12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Вольга Марозава

_____________________
Я прыдумала ноч.
Вершы

Містэрыя

Гарыць паветра.
Стогне, марыць, прагне.

Сьвятла ня стала.
Поруч бездань. Багна

Крычыць і кліча,
Адганяе мары.

Вачэй ня бачна,
Толькі рысы твару.

Вятры сьпяваюць,
Запрашаюць дрэвы

На танец. Золак
У абдымках цемры.

Кавярня. Вечар.
Забівае смутак.

Сьвятла ўрачыстасьць
Прынясе пакуты.

Хлусьня: прыемна,
Бо заўжды салодка.

Вар’яцтва межаў.
Самагубства ноткі.


Сьвятло

Сьвятло зьняволілі,
Патухлі ліхтары.
І нехта зноў
ратуе крывадушнасьць.

Ды цемра злая –
толькі да пары.
Галоўнае, —
каб сьветла
было
ў душах!



* * *

Я адправіла ліст
На вясновых аблоках.
Ты пісаў мне адказ
На расплаўленым небе.

Я прыдумала ноч
І яе цень няўлоўны,
Што зьяўляецца ўдзень,
Калі выгляне сонца.

Я прыдумала ноч
А пасьля раўнавала...
Што цябе ад мяне
Злая цемра забрала.

Я глядзела ў агонь,
Падбіраючы словы,
Але толькі спаліла
Апошнюю думку.

Я адправіла ліст
на вясновых аблоках.
Ты пісаў мне адказ
На раз’ясьненых зорках.


П’еса

Першая дзея:
Надзея.

Дзея другая:
Падзея.

Дзея апошняя:
Дзе я?!