12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Рагнед Малахоўскі

_____________________
Дыяментавым россыпам слоў... Вершы


* * *

Жамчужына ў бурштынавай аправе
Маё Нарочча, хто я
Без цябе,
Бяз захаду за салаўіным гаем
І успамінаў,
Як калісьці бег

Я хлапчуком
Па сьцежцы верасовай
На бераг слухаць казкі чаратоў?
Плылі аблокі над старою хвояй...
І сёньня да цябе прыйшоў я зноў.

Напевам паплыла душа па хвалях,
А мараў таямніцаяк у сьне.
Натхненьне і дабро на зорных шалях
З маленства ты ахвяравала мне.

Каханьнем пад сузорем беражніцы
Мяне адорыць ранішні спакой.
Кідаюць зоры срэбра у крыніцы,
Лаўлю яго прачуленай рукой.

...Шляхамі памяці на родны бераг
Ня раз вярнуся песьняю ў журбе
З адданасьцю, удзячнасьцю і верай...
Маё Нарочча, хто я
Без цябе?


Арыён і Венера

Н.Ю.
Калі над намі гасьне Арыён,
Усходзіць непаўторная Венера.
Сузоре, нібы прывідны дракон.
Планета, як салодкая хімера.

Мая начная споведзь для цябе
Ня болей нечаканага прызнаньня.
Сузоре зьнікла ў танцы-варажбе,
Венера нам прадказвае каханьне.

У сьвеце павялося так здавён
Шчасьлівыя не пакідаюць веру.
Калі ў нябёсах гасьне Арыён,
Сусьвет вітае мудрую Венеру.


Янка Купала на Нарачы

Ружы хваляў, паэзіі водар...
Ноч купальская сьвет ахінала,
І гучала мінуўшчыны ода
Крочыў берагам Янка Купала.

Перашэптваў чарот яго крокі,
Здані вогнішчаў смутна ўздыхалі.
А паэта натхнялі аблокі,
Што паданьне пра Нарач шапталі.

Задуменная поўня-каханка
Рыбакам торны шлях асьвятляла.
У прыроды свая калыханка
Захапляўся Нароччам Купала.

Прытуліліся сонныя сосны
Да загадкавай бездані млявай.
Ткалі вершы нябёсныя кросны,
І паэзія сталася явай.

Песьню даўнюю голасам горкім
Беражніца на высьпе сьпявала.
Над пачуцьцямі ўспыхвалі зоркі,
І шчасьлівы быў Янка Купала.


Песьня Ача

Паводле паданьня пра Нарач
У бездань блакіту Нарочча гляджу
Многія сотні гадоў
І з Нарай у снах да вытокаў імчу
Пяшчоты і музыкі слоў.

Каханая,
Чую бязгучны твой плач,
Поўны адчаем густым.
О, Нара,
Я твой заварожаны Ач,
Сьвет без цябеедкі дым.

На мокрым пяску
Стыне цёплы твой сьлед.
Сустрэчы жаданай прашу.
Мне голас паданьня,
Старога, як сьвет,
Зноўку вярэдзіць душу.

У чуткіх чаротах купальскіх начэй
Лёс нас аднойчы зьвядзе.
І кветкай чароўнай, за месяц ярчэй,
Ты ўзыдзеш на срэбнай вадзе.


* * *

У праменьні зорнай цішыні
Горад за вакном
Даўно маўчыць.
І, забыўшы стомленыя дні,
Любая заснула на плячы.

У імгненьнях мройна-залатых
Сам Анёл Цябе мне паказаў.
Захмялеў я ад вачэй жывых,
Захмялеў, таму што пакахаў.

На арэлях золкіх туманоў
Нашы душы
Гушкаліся ў снах,
І пачуцьці палымнелі зноў,
І акорды музыкі ў вятрах...

Горад па-ранейшаму маўчыць,
І, здаецца, – за сьпіною крылы.
Любая заснула на плячы
Я шчасьлівы.


* * *

Мая дваццаць першая восень
Кладзецца на волкія плечы
Вясёлкі над Нараччу роднай.

Грымотаў нябёсны аркестр
Вітае барвовае сонца
У далечы яснай і мудрай.

Па хвалях агніста-шыкоўных,
Пад ветразем лёгкай самоты
Мая адзінота вандруе.

На беразе дыхаць свабодна,
І больш не палохаюць цені
Грахоў і старога ядлоўцу.

У шатах шумлівага бору
Мой страх заблукае, растане
З цяплом навальнічнае хмары.

Шчасьлівы, я сяду у човен
І рушу ў глыбіні прасторы
Шукаць дваццаць першую восень.


* * *

Дзе рачулка Нарачанка
Дрэмле ў хмелевым балоце,
Раптам пырхне чарацянка
І схаваецца ў чароце.

Ўсе чароўнасьці сусьвету
Акунаюцца ў бяздоньне.
Легкакрылы подых ветру
Берагоў цалуе ўлоньне.

Вечаровая заранка
Млее над азёрным краем.
Засьпявала нарачанка,
Увянчаўшы голаў маем.

* * *

Сыходзяць зімовыя мары,
Душу працінае спакуса
Сустрэцца з вясной на Нароччы.

Пяшчотна-падманлівы ранак
Вітае жывой чысьцінёю
Праменьне панурага сонца.

Ступаю на бераг пустэльны,
Вясна неспакойнаю чайкай
Кружляе над Нараччу соннай.

Цяпло неспазнаных пачуцьцяў,
Нястомнасьць эмоцый кіпучых
Растопяць нямую прастору.

Суровае трэсьне прадоньне
Надрыўна-прастуджаным басам,
Што сам бы Пярун пазайздросьціў.

Вятрыскі дыхнуць цеплынёю,
І чайка запальчывым крыкам
Абвесьціць вясну на Нароччы.


* * *

Дыяментавым россыпам слоў
Ахінаю пачуцьці твае.
Сьлёзны вечар адступіць ізноў,
Стане пылам раса на траве

А душа мая помніць сьвятло
Тых шчасьлівых імгненьняў
З табой.
Мараў сьвет не згарае на тло,
Не пагасне каханьня настрой.

Ціхім рэхам пражытыя дні
Адгукаюцца, быццам у сьне.
Ты пачуцьці мае ахіні,
Покуль цемра над намі засьне.

Лёгкі дотык бялюткай рукі...
Тваё целаяк вершы Басё.
Пацалункі, нібы жаўрукі
Для цябе.
Для цябе гэта ўсё.

Ахвярую пяшчоту і час,
Нежаданьне пасьпешных высноў.
Хай памоліцца ранак за нас
Дыяментавым россыпам слоў.


Матулі

У ноч, калі гаснуць агні,
І мары спавіты спакоем
Мяне да грудзей прыхіні
Сваёю пяшчотнай рукою.

Цень сьвечкі варожыць на сон,
Цікуе з-за воблака поўня.
Па хвалях душы срэбны звон
Плыве беражніцай на чоўне.

Я сны твае сэрцам прыму,
Як голас сьвятой Беларусі.
Начамі, калі не да сну,
На вобраз матулі малюся.