12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Сяржук Пятровіч

_____________________
Наш біблійны продак.
Гіпотэза

Некалі, праглядаючы кнігу Уладзіміра Бутрамеева: “Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай”, я прачытаў, што продкам беларусаў, як і іншых славянскіх народаў, быў сын Яфета (у расейскім Сінадальным тэксьце – Иафета) па імені Славен. Але ж, як гаворыць Сьвятое Пісаньне, у Яфета ніколі не было ні сыноў, ні іншых нашчадкаў з гэтакім іменем. Што датычыць назвы Славяне, дык, на думку дасьледнікаў, яна мае германскае паходжаньне. Па­раўн. з анг. slave – халоп, нявольнік, а таксама з ням. der Sklave – нявольнік. Варта зьвярнуць увагу на тое, што гэтае нямецкае слова вельмі падобнае на адзін са старажытных назоваў Славянаў – Склавены.
Сярод сыноў Яфета – Гамера, Магога, Мадая, Явана, Туваля (у расейскім Сінадальным тэксьце – Фувала), Ме­шэха й Ціраса (У расейскім Сінадальным тэксьце – Фираса) я не знаходжу нікога, чыё імя магло б якім-небудзь чынам быць зьвязаным з нашым краем і нашым народам. Хіба што ягоны апошні сын Цірас мог быць продкам нашых паўднёвых сусе­дзяў. Старажытная назва ракі Днестр – Цірас. Адсюль і назва горада – Ціраспаль. Але ж ад каго з унукаў Ноаха (у расейскім Сінадальным тэксьце – Ноя) пайшоў народ, які праз тысячы гадоў пачне называць сябе Беларусамі? Гэтае пытаньне мяне вельмі зацікавіла і падштурхнула да далейшых пошукаў і разважаньняў.

Пошукі і адкрыцьці
Радавод з дзясятага разьдзелу першай кнігі Торы дае нам найбольш важныя зьвесткі пра паходжаньне народаў. Відавочная выснова, што цывілізацыя бярэ свой пачатак на Усходзе, у раёне гары Арарат (сучасная Турцыя) і Бабілону (сучасны Ірак). Расьцярушэньне народаў, якое адбылося пасьля бабілонскага зьмяшэньня, можа быць часткова прагледжана па імёнах нашчадкаў Ноаха. Нашчадкі Яфета расьсяляліся, галоўным чынам, на поўнач. Плямёны хамітаў рухаліся, у асноўным, на поўдзень і захад, у Афрыку і раёны Усходняга Міжземнамор’я. Большасьць сыноў Хама можна вызначыць вельмі дакладна: Куш (у расейскім Сінадальным тэксьце – Хуш) – продак Эфіопаў, Міцраім – продак Егіпцянаў, Канаан (У расейскім Сінадальным тэксьце – Ханаан) – продак многіх народаў, якія ў старажытныя часы насялялі Блізкі Усход, у тым ліку Фінікійцаў і Хетаў, а таксама, магчыма, Кітайцаў. Некаторых з сыноў Яфета таксама можна вельмі дакладна ідэнтыфікаваць. Гэта: Мадай – продак народу, вядомага нам як Мідзійцы, тэрыторыя якога знаходзілася на поўдні ад Касьпійскага мора, Яван – продак Грэкаў. Дарэчы, адзін з галоўных персанажаў грэцкай міфалогіі – тытан Япет, бацька Праметэя. Ягонае імя вельмі нагадвае імя Яфет. Асаблі­ва, калі ўлічыць наступны факт: шэсьць літараў старагабрэйскага альфабэту: b (бэт), g (гімэль), d (далет), k (каф), p (пэ) і t (таў) у старажытныя часы вымаўляліся толькі выбуховым спосабам і перадавалі адпаведна гукі: [b], [g], [d], [k], [p] і [t]. Але ж у нейкі момант разьвіцьця мовы выбуховыя b, g, d, k, p, t у пазіцыі пасьля галоснага пачалі вымаўляцца як афрыкатыўныя і перадаваць гукі: [b], [g], [d], [k], [p] і [t]. Калі выбуховы гук [p] адпавядае беларускаму [п], дык афрыкатыўны [p] – нашаму [ф]. Таму я не выключаю магчымасьці, што біблійнае імя Яфет у старажытнасьці чыталася менавіта як Япет.
Што датычыцца астатніх сыноў Хама і Яфета, дык, абапіраючыся толькі на Сьвятое Пісаньне, дакладна ідэнтыфікаваць месцы расьсяленьня іх нашчадкаў даволі складана. Але нам гэта й ня трэба. Нашчадкі сыноў Хама, ад якіх утварыліся прадстаўнікі негроіднай і мангалоіднай расаў, а таксама народы Блізкага Усходу, аніяк не маглі быць нашымі продкамі. Здаецца найбольш верагодным тое, што нашым продкам павінен быць нехта з нашчадкаў Яфета. Але ж, як я пісаў вышэй, сярод іх не знайшлося нікога, чыё б імя магло быць якім-небудзь чынам зьвязана з нашым краем і нашым народам. Таму я быў вымушаны зьвярнуць больш пільную ўвагу на нашчадкаў Шэма (у расейскім Сінадальным тэксьце – Сима).
З сыноў Шэма (Элам, Ашур, Арпахшад, Луд, Арам) найбольш дакладна можна ідэнтыфікаваць месцы расьсяленьня Элама (у расейскім Сінадальным тэксьце – Елама) – тэрыторыя на поўнач ад Персідскай затокі, Ашура (у расейскім Сінадальным тэксьце – Ассура) – Асірыя, Арама – Сірыя. Што датычыцца Арпахшада (у расейскім Сінадальным тэксьце – Арфаксада), ён зьяўляецца продкам Халдзеяў, Габрэяў, Арабаў, а таксама, магчыма, Грузінаў і Баскаў. Наконт чацьвёртага сына Шэма – Луда: Язэп Флавій у сваёй кнізе “Юдэйскія старажытнасьці” зьвязвае месца расьсяленьня ягоных нашчадкаў з Лідзійскай дзяржавай у Малой Азіі.
І вось тут я хачу зрабіць адступленьне. Саманазоў вялікай колькасьці народаў перакладаецца з іхняе мовы словам людзі. Гэта: Апата, Апатані, Апачы, Атапаскі, Кагаба, Іхка, Бары, Берберы, Бура, Гуахіба, Гуахіра, Джуанг, Кеты, Кубеа, Куі, Куна, Кхму, Маку, Мандая, Мандан, Марыйцы, Мачыгенга, Мівок, Мікіры, Моны, Мумуйе, Мунда, Нганасаны, Ненцы, Ніўхі, Пямон, Санталы, Серы, Таі, Тунеба, Тхай, Хайда, Хані, Чако, Юрок, Які...
Саманазоў некаторых этнічных групаў можна перакласьці з іхніх моваў наступным чынам:
– Нашыя людзі. (Арапахі, Гуамбіа, Мундуруку, Чыйены, ...)
– Людзі людзей. (Гацьцентоты, ...)
– Тутэйшыя людзі. (Нанайцы, Эстонцы, ...)
– Сапраўдныя людзі. (Амауака, Дэлавары, Каёва-Апачы, Кашынауа, Каманчы)
– Галоўныя людзі. (Каёва, ...)
– Мірныя людзі. (Хопі, ...)
– Паўночныя людзі. (Нарвержцы, Сукума, ...)
– Людзі, якія вандруюць. (Манг, ...)
– Людзі зямлі. (Арауканы, Баруанцы, ...)
– Людзі мора. (Баджао, ...)
– Лясныя людзі. (Бірхоры, Бру, Кічэ, Кусунда, Раглай, ...)
– Горныя людзі. (Білаан, Букіднон, Гаро, Гэлы, Санцяй, Сахапціны, Сіньмун, ...)
– Людзі ракі. (Бясая, Зярай, Ібаногі, Лозі, Маноба, Меланау, ...)
Як бачна з прыведзеных вышэй прыкладаў, большасьць этнасаў, у склад саманазову якіх уваходзіць слова людзі, – індзейцы, плямёны Афрыкі і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Кідаецца ў вочы невялікая колькасьць еўрапейскіх народаў. Ды гэта й ня дзіўна. Бо большасьць еўрапейскіх народаў – гэта прадукт складаных гістарычных працэсаў. Некаторыя з іх утварыліся ў выніку зьмяшэньня многіх этнасаў, часам вельмі адрозных, якія знаходзіліся ў складзе адной дзяржавы і атрымалі назву аднаго з іх. Гэта – Ангельцы, Галандцы, Французы, Палякі, Расейцы... Некаторыя народы, прадукт імперскага зьліцьця, атрымалі назоў, які паходзіць ад назвы мясцовасьці, дзе яны пражываюць, як, напрыклад, Італьянцы. Некаторыя з еўрапейскіх народаў вымушаныя былі зьмяніць свой назоў, бо іх спрадвечнае імя было скрадзенае акупантамі. Некаторыя еўрапейскія народы самі адракліся ад сваёй спрадвечнай назвы і ўзялі сабе імя народу, які зьяўляўся дамінуючым у той імперыі, дзе яны пэўны час вымушаны былі знаходзіцца, як, напрыклад, Летувісы. Здаралася, што акупанты, зьнішчыўшы на захопленай тэрыторыі карэнную нацыю, самі пачыналі называць сябе іх іменем, як, напрыклад, Прусы. Сьпіс гэты можна працягваць яшчэ вельмі доўга. Але справа ня ў гэтым. Можна выказаць думку, што ў старадаўнія часы саманазоў абсалютнай большасьці народаў перакладаўся з іх мовы словам людзі.
І ў той жа час, як бачна са Слова Божага, назвы старажытных народаў утвараліся ад імені іх продка. Гэтак ад сына Шэма па імені Арам (арыгінальнае напісаньне гэтага імені µr:a} ’бrдm) утварыўся народ Арамеяў (Сучасныя Сірыйцы). Ад унука Хама па імені Хет (Арыгінальнае напісаньне гэтага імені tje hлt) утварылася магутнае племя Хетаў. Утварэньне назвы народу адбывалася шляхам далучэньня да імені продка шэміцкага суфікса y?i- -о, які, дарэчы, яшчэ абазначаў прыналежнасьць да нейкага роду, сям’і, а таксама мястэчка і краіны. Гэтак жыхара старажытнай Сірыі, незалежна ад паходжаньня ў Бібліі чытаецца як yMir»a} бrammо. Нашчадак патрыярха Эвера (У расейскім Сінадальным тэксьце – Евера) (Арыгінальнае напісаньне гэтага імені rb,[, ‘eber.) Абрагам называецца ў Сьвятым Пісаньні “прозьвішчам” yrIb][i ‘ibrо. Назва Хетаў у арыгінале чытаецца як yTiji hittо.
Дарэчы, назвы астатніх народаў, якія ўтварыліся ад Канаана таксама маюць суфікс y?i- -о.
ysiWbyТ yьbыsо – Явусеі
yrImoaФ ’йmorо – Амарэі
yviG:rТGI girgaљо – Гіргашэі
yWIji hiwwо – Хівеі
yqirТ[ѕ arqо – Аркеі
ynIysi sоnо – Сінеі
ydIw:rТa’arwдdо – Арвадзеі
yrIm;x] cьmarо – Цамарэі
ytim;j} hбmдtо – Хамацеі

А таксама з дапамогай суфікса множнага ліку y?i- -оm.
Але зараз вернемся назад і зьвернем больш пільную ўвагу на імя чацьвертага сына Шэма – Луда. Імя гэтае ў арыгінале чытаецца як dWl lыd, і, як здаецца на першы погляд, нічым не адрозьніваецца ад імені, вядомага нам па расейскаму Сінадальнаму тэксту. Але гэта толькі на першы погляд. Літара l перадае гук [l] амаль заўсёды мяккі. Значыць, імя чацьвертага сына Шэма магло чытацца не як Луд, а менавіта як Люд.
У Кнізе Прарока Яшаі (У расейскім Сінадальным тэксьце – Исаии) 66:19 узгадваецца народ пад назвай dWl lыd, які, відавочна, утварыўся ад гэтага патрыярха. Дзе, жыў гэты народ, Пісаньне не гаворыць. Але ж як падобна назва гэтага народу на беларускае слова “люд”.
А цяпер дададзім да імені dWl lыd суфікс y?i- -о. Атрымаецца назва нашчадкаў Луда (Люда) – ydIWl lыdо, якая, як бачна па лацінскай транслітэрацыі, вельмі падобная да беларускага слова людзі. Узьнікае думка: а ці не таму, што суфікс y?i- -о. ўтварае назоў народу, слова людзі ў беларускай мове існуе толькі ў множным ліку. (Дарэчы, у нямецкай мове слова die Leute (людзі) таксама існуе толькі ў множным ліку. Прычым тут нямецкая мова, размова пойдзе ніжэй.)

Яшчэ раз пра слова “люд»
А зараз вернемся яшчэ раз да імені dWl lыd і ўявім, што літара d перадае цьвёрды гук [d], як гэта магчыма было ў старажытныя часы. У адпаведнасьці з законам канца словаў, ён павінен быў бы перайсьці ў гук [t]. Што ж атрымліваецца? Атрымліваецца імя Лют. Легендарны князь Лют! Продак Люцічаў – старажытнага славянскага народу, які некалі насяляў Усходнюю Нямеччыну. Ад якіх пайшлі нашыя продкі – Ліцьвіны, пра што ў свой час цудоўна распавёў Паўла Урбан у сваёй кнізе: “Старажытныя ліцьвіны”.
У заходнееўрапейскіх хроніках Люцічы падаюцца як саюз наступных плямёнаў: Далянчанаў, Радараў, Хіжанаў, Чэразьпенянаў. Але ў гэты саюз яшчэ ўваходзілі Укране, Стадаране й Ліняне. Можа ўзьнікнуць уражаньне, што назва Люцічы ўзьнікла пасьля аб’яднаньня ўсіх гэтых плямёнаў. Але ж я хачу выказаць думку, што назва Люцічы зьяўляецца старажытным назовам таго народу, у выніку падзяленьня якога ўтварыліся ўсе ўзгаданыя вышэй плямёны. Пра тое, што ў старыя, у адрозьненьне ад нашых, прапітаных духам імперыялізму, часы, у народаў сьвету існавала тэндэнцыя да драбленьня й падзяленьня, а не да зьліцьця, гаворыць і Слова Божае і прыклад некаторых сучасных этнасаў.
Як адзначае Паўла Урбан, у лацінскай транскрыпцыі Люцічы называліся Leutici, Lutici, Liutici, Liutizi, Liuzici, Luidici, Luidizi. Кожны з гэтых назоваў па-свойму цікавы. Першы з іх, напрыклад, падобны па-напісаньні на, ужо ўзгаданае, нямецкае слова die Leute (людзі). Літара е на канцы ёсьць суфікс множнага ліку, уласьцівы для абсалютнай большасьці назоўнікаў мужчынскага роду ў нямецкай мове.
Што датычыцца трэцяй, чацьвёртай і пятай назвы, у іх пасьля літары L мы бачым літару i, якая тут выконвае ролю ёта, паказваючы, што гук [l] у гэтых назовах – мяккі.
Другі і трэці назовы адрозьніваюцца толькі тым, што ў другім назове гук [l] – цьвёрды, а ў трэцім – мяккі.
У шостым і сёмым назовах пасьля літары u мы бачым літару i. Адкуль ж яна ўзьнікла? А ці не таму, што габрэйская літара W перадае гук [ы] менавіта доўгі. (У старагабрэйскай мове гукі падзяляюцца на доўгія, кароткія і звышкароткія.) І літара і зьявілася тут дзеля таго, каб перадаць даўгату гуку [ы].
У назовах з першага па чацьвёрты апошняй літарай кораня ёсьць t, а ў шостым і сёмым – літара d. Як я ўжо адзначаў вышэй, гук [t] утварыўся ў выніку аглушэньня звонкага гуку [d] на канцы слова.
Але што ж гэта за літара z у пятым назове? Чаму ж тут стаіць ні d, ні t, а менавіта z? А ці не таму, што, як адзначае выбітны знаўца старагабрэйскай мовы Томас О. Ламбдзін у сваёй кнізе “Падручнік старагабрэйскай мовы”, афрыкатыўны [d] некалі вымаўляўся як ангельскае th у слове this, што, да­рэчы, вельмі падобна на гук [z].
Амаль усе гэтыя назвы можна вывесьці ад старажытнага імені dWl lыd.
У стараверхнянямецкай мове словы “людзі”, “народ” гучалі як: liut, liud, lьt (параўнайма: Austreleudi, Nordleudi, Nordliudi, што значыла “людзі”, або “народ” Усходу, Поўначы.), што, дарэчы, вельмі падобна на беларускае слова “люд”.
Вось тут і ўзьнікае думка – а ці ня маюць беларускае слова людзі і нямецкае слова die Leute адну крыніцу паходжаньня.
Люцічы некалі жылі ня толькі на тэрыторыі сучаснай Паўночна-Усходняй Нямеччыны, а таксама калісьці й над Дунаем. Пра гэта, дарэчы, гаворыцца ў Цьвярскім і Ніканаўскім летапісах: “А Лутичи и Тиверцы приседааху кь Дунаеви, і бе множество их, седяаху по Днестру … до моря.” І – “Лютичи и Тиверци приседяху к Дунаеви, і бе множество их, седяху по Днестру и до моря.” (Як бачна, у Ніканаўскім летапісе, у адрозьненьне ад Цьвярскога, больш мяккія зычныя. Асабліва гэта бачна па назовах народу: Лутити і Лютичи).
Але мяне зараз цікавяць менавіта тыя Люцічы, якія некалі, як мяркуе Паўла Урбан, ня здолеўшы супрацьстаяць нямецкай экспансіі, нейдзе ў сярэдзіне дзясятага стагоддзя перасяліліся на ўсход і сталі нашымі продкамі – Ліцьвінамі. Зразумела, што велізарная колькасьць Люцічаў была асіміляваная Немцамі і стала часткай нямецкага народу. Узьнікае пытаньне: а ці не таму беларуская і нямецкая мовы маюць гэтак шмат агульнай лексікі, а таксама агульныя асаблівасьці граматыкі? Пра што даволі падрабязна распавяла В. А. Выхота ў сваёй кнізе: “Нямецка – беларускія моўныя паралелі”. Дарэчы, у нямецкай мове у некаторых прыкладах таксама можна заўважыць чаргаваньне гукаў [d] і [t].
Напрыклад: der Tod – сьмерць, tцten – забіваць. У той жа час можна прывесьці прыклады, калі гук [d] у нямецкай мове пераходзіць у гук [т] у беларускай.
Напрыклад: параўнайма нямецкае слова die Binde (павязка) з беларускім словам бінт, нямецкае слова der Grund (грунт) з беларускім словам грунт, нямецкае слова die Hьrde (загон для скаціны) з беларускім словам гурт. Або наадварот: параўнайма беларускае слова рада з нямецкім слова der Rat (рада, парада).
Паўла Урбан прыводзіць беларускія тапонімы, якія маглі ўтварыцца ад назвы народу – Люцічы. Гэта: Люта, Лютая, Лютаўка, Люцін, Люцын, Люцец, Лютавень, Лютыня, Лютыніца, Лютэйка, Летаўка, а таксама Людалішкі і Люцынішкі, што знаходзяцца ля Вільні і Трокаў. Не зьяўляючыся знаўцам у галіне тапаніміі, я хацеў бы дадаць да гэтых назоваў назву вялікага горада на Паўночнай Украіне – Луцк, які, дарэчы, знаходзіцца ня вельмі далёка ад вытокаў Днястра, уздоўж якога, як адзначаюць Цьвярскі і Ніканаўскі летапісы, некалі шырока расьсяліліся Люцічы і Ціверцы. А таксама зьвярнуць увагу на назву вёскі Людзьвінава на Вілейшчыне, пра якую таксама ўзгадвае Паўла Урбан. Апрача тапонімаў на Беларусі й сумежных тэрыторыях ён прыводзіць назвы нямецкіх гарадкоў Лютцаў і Ляйцен на тэрыторыі, якую некалі насялялі Люцічы.
Варта зьвярнуць увагу на вялікую колькасьць беларускіх прозьвішчаў, у аснове якіх ляжыць біблейнае імя Луд (Люд, Лут, Лют). Гэта: Луд, Лут, Лутаў, Луткоў, Луткоўскі, Лутовіч, Лутчанка, Луценкаў, Луцік, Людзьвіч, Лют, Лютаў, Лютаровіч, Лютарэвіч, Лютко, Лютыч, Люцін, Люціч, Люцько...
Узьнікае думка – калі імя Луд (Люд, Лут, Лют) пакінула вялікі сьлед у антрапаніміі Беларусаў, дык ці не магло яно пакінуць сьлед у антрапаніміі Немцаў. І вось тут я вельмі хацеў бы ўзгадаць прозьвішча вялікага нямецкага рэфарматара – Марціна Лютэра.

Заключэньне
Праглядаючы і аналізуючы ўсе зьвесткі, прыведзеныя ў гэтым артыкуле, можна меркаваць, што нашым продкам быў старажытны патрыярх, чацьвёрты сын Шэма – Люд. Пасяліўшыся ў Малой Азіі, як сьцьвярджае Язэп Флавій, ягоныя нашчадкі потым маглі перасяліцца на тэрыторыю Еўропы.
Перасяленьні цэлых народаў на вялікія адлегласьці адбываліся яшчэ зусім, па гістарычных мерках, нядаўна. Гэтак індзейскае племя Чыпеваяў, атрымаўшы ў XVII ст. ад ангельскіх перасяленцаў агнястрэльную зброю, вымусіла сваіх суседзяў – плямёны Зайцы і Сабачыя Рэбры пакінуць радзіму і сыйсьці далёка на паўночны захад. Зараз племя Сабачыя Рэбры жыве паміж Вялікім Нявольнічым і Вялікім Мядзьведжым азёрамі, за тысячы кіламетраў ад сваёй спрадвечнай радзімы.
У выніку памнажэньня і падзяленьня нашчадкаў Люда ўтвараліся ўсё новыя й новыя народы, якія, засяляючы ўсё новыя й новыя землі, прыймалі іншыя назовы. Але ж адзін з іх захаваў у сваім саманазове імя свайго старажытнага продка і пранёс яго праз тысячагоддзі. І гэтым народам зьяўляюцца Людзьвіны, Ліцьвіны...
А. І. Мікуліч у сваей кнізе “Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. – Мн.: Тэхналогія, 2005.” вызначае, што папуляцыі карэнных жыхароў Беларусі вядуць свой радавод цягам ня меней як 130-140 пакаленьняў, гэта значыць пачынаючы сама пазьней з сярэдзіны 2-га тысячагоддзя перад Нараджэньнем Хрыстовым. Што, дарэчы, супадае з біблійнай датай расьсяленьня народаў пасьля бабілонскага зьмяшэньня.
У сваім нарысе “Ці быў старажытнарускі народ?” гісторык Сяргей Тарасаў піша наступнае: “А такая характэрная асаблівасьць беларускай мовы, як “дзеканьне”, адзначаецца яшчэ на пачатку Х стагоддзя арабскім пісьменьні­кам Аль-Масуд’і (Абун Хасан Ібн-Хусейн) у слове “эль людзіна”, якое было саманазовам нашых прашчураў.
Але справа ня ў назве. Галоўнае, што, магчыма, Люд і ёсьць той нашчадак Ноаха, ад каго пайшоў народ, які праз тысячы гадоў пачне называць сябе Беларусамі? Дарэчы, далёка ня кожны народ можа пахваліцца тым, што ведае свайго біблійнага продка. Дык давайце ж, браты – Беларусы, выкарыстаем гэты шанец і заявім усяму сьвету, асабліва нашым усходнім суседзям, што мы ня нейкія там Іваны, якія ня памятаюць свайго роду, а народ у поўным сэнсе гэтага слова!

P.S. Чачэнскі народ выводзіць свой саманазоў нохчы ад імені ўзгаданага вышэй старажытнага патрыярха Ноаха. Кампанент “чы”, на думку некаторых лінгвістаў, ёсьць старажытнае слова ў значэньні “людзі”. Ён, хутчэй за ўсё, утварыўся ад старагабрэйскага слова cyai ’ољ (чалавек, мужчына) пры далучэньні да яго ўзгаданага вышэй суфікса y?i- -оm.. А ці ня гэтакім чынам ад асновы Луд (Люд, Лут, Лют) утварыўся назоў Люцічы?