12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Сяргей Прылуцкі

_____________________
Пад знакам сабакі. Вершы


Глядзець тэлевізар ці глядзецца ў люстра –
не бачу ніякае розніцы
мая краіна ё...лася напоўніцу
штовечар сц...ся ў штаны ад страху
раз на месяц лягаю пад кропельніцу
але ні першае ні другое не дапамагае
мама бухае, тата таксама не прасыхае
сястра вучыцца
брат колецца.

І

Мама п’е ацэтон

для большасці праца здымае пытанне свабоды:
вось – занятак для рук, вось – пара выходных
у Талашоў памірае дзядуля, у Марозавых падрастае Паўлік
на сцяне алоўкам накрэслены графік

а міма плывуць параходы з баблом,
яхты з бабамі,
за акном мянты маршыруюць атрадамі,
пад акном – гапата з петардамі
у такія моманты звычайна ставяць джаз,
толькі ж – ніхто не слухае джазу
краіна гасне, гніе, дрэнна пахне
блюеш, але не адразу

спачатку згасаюць сябры, потым маральныя прынцыпы
цёмна, бы ў будцы сабачай – і ніяк
не прыходзіць сон
мама, думаеш, хіба тут магчыма выбіцца ў светлыя рыцары?
але мама п’е ацэтон, мама п’е ацэтон

так часта бачыш машыны пад домам
з насілкамі і санітарамі
(пад халатам – пагоны, прышытыя дома каханымі)
што і сам чакаеш званка, блытаеш
дні з серыяламі
глядзіш як сонца заходзіць, як сонца ўзыходзіць,
чакаеш і па цябе прыходзяць

краіна – гэта не лес, не азёры, мама,
не сябры і нават не школа
гэта чатыры сцяны, чатыры кубікі галаперыдолу
шэсць паўжывых абласцей галаўнога мозгу
бясконцы памежны шлагбаўм псыхозу
але, мама, я ўсё адно чакаю Дзеда Мароза

Палата святых хуліганаў

пакуль усе ў глыбокай ср...цы
змагаючыся са стрэсам, загінаюць пальцы:
тому растрэл, той пуцёўка на мора,
тому званне героя, той цёплае месца
ў агульным хоры
а рэшце, па разнарадцы,
медалі за ўдарную працу

мы ляжым на койках: Напалеон, Гітлер, Гогаль
разглядаючы неба ў дзіцячы бінокаль

нас такіх, шызанутых, па восем у кожнай палаце. сцены ў корпусе –
па ўсіх канонах – колеру гаўна і жоўтае лотаці
буйных няшмат, ды й тых закрываюць у боксах,
трымаючы на ланцугу і калёсах

час тут падобны на іржавую карусель у парку
па начох мы ладзім пад коўдраю рэвалюцыі, ідзем у атакі
святкуем перамогі, п’ючы з уяўных фужэраў
памінаем палеглых учора блізкіх, і верым, верым,
што гэтыя сволачы, сукі, гэтыя зверы
адчыняць дзверы і брамы
і адпусцяць дадому, матляючы на развітанне
на шыбеніцы нагамі

ІІ
Ідыёты

1

Коля наведвае старога ...энку ў псіхіятрычнай палаце:
без асаблівай ахвоты, без аховы,
без братоў і маці.
На тумбачцы памаранчы, шакаладная плітка.
У душы – х...ва.
“А было ж так клёва!”
– крычыць стары, з рота пырскае пенка.
Трымціць фіранка, дрыжыць каленка.

За акном – краіна, наноў зелянеюць дрэвы.
Калі ў санітараў раз-пораз здаюць нервы –
старога пі...зяць, збольшага з лёту, нагамі.
Пакой – маленькі: справа сцяна, злева – таксама.
Кормяць – добра, здароўе – жалезнае,
хіба што – вошы.
Колю даўно хочацца крыкнуць:
“Калі ж ты здохнеш, калі ты здохнеш!?”

2

Палітычная карта свету,
што вісіць на сцяне,
расфарбаваная ў танчыкі й парашуты.
Ярмошына Люда
з суседняга корпусу,
з агрэсіўным псіхозам, частковай стратай голасу,
грызе голымі дзяснамі жалезны ложак,
ніяк не можа супакоіцца
пакуль не паставяць кропельніцу.
На вячэру мае боршч, кампот, таблеткі.
На прагулку пускаюць рэдка.
Коля чуе, як люта
хрыпіць цёця Люда.

Коля не памятае ваенных парадаў,
салютаў, палігонаў, калгасаў,
Коля памятае пачутае за спінай “підарасы”.
Памятае міністраў, падобных на кролікаў.
Сваё аблічча ў дзяржаўных хроніках.

Пакуль твае ахоўнікі
глядзелі парнуху, набівалі татухі,
каўталі нагбом прапаганду і бром,
вандравалі па турцыях і эўразвязах,
білі студэнтаў, бухалі ў лазнях,
пакуль камбайнёры бралі крэдыты,
а эліта, па старой звычцы, – х... у рот,
стоячы дупай на захад і ўсход,
ты, Коля, па той бок дабра і ліха,
у эпіцэнтры буры, у мёртвай кропцы няволі,
быў маленькім героем
вялікага цырку.

Кола замкнулася, Коля.
Жыццё выявілася даўжэйшым за цыркуль.