12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Уве Рада

_____________________
Рака, якая чакае свайго адкрыцьця
Урывак з кнігі “Балтыйскія сустрэчы. Падарожныя нататкі з Эстоніі, Латвіі і Літвы”




Пераклад
з нямецкай
Марыны
Уласавай.
Пераклад
зьдзейсьнены
ў межах
праграмаў
Інстытуту
імя Гётэ
ў Менску.


Надзеі Відаса. Вось гэтак, значыць, ён выглядае: брудна-карычневы і занадта вузкі, каб яго можна было назваць мнагаводным. Я ўяўляў сабе Нёман большым, шырэйшым, магутнейшым, дый чысьцейшым, бо колькасьць прамысловых прадпрыемстваў ва Усходняй Еўропе скарачаецца. Відас усьміхаецца. Ён заводзіць свой маленькі падвясны матор і нацягвае на галаву капітанскую фуражку. На ягоным чэрапе інтэлектуала яна здаецца гэтаксама не на сваім месцы, як і плывучы пантон на рацэ, якая ў Літве носіць назву Нямунас. “Што цябе цікавіць?” – пытаецца ён і аддае швартовы ад прычалу маленькага курортнага гарадка Друскінінкай. Што гэта за рака? Дзе яе вытокі? Куды яна імкнецца? Ці ёсьць у яе будучыня? Відас кажа: “Будзе найлепш, калі мы паедзем у бок беларускай мяжы”. “Чаму менавіта туды?” “Таму што там ёсьць Востраў каханьня.”
Плывучы пантон зрываецца з месца. Некалькі гадоў таму Відас перабудаваў яго, ці атрымаўшы на тое дазвол, ці негэтага ён не сказаў. Ягоны пантон, у якога нават назвы няма, адзінаяапроч прагулачнага караблікаДрускінінкай” – лодка, на якой турысты з курортнага гарадку могуць пакатацца па Нёмане. Мы запісаліся на турНёман за адну гадзіну”. Туры, разьлічаныя на дзьве і тры гадзіны, Відас выключыў з праграмы: цяпер пачатак верасьня, сезон ужо закончыўся, і на рацэ, апроч нас, нікога няма.
Раней, – даверліва распавядае Відас, – тут віравала жыцьцё. Нават з Гродна прагулачныя цеплаходы прыбывалі. І плавалі яны да Каўнасу і далей, да Куршскага заліву. Тады Нёман быў яшчэ сапраўднай ракой.” “А чым ён стаў цяпер?” “Брудны, – адказвае ён. – У Беларусі збудавалі дзьве новыя фабрыкі, па вырабу цэлюлозы і хімічную. Свае сьцёкавыя воды яны зьліваюць проста ў раку, і яны плывуць далей, у Літву. Раней такое і ўявіць было немагчыма.”
Я пытаюся ў сябе самога, якоеранейёсьцьранейВідаса. Ягоная польская мова, на якой мы размаўляем, гучыць неяк дзіўна. Можа, ён прадстаўнік польскай меншасьці, якая тут, на паўднёвым усходзе краіны, найбольш шматлікая? Ці ён навучыўся польскай мове, паколькі Друскінінкай вядомы таксама і ў Польшчы? Сярод курортнікаў, якія штогод навадняюць маленькі гарадок, большую частку складаюць жыхары суседняй краіны. Іх прыцягвае цудоўнае разьмяшчэньне мястэчка сярод азёраў і лясоў, а таксама самы паўднёвы аквапарк Літвы ў курортным пансіянацеПузынас”, назва якога ня толькі перакладаецца яксасновы бор”, – ён нават у архітэктуры перадае будову сасны. І, вядома ж, Нёман, – рака, якая ў кожнай мове называецца па-свойму: Мемель па-нямецку, Нямунас па-літоўску, Неман па-руску, Немэн па-польску, Нёман па-беларуску. Ці ня ў гэтым прычына падзеленасьці Нёмана? Ці, як і многія рэкі на ўсходзе кантыненту пасьля падзеньня Жалезнай заслоны, яна знаходзіць свой шлях як еўрапейская рака?
Мемель”. Ужо сама назва выклікае ў Германіі падазрэньні. Той, хто кажа праМемель”, пра горад, зямлю і раку, якія носяць гэтую назву, хто ўзгадвае Тыльзіт (цяпер г. Савецкзаўв. перакладчыка) і Германа Зудэрмана, які стварыў літаратурны помнік гораду і знакамітаму масту, хто ўсхваляе прыгажосьць Куршскай касы, у заліў якой упадае ня менш прыгожая дэльта гэтай ракі, – той прасякнуты безнадзейнай настальгіяйальбо жыве ў мінулым. У рэшце рэшт Германія больш не ахоплівае тэрыторыюад Мааса да Мемеля”, як сьцьвяр­джалася некалі ў нацыянальным гімне, а ўсяго толькі ад Рэйна да Одэра. З чаго б тады выпраўляцца даМемеля”, калі ня з цьмяных альбо сентыментальных прычынаў? Тым больш, што ўсяго толькі невялікая частка Нёману, ягонае нізоўе, належала некалі да Усходняй Прусіі. У ягоным сярэднім і верхнім цячэньнях з даўніх часоў размаўлялі па-літоўску, па-польску ды па-беларуску. Для літоўцаў, палякаў, беларусаў і габрэяў увесь Нёман ёсьць міфам, а для немцаўтолькі маленькая яго частка. Не нямецкі погляд набліжае нас да гісторыі, сучаснасьці і еўрапейскай будучыні Нёману, а вандроўка праз час і прастору гэтай вялікай ракі, што са сваёй працягласьцю ў 937 км зьяўляецца першай па велічыні ракой Літвы і чатырнаццатайЕўропы.
Відас, наш нёманскі шкіпер, ведае прыкметы сваёй ракі да драбніцаў. “Нёман бярэ свой пачатак у Менскай нізіне, – пачынае падлічваць ён. – 462 км ён цячэ па тэрыторыі Беларусі, 18 км ягонай даўжыні ўтвараюць беларуска-літоўскую мяжу. Ужо ў Гродне ён паварочвае на поўнач і перасякае на шляху да Каўнаса Балтыйскую граду. Потым Нёман пачынае ўтвараць чароўныя петлі і зьвівы, пакуль не дасягае Каўнасу, дзе ў яго ўліваецца рака Нярыс/Вяльля, а адтуль цячэ проста на захадажно да Куршскага заліву.” – “І колькі часу нам спатрэбілася б, каб дабрацца туды?” – жартуем мы. “А што, паспрабуем?” – таксама жартам адказвае Відас. Ён ізноў усьміхаецца: адказу ён не чакае. Перад наміВостраў каханьня. Чаму ён так называецца, Відас распавёў нам па адездзе. “Існуюць дзьве версіі, – патлумачыў ён, – афіцыйная і неафіцыйная.” Афіцыйная версія: востраў мае форму сэрца. Паводле неафіцыйнай, улетку туды на чаўнах прыплываюць парачкі закаханых. Старая гульня, такая самая туга, шматзначнае падміргваньнесловы тут непатрэбныя.

МіфМемель”. Толькі адно нас засмучае: беларуская частка Нёману застаецца для нас недасягальнай. “Візу? Так хутка? Немагчыма!” – сьцьвярджае дама з інфармацыйна-турыстычнага цэнтру Друскінінкая. Адзін погляд на карту дае зразумець, якімі блізкімі і адначасова далёкімі ўсё яшчэ бываюць адлегласьці ў Еўропе. Ад літоўскага Друскінінкая да беларускага Гродна няма і пяцідзесяці кіламетраў. Аднак апошняя еўрапейская дыктатура па-ранейшаму трымаецца на адлегласьці ад усяго астатняга кантыненту.
З Гродна я ўжо аднойчы пацярпеў няўдачу. Гэта было некалькі гадоў таму. Адукацыйная паездка, у якой я меўся ўзяць удзел, павінна была, апроч іншага, праходзіць і ў беларуска-польскім памежным Панямоньні. Але незадоўга да пачатку арганізатар зьмяніў праграму. Замест заходняй часткі Беларусі мы накіраваліся на глыбокі ўсходу Гомель. Рэшта групы была ў захапленьні: калі яшчэ давялося б на ўласныя вочы ўбачыць саркафаг Чарнобыльскай атамнай станцыі! Я ж быў расчараваны. Я вырашыў прыняць удзел у паездцы выключна дзеля Гроднаі дзеля гэтай часткі Нёману. У якасьці суцяшэньня мне засталіся допісы аднаго сябра. “З берагоў Нёмана” – так ён назваў нізку кароткіх фелье­тонаў, якія зьяўляліся ў інтэрнеце падчас ягонага знаходжаньня ў Гродне, дзе ён пісаў сваю дысертацыю. Так я даведаўся, што непадалёк ад Гароднітак называецца горад па-беларускузнаходзіцца вёска Старыя Васілішкі. Для бе­ларусаў гэтая назва мае невялікае значэньне, затое вельмі вялікае для палякаў. У Старых Васілішках 16 лютага 1939 году нарадзіўся Чэслаў Выдрыцкі, менавіта адтуль ён зьехаў, каб стаць легендай польскага джазу. Пра сваё паходжаньне ён ніколі не забываўся. Пасьля ўцёкаў з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ён ушанаваў імя ракі, на якой вырас, як толькі гэта сталася для яго магчымым: з Чэслава Выдрыцкага ён ператварыўся у Чэслава Немэна. У Польшчы з-за гэткай сентыментальнасьці ніколі не ўзьнікала праблемаў.
Наогул Нёман у Польшчы заўсёдыісны, хай сабе толькі ва ўспамінах. Паблізу ад зьліцьця Нёману і Міранкі знаходзіцца таксама Мірскі замак, велізарная крэпасьць пачатку 16 ст. з вежамі ў гатычным стылі. Ён быў прызначаны для абароны Вялікага Княства Літоўскага ад Нямецкага рыцарскага ордэну. Неўзабаве пасьля гэтага Вялікае Княства і польская Карона абядналіся ў Любліне ў польска-літоўскую шляхецкую рэспублікуРэч Паспалітую, замак перайшоў ва ўласнасьць сямі Радзівілаў. Легендай стаў 30-кіламетровы падземны тунель, які гэтая польская шляхецкая сямя загадала пабудаваць, каб злучыць Мірскі замак з Нясьвіжскім палацам, яе пастаянным месцам пражываньня. Усё гэта прыйшло ў заняпад пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай у 18. ст. За выключэньнем той часткі Клайпедскага краю, якая знаходзілася ў раёне дэльты Нёману, увесь басейн ракі трапіў пад юрысдыкцыю царскай Расейскай імперыі.
Часткай польскага міфуНемэна”, паводле словаў Відаса, зьяўляюцца таксама міжваенныя дзесяцігоддзі. Па Першай сусьветнай вайне Польшча зноў зьявілася на карце Еўропыпасьля 120 гадоў падзелу. Штопраўда, без такіх важных для польскай гісторыі гарадоў, як Вільня, Львоў і Гродна. Гэтыя гарады Польшча адбіла ў пачатку 20-х гг. у Савецкага Саюзу і Літвы, якая таксама атры­мала незалежнасьць. Часы польска-літоўскага яднаньня мінулі. Затое Гродна і Нёман зноў сталі часткай Польшчы. Шматлікія паштоўкі з выявамі Нёману міжваенных часоў мелі на мэце падмацаваць гэтыя амбіцыі. Яны выйшлі ў серыіПольскія рэкі”.
Калі польскіНемэн”, гэтаксама як і ўспамін пра нямецкіМемель”, стаў часткай мінулага, то літоўскі міфНямунасамае магчымасьць зьвярнуцца да часоў Вялікага княства, калі тэрыторыя Літвы сягала ад Балтыйскага да Чорнага мора. З часоў апошняга набыцьця незалежнасьці ў 1991 годзе Нёман зноў набыў статус літоўскагабацькі рэк”. Шматлікія фірмы і арганізацыі маюць у сваёй назве гэтую раку, сярод іх фальклорны ансамбль і культурна-мастацкі штотыднёвік. Адзін з найбольш вядомых вершаў літоўскага паэта Майроніса пачынаецца наступнымі радкамі: “Там, дзе дзе цякуць Шэшупе і Нямунас, ляжыць наша радзіма, прыгажуня Літва.” Бадай што кожны школьнік ведае гэты верш, ён ёсьць неафіцыйным нацыянальным гімнам краіны. Зьвіліны Нёмана паміж Друскінінкаем і Каўнасам і сёньня зьяўляюцца нацыянальным сімваламнадрукаваныя на банкноце ў 500 літаў літоўскага Нацыянальнага банку.
На адваротным шляху да прычалу Відас распавядае нам паміж іншым, што ён верыць ня толькі ў заўтра, але і ў будучыню. “Неўзабаве паміж Друскінінкаем і Гроднам зноў будуць курсіраваць прагулачныя цеплаходы,” – перакананы ён. “А як наконт візаў?” – пытаюся я. Ён паціскае плячыма і папраўляе сваю капітанскую фуражку.

Не прырэчны горад. Стомленыя аўтобуснай паездкай, мы кінулі наш багаж проста на гатэльны ложак. Можна з упэўненасьцю сказаць, што гатэльМетрапольу Каўнасе бачыў і лепшыя дні. Напэўна, у 19 ст., калі гэты будынак у якасьці першага ў мястэчку заслужыў сваю славу. І, пэўна, за савецкім часам, калі да будынку ў стылі класіцызму прыбудавалі збоку велізарны новы корпус. У рэшце рэшт, Каўнас быў у Савецкім Саюзе не абы-якім горадам. Менавіта ў Каўнасе ў 1982 г. зьявілася першая пешаходная зона гіганцкай імперыі, іМетрапольбыў найлепшым месцам, з якога варта было пачаць яе адкрыцьцё. Для нас Каўнасгэта перш за ўсё горад, у якім зьліваюцца ў адну дзьве найважнейшыя ракі ЛітвыНеман і Вяльля. Пакінуўшы чамаданы ў гатэлі, мы адразу выпраўляемся ў дарогу. Мы хочам убачыць месца, з якога прамаўляў Ян Павел ІІ у 1993 г. падчас свайго візіту ў Літву: востраканечны лапік зямлі паміж Нёманам і Віліяй. Там стаяць і руіны крэпасьцікалыскі другога па велічыні гораду Літвы. Па Алеі Свабодыбылой савецкай пешаходнай зоне, якой скачок у капіталізм даўся без асаблівага напружаньня, – мы нясьпешна прагульваемся па гістарычнай частцы гораду і далей праз плошчу перад ратушай да парка Сантакас. Тут прыгажосьць старога гораду раптоўна заканчваецца.
Тое, што тэрыторыя гораду не дасягае месца зьліцьця Нёману і Вяльлі, зьвязана з магутнай сілай абедзьвюх рэк. Хаця басейн Нёману, які ахоплівае 98200 км2, меншы за басейн Одэра, чый вадазбор у два з паловай разы большы, затое Нёман з хуткасьцю плыні ў 678 м/с нясе значна большы абём вады, чым памежная рака паміж Германіяй і Польшчай. А тут яшчэ і Вяльля, якая цячэ з боку Вільнюсасталіцы, разьмешчанай на ўсходзе краіны. Крэпасьць, пабудаваная тут у 13 ст., зноў і зноў разбуралася ня толькі крыжакамі, але і паводкамі. Таму аточанае дрэвамі, лугамі і паркавымі лаўкамі сэрца горадугэта намёк ня толькі на ўплыў гісторыі, але ў роўнай ступені і на сілу прыроды.
Пра яе расказваюць і сьцены, якія ўмацоўваюць берагі і ў якія ўціснутыя абедзьве ракі. З самай вузкай часткі касы гэта відаць найлепей: не гармонія зьвязвае горад з абедзьвюма рэкамі, а барацьбазмаганьне чалавека з уладай прыроды. Барацьба, у якой чалавек зноў і зноў прайграе і ўсё ж пачынае яе наноў, і сьведчаць пра гэта коміны прамысловых прадпрыемстваў уніз па цячэньні ракі. Відас, наш нёманскі штурман, сказаў нам толькі палову праўды. Ня толькі беларусы выкарыстоўваюць Нёман у якасьці сьцёкавай канавы, гэта робяць і літоўцы. З некаторай маркотаю я ўзгадваю аўтобусную паездку. Тры гадзіны спатрэбілася аўтобусу, каб дабрацца ад Друскінінкая да Каўнаса, аднак гэты час стаўся падарункам рачных багоў. Зноў і зноў перад намі адкрываліся цудоўныя краявіды Нёману, які паміж Алітусам і Бірштонасам шырокімі петлямі ўецца і зьнікае ўдалечыні. Хаця б гэты ўчастак літоўскі ўрад узяў пад ахову ў якасьці рэгіянальнага запаведніку. З гэтай прычыны цяпер ня толькі Друскінінкай, але і Бірштонас можа зноў вярнуцца да сваёй гісторыі ў якасьці воднага курорту. Там і сям сустракаюцца лясы, лугі, маленькія вёсачкі з рознакаляровымі драўлянымі дамкамі. Нёман паміж Друскінінкаем і Каўнасам і ёсьць тым забытым ландшафтам ракі, які мы шукалі.
У Каўнасе ён быў той ракой, ад якой мы ўцякалі. Ня толькі ў месцы зьліцьця Нёману і Віліі горад адсунуўся ад іх плыняў. У новай частцы горада каўнасцы таксама ахвотней засяроджваюцца на сваёй пешаходнай зоне, чым на праменадзе ўздоўж Нёману. Архітэктурным сімвалам гэтай непрыхільнасьці стаўся выбітны будынак гандлёвага цэнтруАкропаль”. Ён узьнік на голым месцы ля хуткаснай аўтадарогі ўздоўж Нёману, і тым ня менш марная справашукаць у вокнах трох сотняў ягоных буцікаў від на раку. Ён нечакана адкрываецца з шматузроўневай паркоўкі, якая праходзіць над набярэжнай, павярнуўшыся да ракі сьпінай. Альбо далей уверх па цячэньні ракі, дзе з-за небясьпекі паводак дзякуючы сістэме дамбаў утварыласяКаўнаскае мора”. Але ж вадасховішчу ня далі назву Нёмана. Прыехаўшы на аўтавакзал, мы набываем білет да Шылутэ. Як найхутчэй прэч адсюль, гучыць наш дэвіз, наперад у даліну Нёману! “Гэты ўчастак дарогіпроста мара, – запэўнівае нас касірка, – да Юрбаркаса вы будзеце ўвесь час ехаць уздоўж Нёману. Гэта стары паштовы гасьцінец з Вільнюсу праз Каўнас у Клайпеду.”

Раптам Прусія. Роўна а 13-ай гадзіне аўтобус адпраўляецца з аўтавакзалу. Да Нёману мы набліжаемся толькі за месцам ягонага зьліцьця з Вяльлёй, будынкі прамысловых прадпрыемстваў сталінскіх часоў ужо засталіся ззаду. Жанчына з інфармацыйна-турыстычнага цэнтру не перабольшвала: перад намі разгортваецца рачны краявід, ад якога займае дух. Буры і лянівы, Нёман паволі рухаецца са сваімі водамі на захад, а перад ім лугі, лясы, часам лапікі палёў. Толькі зрэдку гэтыя дэкарацыі парушаюцца электраправадамі альбо пабудаванымі на грошы Еўрасаюзу пляцоўкамі для адпачынку.
Як жа нам пашанцавала! Уласна кажучы, мы былі поўныя рашучасьці пераадолець 200 км адлегласьці паміж Каўнасам і Куршскім залівам ня ўздоўж Нёману, а па ім. Дзе яшчэ можна праімчацца па рацэ на катэры з падводнымі крыламі савецкага ўзору? Апроч гэтага, “Ракета”, якая пераадольве адлегласьць ад Каўнаса да Куршскай касы ўсяго за 4 гадзіны, ужо стала легендай. Шматлікія турысты, якія наведвалі Расію, расказвалі нам пра яе: як яны з хуткасьцю 80 км/г імчаліся па Волзе альбо па Чорным моры ад Сухумі да Сочы. Толькі адно не дазваляла зрабіцьРакета”: атрымліваць асалоду ад летуценнага сузіраньня навакольных краявідаў. “Трымайцеся мацней, – папярэдзіў нас адзін, – і лепш за ўсё не глядзіце ў ілюмінатары, інакш вам стане блага.” Іншы меркаваў: “Ехаць наРакеце” – гэта ўсё адно што быць запушчаным у космас у расейскім аўтобусе.” Аднак падобныя заўвагі не маглі прымусіць нас адмовіцца ад ідэі. Зьмерыць прастору і час даліны Нёману на рускай ракецегэта абяцала стаць для нас сапраўднай падзеяй на гэтай рацэ. АднакРакетазасталася ў мінулым. “Больш ня ходзіць, ужо два гады”, – запэўніла нас адміністратарка ў гатэлі. Той самы вынік у турыстычным бюро. Там нам у рэшце рэшт параілі праехаць на аўтобусе па прасёлачнай дарозе ўздоўж Нёману.
Ня выключана, што падчас паездкі наРакецемы ня ўбачылі б ня толькі чароўных рачных краявідаў, але і будынку школы з чырвонай цэглы з такімі знаёмымі крыжападобнымі аконнымі рамамі, з маленькімі партальчыкамі над вокнамінеакласіцызм. “Прусія, – прыходзіць нам у галаву, – мы ж у Прусіі.” Погляд на геаграфічную картуяк позірк у гісторыю. Шмалінінкай, у якім стаіць будынак прускай школы, разьмешчаны недалёка ад Юрбаркаса. Да 1945г. Шмалінінкай зваўся Шмаленінгкен. Тут, на гэтым самым месцы, праходзіла мяжа паміж Усходняй Прусіяй і Літвой, адна з найстарэйшых межаў Еўропы, якая існавала ад 1422 г., у той час паміж дзяржавай нямецкіх рыцарскіх ордэнаў і Вялікім княствам Літоўскім.
Іншая мяжа дасюль пралягае непадалёк. На другім беразе Нёману цяпер ляжыць Расія. Былая Усходняя Прусія была падзеленая, і мяжой стаў Нёман. Ранейшы Мемельскі (Клайпедскі) край на поўначы ад ракі адышоў да Літвы, а найбольшая частка Усходняй Прусііда Калінінградскай вобласьці і, такім чынам, да Савецкага Саюзу. Мяжа, узьнікненьне якой мела велізарныя наступствы, была досыць уяўнай. Нямецкі міф Мемеля-Нёмана ніколі не распаўсюджваўся на ўсю раку, ён задавальняўся толькі маленькім адрэзкам паміж мястэчкам Шмаленінгкен і горадам Клайпеда (Мемель) – гістарычным Мемельскім краем, за які заўсёды змагаліся паміж сабой Літва і Германія. Вярхоўе ракі было для нямецкай гісторыі і літаратуры чужым. Пра гэта сьведчыць нават назва. У нямецкай мовеМемельзаканчваўся ў Шмаленінгкене. Працяг ракі і ў нямецкай мове называўся Нёманам. Гэтак, каб калі б Дунай працякаў толькі да Пасаў, а за ім пачыналася б іншая рака. Недавер, які выклікае цікаўнасьць даМемеля”, ёсьць, такім чынам, яўным непаразуменьнем. А абмежаванасьць нямецкага погляду на гэтую раку ёсьць адначасова абмежаванасьцю нацыянальнага мысьленьня.
У Шмалінінкаі наша паездка ўздоўжМемелязаканчваецца. Далей наш шлях вядзе ў глыб краіны ў кірунку Шылутэ, былога мястэчка Хайдэкругмесца нараджэньня Германа Зудэрмана, аўтараПадарожжа ў Тыльзіт”. Тыльзітгорад, які зараз называецца Савецк, і Тыльзітзнакаміты мост застаюцца недаступнымі для нашых вачэй. ЗРакетайусё было б інакш. Катэр на падводных крылах, калі ён заставаўся ў літоўскіх памежных водах Нёмана, меў дазвол на праезд па памежнай рацэ. Можа таму, штоРакетабыла катэрам савецкай вытворчасьці? Гэтага мы ня ведаем. Затое мы дакладна ведаем, што сёньня мы спынімся ў Рушнегалоўным мястэчку дэльты Нёмана.

У дэльце. Дэльта кожнай ракі з даўніх часоў лічыцца асаблівым месцам. Больш нідзе магутнасьць пэўнай плыні не праяўляецца так яскрава, як у пазбаўленай прыкметаў сучаснага жыцьця мясцовасьці паміж рукавамі ракі. І адначасова больш нідзе не заўважаецца так яскрава набліжэньне яе канца. Паколькі ўхіл воднага патоку, а таксама хуткасьць плыні зьмяншаюцца, рака вымушана пакідае тут усё, што яна прынесла з сабой. Усё гэта зьбіраецца ў запруды і ўтварае маленькія рачныя астравы, якія з часам становяцца ўсё больш і больш і ў рэшце рэшт падзяляюць рэчышчаадзін раз, два разы, шматкроць. Можна сказаць, што дэльта ракігэта яе апошні пратэст, барацьба за жыцьцё і аджываньне, перш чым рака зьнікне ў моры і ў вечнасьці прасторы і часу. Гэты пратэст можа праяўляцца вельмі па-рознаму. Дунай, напрыклад, доўга марудзіць, перш чым яго пасьля доўгага шляху ў 2800 км з распасьцёртымі абдымкамі прыме Чорнае мора. Плошча ягонай дэльты складае 4500 км2. Аднак еўрапейскі рэкорд трымае руская Волга. Яна ўпадае ў Касьпійскае мора на плошчы ў 18 000 км2. Але і гэта нішто ў параўнаньні з дэльтамі рэк у Азіі, Афрыцы і Амерыцы. 24 000 км2 займае дэльта ракі Нігер, 70000 км2 – ракі Меконг. Але ж найвышэйшай ступені параўнаньня заслугоўвае, безумоўна, дэльта Амазонкі, гэтай гіганцкай ракі даўжынёй 6488 км, якая нясе больш вады, чым шэсьць рэк, якія ідуць за ёй, узятыя разам. Яе дэльта настолькі велізарная, што яе плошчу практычна немагчыма вылічыць. У найшырэйшым месцы яна складаенават цяжка ўявіць – 360 км.
Насуперак гэтаму дэльту Нёману можна акінуць адным позіркам, яна займае цэлых 45 км2. Аднак гэтай мініятурнай дэльце ўласьціва ўсё, што павінна мець сапраўдная дэльта ракі. Ужо ля Савецку-Тыльзіту Нёман падзяляецца на два галоўныя рукавыРушне і Гілію, па-нямецку Рус і Гільге. Апошні злучаны з каналам, які ў 17 ст. загадаў выкапаць Фрыдрых Вільгельм І, Вялікі курфюрст Прусіі, каб зрабіць Нёман суднаходным аж да Кёнігсберга. Але ўласна дэльту Нёмана ўтварае Рушне, з гэтай прычыны яе па-літоўску называюць яшчэ Астравы Рушне. У мястэчку з такой самай назвай рака Рушне падзяляецца на рукавы Атмата і Шкірвітэ, якія з двух бакоў ахопліваюць востраў. Абодва рукавы зноў дзеляццана Пакальне і Шкатуне. Шырыня апошніх не перавышае дваццаці метраў.
Апошні пратэст Нёмана выражаецца, такім чынам, у кароткім спыненьні. Страх перад канцом, які адчуваюць Дунай і іншыя вялікія рэкі, саступае на Нёмане імгненьню, на працягу якога рака яшчэ раз упэўніваецца ва ўсёй сваёй годнасьці і прыгажосьці. І хіба нешта мяняе ў гэтым той факт, што дэльта Нёманугэта ўсяго толькі штукарства картографаў. Ягонае сапраўднае месца ўпадзеньня ў Балтыйскае мора знаходзіцца ля Клайпедыбылога Мемеля. Але гэта быў бы іншы канец, чым той, які перажывае рака на востраве Рус: не прыемны, аточаны рвамі, каналамі і вільготнымі лугамі, а раптоўны, жахлівы, у кальцы прагных лапаў партовых кранаў.
Прывітаньне, – крычыць Ада, – як маецеся?” – “Файна”, – радуемся мы разам з ёю і зьдзіўляемся: Pakalnes vingis, турыстычная сядзіба Ады і яе мужа Адама, выглядае больш шляхетна, чым можна было чакаць. Домік для гасьцей драўляны, але новы, катэдж сямі аздоблены вялікімі вокнамі, з якіх адкрываецца від на Пакальне, адзін з двух унутраных рукавоў дэльты. “Сардэчна вітаем вас у дэльце Нёману”, – кажа Ада. Потым яна зноў зьнікае. На стале ў гасьцявым доміку ляжыць карта з маршрутамі вандровак, у двары стаяць веласіпеды.
Нам раптам здаецца, што Каўнас застаўся недзе зусім далёка, абрысы Нёману мякка вымалёўваюцца пад уплывам прыгажосьці, якой нас сустракае дэльта. Нават чалавек жыве тут на прыстойнай адлегласьці ад ракі. Рушне, галоўнае мястэчка дэльты, столькі разоў затаплялася, што цяпер тут засталося зусім мала жыхароў. Многія кінулі займацца сельскай гаспадаркай альбо, як сямя Ады, адкрылі для сябе турызм. Таму вусьце ракі цяпер цалкам належыць птушкам ірайскім птушкам”.
Але зусім без прагрэсу нават тут не абышлося. Напярэдадні вечарам мы запытваемся ў Ады, як нам дабрацца заўтра да Куршскай касы. “Ніякіх праблем, – кажа яна, – мой муж адвязе вас туды. Калі заліў будзе спакойны, вы зможаце паехаць на катэры. На гэта спатрэбіцца ня больш за паўгадзіны”.
Наступным ранкам нам даводзіцца разьвітвацца. На веласіпедзе мы праехалі ўздоўж Пакалне да самай аглядальнай вежы, з якой можна ўбачыць усю дэльту. Зьлева ад нас у заліў ўпадае Атмата, за ёю ляжыць Расія. На поўначы высоўваецца рог Вентэрай для птушак падчас выседжваньня птушанятаў і для пералётных птушак на шляху ў вырай. За ім знаходзіцца Мінья, маленькае мястэчка, аднак дастаткова вялікае для таго, каб заслужыць назвупаўночнай Венецыі”. На другім баку заліва праз бінокль мы змаглі ўбачыць выдмы ля Ніды, “СахаруКуршскай касы, якая ў свой час так натхніла Томаса Мана, што ён у хуткім часе пабудаваў сабе ў Нідзе лецішча.
Праз гадзіну Адам адвязе нас туды. Быццам ахопленыя нейкім унутраным неспакоем, мы ў думках яшчэ раз праходзім наш маршрут па Нёмане: Друскінікай і Відас, паездка ў Каўнас і зьвівы Нёману, непрыхільнае стаўленьне каўнасцаў да сваіх рэк, цудоўныя рачныя краявіды падчас паезкі ў Юрбаркас, уварваньне Прусіі ў нёманскі ландшафт, мост у Савецку, які нам не давялося ўбачыць, Ада і Адам з іх прыгожай сядзібай. Што з гэтага застанецца ў нашай памяці? Што застаецца ад ракі, калі яна перад нашымі вачыма заканчвае сваё існаваньне ў заліве? Ці быў хто-небудзь з Менску ці Гродна тут, на гэтай аглядальнай вежы, і ці глядзеў ён назад? Убачыў ён пачатак і тое, чым ён скончыўся?
І ўсё ж ранейшая жыхары Клайпедскага краю вяртаюцца сюды, прывозячы з сабой дзяцей і ўнукаў, распавяла нам увечары Ада за півам у садзе. І яшчэ пра нешта мы даведаліся ад Ады. “Ужо з некаторага часу існуе еўрапейскі рэгіён Нямунас, у які разам з Літвой уваходзяць Польшча і Беларусь. Неўзабаве павінны аднавіцца нават рух цеплаходаў паміж Друскінінскаем і Гродна.” – “Адкуль ты пра гэта ведаеш?” – зьдзіўлена пытаемся мы. “Гэта афіцыйнае рашэньне, прынятае абодвума бакамі ў Друскінінкаі.” Значыць, Відас, наш нёманскі шкіпер, пра гэта здагадваўся. “Сувязь паміж Друскінінкаем і Гродна, – сказаў ён, – гэта лакмусавая паперка для вяртаньня Нёмана ў Еўропу.”