12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Валярына Кустава

_____________________
Калыханка для Бога. Вершы


Сны вяСНЫ

Пах кавы
ласкавы
казыча
у носе.
Ну, вось
пачалося
сплялося,
зраслося
Я ведаю,
зноўку
мне
матчыну мову
ды зойме
на золку
ад радасьці злову
другое паловы.
Хэлоў, вы?..”
І кружыць галовы
І ёсьць тут прычына.
І дзякуй Багам.
Мужчына,
вы мяне пацалуеце,
га?..
1 сакавіка 2008

* * *

Багоўка ці багіня...
Якая ўрэшце розьніца.
Мільгне над сьветам,
міне...
Аднак
да Бога
спозьніцца.
16 ліпеня 2008

* * *

Будзе вечна
ў калядным cьне
ўсім уздадзена
па патрэбе:
кожнай рыбінепа вадзе,
кожнай птушынепа небе.
31 сьнежня 2008

* * *

Аддадзеныя трывогам,
паэты ня сьпяць
па начох:
шукаюць жывога Бога
і руны
на ўласных плячох.
25 лістапада 2008


БЕЛАРУСКАЯ Д’АРК

*
Лілея лямантавала
ў лімонавых валасах.
Мінерва гарантавала
на неруш яепасаг.

*
Тужлівай зоркай попельнай
дрыжэла ў ёй Айчына.
І паміраў па-чорнаму
ля ног яе Мужчына.
10 лістапада 2008


КАЛЫХАНКА ДЛЯ БОГА

Мне прысьніўся сёньня Бог,
што заснуць ніяк ня мог
пазіраў Ён на мяне:
сьню Яго я альбо не.

Ён глядзеў, пасьля ўздыхнуў
і смугой сьвет ахінуў:
З той хвіліны я ня сплю,
як стварыў Сусьвет-Зямлю.
Адны крыкіувушшу.
Я пра сон і сам прашу.
Ты ж так неспакойна сьпіш.
Па начох што ў снoх тых сьніш?
Вусьцішна ў тваіх вачох.
Што баліць табе, дзяўчо?”

А мне сьняцца сны адны:
як з нябёс ляцяць званы
й разьбіваюцца яны,
як гліняныя збаны
Вось такія, Божа, сны.
Ноч пры ночы, дзень пры дні
Ты хоць раз мяне прысьні.

Крылкамі малы анёл
на нябёсах надпіс зьвёў:
Бог прысьніць цябе тады,
калі ляжаш на клады”.

Я змаўчала.
Голас змоўк.
Бог ня сьпіць,
таму што Бог.

Стала Бога мне шкада
бо сівая барада,
бо ніколі Ён ня сьпіць,
далягляду доўжыць ніць.

Баю-баю, мой Гасподзь
Сон да Божанькі прыходзь
Сьпі, Нябёсны Вартаўнік

Бог заснуў. І сьвет наш зьнік.
21 студзеня 2008


ВЫРАЙ

(Малая паэма)

І.
Мы сыдзем.
Мы будзем. Мы будзем.
Як рэкі. Як дрэвы. Як зоркі.
На самых высокіх пагорках.
Як вецер.
Як згадка аб цудзе.

Мы сыдзем.
Мы будзем. Мы будзем.
Усьмешкаю ранка ў падушках.
Задушлівым пацалункам
ля самага-самага вушка.

Мы сыдзем.
Мы будзем. Мы будзем.
Пакуль што мы проста людзі.
А потымпустэльны дым.
Жывыя мы нават тым.

Мы сыдзем.
Мы будзем. Мы будзем.
Мы вернемся.
Вер мне ты,
вер мне.
Мы згубімся.
Час нас ня згубіць
верне.

Ня страцяць сябры нашы песьні.
(Мы будзем. Мы будзем. Мы будзем.)
На самым празрыстым прадвесьні
ўсьміхацца мы будзем ласкава
у твар сваім родным і крэўным.
З каханымі будзем піць каву.
Яны ж нас ня ўбачацьпэўна.
І пройдуць скрозь нас наўпроста.
Праз нашыя грудзі і рэбры.
Праз нашыя целы-ўспаміны.
І нам забаліць так востра,
што мы чужаніцы нібы,
што мы рыхтык прывіды, мілы.
І ў сэрцы выбухнуць міны.

І промні пройдуць праз вочы,
як лазер праз цела праходзіць.
І нам захочацца збочыць,
а мы сыходзім, сыходзім...

Мы сыдзем і вернемся зноўку.
Мы сыдзем і вернемсявер мне.
Ня возьмем ні нож, ні вяроўку
адверне!..

Мы сыдзем і вернемся ў травах...
Лугамі,
што сонцамі мрояць...
Анёлы нам крыкнуцьБрава!”
І ўзброяць.

Мы сьнегам сыдзем паталым
і звонкімі капяжамі.
І ўздымемся ў неба за птахам,
за прывідамі і крыжамі.

Мы сыдзем,
сыходзяць ваўкі як
ад ганьбы далей і ад зграі,
пакінуўшы ваўчанятам
няправасьць на воўчую волю.
Мы сыдзем,
ня ўзяўшы кія
ў дарогу,
дзе паміраюць
ля самае брамы рая,
ня скаяўшы, як прынята,
на самай вастрэчы болю.

Мы зыдзем,
як птахі зьлятаюць
у вырай,
і дзіва заўважым:
над самым выраем нашым
лятуць другія народы.
І мы адной з імі пароды:
мы вырай памерлых...

ІІ.
Маааама!..” –
той крык, што абудзіць сусьветы
й народзіць новыя душы.
А мы? Мы ў суцэльным задушшы,
забылыя на запаветы.
Ды рушым у неба,
рушым.
Паветра!
Глыток
Я ня чую
Ня бачуНя дыхаюМама!..
Ты дзе?
Дакраніся ласкава!
Адчую!
Халодна мнеМама!..
Прашу, мне баліць
Дай пяшчоты!
Сьвятла дай
і моцы расстацца!
Сьвятая!
Пякучанямотна
Дай сілаў, дай сіл
разьвітацца!..

Мы сыдзем.
Мы будзем. Мы будзем.
І страшна нам быць,
бо мы людзі.
І страшна сыходзіць
Ды пойдзем.
Мы сыдзем.
І будзем.
І БУДЗЕ.
21 красавіка 2008