12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Сьвятлана Раманава

_____________________
Дзень пачынаю малітвай.
Вершы


О!

Ахвярую Ларысе Раманавай
Зараз такая ціхая восень,
Як дваццаць год назад:
Мяккай бяззорнай ноччу
Ціха зьвіняць кроплі дажджу
Па пругкім азяблым лісьці.
На душы самота і замілаваньне
Гэтай начной нематой,
Ад якой немагчыма схавацца.
Тады мы былі дзецьмі,
І ўсё яшчэ было наперадзе.
Цяпер мы пасталелі,
Ды ўсё яшчэ наперадзе,
Хоць нешта і збылося
Падрасьлі нашы дзеці і вершы,
Аздабляюцца душы малітвай.
Куды павядуць нас далей
Птушкі і рыбыі сонцы?
Дочак шляхі-пуцявіны?
Сэрцаў людскіх неспазнанасьць?
О, сэрца Айчыны і маці,
О, поля жытнёвага хвалі,
О, луга бацькоўскага краскі,
О, вершысустрэчы-дарогі.
О, вочы любімага сына!
О, вусны любімай дачушкі!
О!..


Крылы

Чую крылы
вялікія моцныя белыя
чую біцьцё іх
бы хваляў магутных
бяскрайняга сьветлага мора
яны з нецярпеньнем чакаюць палёту
вочы птушак глядзяць на мяне
і чаруюць і вабяць і клічуць
то вочы анёлаў і Бога
і мне так хочацца з імі
лячу
зямля зьнікае ў аблоках


Ля помніка

Хрызантэмы жывыя ў глыбокую восень
ля помніка Янку Купалу.
Ён вечна край свой бароніць
Думкай высока ўзльлятае
сэрца маё.



Час вогненнай гліны

Ахвярую Алене Храмянковай

Кругазварот жыцьця:
Час вогненнай гліны і міг спакою.
Кажу: “Час гарыць”,
Адказваюць: “ Што згарыць
не згніе і не патоне”.
Вір жыцьця
лесьвіца з прыступкамі ўніз і ўверх.
Хочашвыбірай цемру,
а лепейНеба
Дай руку мне, ласкавы верш,
Мой сябра верны, хлеб мой.
Каб выплыць з вогненнай плыні,
Каб з мяккай падатлівай гліны
стаць перстам, апосталам, ружай,
каханай, прыўкраснай, дужай.
Ад сэрца ключы ці ад лёсу?
Вось клён: ці пяе, ці галосіць?
Па вулках анёлак вандруе.
Хто мары яго працытуе?
Час вогненнай гліны бясконцы
да волі, да мары, да сонца.


Маці

Час расьпісаўся на твары тваім
барознамі дзён,
на косахбелай кудзеляй
за шчасьце дзяцей,
на сэрцышнарам глыбокім,
а вочы адномаладзеюць!
Дыханьнем цябе абдыму,
душой захіну ад бедаў
Матулечка, родная, не сумуй,
хутка прыеду.


Наканаваньне

Пах зямлі удыхаю абуджанай,
Выдыхаю: “Жыві!” – гэтак суджана

і табе, травінка,
і табе, дрэўца,
і табе, птушачка,
і табе, пчолка ў вульлі,
і табе, чалавек, божая душачка.

Марыць аб раі, прытулку сардэчным,
з году ў год, і сёньня, і вечна

і табе, травінка,
і табе, дрэўца,
і табе, птушачка,
і табе, рыбка ў віры,
і табе, чалавек, божая душачка.


Мара

Амаль губляючы сьвядомасьць,
нам марыць, марыць аб свабодзе,
свой край і годнасьць бараніць,
тварыць як дыхаць, сьніць як жыць

Ля мовы роднай сэрцам грэцца,
мыаднадумцы, аднаверцы.
І мару дзецям перадаць,
як спадчыну, як кроў, як рай.


Дзень пачынаю малітвай

На золку
мяне будзіць пчала
дзыньканьнем па шкле,
заляцела ў адкрытую фортку,
прагне на волю,
дарэмна крыльцамі бе
Устаю, выпускаю стварэньне
( мо і мяне нехта выпусьціць
у сьвет белы
з лабірынтаў пытаньняў?)
Дзень пачынаю
малітвай,
прашу цішы і спраў завяршэньня,
каб рушыць дарогай новай
насустрач новым
зьдзяйсьненьням.