12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Алена Радачынская

_____________________
Тры кропкі роспачы. Вершы


Будучым…

Пачуцьцё восені зьвівае казачны дом,
Дзе маім дзеткам жыць.
Дзе іх марам быць.
Забяру турботы.
Забяру ваганьні.
Забяру самоту.
Казкупакіну ім.
Расьціце. Шукайце. Ляціце.
Ідзіце. Бяжыце. А недык плывіце.
Свабоду душыне аддайце.
Рукуўтрымайце.
Імгненьнізьбірайце.
Хай вочы да сонца.
Натхненьне бясконца.
Ня верце ў злое.
Пакіньце благое.
І калі дождж ахінае,
Я вас чакаю


Восеньскі маналог

Ёсьць толькі я і мая адзінота.
Яна хаваецца за маскамі,
Каб не было суму сьмяротнага.
Зымшэлая поўня смакуе мае вочы
Вось ужо тысячу год,
Але ня можа ахапіць усе адценьні
Маркоты.
Навошта табе даваць мне надзею?
Сам шукаеш яе?
Мы ж нават не знаёмыя, каб кахацца.
Целы больш дабрадзейныя за душы,
Калі ідэолагам паўстае адлегласьць.
І так жаўцее лісьце ў тваю адсутнасьць,
што нараджаецца нянавісьць.
І я грызу локці восені.
Мо яна ўрэшце не забудзецца перадаць
Мае прывітанкі.
Ізноў віншую з новым днём,
Глытком паветра,
Чарговы разьдзел нашых мар распачаты,
Нібы кубінская цыгара.
Мы самі прыдумалі ім кошт.
І страціць больш той,
У каго фантазія лепшая.
Старанна зафарбоўваю сны шэрым
Думаеш, падман не атрымаецца.
Ямайстар.
Яжанчына.
Першааснова пакутуе ў намаганьні
Адрадзіць успаміны пра сябе самое.
Раскідае калоду за калодай,
Але кожная раскладкакаталізатар
Для чарговай чаркі абсенту.
Бо колькі можна змагацца з ветрам,
Калі сама тыподых?
Райскае сьвятло запалілася ў апошні раз.
Мы ня верым у казкі,
Мы шукаем жыцьця,
Нібы ваду.
Праглыні яблык, не кусай.
Мо так пазьбегнем дыялектыкі?

Толькі

Сарвалася. Зьменьшылася. Спынілася.
Ася малюе зоры белым.
Ася дрыжыць ад незнаёмых гукаў.
Асю цешыць вольны бег па пеннай вадзе.
Зьнікла. Звыкла. Сіла.
Лала рашуча змагаецца з шэрым.
Лала мітусіцца ў сьне аб сонцы.
Лала марыць ціхімі крокамі.
І хутка. Са стукам. Суткі.
Кука верыць.
Кука глядзіць.
Кука чакае.
Ты прыйдзеш? Ты зьлітуешся? Ты?
Рукам бы сустрэць.
Рукам бы сьціскаць.
Рукам бы сьцішыцца.
Я прымаю. Я схіляю.
Толькі б не. Толькі б... Толькі.


Тры кропкі роспачы

Кропка першая
Валадараць інстынкты.
Памеры твайго страху вызначаюцца
Ступеньню тваёй шчырасьці з самім сабой.
Толькі ты вырашаеш,
Ці згодзен ісьці да канца.
Але нерухомасьць твая не гарант таго,
Што канец сам ня прыйдзе да цябе.
Ці ня лепей трымаць яго пад кантролем?

Кропка другая
Прыходзіць расчараваньне.
Як стары сябра заходзіць у дом
Ды закідае ногі на твой
Улюбёны столік з бамбуку
Пад бялюткім шаўковым абрусам.
Павольна паліць люльку,
Пакуль ты ў роспачы махаеш рукамі
І даводзіш, што так
Добрыя людзі сябе не паводзяць.
А потым адрывае вочы
Ад ўяўнай кропкі ў прасторы:
Налі кавы
І вось ты льеш яе проста
на той самы абрус,
бо што з ім цяпер можа здарыцца.
Ці не безнадзейна выглядае тваё эга,
Пасьля кірзавага шпацыру па ім?

Кропка трэцяя
Чаканьне ператвараецца ў крык.
Ты зьбіраеш людскія позіркі,
Нібы скарб, бо думаеш, што
Тым уратуешся ад самоты па спакою.
Пацеркамі зьбіраеш у кола вакол шыі
Яны абдымаюць пяшчотна.
Адчуваеш? Цеплыня, як
Ад бабуліных пірагоў у дзяцінстве.
І раптам! Уласны крык нягучнымі робіць думкі.
І холад коціцца па сьпіне.
Кола стала кропкай.


Афіша

Памаранчавы пачак у нафталіне.
Толькі сёньня!
Дэбютная пляска камароўскай бабкі!
Бонуссемкі ўсім прысутным!

Распродаж шкарпэтак!
333 разы бегалі ў краму па марозіва.
Грэйпфрут, шакалад і мята
Для Афеліі. На шчасьце.

Struggle! Бойка!
Прысутнасьць з адсутнасьцю.
Перамагае коўдра і гарачы душ пад раніцу.

Шэптам:
Раз, два, тры. Раз, два, тры
Трымаю сьпіну
А хтосьці, дакладна рыжы,
Усё гуляецца электродзікамі:
Сыходзяцца, разыходзяцца.
Сыходзяцца, разыходзяцца.