паспаліты.
Стваральнікі і міты,
мы матамі пакрыты.

Мы — пакаленьне «Ы»!:
мы — дрыгавіцкі драйф,
мы ўсе — ліцьвінскі лайф,
мы ўсе — крывіцкі кайф.
Мы — пакаленьне «Ы»!
26 сакавіка 2007