12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Алесь Макрацоў

_____________________
Парцэлы


* * *

Жыцьцё
Праламленьне
духу
матэрыяй

* * *

Травы
зьмяняюць травы,
народы
зьмяняюць народы

* * *

Крыжы
з магілак
дзеда й бабулі
скралі
з надпісамі
па-беларуску

* * *

Хроснаю маці
ў дзіця
кабета
няхрышчаная

* * *

Гукі
колеры словаў
Мовы
рознакаляровыя.

* * *

Улада і апазіцыя
А
мастак паміж імі?

* * *

Алтарнае брацтва
ў царкве стварылі
Заміж хрысьціянскага.


* * *

Чорны бусел
хадзіў па лузе
чарнобыльскай
гадавінай

* * *

Сьнег
з сагнутага
дрэўца
строс.

Страх
з сагнутага
чалавека
скінуў.

Выпрасталіся.

* * *

Паціснуў руку
незнаёмцу.
Высьветлілася
забойцу

* * *

Як язва
на целе,
на душы
віна

* * *

Шчымлівы
пацалунак любай
Да сэрца
дакрануліся вусны.

* * *

Адлюстраваньне
душы чалавечай
у словах і дзеях