12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Сьцяпан Панаеў

_____________________
Спроба партрэту
Фрагменты


*Жыцьцяпіс дайшоў да нас у сьпісе ХІІІ стагодзьдзя й захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Пушкінскага дому ў Пецярбурзе. Дакумент не выдаюць ні дасьледнікам, ні нават супрацоўнікам. Тут дзейнічаюць памылкова зразуметыя ідэі патрыятызму й нацыянальнага гонару. У тым самым сьпісе захаваліся й дакументы, якія праліваюць сьвятло на забойства Дж. Ф. Кенэдзі.

Айцы сьведчаць:
Жыцьце сьвятога Міхаіла Маева*

Госпадзе! Усемагутны Ты й усюдыісны! Памажы мне, нявартаму й нягегламу рабу Твайму! Бачыш, які ўбогі я й розумам, і целам сваім, якія марныя ўсе да адзінай думкі мае!
Ты, Божа, ёсьць, які ёсьць, а я – няма, якога няма:скруціў бы я сабе голаў – і нават маці мая жанчына [спагадлівая] ня ўспомніць мяне добрым словам. Бо надта я грэшны й дужа зла людзям нарабіў і супраць Цябе зьдзейсьніў. Горшы ад сабакі валацужнага, горшы ад д’ябла апошняга я, бо шчэ з малых гадоў ведаў Слова Тваё жывое й пахрышчаны быў, але шляхам Тваім ня йшоў. Памажы мне ўстаць на яго, на Твой [шлях].
Чаму ж я ў рукі свае пяро ўзяў ды мучыў сябе постам, ды падперазаў чарэслы паўразамі? Так, я гарбаты, кульгавы, лысы, у дзяцінстве страціў адно [вока], а другім бачу кепска, амаль зусім ня бачу, – шчыра скажу, Госпадзе, – нічагусенькі ня бачу, шасьці пярстоў на правіцы й на левіцы маёй не стае. Апроч таго: ня зьдзейсьніў я аніводнага вычыну ў гонар Царквы Тваёй.
Даруй жа мне, Госпадзе! І Ты, Маці Божая, маліся за мяне! І вы, сьвятыя ўгоднікі, маліцеся за мяне! І Міхаіл Маеў, благаю, памаліся за мяне!
За пяро я ўзяўся адно таму, што няма каму болей, апроч мяне, жывога сьведкі, апавесьці вам, браты мае, пра сьвятога рупліўца на ніве Божай Міхаіла Маева. Слыннае жыцьцё яго кожнага можа натхніць на пакутніцтва й вычын духоўны.
«Ты гаворыш», – сказаў Ты, Госпадзе Божа, Пілату, але зараз ня я жадаю прамаўляць: хай Дух Сьвяты сам апавядзе ўсё.
Бацькі Міхаіла людзьмі былі ня проста цнатлівымі, але ж цнатлівымі ў чацьвертым калене. А па мужчынскай лініі ў іхнім родзе перадаваўся квітнеючы кій. Абліччамі сваімі былі падобныя яны да сонца яснага й месяца белага [адпаведна]. Ад самага маленства шанавалі яны Госпада й усе справы свае Ягонай славе прысьвячалі.
Перад нараджэньнем першынца іх Міхаіла, пра якога й слова гэтае, былі знакі ад Госпада. У дзень нараджэньня яго з ранку пачалі дохнуць сабакі, коткі, сьвіньні, а ўвечар і людзі, на жывот і струп’е пакутуючы, мёрлі, не раўнуючы скунсы, адзеўшы на свае [галовы] пакеты цэлафанавыя. І наступнага дня быў выходны, і ўсе адзначалі сьвята.
І было немаўля ахрышчанае, і назвалі яго Міхаілам, архістратыгам Божым. І напраўду зрабіўся ім.
З маленства зьдзіўляў ён бацькоў сваіх і людзей пабочных мудрасьцю сваёй.
Неяк ляпіў Міхаіл сьвіньняў, седзячы пры дарозе, і падступіліся да яго, і запыталіся ў яго: «Што робіш ты?» «Сьвіньняў ляплю, няўжо ж ня бачыце?» І прысаромеліся людзі, і разышліся. І другога разу сядзеў ён ля дарогі, і падступіліся да яго, і запыталіся: «Што робіш ты?» І адказаў Міхаіл: «Палірую бронзу». Зьдзівіліся ўсе й пыталіся: «Але ж ты лепіш вожыкаў!?» «Нашто тады марнасловіце, а не пеяце хвалу Госпаду?» І трэцяга разу сядзеў ён пры дарозе й ляпіў бурундучкоў, і падступіліся да яго, сярод іх жа быў апантаны злым духам, і спытаў ён: «Што робіш ты?» «Не марнаслоў лепей, а пераходзь да сутнасьці пытаньня». «Сказана: «Іуда… павесіўся», сказана: «Пайдзі й зрабі гэтаксама». І адказаў Міхаіл пабожна: 2Карцінак і цытатаў унікаю, але ў сапраўдную сутнасьць унікаю».
І выгнаў д’ябла з чалавека, і той увайшоў у бурундучка. Голем-бурундучок зьбег у лес і там падох, усім на радасьць, Шатану на сорам.
Такая была мудрасьць сьвятога Міхаіла.
Калі споўнілася яму пяць гадоў, стаў ён перапісваць кнігі. Перапісаўшы адну ці дзьве, нёс іх у выдавецтва. Там яму былі радыя заўсёды, бо перапісваў ён адно мудрыя кнігі, і выдавалі тыя кнігі вялікімі накладамі.
А ўсе ганарары Міхаіл раздаваў дзецям.
І прыдумаў ён, як болей аддаць дзецям. І прадаў гліняных сьвіньняў, вожыкаў, бурундучкоў, а на грошы тыя купіў апарат множны й стаў кнігі ксэракапіяваць, а ганарары аддаваў дзецям.
І вось я, убогі, маючы шэсьць гадоў, атрымаў ад яго срэбны рубель. А вочы ў яго былі такія добрыя-добрыя. І не было з кім яго параўнаць, бо няма яму роўных. І вось, убачыўшы яго, асьлеп я на адзінае вока сваё, якім тады шчэ зерыць мог. Ідучы ж дадому, трапіў пад трамвай, і адрэзала мне пярсты на правіцы й на левіцы маіх, і пакутаваў я ў імя Госпада. Вось якая была веліч Міхаіла Маева! Напраўду мог цуды тварыць!
І зноў раздаваў грошы дзецям, і падступіўся да яго дух злы й прамовіў: «Нашто аддаеш усё дзецям? Пакінь сабе, бо ў старасьці прыдасца!» І адказаў сьвяты Міхаіл пабожна: «Па-першае, усё найлепшае – дзецям, па-другое, не маё гэта, а Госпада, а па-трэцяе – ведаю, што ўсё адно хутка здохну. Мне Багародзіца сказала…» І д’ябал будзе прысаромлены, ісшэд прэчкі й плакасі горка.
І сапраўды, раздаўшы ўсе грошы дзецям, сьвяты Міхаіл Маеў спачыў у бозе. І плакалі людзі па ўсёй зямлі, і цяльняшкі на грудзях ірвалі да самага пупа, і галовы попелам канапляным пасыпалі.
А Міхаіл сьвяты быў ужо ўва ўлоньні Божым.
Вось які гэта быў найчалавечнейшы ў сьвеце чалавек. Ён і цяпер жывейшы за ўсіх жывых.
І пахавалі нятленныя мошчы ягоныя, і паклалі паўзьверх літагра­фічны камень.
Амень.

Аповеды пра Міхаіла Маева

1. Міхаіл Маеў і Іосіф Бродскі.

Аднойчы Міхаіл Маеў ехаў у трамваі нумар тры й чытаў кнігу вершаў Іосіфа Бродскага «Прыпынак у пустыні». Да яго падсела незнаёмая (што само па сабе дзіўна) сімпатычная (што само па сабе – нармальна) дзяўчына й пацікавілася, за што Міхась любіць Бродскага, на што той, ніштожа сумняшэся, адказаў:
– Рассунь ногі – растлумачу.

2. Міхаіл Маеў і Пячнік.

Аднойчы Міхаіл Маеў ішоў па калгасным полі, засеяным пшаніцаю. Можа, спарыньню зьбіраў, а можа, зрываў прэзідэнцкі план уборкі зернебабовых. Падскочыў да яго стары й давай крычэць, крычэў так, што ахрып ужо:
– Як прозьвішча Тваё!?
– Маеў, – сьціпла адказвае Міхась.
– Маеў!!!
Тут і сеў стары.

3. Маеў думае пра Беларусь.

Сядзеў неяк Міхаіл Уладзімеравіч у сябе на варыльні й піў піва Miller. Прыйшлі да яго хадакі й прынесьлі вэнджаную рыбу. А Маеў пра Беларусь забыў і ўсяго асятра зжэр.

4. Маеў-кухар.

Часам і чарнільніцы можна кушаць, але Маеў, у прынцыпе, чалавек непітушчы.

5. Як Маеў у паходзе канаў.

Ніяк ён там не канаў, бо зусім ня любіць хадзіць у паходы.

6. Як Міхаіл Маеў ходзіць у госьці.

Калі ў доме чакаюць Маева, то купляюць дзьве скрыні гарэлкі. Адну зьліваюць у нікеляваны таз (Маеў з дробнай тары ня п’е), а другую – у тэрмас. Гарэлку з тазу Міхаіл Уладзімеравіч выпівае на месцы, а тэрмас забірае з сабою.

7. Класік пра Міхаіла Маева.

А беларусы ж нікога ня маюць.
Няхай жа будзе хоць Міхаіл Маеў!
/…/