12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Андрэй Масквін

_____________________
“Калі Максім Багдановіч – гэта наш Апалон, то Янка Купала – Дыяніс”.
Гутарка з Марыяй Мартысевіч


Пастанова

З 1 ліпеня ў кожным му-ні-цы-па-лі-тэ-це
павінны ляжаць пералік правоў Паэзіі ў свеце:

– зрабіць кар’еру ад вясковага дурня да гарадскога вар’ята;
– колькі разоў мацюкнуцца і трапіць праз гэта за краты;

– (на выбар) не быць зразумелай / быць глупаватай;

– гандляваць натхненнем;

– натхняцца любою Музай;

– схіляцца аднолькава перад крыжом, паўмесяцам і мезузай;

– нават у планетарый хадзіць са сваімі зорамі;

– пры кожнай зручнай нагодзе прысягаць над разорамі;

– не сядзець на месцы й, мяняючы гарады,
хапаць кіроўцу за руку, калі той вязе не туды, –
хай гэта й створыць аварыйную абстаноўку на трасе,
хай і будуць пляткарыць потым, што Паэзія напілася.

– Калі я напісаў вам пра выбар верша “Пастанова”, то вы адказалі, што ён мае багатую гісторыю. Ці можаце вы распавесці пра гэта?
– Гэты верш – парны да верша Віталя Рыжкова “Святая праўда”, дзе расказваецца пра праваслаўнага бацюшку з Магілёва, якога затрымалі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Рэч у тым, што ў 2008 годзе мы з Рыжковым былі ў Кіеве на фестывалі “Кіеўскія лаўры”, і пасля выступу і пасядзелак у багемнай кавярні “Купідон” вярталіся ў гатэль на таксоўцы з нашым, мякка кажучы, не зусім цвярозым таварышчам. Нецвярозасць таварышча вылезла тым бокам, што спачатку ён стаў вельмі і вельмі пафасна вучыць спачатку нас жыццю і творчасці, а потым кіроўцу – кіраванню машынай. Таксіст раззлаваўся і узяў з нас больш грошай, чым каштавала дарога. А мы ад гэтага ўсяго моцна смяяліся і пакляліся апісаць гэту гісторыю ў вершах. Бо гэта было адначасова вельмі смешна і вельмі паэтычна – алкаголь і пафас, адарваная атмасфера фестывалю і вясновы Кіеў... На мой погляд, літаратура заўжды паўстае на такіх вось кантрастах. Мне здавалася, што вакол нас віравала паэзія ў яе чыстым, недыстыляваным рэдактарамі і цэнзарамі выглядзе. І мне карцела занатаваць гэты стыхійны маніфест аб правах паэзіі, які, фактычна, прагучаў у той кіеўскай таксоўцы. Няхай мы траха не разбіліся, бо наш сябар, які, як напісаў Рыжкоў “прызвычаіўся да пярэдніх сядзенняў”, сапраўды хапануў кіроўцу за стырно. Гэта хіба адзінае, што ўзята з рэчаіснасці. А, яшчэ ў той год паэтычныя чытанні ў Кіеве сапраўды праходзілі ў планетарыі. Вельмі касмічныя адчуванні.
– Верш “Пастанова” распачынае ваш апошні томік паэзіі “Амбасада”, выдадзены ў 2011 годзе. Тэма паэзіі і паэта адна з галоўных у ім. Чаму вы, з’яўляючыся яшчэ вельмі маладой асобай, раптам задаеце такія важныя пытанні, як роля паэзіі ў сённяшнім свеце, стаўленне да паэта з боку грамадства?...
– Мне здаецца, чым маладзей аўтар, тым глабальней тэмы. Паэт спачатку ахоплівае рукамі космас, а потым пачынае трамбаваць яго ў сябе. Гэта нармальна. Але насамрэч мне цяжка каментаваць тое, што я пішу, хай аналізам займаюцца староннія назіральнікі. Помню, у школе мне было вельмі цяжка пісаць сачыненні па беларускай літаратуры, бо сістэма была збудаваная так, што ўхвалялася не свая думка, а нейкі адназначны шаблон, па якім у выніку мы мусілі “сачыняць”. Помню, у сачыненні па творчасці Цёткі я задала рытарычнае пытанне, як магла жанчына-фельчар, якая давала клятву Гіпакрата, заклікаць сялян браць сякеры і ісці на крывавы бунт. Настаўніца падкрэсліла гэта чырвонай асадкай і паставіла чацвёрку за змест. Уласная творчасць стала для мяне своеасаблівым уцёкам ад шаблону. Я фактычна пішу тое, чаго свайго часу не пабачыла ў падручніках.
Дзякуючы філфаку, на сёння я магу самастойна патлумачыць сабе і іншым, чаму фельчарка Алаіза Пашкевіч заклікала да сякеры, але гэтая імкненне ўцячы ад шаблону засталося.
– Ваш верш, як мне здаецца, можна ўспрыняць дваіста: як жарт і як вельмі сур’ёзныя разважані на тэму адносін паміж паэтам/паэзіяй і грамадствам. А для вас, асабіста, якая інтанацыя бліжэйшая?
Абедзве. Творчасць вабіць мяне, перадусім, сваёй амбівалентнасцю. Калі ў сур’ёзным нельга пабачыць смешнае, іранічнае, – і наадварот, мне нецікава. Але калі казаць менавіта пра гэты верш – то ён пісаўся з большай доляй гумару, чым зазвычай. Магчыма таму, што для мяне паэзія сама па сабе – гэта радасць, нешта тоеснае цуду.
– Хiба заўсёды, у розныя часы і ў розных краінах, “свет хоча быць ашуканым”. І таму паэт павінен быць блазнам. А як, на вашу думку, сітуацыя выглядае ў беларускай літаратуры?
– Фрыдрых Ніцшэ вылучаў два пачаткі творчасці: апаланічны і дыянісійскі. І, адпаведна, два тыпы творцаў. Творца-Апалон ведае меру, ён рацыянальны, спакойны, узнёслы, прамяніць аптымізмам, ён бярэ ад багоў. Творца-Дыянісій наадварот – ірацыянальны, буйны, песімістычны, трагікамічны, ён бярэ ад лю­дзей. Гэта як з групамі крыві ці тэмпераментам – хтосьці можа быць такі, а хтосьці гэткі. Хтосьці можа быць сёння такі, а заўтра гэткі. Або адначасова крыху такі і крыху гэткі – няма адноль­кавых творцаў, гэта як з адбіткамі пальцаў.
Дык вось, калі пагля­дзець на гісторыю беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, то можна заўважыць, што ў нас напрацягу доўгіх год метадычна адстрэльвалі дыянісаў і культывавалі апалонаў. У ХХ стагоддзі “правільны” паэт мусіў быць прарокам. Роля паэта і паэзіі была “чотка” акрэсленая падручнікамі па сацрэалізме. Але прырода брала сваё – і кожнае новае пакаленне нараджала новых дыянісаў.
– У вершы вы выявiлi архетыповага паэта. А прыведзены вамі “пералік правоў” функцыянуе ў грамадстве ўжо вельмі даўно. Ці, на вашу думку, цяпер, на пачатку 21 стагоддзя, змяняецца сам вобраз паэта і спадзяванні грамадства ў адносінах да паэта?
– Я не думаю, што вобраз паэта неяк змяняецца. Проста цяпер патроны скончыліся, і новых дыянісаў ніхто не адстрэльвае. Ну, хіба, ім часам пагража­юць фізічнай расправай, але гэта так, дробязі. Усё-ткі, ужо не 37-мы год. Так што новыя дыянісы маюць істотны шанец прабіцца. І запомніцца такімі, якія яны ёсць, а не такімі, якімі іх хацелі б бачыць на Алімпе...
Я пакуль не вызначылася, чаго ўва мне асабіста болей, апаланічнага ці дыянісійскага, але па жыцці я больш сімпатызую дыянісам. Хоць бы таму, што ў Беларусі ім значна цяжэй, чым апалонам – надта ж доўга творцаў у нас прымушалі быць белымі і пухнатымі, насуперак іх жаданням і прыродзе.
Чым больш занураешся ў нейкую неадфаташопленую школьнай праграмай літаратуру, тым больш перакноваешся, колькі ўсяго мы не ведалі пра нашых класікаў. Напрыклад, знакаміты скандал вакол эсэ Бахарэвіча пра Каяна Лупаку быў асабіста для мяне карысным у чыста інфармацыйным плане. Атрымалася проста як з Томам Соерам, якому ўся вуліца фарбавала плот ды яшчэ за гэта плаціла. Раптам разгаварыліся паважныя літаратуразнаўцы – і за пару тыдняў напісалі ў сеціве ледзь не цэлую кнігу пра Янку Купалу, з якой, напрыклад, я даведалася пра тое, што ў 30-я ён быў запойным алкаголікам і любіў пагуляць на ўсю катушку. Калі шчыра, раней мяне гэта ўвогуле не цікавіла. А цяпер вось я задумалася, што калі Максім Багдановіч – гэта наш Апалон, то Янка Купала – Дыяніс, з якога штучна імкнуліся зляпіць Апалона. А гэта як з леўшунамі – без касякоў не праходзіць.
– Ваш томiк завецца “Амбасада”, а вас можна лiчыць амбасадарам. Якi месыдж вы хацелi перадаць чытачам праз змешчаныя ў iм вершы?
– Я не лічу, што мяне можна лічыць амбасадарам. Што тычыцца зместу кнігі «Амбасада», то мне проста хацелася расказаць некалькі жыццёвых гісторый, паказаць самых розных людзей, якія і прамаўляюць у маіх вершах. Мне карцела паказаць штучнасць межаў паміж людзьмі, абсурднасць такой рэчы, як віза. Паэма «Амбасада» – трагікамічны твор, драматычны па сутнасці. Яго ідэальнай формай існавання мне здаецца радыёп’еса.
– Ва ўступе да кнiгi вы пiшаце, што “смерць – гэта творчы акт, тоесны зборнiку вершаў...”. Цi можна казаць, што цяпер, калi “Амбасада” ўжо напiсана, вы зноў нарадзiлiся? Якая вы цяпер?
– Ну, я б тут так не перакручвала. Усё-ткі гэта смерць як зборнік вершаў, а не зборнік вершаў як смерць. Для мяне кнігі тоесныя дзецям, гэта яны, а не аўтар, нараджаюцца. Пасля выхаду кнігі “Амбасада” я ніяк сутнасна не змянілася.