12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Дзьмітрый Плакс

_____________________
Рэчы та ці вы.
Вершы



Гэта краіна паўночы бяз сну гэта чужына бясконца бяз сонца дождж з ператрушанай хмарамі падушкі пер’е сьнягоў шэрае як блатныя мянушкі чорныя зласьлівыя мошкі над абажурам лямпы плямы на ўказальным і сярэднім хлопцы падаецца такія ж але пальцы занадта пешчаныя пясочныя хвалі выспы што нясецца ўступам да мора праз руіны замка ад падэшваў гора тут няма дзякуй Богу няма і гор толькі ўзгоркі толькі прагорклы пах прагны дух перакладаў з чырвонага на зялёнае і ў адваротны бок праз аліўкі ў нумары гатэлю і прывезеную здалёк гарэлку салодкую ў шамаценьні бурбалачак вады набытай у краме на плошчы за аптэкай каго тут толькі не было хіба ацтэкаў нават тутэйшыя адзначыліся нетутэйшымі сваімі паводзінамі дзіўнаю сваёю гартаньню перагарнулі старонку


Ломкі колкі ёлкі палкі зноў наноў пайшоў тонкі празрысты праз рысы праз сьнег шкло пішы жалезам па імя про зьвішча вецер сьвішча зрывае маскі журбы казкі збоку зьверху на галаву пад дых сьціх хто скажа дзе праўда дзе лажа дзе каханьне дзе жаданьне дзе па вадзе кругі не той другі іншы глядзіць вачыма гучыць імша ідзе прама ля царквы брама пад ёй лужа холадна дужа ладна неладна гляджу складна на сабе самога сабе ў рот лёд


* * *

Не кахаў жанчыну не любіў мужчыну не хацеў дзяўчыну адарваў шыпшыну зьеў пра глынуў нырнуў за зір нуў у глытку не ўбачыць нітку ў руку ўзяў зазьзяў выдраў здзьмуў пайшоў оргіямі слоў органам мовы кахаць любіць хацець словы жанчын хто мужчын дзе дзяўчын як нішцяк


* * *

На што падобнае дрэва на дрэва на што падобнае мора на мора нашто табе гэта ня трэба турботы залішнія боты ціснуць сокам зы ходзіць з за ходзіц ца ажно рагоча адрынае адрывае позірк не бяз пэўнага гвалту але што рабіць калі ўсё жыцьцё такога менавіта кшталту а можа ёсьць іншае нешта што можна яшчэ ўбачыць адчуць усмактаць тое дзе калі мора падобнае на дрэва калі дзе дрэва падобнае на мора там і тады калі і дзе жыцьцё падобнае на неба


* * *

Няма і нема капітана Нэма не пачуць не пацук што бяжыць з карабля ня трэба ля-ля ля стала ля мікрафона побач з ёй маёй галавой дурной ня сьветлай нявестай а той пустой пастой не ідзі па га дзі чакай не зьнікай запытай лепш пра жыцьцё тую частку што пражыта пра жыта тую частку што ня зжата за ката прыняў ката выпусьціў душу ўзьляцела вярнулася мушу ехаць да Беластоку з другога заходняга боку другія ня белыя сьцёкі пусьціўся ва ўцёкі кінуўся ў скокі ня таньчу ня плачу ня выю сам сабе на шыю павесіў прыгоннае права ня вельмі ўдалая справа выйшаў у эфір на хвілінку гучна пагрыз скарынку што зробіш ня тое выданьне як тут ні кінь выгнаньне


* * *

Промня бліск шчылі піск шырокі дом пакой спакой звон чуваць з-за вакна з табой вясна за мной восем час прайшоў штуршок гіне зноў прыйшоў скуру скінем разглядай уважліва хто сказаў баязьліва сорамна божа ж мой як здорава


* * *

Разарыць слова зруйнаваць мову разбурыць наноў каб бяз слоў без складоў зноў пабудаваць зноў напісаць прачытаць новае слова новы склад новы сказ дзе зьвяз па між сэнсам па ветрам па лу ноччу не ў абзацы ня ў вершы ня ў знаку па за словам па між коскай у пра белах у пус тэчах у сустрэчах між іншым міма волі па про сту ў пра сто ры


* * *

За словамі за думкамі зласлоўнымі задумкамі за гарамі за лясамі самалёт збудуем самі самі сеем самі п’ём і саміх сабе пяшчотна так з вялікаю такою і шчыраю непадробленаю і натуральнаю ад імя і па даручэньні кіраўніцтва дзяржавы ад усяго сэрца ад душы мякка і далікатна але ў той жа час цалкам самааддана і ў адпаведнасці са слаўнымі традыцыямі продкаў змагароў асілкаў герояў і сейбітаў кахаем


* * *

З твайго боку майго цела чую стогны я шамаценьне я цяней цягне згінае рог крыві кліч крывы зьніч ка знач ка руч ка на па рассунулася запрашальна усьміхаецца хістаецца сьвет сьвятло і цемра паўадкрыты цёплы волкі вольны дзе яшчэ адкуль куды навошта тут тут тут туктук туктук мой гук


* * *

Як туды прайсьці ну не прайсьці дык пралезьці ну не пралезьці дык праціснуцца ну не праціснуцца дык хаця пабачыць хаця пачуць адчуць уцягнуць у сабе кроплю крышачку трошачку хуценька так адна нага тут адным вочкам адным вушкам кончыкам пальца дакрануцца дацягнуцца дабрацца каб успомніць узгадаць нагадаць сабе што толькі што адтуль