12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Дар'я Ліс

_____________________
Вочы ў вочы.
Вершы



* * *

Восень.
Верасень
Сінім невадам
Кветкі верасу
Цягне з вераду
Дзён разьясьненых
І асьветленых
Сумнай згадкаю,
Белым ветразем...


Кампрамат

Кроў на паперы,
На клёнах – таксама.
Кастрычнік. Цемра.
Мне страшна, мама…
Чырвоным па белым —
Зьнікае цела.
А людзі ў шэрым.
А людзі – шэрыя...
Чырвоным па белым –
Сэрцам і верай.
Мой верш – кампрамат.
На шматкі – паперу!


* * *

Краіна-загадка
ў цэнтры Еўропы.
Адказ на пытаньне –
квадрат Малевіча.
А зорка Палын
асьвеціць сустрэчу

І дождж,
І шэрых людзей,
І Вечнасьць.


* * *

На Беларусі восень,
Кастрычнік.
Паветра марскога і ёду
Не хапае катастрафічна.
Апошні шанец –
Пазбыцца кратаў...
Адкуль пакора?!
Нямым паўторам:
Год 37-ы.
2007 глядзіць з дакорам.
Спыніце кбта,
Бо прыйдзе статак
Ізноў з Усходу...
І будзе позна:
І ўжо ня спыняць
Арду балоты.


Мара

Сустрэцца аднойчы –
Вочы ў вочы…
І жнівеньскі вечар
Спрыяе сустрэчы,
Але — недарэчы...
Старэнькі заплечнік
Пярэчыць.
Такім
Настальгічным
Рэчам.


Ты прабач

Не апошні, ня першы —
Пройдзеш — не зразумееш,
Мне ж застануцца вершы:
Бо пажнеш – што пасееш.

Быць адною – нялёгка.
Вечным станецца вечар:
Выбачай, мой далёкі,
Я іду да сустрэчы.

Ты крычы – не маўчы,
А інакш не паверу
І рукам, і вачам,
І начному даверу...

Верас — сонцам між сосен.
Хвалі гойдае вецер.
Ты прабач, мой харошы:
За нясьпетую песьню…


Не сустрэцца...

Адзінота –
мая незалежнасьць?
Не пазьбегнуць самоты.
Ні табе, ні сабе
Не належыць.
Неістотнасьць.
Нявечнасьць.
Вочы ў вочы
Ніколі з табой –
Не сустрэцца...


* * *

Ты палн
І налі,
Калі ласка,
Кавы.

Гэты дзень –
Суму цень,
Як і ты,
Неласкавы.

Не шкадуй! Запалі
Наш ліхтарык надзеі.
Неўзабаве зіма –
Я згублюся ў завеі...


* * *

Адліга пасярод зімы –
Вясна ў студзені.
Сосны маўчаць…
Пра што?
Каб ведаць...


Каляды

Калядны вечар,
Палае сьвечка
На вакне –
Як знак падарожнаму:
Сьвяты вечар,
Сьвята сустрэчы,
Сьвята сьвятла.