12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Алесь Няўвесь

_____________________
Хто ж сімвалізуе Беларусь?
Фельетоны


Адрачэнцы

Сябра РадыМоладзі БНФВольга Усьціновіч паведаміла, што ў кадравым агенцтве яе папрасілі выкрасьліць з анкеты пункт пра тое, што яна добра валодае беларускай мовай:
Менеджэр не зразумела, навошта я гэта пазначыла, і прапанавала выкрасьліць гэты пункт. Патлумачыла вельмі проста: мае веды і тое, што я ўмею, па вялікім рахунку, зьяўляюцца таварам, а добра прадаецца толькі той тавар, які карыстаеца попытам. Мая беларуская мова, маўляў, нікому не патрэбная, яна толькі выклікае лішнія пытаньні”.
Дарэчы, менеджэр кадравага агенцтва паведаміла Вользе цікавую інфармацыю. Аказваецца, рэзюмэ, напісаныя на беларускай мове, часьцей за ўсё ўвогуле не чытаюцца.”

Народная Воля

На гэту тэму сіл няма сьмяяцца...
Мы, беларусы, гінем без вайны.
Сярод народаў розных,
Розных нацый
Такія адрачэнцымы адны.
Ад роднай мовы,
Што жыла вякамі,
Мы адракліся, затапталі ў гной.
Для нас яна
Нібы на шыі камень,
Як цяжкі груз,
Што цягнем за сабой.
Чужыя песьні і чужы ў нас голас,
К чужым сьвятыням ходзім на паклон.
Адбіліся калісьці ад манголаў,
Самохаць сёньня рушылі ў палон.
А хто туды ня йдзе ў агульным статку,
Ня крочыць за бязвольнай чарадой,
Навесілі таму ярлык, як латку:
Нацдэм”, іадшчапенец”, іізгой”.
Цураюцца яго, нібы праказы,
Усьлед плююцца, не бяруць у штат...
І слова беларускаеабразай
Гучыць цяпер у нас, нібыта мат...

* * *
Што ж, дажыліся:
Атрымаеш працу,
Калі абвесьціш:
Мову не люблю!”
Куды ж цяпернацдэмампадзявацца?
Чакаць нам застаецца рэзервацый.
Куды саслаць?
На Новую Зямлю*...

* Група астравоў Новая Зямлярасійскі палігон для выпрабаваньняў ядзернай зброі.

“Бажкі”

Паведаміла газетаНаша Ніва”: на думку ідэолагаў Віцебшчыны, сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй, якія ладзіць ксёндз Юры Барок у Глыбокім, зьяўляюцца сходкамі апазіцыі. Сьвятару ставяць у папрок тое, што ў Дзень памінаньня продкаў ён маліўся за памерлых, а таксама за ахвяраў фашызму і камунізму. Глыбоцкі ідэолаг зрабіў сьвятаруразнос”, заявіў, што ён сустракаецца зняправільнымімузыкантамі, пісьменьнікамі, гісторыкамі і журналістамі, а таксама ўдзельнічае ў акцыях апазіцыянераў.

Да сталінскай часіны тое
Мы дажыліся, здэцца, зноў.
Трымае ўладапад пятою
Ня толькі люд, але й ксяндзоў.
І хоча, каб, як Дом Саветаў,
Была царква, і быў касьцёл.
І ў вальнадумства
З кабінетаў
Асінавы ўбівае кол.
Гняла нацдэмаўцаў бяз меры,
Каб іх жыцьцё было, як золь.
Цяпер і думкі,
Нават веру
Паставіць хоча пад кантроль.
І вырашае чын элітны,
Кагоу рай, каго ў турму,
Якія нам чытаць малітвы,
Маліцца ўвогуле каму.
...Быў ксёндз на ўвесь абсяг адзіны,
І ён ня думаў пра чынуш.
Маліўся за народ, Радзіму,
За ратаваньне нашых душ.
Сьвядома гаварыўна мове”,
Бо ён любіў свой родны край.
Ды да яго прыйшліпанове”...
Цябе б у пекла, а ня ў рай!
Народу нашаму зацята
Лузгой засьмечваеш мазгі.
Па горла ў будні нам і ў сьвяты
Тваёй нацдэмаўскай лузгі!
Нячэсных”,
Што зНароднай Волі”,
Вакол сябе сабраў пісак... —
Крыў ідэолаг.
Ён найболей
Ксяндза чыхвосьціў так і сяк. —
І камуністы, і фашысты
Як быццам на адзін капыл.
Ты не сьвятар,
А дух нячысты!
Цябе згнаім,
Сатром у пыл!
Чытаеш пропаведзі людзям...
І што, нацдэм, ты ў іх пляцеш?
Няйначай, каб жылося ў блудзе,
Ты думкі беш
Народу ў плеш.
Духоўнасьць, вера
Наша ніша.
Я сам малітвы прапяю!
Сваё Евангельле напішам
І нават Біблію сваю... —
Начальнік святара такога,
Як шкаляра,
Сагнуў у рог”. —
У нас улада ўся
Ад Бога,
І для цябе я, значыць, Бог!

* * *
Нялёгкі час, адзначыць трэба...
Чыноўны, тлумны ён такі...
Мы Богу молімся на неба,
А там
Мясцовыябажкі”.


Балота

Чыноўнікі міністэрставаў замежных справаў, фінансаў і прамысловасьці сустрэлілся з беларускімі рэкламістамі. Сьпецыяльную групу з 14 чалавек стварыў сваім загадам прэмер-міністр Сяргей Сідорскі. Яны зоймуцца раскруткай брэндамэйд ін Беларусь”.
Краінавы маркетынгнашыя дзеяньні для таго, каб нас бачылі такімі, якімі мы хочам! — тлумачыць Раман Касьціцын, дырэктар па разьвіцьці агенцтваКамюнікейшнз”, адзін з удзельнікаў рабочай групы. — Вось ёсьць рэкламаЕгіпетгэта сонца”. У Беларусі таксама павінна быць іміджавая дамінанта”.

Комсомольская правда в Белоруссии

Няма
У Беларусі нашай брэнду.
Краіны роднай
Невыразны твар.
І што рабіць?
Хоць ты вазьмі ў арэнду
Расійскі газа-нафтавы тавар...
Рэклама ёсьць:
Егіпетгэта сонца!
А сімвал у Румыніівампір.
Працягваць можна так было б
Бясконца:
Малдавіявіно,
Швейцарцысыр.
Хахлы нахабна
Захапілі сала,
Германіязабрэндзілааўто.
Начальства беларускае сабрала
Мазгікраіны:
Брэнд падкажа хто?
Спачатку голас едны
Адусюль быў:
У сьвеце ўсім завуць нас
Бульбашы”.
Давайце брэндам
Абяром мы бульбу!
Ты так сабе, прэмер, і запішы!
Аднак жа твар скрывіўся
У прэмера:
Караняплод
Нам выбіраць ня сьлед,
Бо гэтай бульбы ўсюды да халеры.
Палякі, украінцы...
Цэлы сьвет!
Яшчэ ідэя:
Хай жа будзе брэндам
Наш сінявокі беларускі лён!
Прэмер плюецца:
Ты, напэўна, збрэндзіў:
Даўно ўжо ў нас
Безураджайны ён.
А можа нам
Чарнобыль брэндам выбраць?
Працягнем, як галодныя, руку...
Прэмер ужо злуецца:
Што за выбрык?
Няма ў Еўропе веры жабраку!
І Пушча там была кандыдатурай,
Была Хатынь,
І быў яшчэ Курган.
Аднак прэмер
Чамусьці зыркаў хмура:
Нам трэба брэнд бяз хібаў,
Без заган!
І ціха нехта мовіў:
А балота?
У нас жа што ня лес,
Дык то дрыгва.
Прэмер наш абудзіўся ад дрымоты
І зычна-ўзьнёсла ўсклікнуў:
Галава!
Балоты
ГэталёгкіяЕўропы!
Буржуям пастаўляем кісларод!
Балоты
Гэта нашыяакопы”,
Няхай сімвалізуюць наш народ!
І вось рашылі:
Беларусьбалота.
Трымай жа нас,
Еўропа-ягамосьць!

* * *
Падумаў хтосьці:
Сімвал-пазалота!
А хтось пра тое,
Дзе мы зараз ёсьць...



“Быдла” ці “скот”?

Трывожныя думкі наконт беларускай мовы выказала афіцыйная газетаЗвязда”. Напрыклад: мы ганарымся, што ў нашай краіне дзьве дзяржаўныя мовы, а такое становішча для цывілізаваных краінаў не характэрнае, двухмоўе існуе ў асноўным у афрыканскіх краінах; сёньня мы заносім у Чырвоную кнігу рэдкую жывёліну ці птушку, якая можа зьнікнуць, а пра тое, што зьнікаюць цэлыя мовы, ня думаем...

А мынарод!
Не падшыванцы!
Мы не з бязроднае гурмы!
Мы не французы ці германцы,
І не палякі нават мы.
Туземцы тых краін адсталых
На мовешпрэхаюцьсваёй.
А нам адное мовы мала!
Языктаксама намродной”.
У вёсцы змалку мамы-таты
Наш папаўнялі лексікон.
Хоць лексікон той быў багаты,
Ды нейкінекультурныён.
Па-простаму казаць абрыдла.
Нягегла зносіўся народ.
Прыземлена казаў ён — “быдла”.
А як гучыць прыгожа — “скот”!
Падбэзаммы любілі ўпасьці,
Цяпер жа ўзьнёсла рвёмсірэнь”.
Вітаемсяпрыветіздрасьце”,
А не няўклюдна — “добры дзень”.
Сьцьвярджае нехта: натрасянцы
Гаворым мы заўжды й падчас.
А каб жа ўсіх пабралі пранцы,
Хто папракае гэтым нас!
Маўляў, жалобныя хаўтуры
Сабе ж рыхтуе наш народ.
Ды ён імкнецца да культуры!
Ён вырываецца з балот!
Узяць, напрыклад, папуасаў
(Такое племя дзесь жыве).
Яны ідуць суладна з часам
У іх дзяржаўных моваў дзьве.
А эскімосы, гандурасцы...
Ці ўзяць жа эфіопаў гарт...
Нам адставаць якое трасцы?
Нам трэба бегчы ў авангард!

* * *
Лісты Чырвонай кнігі, мабыць,
Папоўняцца праз колькі год.
Кузуркі будуць там і жабы,
І беларускі наш народ.



Гімн

Як паведаміла газетаСн-плюс”, Гомельскі аблвыканкам прыняў рашэньне аб узнагароджаньні прэміямі аўтараў тэксту і музыкі гімну Гомельскай вобласьці. Газета надрукавала тэкст гімну, які напісаў кіраўнік справамі аблвыканкаму Аляксандр Врубель. Ці наўмысна, ці з-за таго, што аўтар ня ведае беларускай мовы, гімн па сутнасьці напісаны натрасянцы”.

Нічаво, што непісьменна,
Для дашкольнікаў сайдзёць.
Дый рэдактар, несумнена,
Там, дзе трэба, давядзёць”.

(З верша,
прачытатага ў дзяцінстве).

А радзіўся я ў дзярэўні,
Маць і папаад сахі.
Там у нас сьпяваюць пеўні.
(Ой, прасьціце, петухі).
Там у нас і піск каціны,
І карова там раве.
Словам, шмат якой скаціны
Ёсьць і ў хаце, і ў хляве.
Многа ў нас лугоў і пашань,
А вакругдубоў рады.
Патаму дзярэўня наша
Мае назву Жалуды.
Ёсьць тут клуб, дзятсад вясёлы,
І мядовы гмах узьнік.
У дзярэўні ёсьць і школа.
Толькі рускі там язык.
Так ня кажуць папа з мамай,
Імязыкне па нутру.
Пасьля школьнае праграмы
Я культурна гавару!
Шчасьце з етага такое!
Напрымер, узяць калхоз.
Там грузіў я многа гною,
А цяпер гружу навоз!
Мойязыкмяне харошыць,
Ён ня гідкаймовывонь!
Напрымер, кажу ялошадзь”.
А казаў кагда-таконь”!
Або ўзяць жа словаводка”...
З етым ваабшчэ бяда:
Ну ня йдзегарэлкаў глотку!
Водкапецца, як вада.
Ці куру я сігарэты...
Тамтабак”, а нетытунь”!
Дыктытуньу ср...ку еты
Разам змоваюзасунь!
Якультурны!
І ў калхозе
Не жыву, як парася.
Я на правільнай дарозе!
Так жыве дзярэўня ўся...
Пачаму пішу пра ета?
Мы дадзім табе грашы, —
Папрасілі з сельсавета
Гімн дзярэўні напішы.
Гімн усе імеюць страны,
Абласьця і гарады.
Нету гімна
Ета странна! —
У дзярэўні Жалуды.
Ты ў нас парэнь самы вумны,
Маеш склоннасьці к сьціхам.
То на дзень засядзь за гумны,
Гімн дзярэўні выдай нам.
Цэлы дзень я быў паэтам,
Сачыняў каля гумна.
І сьцішком, і гімнам етым
Кучу вывернуў... дзярма.


Гусак

Байка

Прэзідэнт Кіргізіі Курманбек Бакіеў напярэдадні чарговых выбараў здаў экзамен на веданьне кіргізскай мовы. У сувязі з гэтымКомсомольская правда в Белоруссиизадала пытаньне: “А які экзамен вы прымусілі б здаваць вышэйшых чыноўнікаў?” “Толькі не на веданьне роднай мовы! — адказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ Аляксандр Шацько. — Мы гэта ўжо праходзілі! Чыноўніка трэба тэставаць на лаяльнасьць дзяржаве”.

Жыло было малое Гусяня
І на гусінай мове гагатала.
Напіхвала вальлё,
Расло штодня,
Аперыўся з яго Гусак удалы.
Адзначыць трэба,
Што ў двары здавён
Была ў жывёлы хатняй веча-рада.
Сачыла, каб захоўваўся закон,
Каб у двары заўсёды быў парадак.
Дык вось туды
З гусінай чарады
Быў наш Гусак абраны дэлегатам.
Рашылі так:
Дарма, што малады.
Прасьцяг не здыхлякам, а зухаватым.
Выходзіла, што выбраны Гусак
Хоць трохі, але быў ужо ва ўладзе.
Гусак сябе не праяўляў ніяк
На той жывёльнай гаманлівай радзе.
На ёй найболей глотку рваў Баран,
Яшчэ Казёл аўтарытэт меў пэўны.
І ўвогуле вёў рэй капытных клан.
Але ніхто ня мог зраўняцца з Пеўнем!
Дагледжаны, фасоністы, як франт
(Ня тое што Хаўроньня-недарэка).
На галавеагністы грэбень-бант...
А як па-заліхвацку кукарэкаў!
Гусак такіх ня бачыў на вяку.
Быў Певень для яго
Узор і прыклад.
Чамусьці дэлегату Гусаку
За вывадак гусіны стала прыкра.
Гамоняць, якдзярэўня” — “га-га-га
І сам, і Гусь, і дзеці-гусяняты
Ці ж так лапцёжна
размаўляць ільга?
Тым болей што абралі ў дэлегаты.
І прыгразіў сваім Гусак вось так:
Хто зьведаць маю дзюбу не ахвочы,
Той кукарэкаць будзе і квахтаць!
Хай толькі паспрабуе загагоча...
Ці сьвет перавярнуўся дагары?
Ніхто ня бачыў гэтакага дзіва:
Гусіная чародка па двары,
Навыперадкі квохчучы, хадзіла.
Хто з гусянятак заквахтаць ня мог,
Дык той не раскрываў папросту дзюбу.
Лепш прамаўчаць у пере, далібог,
Чым вымаўляцьга-гасабе на згубу.
Гусак не сунімаўся.
Для Гусі
Наогул закруціў, як кажуць, гайкі:
Загад мой:
З часу гэтага нясі
Курыныя, замест гусіных, яйкі!
...Падумаў гаспадар:
З чаго б гусак
Закукарэкаў?
Мо яшчэ й завые?..
Па ўсім відаць, нядобры гэта знак”.
Іпеўню-гусаку
Скруціў ён шыю...

* * *
На жаль, і ў Беларусі сёньня так...
Суцэльны вэрхал сёньня ў Беларусі:
Як певень,
Кукарэкаегусак
А ўсьлед за ім,
Як куры, квохчуцьгусі”...



Дыялог

82 працэнты расійцаў ставяцца да Беларусівельмі добраціў асноўным добра”. Такія вынікі апытаньня, якое правялі сацыёлагіЛевада-цэнтру”. А да беларусаў станоўча ў рознай ступені ставяцца 90 працэнтаў жыхароў Расіі. Парадаксальны факт: беларусаў, як людзей, любяць больш, чым Беларусь, як дзяржаву...

Размову я падслухаў на мяжы
Краінаў дзьвюх
(Бо сьвет жа сёньня вузкі).
З пахмельля гаманілі два бамжы:
Мікітабеларус, і Ванярускі.
За што цябе, Мікіта, я люблю?
Бо ты мне не шкадуеш Беларусі!
Мяне пускаеш на сваю зямлю,
І я ў тваіх кантэйнерах пасуся.
Там бульбачка, сьвінячая нага...
Пінжак сабе знайшоў
Амаль што новы...
Мікіта ж у адказ яму:
Ага...
А болей ён ня вымавіў ні слова.
Ты не такі,
Як бомж-хахол Тарас.
Нядаўна ён знайшоў кавалак сала
І сам сажраў...
Ня думаў ён пра нас.
А каб яго, сквалыгу, разарвала!
Не захацеў дзяліць ёнпірага”...
Яго на часткі разарваць гатовы!
Мікіта ж у адказ яму:
Ага...
А болей ён ня вымавіў ні слова.
А ўзяць, напрыклад, Яна-латыша.
Падсунуў мнепрасрочаныяшпроты.
Ну хай пасмакаваў бы сам сьпярша.
А так мяне цягнула на ірвоты.
За гэта я адпомсьціў як мага
У морду заляпіў кулак пудовы.
Мікіта ж у адказ яму:
Ага...
А болей ён не вымавіў ні слова.
Сказаць па праўдзе, і грузін Вано
Заўчора мне, паганец, даўся ў знакі.
Прынёс ён недапітае віно.
Я хлебануў.
Такое там г...но,
Што лепей бы, здаецца, выпіў сцкі.
Я на яго ня толькі пазьвягаў,
А паказаў, хто болей з нас здаровы...
Мікіта ж у адказ яму:
Ага...
А болей ён ня вымавіў ні слова.
О, як я ненавіджу іх, зараз!
Нарэшце, і адпомсьціў ім за гэта:
Калі ў запальнічках
у іх сышоўся газ,
Я ім ня даў агню для цыгарэтаў.
З табой, Мікіта, дружна жыць ільга:
Языкадзін,
Бо ты забыў прамову”...
Мікіта ж у адказ яму:
Ага...
А болей ён ня вымавіў ні слова.

* * *
Ён, беларус
Ад Хведзяў да Ганусь
У сьвет ідзе
з душой сваёй адкрытай.
А хто ж сімвалізуе Беларусь?
Ды, мусіць жа, так званая эліта...



Ідэолагі

Абласная газетаЗаряапублікавалаПлан закупак галоўнага ідэалагічнага ўпраўленьня Брэсцкага аблвыканкаму на 2009 год”. Сума ўражвае: амаль 335 мільёнаў рублёў! Акрамя рознай драбязы накшталт паперы і канцтавараў, мяркуецца набыць 22 кампутары і ажно 11 аўтамабіляў. А вы кажацекрызіс...

Пірогідэйны быў салодкі,
Хоць і задужа дарагі:
Ім можна браць любыя сродкі,
Каб людзямпрамываць мазгі”.
Яны і бралі іхпа поўнай”.
І не мільёнаў нават сто.
А каб зусім было шыкоўна,
З дзясятак набылі аўто.
(На іх, няйнакш, ідэі везьці
Хацелі ў горад і ў сяло,
Каб нават у глыбінцы дзесьці
Зазьзяла іх ідэй сьвятло).
...Павезьлі ў вёску-зачуханку
Прапагандысцкі свойдэсант”.
Там старшыня калгаса зранку
Прышыў на грудзі яркі бант.
Завулкі нават
Глянуць люба! —
Чысьцюткія, нібы сьлюда.
І вось картэж прыплыў да клуба
Машын шыкоўных чарада.
Іх сустракалі хлебам-сольлю,
Адвесіў старшыня паклон.
Усьмешак там было
Уволю
І прывітальных слоў мільён.
Затым паслухаў люд вясковы
Зьмястоўны мудрасны даклад.
Гучалі правільныя словы
Пра ўладу, пра дзяржаўны лад.
Хвалу прапелі прэзідэнту,
Які паказвае нампуть”,
Нацдэмаў зганьбілі дашчэнту...
Дый як жа крызіс абмінуць?
Было пра крызіс слоў нямала,
Бо ён ускочыў, як скула.
Сказалі: гэтая навала
Да нас з Амерыкі прыйшла.
І не ўпадзе нам манна з неба,
Чакацьмем лепшыя часы.
Сказалі: эканоміць трэба,
Тужэй зацягваць паясы.
Вяскоўцы доўга гаманілі
На вуліцыу двух канцах:
Пра лён,
Які пакрыўся цьвільлю,
Пра бульбу,
Што згніла ў капцах...
Напрыканцы,
Ужо пад вечар,
Пайшлі намёкі пра банкет.
Для старшыні ж тонедарэчы:
Калгасны трэскаўся бюджэт.
І з-за таго ён быў пануры
(Апошнім часамнайчасьцей).
Ды хоць вылузвайся са скуры,
Але частуй такіх гасьцей!
Па ўсім відаць, капец калгасу,
Ён стане голым, як сакол.
Пачысьцілі дашчэнту касу
І ўсе ж накрылі царскі стол.
Паелі рыбу і катлеты,
Даўно ўжо выпіта віно,
Дыпродолжения банкета
Чакаюць госьці ўсё адно.
З кішэні старшыня няшчасны
Дастаў уласныя рублі,
Бо гадавы бюджэт калгасны
Яны праелі-прапілі...

* * *
Ёсьць ідэолагаў замнога,
Ідэалогііняма.
І ўжо ў Самога
Ёсьць трывога:
Мо напладзілі іх дарма?..

Імя Беларусі

Нашы суседзі, Расія і Украіна, выбралі асобаў, якія пакінулі ў гісторыі краінаў самы значны сьлед. Імем Украіны стаў Яраслаў Мудры, а РасііАляксандр Неўскі.
Беларускае тэлебачаньне звычайна вельмі хутка перахоплівае ідэі сваіх суседзяў. А ў дадзеным выпадкунечаканае маўчаньне. Ці не таму, што імёны сваіх гістарычных дзеячаў мы шчодра раздалі суседзям, а тыя, што засталіся, — не ў пашане? Ці не таму, што сёньня Беларусь адракаецца ад сваёй гістарычнай спадчыны?

Ну дык якое ж ты, імя
Спрадвечнай Беларусі?
Хто, Еўфрасіньні акрамя,
Забіцца сэрца змусіў?
Чаму ня пішам сёньня мы
Імя сваёў скрыжалі?
А ці народ у наснямы?
А ці сьляпымі сталі?
Няўжо народ наш, як жабрак,
Скарэлы і нікчымны?
Няўжо ня знойдзем аніяк,
Хто бсьцягамстаў
Ігімнам”?
Былі,
Ну ведама ж, былі
Імёны, як зарніцы!
Яны на нашае зямлі
Здалелі
Ускарміцца.
І сотні мы маглі б імён
Занесьці
У скрыжалі.
Ды іх здавён
Да нашых дзён
Чужынцы разабралі.
Літоўскім княствам мы былі
І Рэччу Паспалітай...
Цяпер князі і каралі
Ня нашыя нібыта.
То ж нашы продкі ў барацьбе
Свой шлях гацілі слынна!
...Спачаткувыкралісабе
Літоўцы Гедзіміна.
І вось ужо Альгерд ня наш...
І Вітаўт нам ня крэўны...
На продажы
(Нібы ў кірмаш!)
Князі і каралеўны.
Параздавала ўсім Масква,
Што ёй ня трэба будзе...
І нават назву
(Мы ж Літва!)
Перадарыла Жмудзі.
Палякіў шапку не драмалі”...
Сваіх імёнаў мала
У наспазычылі”,
Калі
Сабе зграблі
Кавалак”.
Такі паэтна сьвет адзін,
Ягоны талентБоскі.
Міцкевіч быў калісь ліцьвін,
А сёньнягеній польскі.
Ды каб жа польскі
Толькі ён...
За тытуню панюшку
Паслалі мына аўкцыён
І прадалі Касьцюшку.
А колькі нашайдаўніны
Мы аддалі ў Расію!
(Дзіўлюся нават, што яны
Няўкралій Еўфрасіньню).
У нас для ўсіх імёнаў шмат
Багатая краіна.
Не скіравала свой пагляд
Мо толькі Украіна.
Не! Януковіч ёсьць такі...
Яго Ўкраіна мае.
Ён рос у вёсцы Янукі,
Што з Докшыцкага краю.
(Сумнеў я маю немалы
Пра вартыкоштягоны:
Ці нам удзячныя хахлы,
Ці шлюць адны праклёны?..).
Што ж засталося сёньня нам?
Не, не зусімабноскі”!
Ёсьць неўміручы Скарына
І слаўны Каліноўскі!
Купала ёсьць
І Быкаў ёсьць
(Ня ў лік Алфёраў-“нобель”).
Ды мы,
Нібыта зграя косьць,
Прарокаў нашых гнобім.

* * *
Мы добра знаем напярод:
Ня быць народу
Зводу.
Дык а ці ёсьць жа ён, народ,
Бяз племя і бяз роду”?
Якія
Будучым вякам
Перададзім імёны?
Пашлюць нашчадкі заўтра нам
Праклёны
Ці паклоны?..



Кантрабанда

Мытня нарэшце выправіла ўсе 46 памылак у дэкларацыі на беларускай мове. Але пры гэтым беларускія словы, напісаныя да гэтага правільна, чамусьці ўзялі і замянілі русізмамі, паведамляеЕўрарадыё”.

Такія цэнысьвет ня ведаў!
Ну проста немагчыма жыць!
Таму рашыў калгасьнік Хведар
Вазіць тавары з-за мяжы.
Патрэбна штось адзець і зьесьці,
Сатлее дом праз год-другі...
А ў нас, нібы ў Нью-Ёрку дзесьці,
Тавар айчынны дарагі.
І Хведзя ў Польшчы, у суседзяў,
Набіўтаварам легкавік.
Здаволены, да мытні едзе:
Жыцьцё настанебляск і шык!
У дэкларацыі пазначыў
Увесь тавар, што вёз дамоў.
А мытнікяк бугай, няйначай
Чамусь на Хведара зароў.
Здавалася, парвуцца гланды
У тога мытнага чынка:
Дык ты ж правозіш
кантрабанду!
І плача па табе КК*!
З каго ты зьдзекуешся, сука?
Каму плявузгаеш, смаржок?
Ты напісаў, што гэтацукар”,
А гэта жсахарамяшок!
І што яшчэ за выбрык гэткі?
Ды тут жагвозди” — нецьвікі”!
Накрэмзаў нейкіяшкарпэткі”,
А я ж дык бачу тутноски”.
Ты напісаў, што гэтаботы”.
На самай справе — “сапоги”.
Яне студэнцік жаўтароты,
Ты не задурыш мне мазгі!
А восьобои” — нешпалеры”,
Як ты тут панапісваў, гад!
Тут кантрабанды да халеры!
І гэта будзе канфіскат!
Чыноўнік зыркае вяльможна
І да сябе тавар грабе.
І тут нямытня”, атаможня” —
Так запішы сабе на лбе.
Ад хваляваньня Хведар сіні.
І ён падумаў (што ня ўзьдзіў):
А можа, трапіў я ў Расію?
Магчыма, недзе заблудзіў?
Цяпер ня выбрацца дадому...”
Адчуў бядак трывожны сьверб.
Агледзеўся: і сьцяг знаёмы,
І родны, як капейка, герб...
Далей жапаўз шашу-дарогу
І лес знаёмы, і кусты...
І ён падумаў:
Слава Богу,
Мой родны край, што гэта ты!”

* Крымінальны кодэкс


Куля наўздагон

У газецеБабруйскае жыцьцёнадрукаваны паклёпніцкія лісты ананімных ветэранаў на адрас выбітнага беларускага пісьменьніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Алеся Адамовіча.
Прычынай неадэкватнай рэакцыі ананімных аўтараў стала публікацыя артыкулу журналіста Валерыя Зіноўскага. У ім аўтар выказваў надзею, што неўзабаве вуліцы гораду пачнуць атрымліваць адпаведныя часу назвы. Аўтар прапанаваў назваць адну з вуліцаў у гонар Алеся Адамовіча, які, як вядома, родам з вёскі Глуша, што на Бабруйшчыне.
Разьюшаныя ананімы наступным чынам выказалі негатыўнае стаўленьне да асобы пісьменьніка: “пярэваратням і разбуральнікам вялікай Радзімы-СССРняма і ня будзе месца на нашых вуліцах”.

Народная Воля”.

Ўсіхворагаў народа”, як таранам,
Штурмуюць ветэранамі чыны
(Хоць, зрэшты, ў гэтым
Ёсьць і шмат маны),
Нібы яшчэ ваююць ветэраны,
Нібыта не вярнуліся з вайны...
...Яно, прынамсі, і ня дзіўна гэта
(Заслугі лепей бачны здаляка):
Параіла мясцовая газета
Увекавечыць вулкай земляка.
Пісьменьнікам ён быў
славутым, знаным,
Ён дбаў пра нашу мову, пра народ.
У час крывавы
Быў і партызанам,
Са стрэльбаю хадзіў з дзіцячых год.
Ды словы,
Непрыемныя для ўлады,
Калолі вочы праўдаю сваёй.
Лісьліўцам толькі
Наша ўлада рада,
Прыслужнік-падхалімяе герой.
Чыноўнікаў ва ўладным кабінеце
Адразу ахапіў перапалох.
Нам заўтра ж
Трэба даць адлуп газеце!
Каб нават пікнуць
Больш ніхто ня мог!
А хто ў нас мае голас самы важкі?
Каму народ павагу аддае?
Ды ветэранам!
І на ўсе замашкі
Хай нібы думкі выкажуць свае.
Яны і ў Менску выступілі чынна,
Падсобілі чыноўнікам, калі
Ліст напісалі
Пра прасьпект Скарыны
(Тыхветэранаў
потым не знайшлі...).
І вось, газета, “наш адлуп народны
(Народ сам і ня ведае няхай),
Што Адамовіч
Стаўленік заходні,
А ўчас крывавы” —
Ледзь не паліцай...
А нам навошта здраднікі-шпіёны?
Мы не за гэта пралівалі кроў!
У назвах вуліц
Шчэ ня ўсе імёны
Мы ўвекавечылі бальшавікоў...

* * *
Калісь і слова не давалі мовіць,
Боздраднікён, івораг”, ішпіён”.
Памёр наш знакаміты Адамовіч.
Яму паслалі кулю наўздагон...


«Нацдэм»

У Днепрапятроўску супрацоўнік ДАІ затрымаў аўтамабільзапатрабаваў, загаварыўшы з кіроўцам па-руску, паказаць дакументы. Той у адказ папрасіў зьвярнуцца да яго на дзяржаўнай мове (у суседзяў яна адна). Даішнікпалез у бутэльку” — гэтую просьбу прыняў за зьнявагу прадстаўніка ўлады, за непадпарадкаваньне і... “закаваўчалавека ў кайданкі.
Што было далей? З міліцэйскага пастарунку вадзіцеля, зразумела ж, адразу адпусьцілі, таго руплівага даішніка звольнілі з працы, а яго непасрэднага начальніка панізілі ў пасадзе за неналежнае выхаваньне кадраў”.

Звязда

Схіляю ў роспачы чало,
Душа застыла ў скрусе,
Бо ўсё інакш зусім было
У роднай Беларусі...
Даішнік доблесны спыніў
Легкавічок пацёрты:
Не прышпілілі рамяні
Кіроўца і кагорта.
А столькі ж ДТЗ наўкол!
І езьдзіць трэса страхам!
Даішнік піша пратакол
І пагражае штрафам:
Я раю тысяч сотні тры
Трымаць напагатове...
Ў адказ хлапец загаварыў
На беларускай мове:
Што ж, калі трэба, заплачу, —
Кіроўца меўся годна. —
Ды пратакол чытаць хачу
На нашай мове роднай.
Ага! Дык ты яшчэ й нацдэм! —
Даішніка пагроза
То будзеш болей мець праблем...
Лічы, што нецьвярозы!
Прашу на мове... — хлопец гне
Патрабаваньне ўпарта. —
І не залічвайце мяне
У шэраг нейкіх партый.
У гэтым сэньсе ваш папрок
Так мовіць бы, ня ў тэму.
Я свой, уласны маю клёк.
Мне неўспадоб нацдэмы.
Ябеларус.
І гэта ўсё.
Я так кажу з маленства.
Даішнік, нібы парасё,
Зайшоўся ад шаленства:
Ты пакладзеш правы! — раве, —
Кіроўцам будзеш конным!
У нас дзяржаўных моваў дзьве.
І я прашу законна.
Кіроўца быў і сапраўды
Ніякі не нацдэмны.
На мове размаўляць заўжды
Было яму прыемна.
На ёй выхоўвалі бацькі,
У школе выкладалі...
Ці ж вінават, што час такі,
Што мову занядбалі?
Даішнік жа сваё цяўпе,
Яму пляваць на гэта:
На мове, кажаш?
На цябе
Надзенубранзалеты”!
А ну шыбуй уваранок”! —
Нібы падвёў рахунак.
Іменткіроўцу павалок,
Павёз у пастарунак.
У хлопцаяк кашмарны сон.
Трымалі там да раньня:
Маўляў, зьняважыў мовай ён
Мянта” “пры выкананьні”.
Ён столькі там спазнаў пакут
З любога гонар сыдзе.
Нацдэмаўцапавезьлі ў суд,
Здалі яго Фемідзе.
І зноў у наступ ён папёр!
Злавіў суддзю на слове:
Прашу зачытваць прыгавор
На беларускай мове...
Суддзя ж той не хавае гнеў:
Тваю ня чую зьвягу!
Што дазваляеш?
Як пасьмеў?
Ты й мне нанёс зьнявагу!
Не паважаеш гэтых сьцен!
І што тут разбірацца?
Я дзесяць сутак даць хацеў,
Дык май жа ўсе пятнаццаць!

* * *
Цяпернацдэмнаш глух і нем
Дасталінебараку,
Бо нары атрымаўнацдэм”.
Даішнік жападзяку.



Патрыёты

Лукашэнка наведаў сваю малую радзімувёску Александрыю і пасёлак Копысь. У гэты дзень было адкрыцьцё мясцовага цэху па вырабе сыроў. Прысутныя спыталіся ў прэзідэнта, як называць сыры. Адказ: называйце, як хочаце, толькіЛукашэнкаўскімне называйце. А потым гісторык паводле адукацыі сказаўназывайцеКупалаўскім” (недалёка Ляўкі) іПаўлаўскім” — мэр Менску спансаваў будаўніцтва.
Была распрацаваная рэцэптура і тэхналогія сыруКупалаўскіз помнікам Янку Купалу на этыкетцы.
Давайце яшчэ вырабім тушонкуБыкаўскуюз выявай Васіля Быкава, шакаладЧорны квадрат Малевіча”, гарэлкуШагалаўсія палёты над Віцебскам...”
Наша Ніва

Лісьліўцы юзгаюцца ўпарта:
Хай будзеЛукашэнка-сыр”!
Ды прэзідэнт сказаў:
Ня варта!
Бо не дурны
Наш правадыр. —
Калісь было,
Што целам-хлебам
Апосталаў
Карміў Хрыстос.
Далёка мне яшчэ да неба.
Яшчэ да Бога не дарос...
А прэзідэнт у нас
Талковы!
За гэта
Пахвалю яго.
Аднак лісьліўцы не гатовы
Ад плана збавіцца свайго.
Яны
Нібыта патрыёты.
Нацыянальны сыр-хаўрус:
Купалуесьці поўным ротам
Хай будзе кожны беларус.
Усьлед
І ў мясакамбіната
Нацыянальны план узьнік:
Даць назвуБыкаў
Сервелату,
Бо слова мае кораньбык”.

* * *
Нацыянальнагазамала! —
Так палічыў чыноўнік-сук. —
Таму і Быкава,
Купалу
Перавядзём на каўбасу!”
Не выпадкова, зрэшты, гэта,
Для беларускасьціканцом:
Купалузьеліяк паэта,
Цяпер сажрэм яго жыўцом.


Паэт

ПаведамілаНародная Воля”: літаратары Саюза беларускіх пісьменьнікаў, які ўзначальвае ўраджэнец Случчыны Алесь Пашкевіч, ужо пяць гадоў ня маюць магчымасьці прыехаць у Слуцк і свабодна сустрэцца з чытачамі, перадаць свае новыя творы. З падачы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі ім забаронена наведваць школы, бібліятэкі, Дамы культуры і іншыя навучальныя ўстановы.
А вось творцы навастворанага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, “чаргінцоўскага”, маюць ад улады бюджэтную падтрымку, літаратурныя выдавецтвы, газеты і часопісы, ім дазволена сустракацца з чытачамі ва ўсіх раёнах, іх творы вывучаюць у школах... Каго толькі ні прынялі ў гэты Саюз для масавасьці! Іхнія так званыя творы чытаць сорамна...

Аж са сталіцы быў званок
З высакароднай мэтай:
Каб абкультурыць гарадок,
Прышлём да вас паэта.
Няхай абудзіць ваш раён
Сваім радком прачулым.
Каб тое, што раскажа ён,
Пабольш людзей пачула.
Ён піша пра наш сьветлы лад
І трошкі пра каханьне...
Не налівайце толькі шмат,
А то буяніць стане.
Трымайце гэта ў галаве...
Паэт да вас прыедзе
Апоўдні, у гадзіны дзьве,
А ці ў чатыры недзе...
Яшчэ ж убіце вы ў мазгі:
ЗнячэснагаСаюза
Каб творцаў не было й нагі!
У нас сваіх ад пуза...
...Прачнуўся ўранку з бадуна
Паэт той самычэсны”.
І думка ў галаве адна
Там ёй зусім ня цесна:
Дзе б затушыць агонь душы,
Па-проступахмяліцца?
І затрымацца ён рашыў
Для гэтага ў сталіцы.
Падумаў: “Выпю куфлі тры,
Пакуль паеду, піва”.
А ў бары стрэліся сябры...
І ім пітва хапіла.
Паэт наш пра цягнік забыў,
Пабоку ўсе сустрэчы.
Сябры дадому, труп нібы,
Яго цяглі пад вечар...
А з Менску ў гэты дзень якраз
(Ён там гасьціў на сьвята)
Вяртаўся ў родны свой калгас
Рыгор-механізатар.
Ён быў таксамаз пахмяла”,
І ўсё дрыжэла цела.
Сястра яму не наліла,
Бо зьвягі не хацела.
Калі ў раённым гарадку
Выходзіў ён з вагона,
Яму паціснулі руку
(А дзеўкі цмокнулі ў шчаку).
І быў узьдзіў ягоны.
Завошта мне прыём такі?
Памылка тут, няйначай”.
Не адхінуў Рыгор рукі:
Што ж, пажывём-пабачым...”
Сюды прыйшлі гаспадары
Страчаць таго паэта.
Якраз было гадзіны тры,
І хлопец, пэўна, гэты,
Бо з цягніка на той перон
Ніхто ня выйшаў болей.
Падумалі: “Той самы! Ён!”
Дык зьеж жа хлеба-солі.
Хлеб-соль? Паклоны да зямлі?
Пітва душа хацела!
Вы б лепей трохі налілі... —
Сказаў Рыгор нясьмела.
Цяпер дакладна: ёнпаэт!
Сумневу больш нямашка.
Як бач, зьявіліся на сьвет
З кішэні чарка й пляшка.
Тры чаркі там Рыгор глынуў
І, стаўшызьлёгку пяным”,
Няўцямна запытаўся:
Ну?
Якія нашы планы?
Рыгору выдалі расклад:
Заводнаш адрас першы.
Прыхільнікаў там вашых шмат!
Там любяць вашы вершы!
А вось цяпер Рыгор дапёр,
Каго страчалі людзі.
А што? — падумаў так Рыгор. —
Няхай паэт ім будзе!”
Успомніў песуРэвізор”,
Згадаў пра Хлестакова...
Хоць не хапаў ён з неба зор,
Ды меў дачын да слова!
У школе вершыкі страчыў
Для аднагодкі Мані.
Карпеў, размазваў смаркачы,
Чытаў ёй аб каханьні...
Мог зрыфмаваць
любовьморковь”...
Калі вось так прыперла,
Я без патугі, без маркот
Успомню тыя перлы...”
Яны наведалі завод,
Затым калгас і школу...
Быў слухаць змушаны народ
Той кожны вершык кволы.
На залы поўныя цяклі
Яго натхненьня хвалі.
(Натхняўся больш яшчэ, калі
Тры чаркі налівалі).
Да ночы так упіўся ён
Ня мог паварушыцца.
Рыгора ўсунулі ў вагон,
Адправілі ў сталіцу...
Падзяка ўзьнёслая пайшла
Да старшыні Саюза:
Для нас праменьчыкам сьвятла
Былі Паэт і Муза.
І цёпла нам да гэтых пор,
Паэзіяй сагрэтым.
На памяць знаем кожны твор!
Дык паспрыяйце, каб Рыгор
Народным стаў паэтам”.
Для старшыні ж то быў сакрэт:
Адкуль такі прыблуда?
Ён ведаў: пяны быў паэт,
Ня езьдзіў анікуды.
Сказаў Саюза старшыня:
Знайсьці патрэбна Грышу.
Бо ён, падобна, нам раўня,
Няблага, мусіць, піша.
Дык варта ж далучыць яго
Да нашага кагала.

* * *
Вось так на члена аднаго
Больш у Саюзе стала.

План

На сустрэчы з маладымі выканаўцамі, якія ўдзельнічалі ў конкурсеНовыя галасы Беларусі”, прэзідэнт нагадаў, што два-тры гады таму ён даручыў кіраўніку канала АНТ Рыгору Кісялю напісаць дзесяць шлягераў. “Я іх не атрымаў. Я чакаю ад вас гэтага рэзультату”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка”.

Звязда

Даведзены айчынным творцам планы
(Во наступіла дзіўная пара!):
Ці хворы ты,
А ці ты вечна пяны,
Ды выдавай шэдэўры на-гара.
Калі пісьменьнік ты і член Саюза,
То для цябе дзяржаўны будзе план:
Ня маеш права грэць на дачы пуза,
Садзіся крукам і пішы раман.
І каб у крамах вершы і паэмы
Купляліся, як кажуць, нарасхват.
Для гэтага ёсьць
выйгрышныя тэмы:
Пра нашу ўладу, пра дзяржаўны лад...
(Яны і пішуць.
Лік ідзе на тоны
Так вылівае кожны з іх душу!
Пра той Саюз пісаў я фельетоны.
Калісьці, мусіць, зноўку напішу...).
Калі ты лічыш, што мастак ад Бога,
Дык ты таксама атрымоўвай план:
Ствары партрэт, як у таго Ван Гога,
Ці намалюй пейзаж, як Левітан.
Ты кампазітар?
Не шкадуй жа моцы,
Сімфоніі твары і днём, і ў сьне.
Ды так,
Каб пазайздросьціў нават Моцарт,
І Бах перавярнуўся у труне.
А Кісялю
Дык сказана адкрыта:
Каб заўтра ж
песьні-шлягеры былі!
А з Кісяля які там кампазітар?
Як сёмая вада на кісялі...

* * *
Даводзяць план
катэгарычным тонам...
Я буду адчуваць сябе, як пан,
Бо, несумненна, гэтым фельетонам
Свой асабісты выканаю план.


Прысуд

Суддзя Клецкага райсуда аштрафавала рэгіянальнага актывіста Сяргея Панамарова на 30 базавых велічыняў. Яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.
Гэта ж нейкі абсурд! — гаворыць Сяргей Панамароў. — На якіх падставах яна такое прыдумала? У гэты дзень у Клецку не было аніякай недазволенай акцыі. Сваё рашэньне суддзя мне на рукі пакуль не дае”.
У Клецку планавалася сустрэча насельніцтва са старшынём добраахвотнага Таварыства па ахове помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам. Аднак супрацоўнікі аддзелу культуры Клецкага райвыканкаму і мясцовыя міліцыянты не пусьцілі жадаючых у Палац культуры, хаця папярэдняя дамоўленасьць пра гэта была”.

Народная Воля

У Клецку
Лёгкі ўздым узьнік,
Ускалыхнуў наўсьцяжжа:
Прыездзе з Менску прадстаўнік,
Пра помнікі раскажа.
Што ж, аб сівое даўніне
Паслухаць люд гатовы.
А можа й нас не абміне
Аб Клецку скажа словы...”
Ды кіраўнічае нутро
Успрыняло ўсё хвора.
А ці нясе той госьць дабро?
А ці ня будзе гора?
Такі няўзгоднены візіт,
Магчыма, недарэмны.
А што калі ён, паразіт,
Засланец ёсьць нацдэмны?
А раптам людзям скажа ён
Зусім ня тыя словы?
І будзе ім тадыгамон”,
І паляцяць галовы...
Забараніць!” —
Ляціць загад
Апошняю хвілінай.
Прыйшло народу
дужа шмат
(Ды так і быць павінна!).
Ля ганку тоўпіцца народ,
Вітаць гатовы госьця.
Начальства знае напярод:
Крамольнае тут штосьці.
Каб не нажыць сабе бяды,
Прыняць патрэбна меры.
А для нацдэмаў
Ёсьць суды...
І ў Клецкі суд
паперы.
Маўляў, мясцовы баламут
Сабраў народ на мітынг.
Быў справядлівы Клецкі суд
(Цяпер ён знакаміты).
Зачыншчыка
Загналі ў штраф”,
Як шчупака
У нерат.
(Хай адчувае кожны
Страх,
Так мовіць бы, наперад).
Якое ж сатварыў я зло?
І штраф за што мне гэты?
Бо, далібог жа, не было
Там мітынгаў-пікетаў!
Суддзя яму сказала так:
Дала б табе я веры...
Пра гэта думаў ты, аднак,
Былі ў цябе намеры!

* * *
Які прадбачлівы наш суд!
Зайздросьціў бы й савецкі...
Ты штось падумаў
Тут як тут! —
Прысуд чакаеклецкі”.
Ды не судзі,
Сказаў Гасподзь,
І будзеш не судзімы...
Хай год міне,
І дваццаць хоць
На тое паглядзім мы,
Бо непазьбежна прыйдзе час
(Здаецца мне падспудна):
Хто сёньня судзіцьна заказ”,
Той будзе сам падсудны...


Сімвалы

Па каналеЛадпаказваюць праграму пра асновы беларускай незалежнасьці і дзяржаўнасьці. Словы пра шматвяковую беларускую гісторыю і традыцыі пераплеценыя з кадрамі са школьнага ўроку, дзе дзецям тлумачаць сутнасьць сьцяга і герба. Пра Пагоню і бел-чырвона-белы сьцяг не згадалі ані слоўцам. У тым кіно настаўніца спытала ў дзяцей, чаму мы маем такі сьцяг. Шасьцігодкі патлумачылі тым, што ў нас шмат дрэваў і травы”.

Наша Ніва

Мы вывучаць гісторыю павінны!
Настаўніца праводзіла урок
І школьнікам пра сімвалы краіны
Цьвікамі веды забівала ў клёк.
Пра родны сьцяг,
Найпрыгажэйшы ў сьвеце,
Пра герб,
Які падобны на медаль.
І слухалі, нібыта казку, дзеці,
Іне лічыў варонніхто амаль.
Такія ўрокі
Трэба сёньня ў школе!
І педагог пытаньне задае:
Чаму на сьцягу
Ёсьць зялёны колер?
Пра гэта думкі выкажце свае.
Руку ускінуў разумнейшы самы,
Ён у вучобе, мовіць так, гарэў:
Краіна ў нас багатая лясамі,
А ў тых лясах
Ёсьць шмат зялёных дрэў.
Што ж, пагаджуся
З думкаю такою.
Тым часам слова мае і другі:
Краіна ў нас багатая травою.
Паўсюль адны балоты ці лугі.
І гэта вельмі слушна.
Малайчынка! —
Настаўніцу здавольвае урок.
Ды раптам падымаецца дзяўчынка
І вымаўляе словыне ў радок”.
Настаўніцы яна пярэчыць сьмела:
Казаў мне татка:
У мінулы час
Наш родны сьцяг быў
Бел-чырвона-белы,
А гербПагоня...
Прытаіўся клас.
А школьніца працягвае:
— …Пагоня,
Бо баранілі край наш ваяры.
Таму краіна вольная сягоньня,
Што нас тады ніхто не пакарыў.
І продкаў кроў
Нібы палоска сьцяга,
Каб мы пра гэта
Помнілі штодня.
А белы колер
Сьвятасьці павага,
У ім і першацьвет,
І чысьціня...
Пагляд суровы двойку абяцае...
Настаўніца
Зварот да шкаляроў:
Ды гэты сьцяг насілі паліцаі!
Яны і пралівалі тую кроў!
Ня трэба нам і нейкая Пагоня.
На ёй жа з палкай
Скача коньнік-пан.
Што гэта азначае?
Пры прыгоне
Ганяў ён гэтай палкаю сялян.
Табе ж, дзяўчынка,
(Гэта ўжо пагроза)
Даю, як педагог, наказ такі:
Калі ў цябе
Ня ў тым кірунку розум,
Няхай у школу
Зьявяцца бацькі.

* * *
Чужая мова,
Іншыя напевы,
У роднай хаце
Прымакоў правы...
Жывём-расьцём
Нямыя, нібы дрэвы,
Падобныя да скошанай травы...


“Чыжык-пыжык”

Міністэрства інфармацыі Беларусі разаслала радыёстанцыям пісьмо, у якім гаворыцца, што незахоўваньне 75-працэнтнай квоты беларускай музыкі ў прайм-тайм пагражае самымі суровымі мерамі ўзьдзеяньня, аж да звальненьня вінаватых. Нагадаем: пачалося ўсё з таго, што на вышэйшым узроўні было прынятае рашэньне аб увядзеньні ў эфір радыёстанцыяў гэтых 75 працэнтаў беларускай музыкі”.

Комсомольская правда в Белоруссии

Даведзены да ўсіх радыёстанцый
Працэнты на айчынную папсу.
Парушыце
Дык лёгка можа стацца,
Што ў чорную спаўзеце паласу...
Дзе ж ім набрацца
Роднага тавару”?
Па дыску выпускаюць раз у год...
А я ж калісьці дрынькаў на гітары
І быў нядрэнны, кажуць, вершаплёт.
Я песьню напішу!
І мецьму шанец
Прабіцца на халяву
У эфір.
На радыё
Дабавяць песьні глянец,
І буду я тынэйджэраў кумір!
Для песьні
Сталакласікападмуркам
(Рэдактары,
Ня кідайцеся ў шок!).
Пад слаўную мелодыю,
ПадМурку
Я сачыніў бясхітраснысьцішок”.
На радыё
Спыталі пра прапіску.
Упэўніліся ў тым,
Што не чужак.
Рэдактарка
Шчасьлівым віскам-піскам
Пра тую песьню выгукнула:
Так!
Гучыць мая мелодыя нястрымна,
Штодня я чую
Свой прыпеў-куплет:
І раніцай
Адразу пасьля гімна,
І вечарам
Якраз за ім усьлед.
Да ўсенароднай славы стаў я хіжы!
Узбагачу айчынную папсу!
Я напісаўсьцішок
ПадЧыжык-пыжык”.
На радыё сягоньня занясу.

* * *
Ударылі працэнтамі-нагрузкай...
І правільна зрабілі!
Добры знак!
Хай будзе наша песьня
Беларускай!
Мы будзем патрыётамі!
Аднак...
З працэнтамі згаджуся я, панове,
Айчынных сьпевакоў
Хай хлыне раць!
Ды каб яны
На беларускай мове
Працэнты тыя
Сталі адпяваць.


Шалік

Як паведамілаНародная Воля”, у дзень шанаваньня роднай мовы ў Гомелі было затрымана шасьцёра маладых людзей. На судзе Марысю Тульжанкову давескам абвінавацілі ў тым, што на ёй быў апрануты шалік чырвона-зялёнага колеру, а такую расфарбоўку мае беларускі дзяржаўны сьцяг...

Нацдэмы гідкія бяз меры,
Канца нахабству не відно!
Ты іх выпіхваеш за дзьверы,
Яны ж залазяць у вакно!
Як саранчы якой нашэсьце...
Няма жыцьця ад свалаты!
Яны зьбіраюцца на шэсьці,
Плакаты носяць і шчыты.
І імзаслужаная кара,
Бо думкі шкодныя наўме:
Хто атрымаў кухталь у карак,
Хто косьці парыць у турме.
Ды лезуць напралом сьляпіцай,
Ім караяк вада з гусі.
Гатовы за ідэю біцца,
Хоць патрабуй, а хоць прасі.
У іх патрыятычным шале
Такі фантазіі размах!
Адна на шыю ўзьдзела шалік
Такога ж колеру, як сьцяг.
Маўляў, наш сьцяг
Адна задуха,
Давала гэтакі намёк...
Ды ў суд паджгала маладуха,
Там ёй далі выдатны ўрок!
Я шалік той купіла ў краме! —
Крычала дзеўка на судзе.
(Ня супраць я, скажу між намі,
Калі й вытворцам пападзе).
Цяпер жа будзе жыць са страхам,
Ня возьме шчыт або плакат:
Суддзя яе абклала штрафам,
Як кажуць, з галавы да пят.
Схапіцьмагла б і болей дзева
(Такія ў нас цяпер часы):
Суддзя, на жаль, не паглядзела,
Якога колеру трусы.
...Усё за нас жа вырашалі
Улады нашыя заўжды...
Якога ж колеру нам шалік
Насіць дазвольна ў халады?
Калі насіцьмешзелень-чырвань
(А ў нас такі дзяржаўны сьцяг),
То суд цябе з натоўпу вырве
І трэсьне штрафам па вушах.
Як шалік бел-чырвона-белы
Накінеш ты сярод зімы,
То сухары сушы ўжо сьмела
Не мінаваць табе турмы.

* * *
За нас наверсе ўсё рашылі...
Таму выснову я раблю,
Што дазваляецца на шыі
Насіць, намыліўшы, пятлю...



“Шведскі ранак”

ВядучыяНашего утрана АНТ Лушчык ды Кашчэеў запрасілі ў госьці пасла Швецыі. Ён гаварыў з імі па-беларуску, а яны з ім размаўлялі па-расійску”.

Наша Ніва

Задума, зрэшты, добрая была:
Праграму трэба нам абеларусіць.
А для пачатку
Шведскага пасла
Для інтэрвю
паклікаць варта, мусіць,
Бо нашу мову вывучыў пасол.
Дык, мовіць так, яму і ў рукі карты.
А каб не атрымаўся ў наспракол”,
Вядучым мову падвучыць бы варта.
І тут вядучых ахапіў спалох.
Ад роспачы Кашчэеў толькі войкаў:
Зьвязаць на мове
і двух слоў ня мог,
Была адна адзнака ў школе,
пэўна, двойка.
Хоць быў знаёмы
ўвесь гламурны сьвет,
Калені задрыжалі ў Люсі Лушчык:
На мове роднай размаўляць
як сьлед
Не семечкі на дыскатэцы лушчыць.
Ды што паробіш, калі ёсьць загад...
І вось на тэле запрасілі шведа
На мове гаварыць ён дужа рад
(Хоць некалі яе зусім ня ведаў).
Вядучыя ж на мове
пыкдымык”,
І ўрэшце не адужалі нагрузкі:
Какой-то очень
трудный сей язык,
Мы будзем с Вами
говорить по-русски.
Глядзець і слухаць
проста сьмех і ьдзек,
З вядучых насьміхалася краіна.
Злуе начальства:
Гэткіх недарэк
Быць на экране
й блізка не павінна!
У штат жа лепей
возьмем мы пасла,
Няхай ён будзіць моваю з экрана.
І перадача новая пайшла:
ЗаместаНаше утро” —
Шведскі ранак”.

* * *
На жаль, усё было наадварот...
Рашылі:
Хопіць гэтай мовы-друзу.
А гэтакіх, як шведскі паліглот,
Не запрашаць,
Каб не было канфузу.
Беспамяцтванайгоршаснае з зол.
Дык хто ж цяпер
жыве на Беларусі?
Сапраўдны беларус
між наспасол.
А самі мыперараджэнцы-“люсі”?

Больш твораў Алеся Няўвеся можна пачытаць на сайце
www.alesnauwes.com.