12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Марыля Паўлоўская

_____________________
...i прайшоў дзень, і была ноч...
Амаль казка


Марыля ляжала на ложку і сачыла за павучкамі, якія бестурботна займаліся сваімі справамі на столі: смажылі бульбу з каўбасой, варылі каву... Пах ад ежы быў настолькі моцны, што ў Марылі рот быў ужо поўны сліны, а пад лыжачкай засмактала.
Так яна праляжала яшчэ гадзіны тры... Не, не больш…
Раптам нехта пастукаў у сценку. Марылі стала ці­кава: хто там? Але яна не запальвала свечку. Навошта? На вуліцы была даволі светлая ноч.
Стук настойліва паўтарыўся. Марыля павадзіла рукою па сцяне і хутка вызначыла месца, адкуль ён чуўся. Яна ўзяла ў руку самую вялікую асадку і пракалупнула ёй шпалеры – там паказалася... нейкая дзірка. І ў гэтай дзірцы сядзеў Вожык. У Вожыка ў руцэ была шклянка з шэрым дымам. Марылі стала цікава і яна спытала:
– А што ў цябе там?
– Гэта смуга...
– Навошта яна табе?
– Там я згубіў сваю цноту...
Марыля пашкадавала Вожыка. Ёй было сапраўды шкада гэтага маленькага Вожыка, якому было ўсяго семдзесят тры гады. Вожык павярнуўся ўнутр дзіркі і сказаў:
– Пайшлі!
– Пайшлі.. – Марыля пабаялася яму запярэчыць? Не, яна проста не хацела яго пакрыўдзіць, таму і пайшла... Ды й спаць жа ўсё роўна не хацелася…
– Зараз мы будзем у мяне дома, – сказаў Вожык і кінуў сваю шклян­ку некуды ўбок.
– Навошта ты шклянку выкінуў? – Марылі стала крыўдна за гэтую шклянку са смугой, дзе была згубленая цнота Вожыка.
– Я падмануў цябе… Там, насамрэч, нічога не было... Толькі смуга.
Вожык дастаў насоўку і выцер ёю сабе лоб. Ён рабіў гэта няўмеючы, нібы ніколі тым не займаўся. Марыля сарвала нечы ручнік – ён вісеў тут на вяроўцы і, відаць, сушыўся – і выцерла лоб, толькі яна забылася, што хацела выцерці лоб Вожыка, і выцерла свой. Ручнік адразу стаў мокры, з яго нават пачала крапаць вада… Яе было так шмат, што Вожык вырашыў забраць ручнік у Марылі і пакласці на зямлю. Так ён і зрабіў. На тым месцы цяпер цячэ рака.
– Глядзі, Вожык... вунь Шчасце! – Марыля ўбачыла Шчасце ўпершыню. Ёй здавалася, што ў свеце няма нічога прыгажэйшага. Яна пачала пляскаць у далоні.
–А вунь Радасць… Яна прыгажэйшая! – задаволена зазначыў Вожык.
– А вунь Натхненне! – усклікнула Марыля, – глядзі, якое яно страшнае... Вунь вочы ў яго павылазілі там, дзе ў мяне вушы... фу-у-у…
Марыля адвярнулася. Ёй было непрыемна.
– Дурненькая ты. Натхненне прымае розныя вобразы… яно не мае пастаяннай формы. У яго душа вельмі прыгожая. Паглядзі ў гэтае шкельца, – і вожык падаў Марылі невялікую лупу. – Там, унутры, жыве Талент. Яго толькі так і разгледзіш...
– А чаму толькі праз лупу? – Марыля думала, што Талент можна будзе пазнаць і без прыгляданняў.
– Таму што так было заўсёды... Ён вельмі сціплы, насамрэч. Не, канечне, ён, бывае, паказваецца на людзях, але рэдка. Баіцца… Яго пачынаюць пазнаваць і кідацца яму на шыю, цалаваць у шчокі, ірваць на шматкі яго адзенне... Думаюць, каб сабе хоць што ад яго пакінуць. Ды й любіць ён толькі Адзіноту.
Вожык і Марыля пакрысе рухаліся наперад.
– Вожык, тут так прыгожа!! Я ніколі яшчэ столькі прыгажосці не бачыла, – Марыля падняла галаву ўверх і назірала за ружовымі воблакамі. Потым перавяла позірк на памаранчавыя дрэвы, на блакітную траву і дадала: – ведаеш, а давай тут застанемся назаўсёды. Мне тут падабаецца.
– Нельга. Цябе чакае твой хамяк – ён даўно ўжо нічога не еў. Ты вось глядзіш на прыгажосць… а не бачыш, як з-за цябе пакутуе твой хамяк. Яго трэба пакарміць.
– Ну яго пакарміць – гэта не такая ўжо і праблема. Я зараз вярнуся туды, пакармлю яго… а потым зноў сюды... так? – Марыля паглядзела на раку з мёдам, на сажалку з кісялём. А вунь дрэва з абаранкамі!
Тут увесь час гучала музыка. Яна была нейкая чароўная, свое­асаблівая. Марылі не хацелася ісці назад.
– Памятаеш, як у Экзюперы: “Мы у адказе за тых...”
– “...каго прыручылі..”. Памятаю... ці думаеш, што не? – Марыля зразумела, што зрабіла непрыгожа, што вось так лёгка забылася на свайго хамячка. Яна вырашыла:
– Пойдзем дамоў...
– Пайшлі...

..і закончылася ноч, і пачаўся дзень..
Марыля пакарміла хамячка, дастала з пачка “кэмэл” цыгарэту. Запаліла.
– Та-ак... а дзірку трэба заляпіць..
12.03.2010 г.