12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Дар’я Ліс

_____________________
Непалітычнае забойства. Аповесьць


1. Начны госьць
У вокны лупіў шэры лістападаўскі дождж: восень прыйшла ўсурёз і надоўгаКастрычнікам было так шмат цёплых дзянёчкаўзгадак пра бабіна летацяпер суцэльны холад і змрок. Людзі кутаюцца ў цёплыя апранахі, а вецер гуляе чорнымі шматочкамі памерлай лістоты: яшчэ ўчора, здаецца, яна была залатойЖывой-жывой-залатойТак далёка да вясны! Так далёкасёньня.
Журналістку Ірыну Лісоўскую пабудзіў званок у дзьверы. Вочы проста немагчыма было расплюшчыць: дзьве гадзіны ночы, толькі-толькі выключыла кампутар, скончыўшы пісаць артыкул, які заўтра трэба здаць абавязковаАбавязкова! А была ж яшчэ камандзіроўка на Гомельшчыну... А былі ж яшчэ іншыя справы-спраўкі. Проста жах
Рэкс, вялізная, чорная з падпалінамі, нямецкая аўчарка, падняў морду і нездаволена забурчэў: яму таксама хацелася паспаць у цёплай кватэры пасьля цяжкой паездкі, сагрэць лапы ў цеплыні ўтульнай кватэры. Усё ж пацягнуўся да дзьвярэй разам з гаспадыняй. Куды яна без аховы?
Хто там?
Я, Саша
Адчыніла дзьверы з непрыхавана-злосным выразам твару. Рэкс махнуў хвастом старому знаёмцу і пайшоў на сваё месца, улёгся, назіраючы цішком за гаспадыняй і начным госьцем: “Здаецца, гэты да нас начамі ня ходзіць…”. Хлопец пад два метры ростам бяз лішніх распытаў запіхнуў гаспадыню ў кватэру і адразу зачыніў дзьверы.
Прачынайся, сонейка, паспаць сёньня ня прыйдзецца.
Божа мой, толькі знаёмых чэкістаў мне не хапапала пасярод ночы! Што ты робіш тут, Алесь?!
Я гатую моцную каву, а ты хуценька зьбіраеш рэчы ў дарогу і прачынаешся, o’k?
Зваряцеў?! Мяняй працу! Табе мрояцца нейкія жахі!
З маёй галавой усё ў парадку, а вось дзякуючы працы, я ня раз выцягваў цябе з непрыемнасьцяў у нашайдэмакратычнайдзяржаве
Я ж казала, што табе пара запісвацца ў БНФ з такімі перакананьнямі і заслугамі ў абароне незалежных СМІ!
А хто застанецца? Ладна, давай ня будзем марнаваць час. Даю дзесяць хвілінаў на зборы. Табе тэрмінова трэба зьехаць з Беларусі. На некалькі месяцаў, на годТам пабачым. Мне страшна за цябе, я не хачу, каб ты апынулася там, дзе...
Дзе хто?
Ты лепш мяне дасьледавала праблему. Зразумейнікому нічога не дакажаш, і я не змагу цябе абараніць, праўда, магу скласьці кампанію, хочаш?
Не, ты зануда і працяг маіх старых-добрых начных кашмараў!
Что тебе снится, крейсер Аврора?
Не скажу! Ты і так зашмат ведаеш пра мяне і маё жыцьцё. Мае сны застануцца МАІМІ снамі.
Насамрэч пра свае жахі і сны яна не хацела б нагадваць нават сабе самой. Ёй сьніўся адзін і той пейзаж. Восень, сосны, а паміж імі крывава-барвовы клён. Лес. Не, не такі, як у дзяцінстве, калі яна бегала ў грыбы з бабуляйпрыгожы і сьветлы, амаль казачны, дзе жылі добрыя духі маленства. Тут лес быў чужы, іншы. Чорны і брудны, парослы хмызьняком. Там былі шэрыя людзі. І чалавек са зьвязанымі рукамі. Адзін з гэтых шэрых прыставіў яму пісталет да галавы і стрэліў. Закапалі тамсама, паміж сасной і клёнам. Сінія вочы глядзелі ў неба, а на іх сыпаўся пясокбруднымі, цяжкімі камякамі. Ішоў дождж. Шэрае неба. А вочы блакітныя... іяна адчувалажывыя! Вочы былі жывыя. Вочы былі жывыя. Вочы былі жывыя... Ірына адчувала гэта так моцна, быццам вочы быліяе... Гэты сон меў некалькі варыяцыяўто ёй здавалася, што закопваюць яе (і цяжка было дыхаць, хацелася крычаць, а рот забівала зямля...), то яна была дзесьці тут, збоку, бачыла ўсё, а яе ніхто ня бачыў і ня чуў...
Гэта нашая рэальнасьць, ня сон! Ты чым займалася апошні год?! Ты пра што пісала?! Я ж прасіў быць больш асьцярожнай, я прасіў перачакаць, а ты ўлезла ў журналіцкія дасьледваньні і палітыку ды крыміналістыку, уладкавалася ў газету, якую вось-вось зачыняць. Дзе сэнс? Логіка?!
Стоп, не чапай маю працу. Я пайшла зьбірацца. І дарэчыХто выцягваў тваю апошнюю кулю манікюрнымі шчыпцамі, геній ты мой кампутарны?!
Алесь варыў каву на кухні і пастаянна прыслухоўваўся да гукаў ночы. На душы было неспакойна-мутарнаЦі ўсё ён зрабіў правільна? Ці быў дастаткова асьцярожны? За Ірку пачаў перажываць пяць гадоў назад, калі выцягнуў з-пад дубінак амапаўцаў занадта прынцыповае дзяўчоЗразумела, яны там апынуліся па розных прычынах: студэнтка Ірышка з-за чарговай крыўды за сваю краіну ды парушэньне правоў чалавека, а капітан КДБ Алесь Красоўскі (дарэчы, Алесем яго звала толькі Іра) проста быў на працыЁн ня вельмі і цікавіўся той палітыкай, але калі-некалі, апошнім часам прыходзілася бываць на апазіцыйных мітынгахРаботаІ так атрымалася, што, калі Іркаадбівалаў мянтоў худзенькага хлопчыка ў акулярах, свайго сябра, ледзь не папала і ёй (ну, зьнікаюць джэнтльментскія намеры ў нашых міліцыянтаў нават у адносінах да маладзенькіх прыгожых дзяўчатак-дэманстрантак!..). Давялося капітану вызваляць двух актыўных тынейджэраў (стала шкада іх, а чаму і сам не зразумеў адразу) у ня менш актыўныхлюдзей у пагонах”, пры гэтым не пасьпеў паказаць чырвоную кніжачку і трэ было зматвацца разам з Ірышкай. Так пачалося іх неардынарнае сяброўства, сустрэчы на мітынгах і ва ўтульных менскіх кавярнях за кубкам кавы. Спрачаліся. Аналізавалі сітуацыі. У нечым згаджаліся (кожны лічыў, што працуе выключна на дзяржаву, а не абараняе нечыя інтарэсы). Аднойчы езьдзілі разам у Вільню. Але гэта... зусім іншая гісторыя.
Ірына зьбірала рэчы хутка: нечаканыя камандзіроўкі здараліся часта і прывучылі яе быць заўжды гатовай сарвацца ў дарогу. Ноўтбук, блакноты-асадкі, дыктафон, дакументы-паперы, запасныя джынсы і швэдар, усё самае неабходнае з адзеньня і касьметыкі плюс корм РэксуНацягнула вязаны швэдар і джынсы, зручныя чаравікі на тоўстай падэшветыповы прыкід даволі экстрэмальнага падарожніка.
Я ўсё.
Супер! Кавы выпі.
Мне ўжо не да сну, але дзякуй! Каву ты гатуеш па-майстэрску, толькі мнерэдка (падумала сама сабемм, даражэнькі, каго ж ты раніцай частуеш кавай? цікава-цікава”…) .
Не запрашаеш.
Угу. Ты сам прыходзіш. Рэкс, паехалі.
Я мог бы забраць яго да сябе, алеТак надзейней: у цябе будзе абаронца.
Зразумела ж, ды і Рэкс мяне ня кіне: мы ж адна каманда.
Я з тваімі валізкамі выходжу першы, ты ідзеш праз хвіліну – “выгульвацьРэкса. І пакінь мабільны дома.
Добра
Ноч хутка паглынула двух людзей і сабаку, які не разумеў, куды ў чарговы раз прэцца няўрымсьлівая гаспадыня, але пасьпеў ужо навучыцца філасофскаму стаўленьню да яевыбрыкаў”. Гэтым ня мог пахваліцца другі спадарожнік маладой жанчыны, які быў амаль на сто адсоткаў упэўнены, што ўсе разумныя і прыгожыя асобы лепшай паловы чалавецтва створаны выключна для дома і сямініяк не для журналістыкі ці палітыкіІ калі першы быў побач са сваёй гаспадыняй практычна ва ўсіх падарожжах, другі мог толькі спадзявацца, што з яго сяброўкай усё будзе добраВось і ўся філасофія.

2. Крыху крыві на лісьці
Яна была актрысай аднаго з менскіх тэатраў... Любіла залатую восень. Кнігі і каву. Сваіх блізкіх. Свой Тэатр. Прыгожая, разумная, таленавітаяказалі (і думалі) пра яе ня толькі сябры, але і ворагі. Посьпех, кветкі, новыя ролі, сябры, сямяпадчас Алене здавалася, што жыцьцё ставіцца занадта паблажліва да яе сьціплай асобыПадчас
Аднойчы ўсё гэта зьнікла. Зьмянілася самае важнае. Выпаў знакавы кавалачак пазла. Адзін дзеньі ўсё зьмянілася на 180 градусаў. Зьнік мужяе жыцьцё зьнікла разам з Ігарам. Чорная дзірка. Усё. Трагічны фінал шчасьлівай у пачатку песы.
Алена раптам адчула сябе нікому не патрэбнай. Самотнай. Адной ва ўсім белым сьвеце. Сышла з тэатру. Не хацела бачыць сяброўтых, што яшчэ засталіся сябраміТаварыскі і адкрыты раней чалавек, яна нікому не магла нават патэлефанаваць: проста разумела, што нікому нічога ня можа сказаць. І ня хоча. Важныя і цікавыя раней тэмызьніклі. Была адна тэма і адна думкамуж. Яго адсутнасьць. Пошукі. Бяда. Страх. Надзея. Агрэсія. Сьлёзы. Неразуменьне. Жаль. Няведаньне. Чаканьне. Туга. Бясконцае чаканьнеБясконцае чаканьнеЗванка. Голаса. Хоць нейкіх зьвестак. Хоць нейкай нітачкі.
Найлепш разумела яе бабуля. Аленіна сівенькая васьмідзесяцігадовая бабуля, якая тысячу гадоў не выязджала са свайго старога дому ва ўтульным заходнебеларускім мястэчку, прыехала да ўнучкі адразу ж, як пачула, што зьнік Ігар. Франьцішка Раманаўна зайшла ў кватэру ўнучкіі засталася. Запарвала гарбату на зёлках, сядзела ля сваёй улюбёнкі, гладзіла па галаве, як маленькую, карміла, апранала-распранала, укладвала спаць, выцірала сьлёзы. Нікога больш Алена бачыць не хацела і не магла, нават бацькоў: у яе пачыналася істэрыка, яна не магла слухаць і разумець іншых людзей, калі яна гаварылі не пра Ігара, а пра тое, што ёй трэба супакоіцца і паспрабаваць жыць далей.
Бабуля ж ні ў чым не пераконвала. Проста была побач. Слухала. Сядала ў фатэль да акна і чытала Біблію. Маўчала. Чакала. Адказвала на званкі: Аленка ўжо не магла. Калі ж унучка трохі адышла, літаральна ўзяла за руку і адвезла да сябе... Запаліла грубку ў пакоі з кнігамі, што вокнамі на ўсход. На раку. На старыя ліпы. І распавяла гісторыю свайго першага каханьня, свайго першага замужжа.
Я ж была зусім дзяўчо тады, Аленка, а ён быў старэйшы і такі гожы, такі харошыМы пазнаёміліся ў ВільніВерасень!… Тады быў вельмі прыгожы верасень!... Ніколі больш у маім жыцьці не было такой сьветлай, цёплай восеніЯ прыехала ад бацькоў з вёскі, пасьля вакацыяў, – гэта быў апошні год вучобы ў гімназіі. Вядома ж, з пачастункамі, з цяжкімі валізкамі, і ў самы непадыходзячы момант усе мае смачныя яблыкі (хацела ж дзяўчат частаваць!) парвалі торбу і пасыпаліся долу! А тут яшчэ кнігі, іншыя рэчы! Падбег русявы хлопец і пачаў дапамагаць мне зьбіраць усё гэтабагацьце”: так мы пазнаёміліся з Лёшам
Бабця, ты ж ніколі, ніколі не казала мне пра гэтаЧаму?!
Дужа балюча мне гэта былоІ дзеду твайму, які ўсё жыцьцё мяне на руках насіў, але ведаўКалі б толькі жывы быў той, першыКалі б толькі жывы, няхай хворы ды зьнявечаны: пайшла б з ім, куды пазваў і дарогу назад забылася бЦі ж ведаеш, колькі разоў начамі аднаго імем другога называла?!
У вачах яе бабулі столькі болю было, што Алене стала непамысна ад такой самай тугі, што жыла і ў яе сэрцы
У 39-м, у сярэдзіне восені, ноччу, забралі самага блізкага чалавека. На ўсходзе каты забівалі катаў, а ў Заходняй Беларусі ўсё толькі пачыналася. Аляксей быў простым настаўнікам. Харошым настаўнікам. Яна толькі што скончыла гімназію. Пажаніліся. Жылі з бацькамі. Марылі пабудаваць свой дом, дзе б было шмат сьвятла, кветак, кніг ідзетак. Кніжнікі. Летуценьнікі. Яны спадзяваліся, што ім дазволяць любіць свой край, рабіць сваю справувучыць дзетак. Гадаваць сваіхЯны спадзяваліся пабудаваць свой сьвет дабра і прыгажосьці нават у такім шэрым сьвеце хлусьні і нянавісьці да яркіх колераў (калі гэта ня быў крывава-чырвоны) і шчырых пачуцьцяўВаряты!... У варяцкай краіне барацьбы за агульны дабрабытпа трупах добрых, разумных і сьветлыхяны былі ненармальнымі, не такімі, як усе. У варяцкай краіне, з якой варта было зязджаць як мага хутчэй, каб захаваць саміх сябе і каханьне, і веру, і розумАбо маўчаць, быць шэрымі, незаўважнымі, абыякавымі, да того, што любішда сваіх блізкіх, да сваёй краіны. Маладыя, гарачыя і саманадзейныя, зьехаць не маглізастацца і не быць сабойтаксама.
Ніколі. Больш. Ня ўбачыць. Самыя родныя. Вочы. Колеру. Неба. За што?! Ёй было толькі 18. Яму 22. Ён быў яе першы. За што?! За што?! За што?! Зрэшты год 41-ы прымусіў думаць пра іншыя рэчы...


3. Дарожныя думкі
Журналіста ногі кормяцьА яшчэ машынка і кампутар, пажадана ноўтбук. Пасьля трэцяга курсу Ірышцы пашанцавала паехаць у ЗША па студэнцкім абмене і падзарабіць крыху грошыкаў, на наступны годтаксама, што дазволіла набыць і першае, і другое, а потым усё гэта ўдасканаліць, дзякуючы працы непасрэдна журналіста. Было вельмі крыўдна, што давядзецца разьвітацца са старым-добрым і дзе-нідзе патрымана-падрапаным сябрам. Серабрыста-шэрым пежо.
Сёньня прыйдзецца маім транспартам карыстацца: тваю тачку цудоўна ведаюць.
Мм, шкада.
Ну, нічога. Пагналі.
Менск начныкрыху іншыНе такі жорсткі і афіцыйны. Менш шэрасьці. Больш сьвятлазорак або ліхтароў-ліхтарыкаў. Толькі ў гэту ноч усё адно было тужліва.
Алесь, я павінна перадаць матэрыялы свайму рэдактару, гэта вельмі важна. Таму напачатку едзем да яго дадому, па электронцы такія рэчы не пашлеш яшчэ і таму, што абём вялікі, шмат здымкаў, а мой хатні інтэрнэт пакідае жадаць большай хуткасьці...
Ня ведаю на 100 адсоткаў зьмест твайго матэрыялу, але, па-першае, не надрукуе твой рэдактар гэты артыкул (ні сёньня, ні заўтра не надрукуе!), па-другое, ня буду я рызыкаваць: ня факт, што там нас не сустрэнуць людзі, з якімі бачыцца ня варта.
Ты за мяне ўсё вырашыў?!
За цябе вырашыш... Перадам я твой дыск, як толькі вярнуся ў Менскперадам. Давай лепш падумаем, куды ты можаш паехаць, o’k?
Мяне сяброўка звала ў госьці, ў Львоў. А штопаеду, падвучу украінскую мову, глядзіш знайду сваё месца ва украінскай журналістыцы, там нашага брата так не заціскаюць...
Ну-ну, ты ў сваім стылі. Ладна, у мяне таксама ёсьць кантакты ў Кіеве: калі там усё пойдзе нармальна, можна застацца і на Украіне. Каліне, перакінем цябе куды далей.
Ірынка хацела яшчэ паабурацца, што яна не пасылка, каб яе кудысьці перакідаць, але перадумала. Да ўсяго іншага, ёй стала страшна. І крыўдна. Страшна крыўднаЗа што? Ехаць са сваёй краіны, літаральна ўцякаць. Як злачынца. За тое, што я добра раблю сваю працу?! За тое, што мне ня ўсё адно? Думкі былі супярэчлівыя... Яна ведала, шточагосьці ня ведала або штосьці ўпусьціла. Нейкая думка круцілася ў падсьвядомасьці і не магла падняцца вышэй, акрэсьліцца, аформіцца канчаткова
Ірыша Лісоўская да пары да часу была спартсменкай-выдатніцай, мамінай дачушкай і даволі паслухмянай дзяўчынкай у акулярах. З залатым медалём скончыла родную вясковую школу. Паступіла без пратэкцыі і грошай у прэстыжную ВНУ. На першым курсе універсітэту акуляры зьмя­ніліся на лінзы, а паслухмянасьць наогул была закінутая далёка-далёка на сьметнікі падсьвядомасьці... Зрэшты, ня ўсе загады варта выконваць нават вайскоўцам... Вы будзеце забіваць людзей, калі хтосьці скажа, што гэта вельмі-вельмі патрэбна?
Паступіла Ірыша ў Лігвістычны універсітэт, хоць цудоўна ведала, што працаваць перакладчыкам ніколі ня будзе: па-першае, дзе ты знойдзеш такую працу ў краіне, якая фактычна ізаляваная ад іншага сьвету, хоць і знаходзіцца ў цэнтры Еўропы (а тая пра гэты факт толькі цьмяна здагадваецца...)? Па-другое, ня той характар! Перадаваць чыесьці думкі ня так цікава, як распавядаць пра нешта сваё: яна ўжо тады ведала, што будзе журналістам, але ведала таксама, што ніякі журфак не прымусіць пісаць добрыя артыкулы, калі ня будзе ў галаве сваіх ідэй-задумак, калі ня будзе пачуцьця мовы... А мова былафранцузская, а мара былапабачыць Парыж (пакаштаваць жабіных лапакі застацца жывой!), таму атрымаўся іняз, а з трэцяга курсупраца ў адной з недзяржаўных газетаў.
Пачалося з замалёвак беларускай студэнткі праамерыканскія канікулы”: цікавая краіна і дыяметральна-процілеглы беларускаму лад і тэмп жыцьцяпра ўсё хацелася распавесьці іншым і падзяліцца ўражаньнямі. Матэрыял узялі, пакрытыкавалі, але надрукавалі. Потым былі артыкулы пра студэнцкае жыцьцё, распаўсюд наркотыкаў на студэнцкіх дыскатэках, потым... Шмат чаго было потым... Журналісцкая прафесія зацягвае, галоўнаепачаць... І ня кідаць, калі рэдактары рэжуцьпа-жывомутваедумкі на паперыці наогул не бяруць нічога. Што было важнабеларуская мова ў рэдакцыі (умова галоўнага для ўсіх штатных супрацоўнікаў). Менавіта тут Ірына зразумела, што размаўляць па-беларуску трэба больш і лепш. Напачатку, беларуская мова была толькі мовай дому і самых блізкіх сяброў, цяпер жа яна пачала размаўляць па-беларуску заўжды (што напачатку шакавала і аднакурсьнікаў, і выкладчыкаў). Прынцыпова? Так. Але ў гэтым быў свой кайф...
Слухай, едзем ва ўсходнім накірунку. ЦягнікМасква-Кіеў” – і ты амаль на месцы. Згода? – голас Алеся перапыніў думкі Ірыны, экскурс у мінулае скончыўся. “Тут і цяпер” – шэрая восень. Дрэвы выгінаюцца пад ветрам у неймаверным танцы. Быццам хочуць выдзерці сябе з каранямі.
А як твая праца? Раней, чым праз суткі, ты ніяк ня вернешся.
А я захварэю.
І павераць?
Падумаю пра гэта потым. Дарэчы, гэта быў адзін з жыцьцёвых прынцыпаў Джона Ленана, ведаеш? А я люблю музыкуБітлз”.
А у мяне ў вушах гучыцьПаланэз Агінскагаі адчуваньні жудасна паганыя.
Ты вернешся, усё будзе добра!
Крыўдна, што нельга патэлефанаваць бацькам ці сястры: будуць хвалявацца.
Патэлефануеш з Масквы, а цяпер лепш сьпі.
Угу...
Менск застаўся ззаду. Неперадзе былі дажджы... Алесь думаў пра тое, што Ірына падазрона хутка з ім згаджаецца (зусім на яе не падобна) – напэўна, стамілася. Ірына спрабавала супакоіцца, заснуцьі не маглаНарэшце, разабраны пазл яе думак пачаў супадаць. Не была тая аварыя выпадковасьцю. Не магла быць. Ня справіўся з кіраваньнем аўто ў дрэннае надворе? Глупства! Дваццаць год за рулёмі не справіўся з кіраваньнем? Цяпер яна канчаткова зразумела, што Жэню забілі. І забілі з-за тых матэрыялаў, якія цяпер былі ў яе. І нікому дыск аддаваць ня варта. Пакуль ня прыйдзе час.
Маскоўскі вакзал, тлум і пасьпешлівыя тэлефанаваньні блізкім засталіся ў мінулымнаперадзе быў Кіеў. Кажуць, туды трэба ехаць, калі цьві­туць-раскашуюць каштаны... Красавік-травень. Магчыма, толькі ў Ірыны не было выбару. Да таго ж, у лістападзе тут было цяплей, чымсьці у Беларусіатмасфера іншая, людзі іншыя: больш свабодныя, разьняволеныя. Пытаньне на ўскідкучым дыктатура адрозьніваецца ад аўтакратыі? Ёсьць шанец на перамены. Журналістам у сітуацыібяз шанцаў на пераменывельмі складана ня трапіць набарыкады”, асабліва маладым і прынцыповым максімалісткам... На вайнеяк на вайне. Не кажыце, што вас не папярэджваліпапярэджвалі. І ня раз.
У Кіеве знайшлася замена газеце і кавярні, дзе ўсе артыкулы для той самай газеты (“тут і цяпер” – інтэрнэт-выданьне) і рыхтаваліся (а штосьці ляцела інэтам дадому). Больш еўрапейскі інтэрер. Сапраўдны эспрэса за ўмераны коштАле нечага не хапае. Некага? Ірына жудасна сумавала па сваёй сямі, цукеркахКамунаркаі сябру-кдбэшніку. З ім кантакт быў выключна віртуальны.


4. Яшчэ адна восень без цябе
Прайшоў год. Зноўку залатая восень. Іх любімы парк. Алена крочыла знаёмымі сьцежкамі па чырвона-бурштынавым лісьці. Калісьці яны прыходзілі сюдыпашаргацецьлісточкаміГоспадзе, як даўно гэта было!... Барва і золата. Яна зразумела раптам, што больш ніколі, ніколі больш! Не палюбіць залатую восень. Чырвань лістоты нагадвала кроў, у галаве ўзьнікалі малюнкі яе начных жахлівых сноў. Людзі ў чорным. Сьвятло фараў. Рыдлёўкі, сосны, сьмерць. Ігар аддаляецца, а яна нічым дапамагчы ня можа, ня можа ўратаваць. Бяжыць за імі, а пад нагамі чырвонае лісьцечырвонае-чырвонае-чырвонае. Крычыцьне чутно ні гуку. Падае і пачынае тануць у барве лістоў, якія трапляюць у рот, у вочы, становіцца цяжка дыхацьПрачынаецца. І адно пытаньне ў галавеза што? Ніхто не адкажа... Ніхто не адкажа, чаму забралі самага любімага, самага патрэбнага чалавека...
Цяпер вось артыкулы. Трэба пазнаёміцца з той журналісткай.... Ірынай Лісоўскай, здаецца? Цікава, колькі ёй гадоў? І чаму яна апошні год працуе на Украіне? Такія рэчы ня можа пісаць чалавек абыякавы, а больш за ўсё на сьвеце Алена не прымала, не магла прыняць людской абыякавасьці, раўнадушшаабыякавасьці да сваіх блізкіх і далёкіх, да мовы, краіны, да гэтай восені, урэшцеда сябе...
Калі ажаніліся, вырашылі палову падораных грошай аддаць бацькам, а паловупатраціць на вясельнае падарожжа. Планавалі ехаць у Крым, да мора, але ў самы апошні момант зьмянілі маршрут і скіравалі сваю старэнькую машыну на Львоўшчыну. Пабачыць Карпаты. Спыніліся ў першым сяле, што глянулася, зьнялі пакойчык. Праз дарогу была горная рачулкаплыткая, халодная, уся засыпаная каменьнем, а над ёйгоры.
Сама вёска была доўгая-доўгая, хаты ішлі па адным баку і стаялі на вельмі высокім падмурку (абарона ад вясновых паводак з вялікай вадой), у кожным пакойчыкупа традыцыіпечка... Іх гаспадыня Юлія Хфедараўна, бабця з характарам і камандзір над мужам, пасяліла маладых у летнім пакоі. Там стаяў вялікі і высокі ложак, пад якім стаялі шматлікія слоікі з варэньнем з трускалакгэты заходнеўкраінскі край славіўся трускалкавыміплантацыямі”. Ім таксама дазвалялі частавацца вялізнымі сакавітымі ягадаміТыя некалькімядовыхтыдняў мелі смак трускалкавых пацалункаў і былі самымі сонечнымі ў іх жыцьці. Шмат падарожнічалі потым, але карпацкія краявіды, халодная горная рэчка і брукаваныя вулачкі Львова былі самым радасным успамінам для Алены нават цяпер, праз пятнаццаць гадоў.
Што яна больш за ўсё любіла ў сваім мужы? Авантурызм, той класны авантурызм, калі чалавек пад уплывам нейкай новай думкі, імпульсу становіцца лёгкі на падём, зрываецца з месца і ляціць наперад, а што там? Хто ведае! Будзем тампаглядзім, а што мы там будзем – 100 адсоткаў упэўненасьці. Так Ігар пачынаў свой паліграфічна-выдавецкі бізнэс, а потым займаўся ўсё новымі і новымі праектамі.
Аднойчы напрыканцы лістападу Алена між іншым сказала:
Ведаеш, такой халадэчай я б хацела выпіць абсэнту ў парыжскіх кавярнях, дзе любіў бавіць час Хемінгуэй. “Closerie des Lilas”, бульвар Манпарнас, 171!
Праз пару дзён яны былі ў Францыі. Па той простай прычыне, што ў Беларусі Алене стала холадна і няўтульна. Быў пачатак сьнежня. Перадкалядны час чаканьня цудаў. Двое дарослых беларусаў прыдумвалі свае цуды ля Эйфелевай вежачкі, ня ведаючы, што самы вялікі цуддотыкі іх любові наяве і ў сьне. Ня ведаючы, што такі цуд разбурыць вельмі лёгка.
Авантурыст і вандроўніку гэтым ён увесь. Быў... Да словабыўтрэба прывыкаць, а яна не магла. Не магла прыняць таго, штоніколі больш. Ня будзе іх блізкіх і далёкіх падарожжаў, дзён і начэй, спрэчак і прымірэньняў... І жудасна не хапае яго моцнага пляча, да якога можна было б прыхінуцца, шэрых вачэй з вясёлымі чорцікамі, якія разумелі яе ўсю. З ім не было страшнаІ толькі цяпер яна зразумела, як жа ёй страшна за мужа: у самую апошнюю сваю хвілінку ён быў адзін.
У думкі ўварваўся вецер. Шпурнуў лісты ў твар, быццам абвінавачваньне. Ты магла быць з ім у той вечар! Магла-магла-маглаНе жпрэмераЧарговая прэмерагеніяльнагасьпектакля ня меншгеніяльнагарэжысёра. Колькі іх было?! Ужо ня будзе. І дзяцей ад любімага чалавека таксама ня будзе, таму што ты загулялася ў тэатрТы прыдумала сабе жыцьцё, расьпісала рэплікі герояў, а рэальны сцэнар аказаўся іншым. І напісалі яго іншыя. Лісты ляцелі ў твар. Магламагламагла...


5. Сустрэча пасярод зімы
Падзеі ў Менску ішлі сваёй чаргой, у Кіевевіравалі. Была зіма. Людзі чакалі навагодніх сьвятаў. І пераменаў... Кожны па-свойму. Спадзяваўся на незвычайнасьці. Верыў у цуды. Прагнуў новага
Меркавалася сяброўская вечарынка, а потым з шампанскімна майдан. Ірына з Галяй рыхтавалі сьвяточныя прысмакі (сумесь беларускай і украінскай кухні), калі прагучаў званок у дзьверы.
Да цябе госьці з Беларусі!
Ты сурёзна? – Ірка выбегла з кухні, чамусьці стала радасна і страшна.
Гэта быў Алесьвялікі, сьнежны, вясёлы. Закружыў яе як добры Дзед Мароз! Дзе падзеўся сумна-напружаны кадэбэшнік?
Не чакала?
Не чакала
Я ж сказаў, што хачу сустрэць з табой Новы год.
Я падумала, гэта жарт.
Ну, што ты, ТАК я не жартую.
А вочы сурёзныя і рукі моцныя. Ірыне зноўку стала страшна: штосьці з ім ня тое сёньняЦі з ёй?
Адпусьці, цяжка ж...
Маім 100 цяжка трымаць твае мм... 50? Не, проста мне страшна цябе адпускаць. Так спакайней, калі ты побач. Каб я толькі мог...
Што?
Не адпускаць.
Ну, паспрабуй!
Не... Так я не хачу. Табе мама прывітаньне перадавала. Разам з прысмакамі...
Бачыў маіх?!
Так, дома ўсё добра, падарунак табе прывёз...
У прыхожую заляцела Галя з рознымі пакуначкамі і торбачкамі, узмахнула рыжай чупрынай і пачала тараторыць нешта ў стылімне патэлефанавалі нашы, зьбіраемся раней, вы потым далучайцеся...”.
Знаёмся, гэта Алесь.
Я так і падумала! Вам ёсьць пра што пагаварыць, праўда? І не забудзься накарміць чалавека з дарогі.
Окей, а то я магу...
А за акном быў марозны зімовы вечар. Ішоў сьнег. І яны былі зусім адны. І ніхто не перашкаджаў быць разам. Ні палітычныя спрэчкі, ні ворагі, ні сябры, ні праца.
Ір, я хачу сустрэць гэты год з табой, ты вельмі рвешся да сяброў?
Шчыра?
Як на допыце!
Не. Проста я ня думала, што ты прыедзеш у Кіеў... А пра цябе я думала шмат, больш, чым у Менску, мой любы вораг.
А можна бяз ворага?
Рукі былі моцныя і вочы зусім ужо сурёзныя. Падхапіў на рукі і закружыў. За акном кружыўся сьнег.
Алесь, пачакай.
Ірыш, я ведаю чаго хачуя хачу цябе. Але, калі ты скажаш, “не”, я выйду папаліць, і мы будзем піць шампанскае старымі сябрамі-ворагамі.
Ты ж кінуў паліць?!
Ну, ведаеш, сумна жыць бяз дрэнных звычак.
Мне было вельмі дрэнна без цябе, я толькі цяпер разумеюяк дрэнна. Ты проста не сьпяшайся….
Добра, я ня буду. Я кахаю цябе, харошая мая.
Вочы былі сінія. Рукі моцныя. Пяшчотныя. І больш не адпускалі. За вакном была ноч. Ірына раптам падумала, што гэта ЯЕ ноч і ЯЕ мужчына. І з ім ня страшна, страшна было без яго. Проста трэба было сустрэццатут і цяпер”, каб адчуць гэта. Адчуць вочы, вусны, і рукі. Зразумелаі не адпусьціла...
Пачынаўся Новы-2005, надыход якога не заўважылі двое беларусаў у Кіеве. На падлозе рассыпалі апельсіны. Агеньчыкі на елцы пераміргваліся. Пачыналася нешта новае. Ці ўсё гэта ўжо было аднойчы? Зоркі былі тыя ж.
Я ніколі тааааак не сустракала Новы год...
Шкадуеш?
Не, але... Яшчэ цяжэй будзе заставацца тут адной.
Мы штосьці прыдумаем, вось пабачыш... Давай шампанскае піць!
Па-праўдзе, жудасна хачу шампанскага, патэлефанаваць дадому і ...падесьці.
Ну, вось, а хто ў нас рамантык?! Магла б прамаўчаць... Як я. Між іншым, акрамя бутэрбродаў з кавай (раніцай у цягніку) нічога ня еў!
Ірка па-кашэчы пацягнулася... Прынюхалася
Мой кулінарны шэдэўр палае сінім полымем!
А яшчэ у нас штосьці ёсьць? Аддам што заўгодна за кавалак мяса.
Мм, французскае згарэла


6. Дыск
У першыя дні новага году Алесь вярнуўся ў Беларусь, а Ірынка зноўку кінулася з галавой у працу, як калісьці пасьля адезду Віта. Толькі не дапамагала, не дапамагала катастрафічнаА магло дапамагчы? З Вітам усё было па-іншаму….
…Green cards – проста супер, калі ты насамрэч хочаш зьехаць за мяжу... А калі ты такая ідыётка, што цябе яшчэ не дастала гэта напалову саўковая, напалову таталітарная краіна, – твае праблемы. Сэнс выказваньняў каханага быў прыкладна такі.
Так, Ірынка не разумее, як ёй пашанцавала... Такі шанец! Справа ў тым, што Амерыку яна ўжо бачылауразіла: Нью-Йорк і Ніягарскі вадаспад пабачыць варта насамрэч, ды і наогул, краіна цікавая. Алене яе краіна...
Віт, я разумею, што гэта шанц, шанц для цябе. Не для мяне.
Ты ня хочаш зарабіць нармальныя грошы, а потым вярнуцца? Гэта ж рэальна, я ж не зьбіраюся падвісаць там назаўжды!
Ты ўпэўнены?
Так.
А яне. Тут мае бацькі і сябры. Застаўся толькі адзін год вучобы, я хачу атрымаць дыплом... І грошыня самая важная рэч у жыцьці, мне іх і не патрэбна шмат.
А я мужык і мне сорамна, што за сваю будучую зарплату настаўніка гісторыі я не змагу пракарміць сваю сямю. Гэтай краіне проста напляваць на нас с табой!
Разумею, толькі...
Нічога ты не разумееш!
Дзьверы можна было б зачыняць цішэй... Добра, што на гэтай планеце сустракаецца жаночае сяброўства! З кім інакш мы маглі б пагаварыцьпа душах”, паплакаць, папіць кавы (з прысмакам солі), чырвонага віна і канчаткова дамовіцца пра тое, што ўсе прадстаўнікі моцнай (моцнай?) паловы чалавецтва крыху сволачы і наогул істоты, шэрае рэчыва якіх... Занадта шэрае.
Праважаць Вітаўта ў аэрапорт яна ўсё ж паехала, не стрымалася ў апошні момант... Ня так шмат людзей, якія сьпяшаюцца ў Беларусь і з Беларусіі два чалавечкі, да якіх, у прынцыпе, справы нікому няма, а ў іх засталося пяць хвілінаў, каб пабыць разам.
Будзь асьцярожная, Ір. Ты дужа добрыя артыкулы пачала пісаць, і дужа рэзкія. Такія рэчы тут не даруюцца, ты ж ведаеш.
Ну, дыплом я хутка атрымаю, так што з універа выгнаць не пасьпеюць...
Я сурёзна. Людзі зьнікаюць, а тыуніверсітэт...
І з табой мы хадзілі на акцыі і гаварылі пра Каліноўскага, Караткевіча?!
Я вырас. Гэтай краіне героі не патрэбны.
Першы і апошні пацалунак чымсьці падобныя. Экспромт
Віт, я цябе кахаю, я хачу, каб ты быў шчасьлівы, пастарайся
Я буду сумаваць па табе, харошая мая. Будзь асьцярожная.
Я буду.
Заканчвалася пасадка на яго рэйс.
Первым деломсамолеты. Ну, а девушки потомЗрэшты, цяпер і для Іры галоўным заняткам па жыцьці стала праца, інакш можна было зьехаць з глузду ў краіне, дзе ідзе адвечным шляхам барацьба за ўраджай, з ураджаем і тымі, хто яшчэ мог думаць... І калі твой каханы чалавек дзесьці там, за акіянам….
Украіна не ЗША, але ўсё адножудасна цягнула дадому. Яна пратрымалася ў Кіеве роўна месяц пасьля адезду Алеся, потым села ў першы ж цягнік і паехала ў Беларусь. Ніхто не затрымаў рэзкую ў выказваньнях і жэстах маладую журналістку. І ня мог затрымаць: справа была не ў палітыцы. Усё было значна больш проста і жорсткасквапнасьць чалавечая, зайздрасьць і здрада кампаньёнаў, што лічыліся сябрамі...Чалавечыя жарсьці ўсё тыя ж: зьмяняюцца колерыне зьмяняюцца абрысы
Ірына ехала дадому і ў каторы раз вывучала загадкавы Жэнеў дыск. Там было некалькі фотаздымкаўі больш нічога. Звычайныя беларускія пейзажы. Ніякіх таемных файлаў. Проста пара фотак. Проста пара фотакЧамусьці Ірыне яны не падабаліся. Чаму? Чаму? ЧамуПаспрабавала заснуць. Правалілася ў нейкую чорную дзірку сноўПрачнуўшыся, зразумелачаму. Успомніла. Свае даўнія жахліўчыкі. Ірына зразумела, што на здымкахмесца, дзе пахаванае цела бізнэсмэна Ігара Маеўскага, справай якога займаўся яе калега. І зразумела, чым будзе займацца ў бліжэйшы час дома. Сустрэнецца з Аленай Маеўскай і давядзе непалітычную справу да суду. І скажа свайму кдбэшніку, што ён банальна перастрахаваўся. Працу трэба кідаць! І выйдзе за яго замуж.
Рэкс, мне пайсьці за яго замуж?
Аўчар усьміхнуўся і мудра вырашыў не выказвацца. Яна ўсё адно зробіць па-свойму.

Жнівень 2005, …, чэрвень 2009